Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
вуліцы Вялікай да Вялікай праезнай брамы Верхняга замка. Ва ўсх. частцы замка знаходзілася Пятніцкая (пазней Аляксееўская) царква, у заходняй — Віцебская царква Звеставання, на Пн ад якой размяшчаўся рынак, побач з ім з канца 16 ст.— карчма. Каля Аляксееўскай царквы быў яшчэ адзін рынак, дзе «коморы крамные стоялн». Для Ніжняга замка характэрна шчыльная сядзібная забудова. Асн. частка насельніцтва жыла ў аднакамерных хатах, рубленых у «верхняе абло» з астаткам або «чысты вугал» і накрытых дошкамі або драніцай. Зрубы памерам ад 3,5 X 3,5 да
Падвеска-«канёк» 13—14 ст. з Віцебскага Ніжняга замка.
Пячатка 17 ст. з Віцебскага Ніжняга
замка.
5,8X6,3 м ставіліся на драўляныя падваліны, мелі падлогу з дошак на лагах, глінабітную печ з дамешкай каменю, якая палілася па-чор наму. У канцы 16 ст. паяўляюцца
шматпавярховыя дамы на падклец цях. Падклецці былі гасп. і жылога (або вытворчага) прызначэння. Пакоі на паверхах мелі зашклёныя вокны, кафляныя печы з дымаходамі. Побач з хатамі размяшчаліся гасп. пабудовы, якія разам з жыт лам складалі сядзібны комплекс. Тып багатага гар. будынка прадстаўлены дамамі Шапкі і Агінскага. Дом Шапкі складаўся з 2 размешча ных пад вуглом корпусаў, меў вы сокі ўваход у выглядзе 8-граннай вежы, што паўтарала форму «круг лікаў» віцебскіх замкаў, і высокае падклецце. Жылая частка мела 2
Касцяны крыж з выявамі святых 15 ст. з Віцебскага Ніжняга замка.
паверхі. Асн. частка дома кн. Агінскага — выцягнуты прамавугольнік, падняты на падклецце і абкружаны галерэяй, да яго прымыкаў 6-гранны аб’ём з шырокай знадвор най лесвіцай і высокая вежа, накрытая шатром.
Археал. даследаванне пачаў у 1963 Г. В. Штыхаў у зах. частцы замка, раскапана 572 м2 (1963—64, 1966, 1972). Выяўлены 3 ярусы вуліцы Вялікай, бытавая забудова 14—18 ст., ускрыты стараж. прытворы царквы Звеставання (Благавешчанскай), выяўлены сляды перабудовы царквы кн. Альгердам (14 ст.). У 1976 раскопкі ў цэнтр. і зах. частках замка праводзіла В. М. Ляўко (каля 130 м2). У цэнтр. частцы яна зафіксавала аснову ўзвышша, на якім размяшчаўся Верхні замак, даследавала частку Ніжняга замка, што прымыкала да ўзвышша. У 1977, 1978 раскопкі ў цэнтр. і ўсх. частках замка пра водзіў М. А. Ткачоў (40 м2), у 1979 — М. А. Дзмітрыеў (100 м2). Праведзеныя работы дазволілі зрабіць
выснову пра позняе засяленне паўн.ўсх. ускраіны замка (16 ст.). У 1981—89 даследаванне замка праводзіла Т. С. Бубенька, ва ўсх. яго частцы раскапана 1360 м2, у зах.— 1115 м2, культурны пласт 14—18 ст. ад 2 да 4,5 м. Выяўлена да 8 будаўнічых перыядаў бытавой забудовы замка, раскапаны рэшткі драўлянай карчмы 17 ст., мураваных абарончых умацаванняў, якія да нядаўняга часу лічыліся драўлянымі (у 1983—84 даследаванне ўмацаванняў праводзілася разам з М. А. Ткачовым).
Сярод знаходак — прылады працы кавалёў, ювеліраў, рэзчыкаў па косці, дрэве, камені, цесляроў, іпкларобаў, гарбароў, ткачоў, ганчароў, а таксама прадметы побыту, зброя, упрыгожанні, цацкі. Да рэдкіх знаходак належаць бронзавы крыж — складзень з выявай велікамучаніка Мікіты (14 ст.), касця ны нагрудны крыж з выявай біблейскіх сюжэтаў на адным баку і св. Міколы, Сергія, Нікана на другім (15— 16 ст.), кляймо майстра-шклароба (17 ст.), шкляная ўстаўка ў пярсцёнак з выявай уладальніка (магчыма, аднаго з кн. Агінскіх, 17 ст.).
Літ.: 162, 166, 200а, 201, 604, 668, 1189, 1197. Т. С. Бубенька.
ВІЦЕБСКІ ПАСАД, тэрыторыя каля падножжа Замкавай гары і на Дзвінскім узвышшы — пляцоўцы астраўнога тыпу, утворанай рукавом р. Віцьбы і рэчышчам ручая Дунай (у пазнейшых крыніцах вядомы пад назвай «Пілатаў ручай»). Паводле археал. даследаванняў у паўд. частцы ўзвышша ў 6—8 ст. існавала паселішча банцараўскай культуры і тушамлінскай культуры, пазней заселенае крывічамі, якія ў 2 й пал. 9 ст. рассяліліся на У і ПдУ ад Замкавай гары. На працягу 10 ст. аграрна-рамесніцкія паселішчы, што існавалі вакол дзядзінца, трансфармаваліся ў рамесніцкія пасады. У сувязі з асаблівасцямі рэльефу мясцовасці, аддаленасцю ад гар. цэнтра і суднаходнай ракі развіццё пасадаў адбывалася нераўнамерна. Больш цесна з дзядзінцам было звязана паселішча ва ўсх. частцы будучага Ніжняга замка, яго пл. ў 11 ст. дасягала 3 га. Блізкасць суднаходнай ракі, відаць, з самага пачатку арыентавала паселішча на Дзвінскім узвышшы пераважна на развіццё гандлю. У 1 й пал. 12 ст. пачаўся працэс зліцця разрозненых пасадскіх паселішчаў. Адначасова з забутоўкай перасохлага рукава Віцьбы адбывалася памяншэнне тэр. пасада за кошт уключэння паўн. часткі Дзвінскага ўзвышша ў склад дзядзінца. Да 13 ст. пл. пасада дасягнула 7—7,5 га і заставалася нязменнай да 18 ст. Амаль да будаўніцтва мураваных умацаванняў вакол Віцебскага Ніжняга замка (2-я чвэрць 14 ст.) тэр. пасада была, відаць, абаронена толькі прыроднымі ўмацаваннямі: з 3 р. Зах. Дзвіна, з Пн р. Віцьба, з Пд ручаём Дунай. Значная глы-
біня яроў і стромкасць схілаў рабілі пасад раннесярэдневяковага Віцебска непрыступным для ворагаў. М. А. Ткачоў на падставе ўскрытых ім у цэнтр. частцы паса да ўнутрывальных канструкцый (вугал універмага па вул. Замкавай) лічыць, іпто яны з’яўляліся паўд. мяжой вакольнага горада (пазнейшага Ніжняга замка), збудаванага ў 2-й чвэрці 12 ст. Аднак аналіз новых даных пра характар абарончых збудаванняў Ніжняга замка, атрыманых у час даследаванняў ва ўсх. (1983—84, 1987—89) і зах. (1985) частках горада, сумяшчэнне планаў Віцебска 18—19 ст. з сучас-
Пярсцёнак і медальён з княжацкім знакам 12 ст. з Віцебскага пасада.
Бронзавыя фібулы з Віцебскага пасада.
нымі дазволілі ўстанавіць, што ўскрытыя Ткачовым канструкцыі адносяцца да паўд. сцяны Віцебскага Верхняга замка. Для 10— 11 ст. характэрна бессістэмная за будова пасада. Адначасова з пачаткам знешняй планіроўкі пасада (зліццё разрозненых раней пасе лішчаў) пачынаецца ўдасканаленне ўнутранай планіроўкі. Для пасада гэтага часу характэрна вулічная сістэма планіроўкі, якая карэкці равалася толькі ўмовамі рэльефу мясцовасці. Асн. магістраллю гора да была вуліца, якая існавала ва ўсх. частцы пасада з 12 ст. У больш позніх крыніцах яна вядома пад назвай Вял. Задунайскай, злучала Задунайскую браму з Завіцебнай, г. зн. у стараж.-рус. час — пасады
на Узгор’і і ў Задунаўі. Ва ўсх. частцы пасада існаваў шэраг вуліц і завулкаў, якія звязвалі ўскраіны горада з цэнтрам. Адрозненні ў арыенціроўцы сядзібных комплексаў ва ўсх. і зах. частках пасада (па гадзіннікавай і супрацьгадзіннікавай стрэлцы) дазваляюць мер каваць пра фарміраванне самастой ных планіровачных цэнтраў, у на прамку якіх ішлі вуліцы. Ролю такіх цэнтраў у сярэдневяковых гарадах выконвалі рынкі, абавязковай прыналежнасцю якіх былі цэрквы. В. М. Ляўко абгрунтавала наяўнасць гандл. цэнтра ў зах. частцы пасада на беразе Зах. Дзвіны, тут жа размяшчалася пабудаваная ў 1140-я г. царква Звеста вання (Благавешчанская). Другі гандл. цэнтр існаваў на ПдУ ад дзядзінца, пра што сведчыць шэраг вуліц, наяўнасць тут «нздревле» Пятніцкай царквы і блізкасць курганнага некропаля. Пра ранняе існаванне Пятніцкай царквы сведчаць знаходкі ва ўсх. частцы пасада плінфы, аналагічнай плінфе царквы Звеставання, плітак падлогі, канцэнтрацыя тут культавых рэчаў 12—13 ст. (крыжыкі, фрагмент аправы абраза, наверша хораса і інш.). Для ўсх. часткі пасада сядзібная забудова характэрна з моманту яго ўзнікнення, для зах. часткі — з 12 ст. На Дзвінскім узвышшы слядоў забудовы да 12 ст. не выяўлена. Гар. сядзібы ўшчыльную прымыкалі да праезнай часткі вуліцы, прычым тарцы маставой упіраліся ў агароджу. Устойлівасць вулічнай пла ніроўкі абумовіла ўстойлівасць межаў сядзіб у 12—14 ст. (даследавана 5 ярусаў замошчвання маставой і 9 ярусаў бытавой забудовы). Сядзібы ўключалі хату, клець (сві ран), адзін, радзей два хлявы, лёгкую павець для жывёлы. Часам у сядзібы ўваходзілі слупавыя павеці для гасп. і вытворчых патрэб. Пабудовы размяшчаліся па перыметры агароджы, утвараючы замкнёны дворык, які ў большасці выпадкаў быў замошчаны. Гараджане жылі ў наземных аднакамерных жытлах пл. 12,5—14,5 м2, рубленых у «верхняе абло» з невял. астаткам, мелі высока паднятую падлогу (двухкамерныя жытлы трапляюцца рэдка і, відаць, належалі заможным людзям). Пасадскія жытлы рубілі з хваёвых, часам яловых бярвён, сцены зрэдку кана пацілі мохам. У сувязі са значнай вільготнасцю грунту пабудовы ставіліся на падмурак і мелі высока ўзнятую падлогу. У адным з кутоў размяшчалася печ каменка, да якой адным канцом прымыкалі палаці. На рубяжы 13—14 ст. паявіліся жытлы, рубленыя ў «чысты вугал».
Тады ж узніклі і каркасныя пабудовы. Багатая і разнастайная матэрыяльная культура жыхароў пасада. 3 10 ст. тут развіваліся кавальскае, бронзаліцейнае, ганчарнае і касцярэзнае рамёствы, на рубяжы 11—12 ст. атрымалі развіццё шкларобства (выраб пацерак, пазней бранзалетаў), з 12 ст. пашыраны гарбарнае рамяство, разьба па дрэве, камені, косці і інш.
Археал. даследаванне гандлёварамесніцкага пасада праводзіла экспедыцыя Ін-та гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам Г. В. Штыхава (1963—66, 1972). У 1976 невял. раскопкі ў зах. частцы пасада рабіла В. М. Ляўко, у 1977 разведвальныя раскопкі ва ўсх. і паўд. частках пасада — М. А. Ткачоў, у 1979 даследаванні праводзіў М. А. Дзмітрыеў, у 1981—89 — Т. С. Бубенька. Усяго даследавана больш за 3500 м2, культурны пласт 2,2—8 м.
Сярод унікальных знаходак — каменная ліцейная форма 6—8 ст. для адліўкі лунніц (1966), бронзавы лодкападобны бранзалет І0—11 ст., упры гожаны вертыкальнымі змейкамі (1987), залаты драцяны пярсцёнак і залатая грушападобная завушніца 12 ст., за аморфная падвеска канёк рубяжа 13— 14 ст. (1883), створка абразка-складня з выявай шматфігурнай сцэны з евангельскага цыкла «Нараджэнне Хрыстова» (1964), касцяны нацельны абразок з выявай евангеліста Матфея, якая датуецца 2-й пал. 13 ст. (1983), касцяная зааморфная падвеска-рыба 13 ст., бронзавае з пазалотай наверша хораса з выявай звера з пароды каціных 13 ст., свінцовая пячатка-пломба з выявай Мікалая Мірлікійскага 12 ст. і інш.
Літ.: 41, 46, 161, 163, 166, 1189, 1197, 1346. Т. С. Бйбенька.
ВІЦЕБСКІ УЗГОРСКІ ЗАМАК. Размяшчаўся на Пн ад Віцебскага Верхняга замка і Віцебскага Ніжняга замка, паміж рэкамі Зах. Дзвіна і Віцьба (на яе правым беразе). Займаў частку ўзвышша Узгор’е, a таксама Успенскую (Лысую) гару. Меў амаль прамавугольную форму, пл. каля 10 га. 3 Пн абмежаваны штучным ровам шыр. 15—20 м, глыб. да 8 м. У 10—13 ст. на тэр. замка існавала неўмацаванае паселішча, якое займала паўд. і часткова ўсх. ўскраіну Узгор’я (пл. каля 2 га). У 13—15 ст. тут пабудаваны Успенская, Васкрасенская, Увя дзенская цэрквы, пазней драўляная ратуша, гасціны двор, гандл. рады (ганчарны, саляны, мясны і інш.). У канцы 16 ст. гандл.-эканам. цэнтр Віцёбска перанесены з Ніжняга замка на Узгор’е. У пісьмовых крыніцах яго называлі пасадам Завіцебным (Вялікім), пазней «местам» (горадам). На рубяжы 16—17 ст. паўд. частка Узгор’я абнесена драўлянымі сценамі і стала наз. «астрог Узгорскі». Паводле інвентароў 1641