Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
У 16—18 ст. Г. з. лічыўся магутнай цытадэллю. У мірны і асабліва ў ваенны час тут знаходзіўся спец. гарнізон, які складаўся ў асноўным з мясц. жыхароў. Паводле інвентара 1692, у замку быў пастаянны гарнізон з 21 «жаўнера». Згадваюцца таксама «генерал» Аградзінскі, падхарунжы Скіндзер, барабан шчык, 3 пушкары — «Каза пушкар, Стафан-пушкар, Абрам Навіцкі-пушкар». Сярод рамеснікаў замка людзі розных прафесій: «кавалі Сямён, Верамей, Іван, муляр Апанас Сяструх, Раман-руднік. маляр Якуб, рымар Даніла, Ян Тарасевіч-злотнік, катля ры Навум, Васька і два Яны, Севя рын Тарасевіч-злотнік, слесар Піліп, зегармістр Грышка, сталяр Ля вон, шабельнік Якуб». Яны цалкам забяспечвалі надзённыя ваенна-тэхнічныя патрэбы замка. У 1708 Г. з. ахоўвалі выбранцы — наёмныя салдаты, якіх набіралі з глускіх мяшчан, а так сама з вольных людзей, сялян Кольчыцкага войтаўства, дробнай шляхты. Днём выбранцы працавалі па дамах,
з’яўляліся ў замку ў выпадку ваеннай небяспекі. Несці варту ў Г. з. рэгулярна пасылалі 4 вартаўнікоў з сялян Балашоўскай воласці. Воласць да таго ж насыпала «грэблю» пад замкам, вазіла дровы і лес, неабходныя для будаўніцтва, рамонту і ацяплення. Ваеннарамонтныя работы сяляне праводзілі ў 2 этапы: з 2 красавіка да канца чэрвеня на працягу 12 тыдняў і восенню з 1 ве расня да канца лістапада. Доглядам і рамонтам фартыфікацыі распараджаўся спец. гараднічы. Для гэтага і на ўтрыманне гарнізона замка трацілася 600 злотых, з іх 500 давалі мяшчане. 3 16 ст. пад аховай Г. з. пачаў разрастацца і г. Глуск, вакол яго таксама з’явіліся драўляна-земляныя ўмацаванні. Гіст. крыніцы згадваюць адну браму — «бро ну от уезду Слуцкого», якая адчыняла шлях на цэнтр. вуліцу «места» — вуліцу Вялікую. У 17—18 ст. планавая кампазіцыя гар. умацаванняў не змянілася. Дакументы гэтага часу раскрываюць структуру ваеннай арганізацыі і павіннасцей гараджан. Усё мужчынскае на сельніцтва аб’ядноўвалася ў 4 баявыя сотні на чале з сотнікамі. Старшым і «радцаю» над імі быў спец. «палкоўнік». Кожная сотня падраздзялялася на 10 дзесяткаў на чале з дзесятнікамі. Сотня і дзесятка неабавязкова налічвала 100 ці 10 чалавек. Дзесяткі лічыліся не толькі ваеннай, але і пажарнай адзінкай. Усе жыхары Глуска тройчы ў год разам са сваімі старшымі абранымі праводзілі паводле загаду «попіс» са зброяй. Абавязкамі глускіх мяшчан з’яўляліся начная варта ў rap. браме і на рынку, насыпанне і рамонт замкавай грэблі і мастоў у горадзе і каля яго. Геаграфічнае размяшчэнне Г. з. надавала яму ранг важнага стратэгічнага пункта на шляху загонаў крымскіх татар у 16 ст., потым ён выконваў ролю цытадэлі супраць казацкіх паходаў з Украіны ўканцы 16—17 ст. У 1648 Глуск апынуўся ў гушчыні падзей антыфеад. барацьбы на Украіне і Беларусі. У кастрычніку 1648 яго занялі паўстаўшыя бел. сяляне і ўкр. казакі, якія потым рушылі на Бабруйск. Глуск і замак моцна пацярпелі тады і ад праходу войска Рэчы Паспалітай, а таксама ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1655 сейм Рэчы Паспалітай, улічваючы нанесеныя на працягу «казацкай вайны» гораду і яго войску страты і ў сувязі з новымі ваеннымі падзеямі, ад якіх Глуск «агнём і мечам датла разбуран», вызваліў яго ад экстраардынарных падаткаў на 10 гадоў. Г. з. праіснаваў да канца 18 ст., пасля прыйшоў у заняпад. Археал. раскопкі Г. з. не праводзіліся. У 1988 у ходзе земляных работ на тэр. замка археолагам Г. М. Сагановічам выяўлены кераміка жал. веку (фрагмен ты ляпных гаршкоў), кафля і гаршкі 16 ст., посуд і геральдычная кафля 17 ст., рэчы побыту 17—18 ст., а таксама мураваныя сутарэнні.
Літ.: 231, 743, 836, 904, 1505.
М. А. Ткачоў.
ГЛЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў г.Глуску ў 1960 у збане з чырвонай медзі.
Вядома 760 сярэбраных і білонных манет: польскія соліды, паўтаракі, шастакі. о»гы, літ. солід Зыгмунта III Вазы [1587—1632], польскія шастакі і злотыя (30-грашовікі), літ. шастакі Яна II Казіміра [1648—68], польскія шастакі і орты Яна III [1674—96], польскі і літ. шастакі 1697, 1706, 1709—33 Аўгуста II — ма
нетныя двары Быдгашч, Кракаў, Львоў, Мальбарк, Познань, Вільня, Гродна, Коўна; зэхсгрошэры і орты Фрыдрыха Вільгельма [1640—88], Фрыдрыха III [1688—1701] — манетныя двары Кёнігсберг і Берлін; зэхсгрошэры Фрыдры ха I [1701—13], Фрыдрыха II [1740— 86] — манетны двор Кёнігсберг; соліды і драйпёлькеры Густава II Адольфа [1611—32], солід Крысціны Аўгусты [1632—54] — манетныя двары Рыгі і Эльблёнга. Асаблівую цікавасць выклікае літоўскі шастак Аўгуста II, выпуіпчаны ў 1706 Гродзенскім манетным два ром, і польскі шастак Яна III 1678 (?) з кантрамаркай у выглядзе вензеля аднаго з кн. Патоцкіх. Ухаваны ў канцы 1750. Захоўваецца скарб часткова ў Маіілёўскім абласным краязнаўчым музеі і Бабруйскім краязнаўчым музеі.
Літ.: 1578a. В. Н. Рабцэвіч.
ГЛЫБАЎ, комплекс археал. помнікаў каля в. Глыбаў Рэчыцкага р-на.
Г арадзішча мілаградскай культуры. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка авальная, памерам 160x110 м, абнесеная дугападобным валам выш. каля 2 м, шыр. 12—14 м (да пач. 1950-х г. за ім былі роў і другі вал). Адкрылі ў 1951 Ю. У. Кухарэнка і В. М. Мельнікоўская, даследавала ў 1954, 1955 і 1961 167 м2 Мельнікоўская, абследавалі ў 1976 Г. В. Штыхаў, у 1988 М. I. Лашанкоў. Культурны пласт 0,4—0,6 м. Выяўлены рэшткі 2 жытлаў: слабыя контуры аднаго (захаваліся ямы розных форм і памераў), вузкія канаўкі ад сцен і ямкі ад слупоў, шматлікія ямкі ад калкоў вакол другога, квадратнага ў плане з цэнтр. апорным слупам. Побач выяўлены 2 гасп. ямы: скляпок і круглая глыб. 0,8 м з абпаленым каменнем у ёй.
Знойдзены каменная сякерка (кліна падобная без адтуліны, з шліфаваным лязом, выш. 6,4 см), крамянёвы адшчэп са слядамі апрацоўкі, бронзавая пласцінка, верхні камень ад зерняцёркі, прасліцы (круглаватае і біканічнае з ямкавымі ўцісканнямі па дыяметры), 3 гліняныя грузікі, абломкі ляпной керамікі (пасудзіны з круглым тулавам і дном і адагнутым венчыкам; з яйцападобным тулавам і дном без вызначанай шыйкі; са слабапрафіляваным тулавам, закругленым дном і шыйкай у выглядзе ўціснутай нешырокай палоскі каля краю венчыка), косці свойскай жывёлы і інш.
Заселена з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да 2 ст. да н. э.
К урганны могільні к-1 дрыгавічоў. За 200 м на Пн ад гарадзішча. 3 курганы (раней было 9) выш. 1,5—2 м, дыям. 10—12 м. Даследаваў 2 курганы ў 1958 С. С. ІПырынскі, абследаваў у 1976 Г. В. Шты хаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах пад насыпам. Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бронзавы крыжык, упрыгожаны выемчастай эмаллю. Датуецца 12 ст.
Курганны могільнік-2 дрыгавічоў. На тэр. сучасных каталіцкіх могілак. 4 насыпы выш. 1,5—2 м,
дыям. 10—12 м. Даследаваў адзін курган у 1958 Шырынскі, абследаваў у 1976 Штыхаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме пад насыпам. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, бронзавыя ўпрыго жанні. Датуецца 12— пач. 13 ст.
Літ.: 772, 904, 1325.
М. I. Лашанкоў, Г. В. Штыхаў. ГЛЫБАЎКА, паселішча сожскай культуры. За 300 м на ПдЗ ад в. Глыбаўка Веткаўскага р-на, на першай надпоймавай тэрасе левага берага р. Беседзь, ва ўрочышчы Бабулін Бугор. Выявіла ў 1979 і даследавала 558 м2 у 1980—82 А. Г. Калечыц. Культурны пласт 0,3—0,6 м. Выяўлена 5 паўзямлянкавых жытлаў, 17 агнішчаў і 14 гасп. ям. Жытлы круглыя (дыям. каля 2,3 м) і авальныя (даўж. 2,5 м), паглыблены ў мацярык да 0,5 м. Агнішчы ад крытага тыпу размяшчаліся ў цэнтры ці каля сцяны жытла. Рэшткі даху і падлогі не выяўлены.
Знойдзена каля 33 тыс. вырабаў з крэменю: адна-, двухі шматпляцовачныя нуклеусы, адшчэпы, пласціны, скрабкі. вял. скрэблы, скоблі, вуглавыя і бакавыя разцы, вастрыі, свярдзёлкі, 2 дрэнна апрацаваныя цяслы, наканечнікі стрэл з пласцін з рэтушаванымі тронкамі, мікраліты, рубячыя прылады (спрацаваныя нуклеусы, невял. валуны).
Курганны могільнік. За 2 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне. 7 насыпаў выш. 0,5— 1,2 м, дыям. 5—12 м. Выяўлены ў 1910, абследавала ў 1976 С. М. Васільева.
Літ.: 479. А. Г. Калечыц.
ГЛЫБОЦКАЕ, археал. помнікі каля в. Глыбоцкае Гомельскага р-на.
Гарадзішча. За 500 м на 3 ад вёскі, на беразе балота Струпаў. Пляцоўка дыям. 20 м. Вядома з 1873, абследавалі ў 1910 Е. Р. Раманаў, у 1976 У. У. Багамольнікаў. Як паведамляў Раманаў, пры с.-г. работах на пляцоўцы сяляне знайшлі скарб арабскіх дырхемаў.
Курганны могільнік. На беразе ручая і балота Струпаў. 5 насыпаў. У канцы 19 ст. даследаваў Е. Р. Раманаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены ўсх. манеты 9—10 ст. Датуецца прыблізна канцом 10—11 ст.
Літ.-. 981. A. А. Макушнікаў.
ГЛЫБОЦКІ ЗАМАК. У пісьмовых крыніцах паселішча Глыбокае ўпамінаецца ў 1514 як уладанне магнацкіх родаў Корсакаў і Зяновічаў. Рака Беразвеч падзяляла яго на 2 умацаваныя «двары», вакол якіх у сваіх «слабодах» жыло «цяглае» насельніцтва. У 1563—79 у час Лівонскай вайны 1558—83 «двары» зніш чаны, але пазней адноўлены. Уладанні Корсакаў былі падараваны касцёлу кармелітаў босых, а ўладанні
Зяновічаў перайшлі да Радзівілаў, якія на месцы «двара» пабудавалі драўляны замак. На карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Інфлянты» (1589) адзначаны Г. з. Апісанні замка таго перыяду невядомыя, аднак ён наўрад ці адрозніваўся ад традыцыйных тагачасных збудаванняў з земляным валам, драўлянымі сце намі і вежамі.
30.6.1654 пад сценамі Г. з. адбыўся бой паміж атрадам войска ВКЛ і рус. войскам на чале з думным дваранінам Ж. В. Кондыравым. Паводле дакументаў, 2.8.1654 паселішча Глыбокае і Г. з. былі спалены «без остатку». Рус. войскі пакінулі Глыбокае праз паўгода, аднак у жн. 1658 сюды прыбыў для будаўніцтва «острога» ваявода Б. Бешанцаў. Астрог пачалі ставіць на месцы двара пана Корсака. Бешанцаў паведамляў, што «...крепость с двух сторон вал н вода, пруды копаные глубокне. А с двух сторон место ровное». 3-за недахопу людзей астрог рабіўся «небольшой, наскоро, для поспешанья». 7.1. 1659 (па некаторых звестках у 1660) атрад войска палкоўніка ВКЛ В. Валовіча ўзяў штурмам Г. з. і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўгінаў. Пазней замак быў адноўлены і праіснаваў да канца 18 ст. У 1700 у час Паўн. вайны (1700—21) замак і горад моцна пацярпелі ад пажару, а таксама ад рабаўніцтва саксонскага войска. Паступова замчышча было забудавана, але вуліца Замкавая яшчэ згадвалася ў дакументах канца 18—19 ст.