Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
С е л і ш ч а банцараўскай культуры. На паўн., паўн.-зах. і зах. частках пакатых схілаў гарадзішча. Адкрыў у 1964, даследаваў у 1965— 72 A. Р. Мітрафанаў, раскапана 2612 м2. Выяўлены рэшткі 42 жытлаў, у т. л. 11 слупавых (5 наземных і 5 урэзаных у схілы ўзгорка) і 31 зрубнае (14 паўзямлянкавых і 15 урэзаных у схілы ўзгорка), і 17 гасп. ям.
Слупавыя дамы прамавугольнай або трапецападобнай формы, пл. 10—21 м2, арыентаваны сценамі на 3 ці У (або з невял. адхіленнем). Дыям. слупоў, што фарміравалі каркас пабудоў, дасягаў 0,4—0,5 м, дыям. гарызантальных бярвён, якія ўпускаліся ў пазы слупоў,— 0,25—0,3 м. У цэнтры жытлаў размяшчаліся адкрытыя агнішчы круглай або авальнай формы ў выглядзе гліняных пляцовак таўшч. 0,08—0,12 м, куды былі ўмураваны камяні. Зрубныя пабудовы прамавугольнай формы пл. 6,2— 15 м2, глыб. катлаванаў у залежнасці ад стромкасці схілу вагалася ад 0,2 да 0,6 м, арыентаваны ў большасці выпадкаў па кірунках свету. У шэрага паўзямлянак захаваліся рэіпткі ніжніх бярвён зрубаў у выглядзе абгарэлага дрэва або скопішчаў вугалю, якія размяшчаліся ўздоўж сцен катлаванаў. У некаторых выпадках удалося прасачыць уваходы ў жытлы (у адной паўзямлянцы ўваход размяшчаўся з паўн. боку і ўяўляў сабой напаўавальны выступ). Зрубныя пабудовы ацяпляліся печамі каменкамі, рэшткі якіх у выглядзе раз валаў буйных абпаленых камянёў размяшчаліся ў адным з кутоў жытлаў. Гасп. ямы знаходзіліся недалёка ад дамоў. Яны мелі авальную (0,9—2,7 X Х0,9—1,9 м), прамавугольную (1,3— 2,8x0,9—1,9 м) або круглую (дыям. 0,9—1,1 м) форму. Сцены прамавугольных ям-паграбоў амаль вертыкальныя, у астатніх — пакатыя. У 5 буйных авальных ямах былі прыступкі. Ў жытлах знойдзены абломкі гладкасценных гаршкоў (слабапрафіляваных. цюлыіанападобных, слоікавых, рабрыстых, з круглаватымі бакамі), місак і міска падобных пасудзін, а таксама жал. сярпы, нажы з прамой спінкай і валютападобным навершам, шылы, наканечнікі кап’я, шпоры, падковападобная фібула, посахападобная шпілька, бронзавы пласціністы бранзалет і бранзалеты, зробленыя з круглых і квадратных у сячэнні стрыжняў, трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі, пранізка, абломкі сярэбраных шыйных грыўняў, гліняныя біканічныя прасліцы тыглі.
Датуецца 6—7 ст.
Літ.: 78^, 847. Л. А. Егарэйчанка. ГАРАДЗІШЧА, археал. комплекс каля в. Гарадзішча Пінскага р на.
Гарадзішча. На высокім мы сападобным выступе ўсх. берага воз. Палескае. Пляцоўка авальная, памерам 27 X 22 м, выцягнута з У на 3, злёгку нахілена да возера. Абследавалі ў 1928 Р. Гарашкевіч, у 1961—70 Ю. У. Кухарэнка, Л. Д. Побаль, В. К. Караткевіч, у 1981 В. С. Вяргей, у 1983 і 1986 Вяргей раскапала 200 м2. Культурны пласт 2,4—3 м. У верхняй частцы ён моцна
васьмівугольнай капліцы і пахаванні 18—19 ст., сляды 17 драўляных слу поў. Часткова збярогся вал з пяску выш. 0,7—1,8 м. Залягае на глыб. 1,1—1,2 м. Па яго ўнутранай мяжы ідзе вугальная праслойка ад згарэлых бярвён, якія ляжалі гарызан тальна. Каля асновы вонкавага схілу выяўлены рэшткі канструкцыі, што засцерагала вал ад асыпання, на вяршыні — рэшткі двух слупоў. Пад валам — непарушаны культурны пласт 0,7—0,9 м з рэчамі эпохі неаліту, бронзы, мілаградскай і зарубінецкай культур.
Знойдзены крамянёвыя вырабы, жал. нажы, шылы, абломак сярпа, рыбалоў
кольца, бочачкападобная іпматколерная пацерка, рэшткі металургічнай вытворчасці, гліняныя прасліцы, косці жывёл і інш. Ляпная кераміка прадстаўлена фрагментамі арнаментаванага посуду эпохі неаліту, бронзавага веку, міла градскай і зарубінецкай культур, але большасць суадносіцца з керамікай культуры тыпу Лукі Райкавецкай 8— 10 ст Гэта пераважна таўстасценныя грубаляпныя конусападобныя і з круг лаватымі бакамі гаршкі з гузаватай па верхняй і дамешкам пяску, жарствы або шамоту ў гліне. Часта сценкі арнаментаваны рэзкаламанай хваляй ці хваляй разам з гарызантальнымі лініямі і ямка мі, на венчыках зрэдку пальцавыя ўцісканні, ёсць чарапкі, аздобленыя ад біткамі шнура. Аналагічны посуд зной-
Знаходкі з селішча каля в. Гарадзішча (Мядзельскі р-н).
Жалезныя восці і рыбалоўны кручок з гарадзііпча і селішча Гарадзішча (Пінскі р н).
Шкляныя пацеркі з гарадзішча і селішча Гарадзішча (Пінскі р н).
пашкоджаны перакопамі, насычаны буд. смеццем. Выяўлены падмурак
ныя кручкі, ромбападобны тронкавы на канечнік стралы, бронзавае скроневае
дзены на паўн. Украіне, паселішчы Ха томель. Назіраецца пераход да вырабу ганчарнай керамікі (на некаторых ляп ных пасудзінах відаць падпраўка на ганчарным крузе), пазней яна становіц ца асноўнай.
Селішча. Прылягае да гарадзішча з У, аддзялялася ад яго пры родным ровам. У 1987—88 сумесна з A. В. Іовам даследавана 200 м2. Культурны пласт 0,3—1,2 м. Выяўлены рэшткі 2 наземных жытлаў канца 1-га тысячагоддзя з печамі, зробленымі з камянёў і гліны, і вял. падпечнымі ямамі. Рэчавыя знаходкі на селішчы ў асноўным такія ж, як і на гарадзішчы, за выключэннем посуду паморскай кулыуры 4—3 ст. да н. э. і некалькіх больш позніх тыпаў раннеганчарнай керамікі 11 ст.
Стратыграфічны і рэчавы аналіз раскопак дазваляе меркаваць пра
ўзнікненне паселішча на беразе возера ў раннім неаліце. Пясчаны вал, што ўмацоўваў мыс, быў насыпаны, верагодна, на рубяжы 7—8 ст. слав. насельніцтвам, якое з Пд ішло на Прыпяць і яе прытокі. Археал. комплекс Г. дае таксама магчымасць прасачыць генетычную сувязь культуры тыпу Лукі Райкавецкай з эпохай Кіеўскай Русі.
Літ.: 195, 196. В. С. Вяргей.
ГАРАДОК, горад, цэнтр Гарадоцкага р-на, на р. Гаражанка (упадае ў воз. Лугавое). За 39 км ад Віцеб ска, 2 км ад чыг. ст. Гарадок на лініі Віцебск — Невель, на аўтадарозе Віцебск — Невель. У эпоху ся рэднявечча — адзін з паўн. ускраінных населеных пунктаў Віцебскай зямлі. Да 16 ст., відаць, уваходзіў у склад Азярышчанскай воласці ВКЛ з цэнтрам у Азярышчы (цяпер г. п. Езярышча). Пасля заняпаду Езярышчанскага замка і будаўніцтва ў канцы 16 ст. Гарадоцкага бастыённага замка Г. стаў цэнтрам акругі. У 1772 уключаны ў склад Расійскай імперыі. У гэты час уся тэр. ўздоўж берагоў Гаражанкі ад воз. Лугавое і ўчастак Узгор’е былі заселены. Цэнтрам стараж.-рус. паселішча (магчыма, гар. пасада) з’яўлялася гарадзішча, што размяшчалася на правым беразе ракі, мела пляцоўку авальнай формы памерам 100 X X120 м з умацаваннямі па краі (знішчаны пры будаўніцтве Ленінградскай шашы). У адпаведнасці з планіровачнай структурай гар. паселішчаў 16—17 ст. на процілеглым беразе Гаражанкі насупраць стараж. гарадэішча, на высокім мысе, што называўся Узгор’е, быў узведзены замак, які стаў новым цэнтрам і фарміраваў далейшае развіццё гар. вулічнай сеткі. У 1979, 1986—88 В. М. Ляўко праводзіла археал. назіранні, шурфоўку і прарэзку паўн. схілу ўзвышша.
Даследаванні пацвердзілі, што аба рончы вал, які праходзіў па краі пляцоўкі, быў знівеліраваны на рубяжы 18—19 ст. Пад нівеліровачным пластом выяўлены культурны пласт 0,7—0,8 м з матэрыяламі 16—17 ст. і больш рання га часу. У 1988 праведзены раскопкі ў цэнтр. частцы Узгор’я, у культурным пласце 0,5—0,8 м знойдзены адзінкавыя фрагменты ляпной керамікі з шурпатай паверхняй, кераміка 10—13 ст., 14— 18 ст. і вырабы з жалеза, шкла, манеты 16—18 ст. Пад развалам каменнай муроўкі царквы і каля яе выяўлены 4 пахаванні па абраду трупапалажэння ў трунах, у адным пахаванні знойдзены ружанец, пацеркі з сіняга шкла, фраг мент крыжа з каляровага металу, брон завыя пярсцёнак і спражка, арнаментаваная насечкамі. Пахаванні адносіліся да 15—16 ст. і папярэднічалі будаўніцтву мураванай царквы. У час археал. раскопак і назіранняў за буд. работамі ўстаноўлена, што ў жал. веку тут існа вала невял. паселішча, у 10—11 ст. яно становіцца пастаянна заселеным. Найб. інтэнсіўныя адкладанні адносяцца да канца 16—18 ст.— часу існавання зам ка. Рост гар. тэрыторыі ў 17—18 ст.
адбываўся ва ўсх. і паўд.-ўсх. напрам ках, пра што сведчаць выяўленыя там культурныя напластаванні таўшч. 0,5— 1,5 м. У шэрагу выпадкаў у буд. траншэях зафіксаваны 1—2 ярусы драўля ных насцілаў вулічных маставых, што пацвярджае стабільнасць планіроўкі вулічнай сеткі.
На паўд. зах. ускраіне Г. на правым беразе Гаражанкі размяшчаецца Гарадоцкае селішча.
Літ.: 67,0. В. М. Ляўко.
ГАРАДОК, археал. помнікі каля в. Гарадок Жлобінскага р-на.
Стаянка-1 эпохі неаліту і бронзавага веку. За 0,5 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Ляды, на першай надпоймавай тэрасе левага
Бронзавыя упрыгожанні з селішча Гарадзішча (Пінскі р-н).
Упрыгожанні з пахаванняў 15—16 ст. у г. Гарадок.
берага Бярэзіны. Пл. 1100 м2. Выя віў і абследаваў 500 м2 у 1977 Ксяндзоў.
Знойдзены фрагменты ляпной керамікі сярэднедняпроўскай культуры (упрыгожана адбіткамі лінейнага штампа, шнура, нарэзкамі), керамікі позняга перыяду бронзавага веку (у гліне дамешак буйназярністага пяску, паверхня пакрыта светлай глінай, венчыкі прамыя, часам адагнутыя, упрыгожана неглыбокімі расчосамі, добра загладжана, на шыйцы гарызантальныя лініі ці рад «жэмчугу»). Сустракаюцца адзінкавыя фрагменты неалітычнай керамікі. 3 крамянёвых прылад знойдзены свярдзёлак з адшчэпа, двухбакова апрацаваны трохвугольны наканечнік стралы з прамой асновай, праколка з пласціны, нож, скоблі, сячэнні пласцін, трохвугольны,
канцавыя і пазногцевыя скрабкі, нуклеусы, рэтушоры, адшчэпы і пласціны.
Стаянка-2 бронзавага веку. За 1,2 км на Пд ад вёскі, на дзюнным пагорку ў пойме левага берага Бярэзіны. Выявіў і даследаваў у 1977 Ксяндзоў. У культурным пласце 0,15 м, прасочаным на пл. 500 м2, знойдзены прылады з крэйдавага «сожскага» крэменю (канцавы скрабок, двухбакова апрацаваны нака нечнік стралы з тронкамі, нож з пласціністага адшчэпа, адшчэпы, пласціны), фрагменты керамікі, арнаментаванай лінейным штампам у выглядзе ліній і насечак.
Стаянка-3 сосніцкай культу ры. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на пясчаным узгорку першай надпоймавай тэрасы левага берага Бярэзіны. Культурны пласт на пл. 50 м2 разбураны ветравой эрозіяй і дарогай. Выявіў і даследаваў у 1977 Ксяндзоў.
Знойдзены фрагменты ляпной керамікі з ружанцавым і кругавым арнаментам, загладжанай паверхняй (венчыкі прамыя з трохвугольным патаўшчэннем на краі, днішчы пляскатыя, у цесце дамешак жарствы), прылады працы з шэрага крэйдавага крэменю.
Стаянка-4 днепра-дзяснінскай культуры і днепра данецкай культуры. За 3 км на ПдЗ ад вёскі, у нізоўях р. Бярэзіна, на першай надпоймавай тэрасе левага яе берага, на выш. 5—6 м над узроўнем вады. Пл. 1400 м2. Адкрыў і даследаваў 44 м2 у 1977 У. П. Ксяндзоў.