Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Віслая пячатка (правы і адваротны бакі) 12—13 ст. з Гомеля.
завае і 11 жал. перакрыжаванняў, 4 жал. навершы мячоў і шабляў, абломак наканечніка ножнаў шаблі, пласціністае дзяржанне ножнаў шаблі, абломак драўляных ножнаў мяча. Расчыстка прадметаў узбраення выявіла выразныя сляды іх апрацоўкі на месцы (незакончаныя вырабы, дэфекты работы).
Па характары, разнастайнасці і колькасці знаходак зброевая майстэрня не мае аналагаў на тэр. Стараж. Русі і ўпершыню дае магчымасць для абгрунтаванай рэканструкцыі працэсу зборкі і знешняга выгляду стараж.-рус. пласціністага
панцыра. Майстэрня датуецца 12— пач. 13 ст.
У культурным пласце вакольнага горада 11—13 ст. сабраны сотні абломкаў шкляных бранзалетаў, пярсцёнкаў, больш за 100 пацерак, асколкі шклянога посуду, бронзавыя падвескі, скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі, часткі звона, крьіжоў-складняў, трымальнік лампадкі, чаша вагаў, наканечнік ножнаў мяча, касцяныя грабяні, вухавёрткі, жал. наканечнікі стрэл, шпоры, абрывак кальчугі, інструменты (у т. л. пінцэт, зубіла, пра бойнік, шылы, тыглі, льячкі, скоблі, долаты і інш.), крэсівы, замкі, ключы, сярпы, каса, акоўкі рыдлёвак, спружынныя нажніцы, туфавыя і шыферныя жорны і інш. Знойдзены унікальны жал. наканечнік стралы з двухбаковай выявай трызубцаў княжацкай дынастыі Рурыкавічаў. Насельніцтва вакольнага горада 11—13 ст. займалася ювелірна-бронзаліцейнай і касцярэзнай справай, дрэваапрацоўкай, промысламі, земляробствам і жывёлагадоўляй. Магчыма, з 12 ст. атрымала развіццё апрацоўка бурштыну, ёсць прыкметы мясц. шкларобства і вытворчасці паліванай керамікі. Пра гандл. сувязі з Кіевам сведчаць знаходкі шкляных вырабаў, прадметаў культу, абломка глінянага яйца-пісанкі, з Валынню — оўруцкага сланцу і шыферных прасліц, з Візантыяй — абломкаў паўн.-прычарнамор скіх амфар, шкляных бранзалетаў.
Стараж.-рус. перыяд у жыцці вакольнага горада завяршыўся ў 1-й пал. 13 ст., калі яго пабудовы загінулі ў час моцнага пажару. Да перыяду ВКЛ (14—16 ст.) адносяцца сляды драўляных жытлаў з паглыбленай у мацярык падлогай, ганчарная кераміка, жал. прылады працы і прадметы побыту, наканечнікі стрэл. Інтэнсіўнасць жыцця ў параўнанні з папярэднім перыядам у гэты час прыкметна аслабела. У 17— 18 ст. тэр. вакольнага горада была забудавана драўлянымі дамамі жылога і гасп. прызначэння, частка пабудоў мела паглыбленыя ў мацярык падклецці.
Сярод знаходак ганчарны і шкляны посуд, архіт.-дэкаратыўная кераміка, аконнае шкло, манеты Рэчы Паспалітай, Швецыі і Расійскай імперыі, шматлікія прадметы побыту (спражкі, нажы, брытвы, абутковыя падкоўкі, курыль ныя люлькі, цацкі і інш.), прылады працы (нажніцы, каса, абцугі і інш.), прадметы ўзбраення (свінцовыя кулі, ружэйныя ствалы, шпора і інш.).
У 11—12 ст. да вакольнага горада прымыкалі п a с а д ы. Адзін з іх узнік ва ўрочышчы Спасавая Слабада не пазней 11 ст. і развіваўся на Пд ад вакольнага горада ўздоўж правых берагоў Сажа і ручая Гамякж. У 1975 Ткачоў даследаваў 108 м2. Культурны пласт 0,9—1,6 м. У 1986 шурфоўку і абследаванне правёў Макушнікаў. Выяўлены рэшткі жытла 12—13 ст. з развалам глінабітнай печы, абломкамі ганчарных гаршкоў, фрагментам візантыйскай ам фары. Знаходкі 11—13 ст. прад-
стаўлены ганчарным посудам, вы рабамі з косці, бронзавымі ўпрыгожаннямі, жал. прыладамі працы і побыту, прадметамі ўзбраення. Жыхары пасада займаліся рознымі промысламі і рамёствамі, сярод якіх вылучаліся апрацоўка жалеза і каляровых металаў, выраб скур. Жыццё на пасадзе працягвалася ў 14—17 ст., пра што сведчаць выяўленыя тут кераміка, пяч ная кафля, манеты. Другі пасад адкрыты Макупшікавым і A. I. Дра бушэўскім у 1987 на Пн ад вакольнага горада за Кіеўскім спускам. Ен узнік у 12 ст. Размяшчаўся на высокай карэннай тэрасе Сажа.
Пласціны ад панцыра 13 ст. з раскопак у Гомелі.
У час буд. работ выяўлены рэшткі збудаванняў 12—13 ст., стараж. рус. кераміка, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, сляды пабудоў 17—18 ст. з кафлянымі печамі, сярэдневяковыя пахаванні па абраду трупапалажэння ў магільных ямах. Сляды трэцяга пасада ёсць на нізкай надпоймавай тэрасе Сажа каля падножжа дзядзінца, вакольнага горада, 1-га і 2-га пасадаў. Культурны пласт разбураны ракой і ў час буд. работ. У 1978—88 М. У. Бычкоў, У. А. Літвінаў, Макушнікаў сабралі тут шмат прадметаў стараж.-рус. часу, эпохі ВКЛ і Рэчы Паспалітай (11—18 ст.): кераміка, кафля, гліняныя і каменныя прасліцы, спражкі, крэсівы, упрыгожанні з каляровых металаў, манеты і інш.
Г. узнік у канцы 1-га тысячагоддзя н. э. як племянны цэнтр радзімічаў. У 11 ст. ўвайшоў у склад Чарнігаўскага княства. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1142 у сувязі з барацьбой чарнігаўскіх князёў Оль гавічаў і Манамахавічаў за валоданне велікакняжацкім тронам у Кіеве. Сма ленскі кн. Расціслаў Мсціславіч часова захапіў прылеглую да горада воласць. Стаўшы вял. князем, чарнігаўскі кн. Ізяслаў Давыдавіч пакінуў за сабой Г. У 1159 у час міжусобных сутыкненняў ён уцёк з Кіева ў Г. У 1160 яму зноў удалося вярнуць кіеўскі трон. У 1161 пасля смерці Ізяслава Давыдавіча Г. перайшоў да яго стрыечнага брата Святаслава Ольгавіча. У 1164 чарнігаўскі кн. Святаслаў Усеваладавіч
аддаў горад свайму сыну. Магчыма, у сярэдзіне 12 ст. Г. стаў цэнтрам удзела. У канцы 12 ст. належаў ноўгарад-северскім князям Алегу і Ігару Святаславічам. У 12 — пач. 13 ст. быў адным з самых значных гарадоў у зямлі радзімічаў. У 1239 Чарнігаўская зямля падверглася спусташальнаму манголататарскаму набегу. Летапісных сведчанняў пра разбурэнне Г. няма, аднак пры раскопках адзначаны моцны пажар у 1-й пал. 13 ст., які, верагодна, звязаны з падзеямі мангола-татарскага нашэсця. Каля 1335 Г. увайшоў у склад ВКЛ, утварыўшы разам з г. Старадубам удзелкн. Патрыкія Нарымунтавіча, пляменніка вял. кн. Альгерда, да 1406 належаў сынам Патрыкія Івану і Аляксандру. Па іншых звестках, у 2-й пал. 14 ст. Г. валодаў падольскі кн. Фёдар Карыятавіч. Ў канцы 14 ст. ўпаміна ецца ў «Спнске городов русскнх дальннх н блнжннх» у ліку «кіеўскіх» гарадоў. У 1406—19 Г. кіравалі велікакняжацкія намеснікі, у 1419—35 належаў кн. Свідрыгайлу, у 1446—52 — збегламу рус. кн. Васілю Яраславічу Бароў скаму. 3 1452 зноў уваходзіў у склад уладанняў кн. Свідрыгайлы. Пасля яго смерці перайшоў да збеглага рус. кн. Івана Андрэевіча Мажайскага, a прыблізна з 1483 — да яго сына Сямёна. У канцы 15 ст. горад — невялікае добра ўмацаванае гандлёва-рамеснае паселішча з замкам у цэнтры. Вясной 1500 Сямён Іванавіч адмовіўся прыняць каталіцтва і звярнуўся за дапамогай да Масквы, неўзабаве ў Г. паявіўся гарнізон рус. войск. 3 1537 горад зноў у складзе ВКЛ, цэнтр Го мельскага староства, з 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства. 3 1561 побач з замкам у пісьмовых крыніцах упамінаюцца Гомельскія гар. ўмацаванні. У 1595 у час казацка-сялянскага паў стання пад кіраўніцтвам С. Налівайкі горад захоплены паўстанцамі. У час антыфеад. вайны 1648—54 Г. у 1648 быў заняты казацкім атрадам Галавацкага і мясц. сялянамі, у 1649 — атрадам М. Нябабы. У рус.-польскую вайну 1654—67 горад і наваколле знаходзіліся пад кантролем казацкіх войск I, Залатарэнкі і I. Нячая. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 Г. застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1670 атрымаў магдэбургскае права. У 1772 паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай імперыі.
Літ.: 119, 200, 686, 730, 848, 1189, 1193.	A. А. Макушнікаў.
ГОМЕЛЬ, курганныя могільнікі эпохі Кіеўскай Русі каля в. Гомель Полацкага р-на.
Могільнік-1. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, пры дарозе ў в. Заазер’е. 24 насыпы выш. 1—2 м, дыям. 6—10 м. Абследаваў у 1955 Л. В. Аляксееў, раскапаў 1 курган у 1972 Г. В. Штыхаў. Знойдзены шкілет чалавека. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Датуецца 12—13 ст.
Могільнік-2. За 2 км на У ад могільніка-1, 2 насыпы выш. 3 м і 2 м, дыям. 16 м і 10 м. Абследавалі ў 1955 Аляксееў, у 1972 Шты хаў. Раскопкі не праводзіліся.
Літ.: 34.	Г. В. Штыхаў.
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ АРХЕА ЛАГІЧНЫ ЦЭНТР. Адкрыты
11.6.1990 у Гомелі як н.-д. ўстанова. Выконвае ахоўныя археал. даследаванні помнікаў археалогіі Гомельскай вобл., якія разбураюцца пад час будаўніцтва і інш. гасп. работ. У 1990 археал. атрады цэнтра пра вялі ахоўныя даследаванні на пасадах стараж. гарадоў Рэчыца і Гомель. У Рэчыцы на пл. каля 1100 м2 вывучаліся рэшткі сядзіб 12—18 ст. з жылымі, гасп. і вытворчымі пабудовамі, пахаваннямі. У Го мелі даследавалася каля 940 м2 культурнага пласта 12—13 ст. з рэшткамі сядзібнай забудовы.
Літ.: 731.	A. А. Макушнікаў.
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты 7.11. 1919 у Гомелі. Прадстаўлены разнастайныя знаходкі з Гомельшчыны ад палеаліту да 17 ст.
У фондах захоўваецца каля 100 тыс. прадметаў археалогіі (1991), у т. л. матэрыялы з раскопак Бердыжа (крамянёвыя скрабкі, наканечнік з бакавой выемкай, ножападобныя пласціны, разцы), Гарошкава (бронзавыя бранзалеты латэнскага тыпу, фрагменты гліняных тыгляў і льячак), Мілаграда (гліняныя ляпныя пасудзіны 6—3 ст. да н. э.), Дзям’янак (ганчарныя пасудзіны, манетападобныя падвескі, 7-прамянёвыя скроневыя кольцы, каменныя і шкляныя пацеркі), Чачэрскага гарадзішча (гліняная тэракотавая і паліваная кафля), Ходасавіч (гліняная вастрадонная пасудзіна з грабеньчатым арнаментам, медныя акулярападобныя падвескі, сякера).
Супрацоўнікі музея ўдзельнічалі ў археал. экспедыцыях Ін-та гісторыі АН БССР і Ін-та археалогіі AH СССР. 3 пач. 1980-х г. праводзяць самастойныя палявыя даследаванні. У музеі створаны аддзел археалогіі, які праводзіць палявыя работы на падставе адкрытых лістоў АН Беларусі. Выяўлены дзесяткі помнікаў эпохі неаліту, бронзавага, жал. вякоў, сярэднявечча, сабраны тысячы стараж. вырабаў (У. А. Ліцвінаў, пач. 1980-х г.). Праведзены раскопкі могільніка КУркавічы, дзядзінца, вакольнага горада летапіснага Гомеля, адкрыты рэшткі слав. паселішча 6—9 ст., умацаванні горада летапіснага часу, багатага культурнага пласта 12—13 ст. і пазнейшага часу з рэшткамі жылых і гасп. пабудоў, майстэрняў, абарон чых збудаванняў горада (Макушнікаў A. А.). У 1986 супрацоўнікамі вызначаны ахоўныя зоны археал. помнікаў Гомеля, з 1987 дзейнічае археал. выстаўка «Старажытны Гомель».	A. А. Макушнгкаў.