Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
феадалаў. Да сённяшніх дзён на Бе ларусі захавалася каля 1 тыс. Г. розных часоў.
Літ.: 3, 847, 1340. В. I. Шадыра. ГАРАДЗІШЧА, гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і эпохі ранняга феадалізму каля г.п. Гарадзішча Баранавіцкага р-на. За 800 м на 3 ад пасёлка, на правым беразе р. Сэрвач, ва ўрочышчы Гарадок. Авальная пляцоўка памерам 28X50 м арыентавана з Пд на Пн. Уезд з паўн. боку. Найб. стромкія схілы — з усх. боку. 3 боку поля роў шырынёю 6—7 м і глыб. 1,3—1,7 м. Даўж. ўмацаванага ўчастка каля 200 м, шыр. 130 м. Вядома з 19 ст., абследавалі У. С. Астапаў, П. А. Рапапорт, Ф. Д. Гурэвіч, A. Р. Мітрафанаў, Л. Д. Побаль, М. М. Чарняўскі, Т. С. Бубенька, даследаваў у 1987—88 A. М. Мядзведзеў. Культурны пласт да 0,6 м. Знойдзены некалькі неапрацаваных крамянёвых адшчэпаў і ножападобных пласцінак, гладкасценная і штрыхаваная кераміка, бронзавыя ўпрыгожанні, жал. прылады працы, шлакі. Гарадзішча было заселена ў раннім жал. веку і ў эпоху феадалізму. М. М. Чарняўскі. ГАРАДЗІШЧА, археал. помнікі каменнага і жал. вякоў каля в. Гарадзішча Бярэзінскага р на.
Стаянка-1 каменнага веку. За 300 м на 3 ад вёскі, на другой надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, на выш. 10—12 м над узроўнем вады. Пл. 1500 м2, разворваецца. Выявіў і даследаваў у 1982 У. П. Ксяндзоў. На полі сабраны крамянёвыя нуклеусы, пласціны і адшчэпы (часткова з рэтушшу), фрагменты ганчарнай керамікі.
С т а я н к а 2 днепра дзяснінскай культуры эпохі мезаліту. За 300 м на Пд ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага Бя рэзіны, на выіп. 3—4 м над узроўнем вады. Адкрыў у 1987 і даследаваў 112 м2 у 1988 Ксяндзоў. Культурны пласт 0,2—0,4 м.
Знойдзены пралады працы цёмна-шэ рага крэйдавага крэменю высокай якасці: наканечнік стралы, разцы, скрабкі, праколка, скоблі, укладышавыя вырабы, пласціны і адшчэпы з рэ тушшу, нуклеусы, жалвакі крэменю.
Гарадзішча жалезнага веку. На ўсх. ускраіне вёскі, на правым беразе Бярэзіны, ва ўрочышчы Га радок. 3 боку поля ўмацавана 2 ва ламі і равамі (ледзь прасочваюцца), з боку ракі край пляцоўкі і валы ча сткова разбураны траншэямі ваеннага часу. Выш. над поймай 10 м. Пляцоўка памерам 110x80 м, роўная, здзірванелая, зарасла дрэвамі. Адкрыў у 1930 г. A. М. Ляўданскі, абследавалі ў 1963 Л. Д. Побаль, у 1979 Т. С. Бубенька. Культурны пласт 0,25—0,5 м.
Знойдзена ляпная кераміка мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай, штрыхаванай керамікі культур, ганчар-
ная кераміка і жал. сякера ранне феад. часу.
Літ.: 718.
Т. Q. Бубенька, У. П. Ксяндзоў. ГАРАДЗІШЧА, комплекс археал. помнікаў каля в. Гарадзішча Мін скага р-на.
Гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры. У вёсцы, на правым беразе перасохлай р. Менка, за 2 км ад упадзення яе ў р. Пціч. Складаецца з малога (1 пляцоўка) і вялікага (2 пляцоўкі) гарадзішчаў агульнай пл. 1,3 га. 3 боку поля ўмацавана ровам (цяпер аплыў), валамі выш. з вонкавага боку 8— 10 м, у асобных месцах 12 м (абкружаюць 3 пляцоўкі). Пляцоўка на ма
селішча
Гарадзішча (Мінскі р-н). План: ма лое (1) і вялікія (2, 3) гарадзішчы.
Пацерка з егіпецкага фаянсу 2—3 ст. з гарадзішча Гарадзішча Мінскага р-на. лым гарадзішчы вышэй за астатнія. Другая, болыпая, з’яўляецца асн. тэрыторыяй вял. гарадзішча і мае нахіл у паўн. напрамку. Трэцяя пляцоўка прымыкае да другой з паўн. боку і знаходзіцца ніжэй за яе на 8—9 м. Гарадзішча мае 3 уваходы: першы каля паўн.-ўсх. вугла
(вядзе з ніжняй пляцоўкі да ракі), другі (першапачатковы) знаходзіц ца побач, трэці каля паўд.-зах. вугла. У малое гарадзішча можна было прайсці толькі з вялікага. Абследаванні і раскопкі праводзілі ў 1930 А. Рынейскі, у 1935 A. М. Ляўданскі, у 1954 A. Р. Мітрафанаў, у 1963, 1967 Э. М. Загарульскі, у 1969, 1970 М. А. Ткачоў, у 1976 83 Г. В. Штыхаў. Даследавана 1900 м2. Культурны пласт 0,3—2 м. Выяўлена гісторыя будаўніцтва гарадзішча. Малое гарадзішча ўзнікла на стрэлцы мыса, утворанага р. Менка і ручаём flyHaft. Пляцоўка памерам 80X16 м.
Жалезныя пярсцёнкі, фібула. ножык і ключ з селішча Гарадзішча (Мінскі р н).
Па краі пляцоўкі быў узведзены вал. Належала насельніцтву культур штрыхаванай керамікі і банцараўскай (6—8 ст.), а таксама ранняга сярэднявечча (9—11 ст.). Вял. гарадзіпіча памерам 110x80 м пры будавана ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э. Яно выконвала ролю вакольнага горада. Умацавана валам выш. 4 м з гароднямі (памер 3,5X4 м) у 3 рады, шчыльна запоўненымі суглінкам і супескам. Калі знешнія ўмацаванні былі знішчаны агнём, вал рэканструявалі, падвоіўшы вышыню, на грэбені яго
паставілі частакол. Гарадзішча кантралявала акругу паміж Нёманам і Пціччу, па якой праходзіў гандл. шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае. Як цэнтр акругі спыніла існаванне ў 2-й пал. 11 ст., калі было пабудавана замчышча на беразе Свіслачы пры ўпадзенні ў яе Нямігі. Знойдзены амулет 1 ст. н. э. з егіпецкага фаянсу ў выглядзе плоскай пацеркі авальнай формы з рэльефнай выявай крылатага бажаства, гліняныя прасліцы, посуд штрыхаванай керамікі і банцараў
скай культур, ганчарная кераміка з арнаментам раменскага тыпу, абгарэлае зерне, бронзавыя спражкі і наканечнік ножнаў мяча, жал. наканечнікі стрэл, кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкаві чаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), таксама кафля, манеты, жал. вырабы, ганчарны посуд (17—19 ст.). Датуецца 9—11 і 17—19 ст.
Селішчы. На полі, на Пд і У ад гарадзішча (даўж. 500 м, шыр. каля 150 м); на 3 ад гарадзішча, на сядзібах уздоўж р. Менка
(даўж. 400 м, шыр. 300 м); уздоўж левага берага р. Менка, на тэр. вёскі (даўж. 900 м, шыр. 200 м). Агульная пл. каля 30 га. Даследавалі 1480 м2 у 1963 Загарульскі, у 1975, 1983 Штыхаў. Культурны пласт 0,3—1,4 м.
Выяўлены болып за 80 гасп. ям (7 з іх глыб. 0,6—0,8 м прамавуголь ныя, пл. 8—9 м2), рэшткі майстэрні па вырабу прасліц з ружовага шыферу, упрыгожанні, касцяныя шахматная фігурка каня і пісала з выявай гала вы звера, ганчарная кераміка (гаршкі з адагнутым складана прафіляваным венчыкам, упрыгожаны лінейным арнаментам, у некаторых на дне клеймы), жал. вырабы (ключы, крэсівы, на жы, цвікі і інш.), шкляныя, сердалікавыя пацеркі, металічныя ўпрыгожанні.
Да арт. Гарадзішча (Мінскі р н). Участак вала вялікага гарадзішча.
Шкляныя і сердалікавыя пацеркі 1-й пал. 11 ст. з Гарадзішча (Мінскі р-н).
Датуецца 9—11 ст.
Курганны могільнік-1. За 1,5 км на Пн ад гарадзішча. 2 насыпы выш. 1,6 м, дыям. 11 м. Даследаваў 1 курган у 1979 В. А. Карпека. ІІахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Знойдзены жал. цвікі, кавалкі гаршкоў. Датуецца 11 ст.
Курганны могільнік-2. За 200 м на Пн ад могілыгікаі. 13 насыпаў выш. 0,3—2,5 м, дыям. 3—11 м. Даследаваў 1 курган у 1979 Карпека. Знойдзены кавалкі ганчарных гаршкоў з лінейным ар наментам і кляймом на дне. Абодва могільнікі з’яўляюцца рэшткамі некропаля ў наваколлі гарадзішча. Датуецца 11 ст.
Бескурганны могільнік. На селііпчы, на Пд ад гарадзішча, на правым беразе р. Менка. У культурным пласце на глыб. 0,2—0,4 м выяўлена 18 шкілетаў жанчын і дзяцей. Астатнія дрэнна захаваліся. Па хавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Датуецца 11 ст.
Археал. комплекс на р. Менка папярэднічаў узнікненню ўмацава нага замчышча на Нямізе і, магчыма, тут у 10—11 ст. быў першапачатковы Мінск і назву сваю атры маў ад р. Менка.
Літ.: 385, 1346. Г. В. Штыхаў. ГАРАДЗІШЧА, комплекс археал. помнікаў жал. веку каля в. Гарадзішча Мядзельскага р-на.
Гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і банцараўскай культуры. За 500 м на 3 ад вёскі, злева ад шашы Княгінін — Мядзел, на ўзгорку. Пляцоўка авальнай формы, памерам 62X36 м, умацава на 2 дугападобнымі валамі: унутраным выш. 0,6—0,7 м, шыр. 8—10 м, які праходзіў па краі пляцоўкі (не захаваўся), і вонкавым, які размяшчаўся на схіле ўзгорка, на 4—5 м ніжэй краю пляцоўкі. Адкрыў у 1893 Ф. В. Пакроўскі, даследавалі ў 1969—73 A. Р. Мітрафанаў, у 1986—88 археал. экспедыцыя БДУ пад кіраўніцтвам Э. М. Загарульскага. На думку Мітрафанава, першапачаткова па краі пляцоўкі на невял. падсыпцы была ўзведзена драўляная сцяна, якая пазней згарэла. У канцы 1-га тыс. да н. э.— пач. 1-га тыс. н. э. пляцоўка была значна павялічана за кошт перамяшчэння на схілы культурнага пласта, па краі яе была ўзведзена новая аба рончая сцяна, таксама знішчаная пажарам. У 5—6 ст. пляцоўка зноў была павялічана, усх. бок гарадзішча дадаткова ўмацаваны ўнутраным валам, астатняя частка пляцоўкі абнесена новай абарончай сцяной. Адначасова ва ўсх. частцы на схіле быў выкапаны роў і насыпаны вон кавы вал. У гэты час яно выкарыстоўвалася як гарадзішча-сховішча для насельніцтва, што жыло на суседнім селішчы. Культурны пласт ад
0,25 м у цэнтры да 1,65 м каля краю пляцоўкі.
Выяўлены скопішчы камянёў, каменныя вымасткі, складзеныя ў 2—3 рады, больш за 20 гасп.ям круглай і авальнай у плане і чашападобнай у сячэнні формы. У адной з ям выяўлена 2 узвышэнні, плоскія паверхні якіх забрукаваны камянямі. Пограб меў драўлянае перакрыцце, аснову якога складалі ўкапаныя па перыметры слупы. Знойдзены таксама гліняныя лінзы круглаватай формы, дыям. 0,4—0,75 м, акаймаваныя раўка мі глыб. 0,1 м, запоўненыя культурным пластом і дробным вуголлем. Лінзы мелі, напэўна, культавае прызначэнне. Для ранняга этапу існавання гарадзішча характэрна гліняныя штрыхаваныя гаршкі слоікавых і слабапрафіляваных форм. Апошнія ўпрыгожваліся ямкавымі ўцісканнямі. якія наносілі ў лінію праз пэўныя інтэрвалы на шыйцы пасудзін, або ямкамі, згрупаванымі ў трохвугольнікі. На другім этапе пашы рыліся рабрыстыя штрыхаваныя гарш-
Гліняная льячка і жалезная каса з гарадзішча Гарадзішча (Мядзельскі р н).
Вырабы з жалеза, косці, гліны і каменю з гарадзішча каля в. Гарадзішча (Мя дзельскі р-н).
кі, нязначная частка якіх арнаментавана зашчыпамі або ямкавымі ўцісканнямі, нанесенымі на рэбры пасудзіны. Знойдзены жал. сякера-кельт, зубіла,
сярпы, нажы, каса, шылы, посахападобныя шпількі, каменныя зерняцёркі, цёрачнікі, тачыльныя брускі, загатоўка каменнай пацеркі, бронзавыя скроневае кольца, пранізка, авальная спраж ка, накладка на пояс, гліняныя прасліцы, тыглі, грузілы, грузікі і інш. На трэцім этапе пераважалі слабапрафіляваныя гаршкі з невял. адагнутым вонкі венчыкам з загладжанай або храпаватай паверхняй без арнаментацыі, пры лады працы, упрыгожанні і зброя (сярпы, нажы, посахападобныя шпількі, шылы, шпоры, трапецападобныя падвескі, льячка, біканічныя прасліцы) і інш.