• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    ў Ноўгарадзе. Выява княжацкіх знакаў 11—12 ст. сустракаецца на дзяржаннях нажоў, упрыгожаннях, буд. матэрыялах. У канцы 16—17 ст. шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай наносіць відарысы гербаў на пячную кафлю. Адлюстроўваліся гербы гарадоў (Друя, Слуцк), ManiaTay (Мірскі і Заслаўскі замкі), шляхты (Віцебск, Друя, Заслаўе, Іказнь, Магілёў, Мінск, Мсціслаў, Орша). Над шчытамі змяшчаліся шлемы і кароны, княжацкія шапкі, галаўныя ўборы святароў. Шчыт быў абкружаны намётам, які часта меў выгляд стылізаванага лісця раслін. Побач са шчытамі маглі быць змешчаны
    Да арт. Геральдыка. Кафля-«медальён» з выявай герба трокскага ваяводы Я. Глябовіча. Заслаўе. Канец 16 ст.
    Геранёнскі замак. Рэканструкцыя М. А. Ткачова. Мастак Я. Кулік.
    шчытатрымальнікі — геральдычныя звяры, рыцары, пажы, збраяносцы. Звычайна па краях кафлі, пад гербам ці вакол яго ставіліся лацінскія або слав. літары, абрэвіятуры імён, прозвішчаў, тытулаў і дзярж. пасады ўладальнікаў герба. Выява лаўровага лісця азначала заслугу ў барацьбе з ворагамі, атрыбуты пасад (епіскапскія посахі, зброя). Геральдычныя выявы гэтага часу ёсць на пячатках, знойдзеных у Полацку і Заслаўі. Сярод адлюстраваных на кафлях гербаў з Беларусі — «Паго-
    ня», «Ляліва», «Багорыя», «Амадэй», «Ястрабец», радзівілаўскі арол з «Трубамі» і інш. Часта сустракаюцца састаўныя гербы, дзе на шчыце змешчаны ад 2 да 5 гербаў.
    Літ.: 321, 422, 1104, 1274.
    Ю. А. Заяц, Г. В. Штыхаў.
    ГЕРАНЁНСКІ ЗАМАК. Існаваў у канцы 15—18 ст. каля в. Геранёны Іўеўскага р-на. Пабудаваны, верагодна, на мяжы 15—16 ст., калі Геранёнамі валодаў канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Войцах Гаштольд. Замак размяшчаўся на штучнай выспе, насыпанай з зямлі, што была выкінута з рова, які абкружаў замчышча. Перад ровам быў земляны
    вал выш. 9—10 м, шыр. каля 15 м, даўж. па перыметры больш за 700 м. Вал у плане нагадваў выцягнуты прамавугольнік з закругленымі вугламі. Абарона Г. з. не была разлічана на прыродныя перашкоды і не мела штучнага абваднення. Толькі знешні абарончы роў на асобных участках мог напаўняцца вадой у час веснавога раставання снягоў або ўвосень, калі ішлі дажджы. Харак тар першапачатковых навальных канструкцый Г. з. не высветлены, аднак можна меркаваць, што яны ўяўлялі сабой звычыйныя драўляныя сцены. Сам жа замак меў выгляд квадрата (27X27 м), на кожным рагу якога стаялі мураваныя вежы. Археал. даследаванне (1972, М. А. Ткачоў) уцалелых рэшткаў сцен і вежаў сведчыць, што яны былі складзены ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы палас’атай муроўкі з шырокім выкарыстаннем каменю і цэглы, якая ўжывалася ў асн. для абліцоўкі вежаў. Вапнавы раствор мае нязначны дамешак тоўчанай цэглы і вызначаецца трываласцю. Сцены замка таўшч. 1,4 м на асобных участках дасягаюць цяпер выш. каля 4 м. Першапачатковая іх вышыня
    ненамнога перавышала знешні аба рончы вал, які прызначаўся, магчыма, у першую чаргу для прыкрыцця замка ад прамога абстрэлу. Завяршэнне замкавых сцен было, відаць, цаглянае. Падмуркі выш. 1 м зроблены з вял. камянёў (70x50 см), пакладзеных на вапне. Прамежкі паміж імі старанна замураваны растворам з кавалкамі цэглы. Вежы Г. з. мелі цыліндрычную форму і дыям. 8 м. Сцены 2-метровай таўшчыні складзены з каменю (муроўка лусковая) і звонку абліцаваны цэглай (муроўка гатычная). Таўшч. вапнавага раствору 2—3,5 см. Цэгла буйнапамерная, баразнаватая, памеры 29,5 X(13—14) X (6—8,5) см. Глыб. залягання падмурка вежаў і сцен каля 1 м. Падмуркі перавязаны, а лініі каменнай і цаглянай муроўкі супадаюць. Аднолькавыя тэхніка муроўкі і памеры цэглы — сведчанне адначасовасці ўзвядзення сцен і вежаў. Рэшткі паўн.-зах. вежы сведчаць, што ў ёй было скляпеністае перакрыцце, якім раздзяляліся 2 ніжнія паверхі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха выш. 1 м і шыр. 0,6 м з гатычнай аркай. Да паўд. сцяны замка прыбудаваны палац, узведзены ў канцы 16 ст. Вядома, што ў 1565 панскі палац у Г. з. быў яшчэ драўляны. Паводле інвентара замка за 1765, палац — 2-павярховы будынак на 12 акон, у якім на 1-м паверсе размяшчаліся розныя службы, на 2-м— парадныя пакоі. Дах вянчалі па вуглах бляшаныя зоркі, па цэнтры — флюгер у выгля дзе бляшанага бусла. Аднак сцены замка ўжо былі значна пашкоджаны. Пры раскопках знойдзена плоская і карытападобная чарапіца, якой былі пакрыты дахі вежаў, палаца і дахі над баявым ходам сцен.
    Г. з. узводзіўся у тыя часы, калі роля артылерыі ў ходзе баявых дзеянняў значна ўзрасла і стала вельмі эфектыўнай. У сувязі з гэтым асн. цяжар абароны сталі пераносіць на знешнія ўмацаванні — равы і валы. Валы ўзводзіліся высокія, каб яны надзейна закрывалі гал. частку замкавага будынка. Да таго ж яны значна аддаляліся. У Г. з., напр., валы аднесены на 80 м. Цэнтр абароны тут акцэнтаваны на знешнім вале, які і цяпер дасягае выш. 10 м. 3 унутранаГа боку вала зроблена мураваная сцяна таўшч. 1,25 м і выш. 4,5 м, яна выконвала ролю падпорнай сценкі і надзейна прадухіляла апаўзанне вала ўнутр замкавага двара. Акрамя таго, пад яе заслонай у час аблогі маглі перамяшчацца воіны гарнізона, пра што сведчыць брукаваная дарожка, якая ідзе каля самага нізу сцяны. Пасля адной з падсыпак вала будаўнікі падмацавалі сценку невял. контрфорсамі — «бычкамі», узведзенымі амаль праз кожныя 3—3,5 м. Падпорная сцяна і <бычкі> выкананы ў традыцыйнай тэхніцы паласатай муроўкі з выкарыстан нем вялізных (каля 1 м) абчасаных камянёў і баразнаватай цэглы (як і на замку), пакладзеных на вапне. Адрэзкі падпорнай сценкі зыходзіліся ў вуглах вала і пераходзілі ў 7-кантовыя вежы рандэлі, якія былі важнымі агнявымі
    пунктамі. Таўшч. сценак рандэляў дасягае 1,75 м. Па ўцалелых фрагментах рандэляў можна меркаваць, што яны былі 2-павярховыя, з бэлечным пера крыццем. Іх ніжні паверх выш. каля 4,5 м поўнасцю знаходзіўся ў тоўшчы вала. Тут, напэўна, хавалі розныя ваенныя прыпасы і рыштунак. Другі паверх пачынаўся ад дзённай паверхні вала і нагадваў 7-кантовы мураваны бастыён з перыметрам сцен каля 25 м. Гэта дазваляла размясціць тут некалькі гармат або некалькі дзесяткаў салдат. Траплялі на другі паверх па прыступках мураванай лесвіцы, якая пачыналася каля нізу падпорнай сцяны, на стыку яе з рандэлем. Значную агнявую сілу можна было сканцэнтраваць і на земляным вале. На асобных участках, асабліва з У, дзе быў уезд у замак, шыр. вяршыні вала нават цяпер дасягае 6—7 м. На такой пляцоўцы можна было размясціць ці традыцыйныя драўляныя сцены вянковай або парканнай канструкцыі, ці характэрныя для 16—17 ст. земляныя брустверы. Уезд у Г. з. знаходзіўся з усх. боку, дзе абарончы роў у наш час дасягае глыб. 4 м, шыр. 15 м. Уязная замкавая брама размяшчалася ў ніжнім паверсе паўд.-зах. рандэля, сцены якога мелі таўшч. каля 2,2 м. Да брамы траплялі па перакінутым цераз роў лёгкім драўляным мосце. Частка моста перад ёй, магчыма, падымалася на ланцугах. Уезд у замак знаходзіўся пад абстрэлам з верхняй часткі брамы і з прылеглых да яе. Акрамя таго, справа ад брамы існаваў бастыёнападобны выступ, які фланкіраваў агнём мост і бліжэйшыя подступы да брамы. Такі элемент абароны быў адным з першых вядомых на Беларусі (датуецца пач. 16 ст.) і з’яўляўся правобразам тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія атрымалі на Беларусі самае шырокае распаўсюджанне ў 2-й пал. 16—17 ст. Невыпадкова і месцаразмяшчэнне Геранёнскага мураванага касцёла, узведзенага ў 1519. Абнесены мураванай сцяной, ён прымыкаў непасрэдна да абарончага рова перад брамай і з’яўляўся дадатковай перашкодай на шляху ў за мак. 3 ваеннага пункта гледжання Г. з. у пач. 16 ст. быў магутным збудаваннем. Ен увабраў у сябе амаль усе вядомыя тады элементы фартыфікацыі, якія дазвалялі на працягу доўгага часу процістаяць тагачаснай тактыцы і тэхніцы аблогі. Да 1542 Г. з. валодалі Гаштольды, потым — вял. князі ВКЛ і каралі Польшчы Жыгімонт I Стары і Жыгімонт II Аўгуст, да 1588— розныя асобы, пазней Сапегі, з 1643—падскарбій ВКЛ Мікалай Кішка. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак разбура ны маскоўскім войскам, але, верагодна, ён быў хутка адноўлены. 3 1670 замак і в. Геранёны на дзярж. утрыманні. У 1708 у Г. з. размяшчаўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі з атрадам шведскага войска. Пасля Паўн. вайны 1700—21 замак прыйшоў у заняпад. У пач.19 ст. ў ім ўжо не жылі, у сярэдзіне стагоддзя значную частку руін разабралі для ўзвядзення ў в. Ліпнішкі розных гасп. пабудоў. Н. Орда, які рабіў у тыя гады замалёўкі розных старадаўніх будынкаў, застаў руіны Г. з. выш. толькі да 1-га паверха. Да нашых дзён не захавалася і гэтага.
    Літ.: 1200.	М. А. Ткачоў.
    ГЕРМАНЦЫ, вялікая група стараж. плямён індаеўрап. моўнай групы, якія ў 1 ст. да н. э. займалі тэр.
    паміж Паўн. і Балтыйскім морамі, Рэйнам, Дунаем і Віслай, Паўд. Скандынавію. Пытанне аб прарадзіме Г. застаецца спрэчным. Існуе погляд, што культурнае кола Г. склалася ў канцы неаліту ў выніку змяшэння розных этнічных груп: плямён Паўн. Германіі, Ютландыі, Паўд. Скандынавіі (мегалітычная культура, лейкападобных кубкаў культура) і прадстаўнікоў шнуравой керамікі культуры, якія прасоўваліся з Пд да Балтыйскага мора. Лічылася, што Г. належыць культура палёў пахавальных урнаў. Цвёрда атаясамліваюцца з Г. толькі плямёны ясторфскай культуры (Пн Германіі і Полывчы).
    У пісьмовых крыніцах звесткі пра Г. упершыню сустракаюцца ў Пітэаса з Масіліі (4 ст. да н. э.), але толькі Ю. Цэзар убачыў у Г. асобную этнічную групу, якая адрозніваецца ад кельтаў. Мяркуецца, што назва «Г>. «Jermani» кельтскага паходжання. Тацыт (канец 1 ст.) пісаў, што спачатку Г. называлася невял. племя і толькі «нядаўна» сталі абазначаць кангламерат народаў. Падзяляюць на паўночных (хаўкі, англы, варны, фрызы, гаўты, свіёны), заходніх (свевы, маркаманы, квады, лангабарды, сямноны), усходніх (вандалы, бургунды, готы, гепіды). Асн. занятак — земляробства і жывёлагадоўля, займаліся паляваннем, рознымі хатнімі рамёствамі. Г. запазычылі многа ў кельтаў (латэнская культура), потым у рымлян. У 3 ст. ведалі плуг, ганчарны круг, насыпалі курганы над пахаван нямі. У першыя стагоддзі н. э. радавы лад быў у стадыі разлажэння, пра што сведчаць «княжацкія пахаванні» (прасочваюцца ад 1 да 2—3 ст.), у якіх знойдзены залатыя рымскія фібулы, германскія сярэбраныя і бронзавыя вырабы. Шматбаковае ўзаемадзеянне германскіх, балцкіх і слав. (асабліва заходніх) плямён з гэтых часоў зрабіла адбітак на ўсю гісторыю Паўн.-Усх. і Усх. Еўропы. У канцы 2— пач. 3 ст. готы пачалі прасоўванне на Пд у двух напрамках — да мяжы Рымскай імперыі і ў раён Паўн. Прычарнамор’я. Гэта было пачаткам Вял. перасялення народаў, адным з вынікаў якога стала ўтва рэнне на зах. тэр. Рымскай імперыі раннефеад. варварскіх каралеўстваў.