• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    В.	(летапісны Вндбеск, Вн дебск, Внтьбеск, Внтепеск) паводле падання, зафіксаванага ў Віцебскім летапісе 18 ст. (рукапіс Міхаіла Панцырнага 1760), засн. вял. княгіняй Вольгай у 974. Займаў важнае месца на шляху «з варагаў у грэкі», таму да 1021 належаў вял. князям кіеўскім. У 1021 вял. кіеўскі кн. Яраслаў Мудры перадаў В. полацкаму кн. Брачыславу Ізяславічу. Пасля смерці полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (1101) В. стаў цэнт рам удзельнага Віцебскага княства і перайшоў да аднаго з сыноў Усяслава, напэўна, Святаславу. У 1130—40-я г. горад належаў Васільку Святаславічу, пазней (у 1162, 1167, 1175) у В. княжыў яго сын Усяслаў. У 1165—70 я г. В. належаў смаленскаму кн. Давыду Расцісла вічу. У пач. 1180-х г. назіраецца збліжэнне В. з Чарнігавам і Ноўгарадам. У 1180 віцебскім князем стаў Брачыслаў Васількавіч, які разам з ноўгарадцамі, палачанамі і чарнігаўцамі ўдзельнічаў у паходзе на Друцк. У 1196 недалёка ад В. ад
    былася бітва паміж аб’яднанымі сіламі полацкіх і чарнігаўскіх князёў з аднаго боку і смаленскімі князямі з другога, якая скончылася перамогай полацкіх князёў, што вярнулі сабе віцебскае княжанне. У 1209 адбываецца збліжэнне В. з уладзімірасуздальскімі князямі. Васілька Бра чыславіч аддаў сваю дачку замуж за кн. Усяслава Юр’евіча па мянушцы «Вялікае гняздо». У 1220—30-я г. В., відаць, належаў полацкаму кн. Брачыславу, які ў 1239 аддаў сваю дачку Аляксандру (паводле В. М. Тацішчава — Праскоўю) замуж за Аляксандра Неўскага, які ў 1242 наведаў В., дзе гадаваўся яго сын.
    «Чарцёж» Віцебска 1664.
    Да арт. Віцебск. План Віцебскіх замкаў, 1665. 3 чарцяжа А. П. Сапунова паводле матэрыялаў Міністэрства замежных спраў.
    Верагодна, віцябчане разам з палачанамі і наўгародцамі ўдзельнічалі ў 1240 у Неўскай бітве і ў 1242 у Лядовым пабоішчы. У 1262 упамінаецца віцебскі кн. Канстанцін, які разам з наўгародцамі прымаў удзел у паходзе на Юр’еў, захоплены крыжакамі, у 1265— кн. Ізяслаў, які знаходзіўся ў залежнасці ад літ. князёў Гердзеня, пазней Войшалка. У канцы 13 — пач. 14 ст. ў В. кня жыў Міхаіл Канстанцінавіч, з 1318 — Яраслаў Васілевіч, які аддаў сваю дачку Марыю замуж за крэўскага кн. (пазней вял. князя ВКЛ) Альгерда Гедымінавіча. У 1320 пасля смерці кн. Яраслава В.
    адышоў у спадчыну Марыі Яраслаўне, віцебскім князем стаў яе муж, вял. князь ВКЛ Альгерд. 3 гэтага часу В. у складзе ВКЛ. У 1341 віцябчане на чале з Альгердам дапамагалі Пскову ў барацьбе супраць крыжакоў. У 1345 віцебскім князем стаў Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі). Пазней другая жонка Альгерда цвярская княжна Ульяна атрымала В. у пажыццёвае ўладанне (да 1393). У 1370-я г. горадам валодаў іх сын (пазней вял. князь ВКЛ, кароль Польшчы) Ягайла. У канцы 14 — 1-й пал. 15 ст. В. стаў цэнтрам міжусобнай барацьбы літ. князёў. У 1393 на кароткі час яго захапіў кн. Свідрыгайла, але хутка быў выгнаны Вітаўтам. У 1430-я г. ўзнавілася жорсткая барацьба паміж Свідрыгайлам, якога падтрымлівалі віцяб чане, і Вітаўтам, горад пераходзіў з рук у рукі, быў разбураны. Пазней праваслаўныя гараджане і феадалы прынялі ўдзел у паўстанні Свідрыгайлы (1432—39), накіраваным супраць узвышэння літ. і польскай арыстакратыі. У прывілеі 1441 В. названы сярод 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ, у 1444 устаўной граматай Казіміра IV В. атрымаў самакіраванне няпоўнае. 3 1506 горад стаў цэнтрам Віцебскага ваяводства. У час шматлікіх руска-літоўскіх і Лівонскай войнаў (1516, 1519, 1534, 1536, 1562, 1568) горад падвяргаўся аблогам, быў спалены і спустошаны. У 1597 В. атрымаў поўнае магдэбургскае права. Пасля Віцебскага паўстання 1623 і забойства уніяцкага архіепіскапа I. Кунцэвіча горад пазбаўлены магдэбургскага права, прывілеяў на беспадатковы гандаль, падпарадкаваны ўладзе ваяводы. У час руска-полькай вайны 1654— 67 пасля доўгай аблогі 22.11.1654 горад быў узяты рус. войскам і 13 гадоў знаходзіўся ў складзе Рус. дзяржавы. У час Паўночнай вайны 1700—21 у 1708 В. амаль поўнасцю спалены рус. войскамі, бо віцябчане падтрымлівалі караля Рэчы Паспа літай С. Ляшчынскага, прыхільніка саюзу са Швецыяй. У 1772 В. уключаны ў склад Расійскай імперыі.
    Літ.-. 41,46, 668, 960, 1197, 1275, 1285, 1346.	Л. У. Калядрінскі.
    ВІЦЕБСКАЕ АДДЗЯЛЁННЕ МАСКОЎСКАГА АРХЕАЛАГІЧ НАГА ІНСТЫТЎТА, навучальная ўстанова, якая існавала ў 1911—22 у Віцебску. Адкрыта па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Мела факультэты: археалагічны, археаграфічны, гісторыі мастацтва (з 1917). Тэрмін навучання 3 гады, з 1917 — 4 гады, разлічаны на слухачоў з вышэйшай адукацыяй, але сярод студэнтаў пераважалі выпускнікі сярэдніх школ. У 1911 на 1ы курс прынята каля 90 чал., у 1918— 19 навучалася 428 чал. Выкладалі археолаг В. А. Гарадцоў, мастацтвазнавец A. I. Успенскі, гісторыкі Б. Р. Брэжга (з 1918 заг. аддзялен-
    ня), А. П. Сапуноў (курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю»), У. М. Перцаў, этнограф У. М. Дабравольскі, М. I. Успенскі і інш. У пач. 1919 ін ту перададзены бібліятэка (3700 тамоў), музей і гістар. архіў (314 спраў) б. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, част ка бібліятэкі (2 тыс. тамоў) б. Віцебскай езуіцкай калегіі. У распараджэнні аддзялення быў Віцебскі губернскі архіў (1,5 млн. спраў).
    Літ.: 1324.	М. I. Камінскі.
    ВІЦЕБСКАЯ ВУЧОНАЯ АРХІЎ НАЯ КАМІСІЯ, таварыства, якое займалася збіраннем гісторыка-архіўных, фальклорна-этнагр. і археал. матэрыялаў у Віцебскай губ. Заснавана 31.5(13.6). 1909 па ініцыятыве М. Ц. Багародзіцкага, існавала да 1918 на ахвяраванні з Бешанковіч, Невеля, Полацка, Янавіч і інш. Старшыні камісіі: У. К. Арсеньеў, з 1910 У. А. Кадыгробаў, потым К. I. Ціхаміраў і інш. Члены камісіі:	М. Я. Нікіфароўскі,
    А. П. Сапуноў, В. П. Федаровіч, I. I. Далгоў, Дз. С. Леанардаў, М. В. Анцаў і інш. Ганаровыя члены: Б. I. Эпімах-Шыпіла, В. В. Клю чэўскі, Я. Ф. Карскі, П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі, В. I. Сразнеўскі і інш. Пры камісіі працавалі бібліятэка, музей, архіў. Адбываўся абмен навук. выданнямі і матэрыяламі са 105 навук. ўстановамі Масквы, Львова, Кіева, Мінусінска, Табольска, Тулы, Кракава і інш. Камісія падтрымлівала сувязі з археал. т-вамі Вільні, Масквы, Ноўгарада, Пецярбурга. Члены камісіі запрашаліся на археал. з’езды, на пасяджэннях камісіі прачытаны лекцыі пра побыт бел. вёскі (У. К. Стукаліч), пра Беларусь і беларусаў (Сапуноў), пра Ф. Скарыну (Дал гоў) і інш. Па ініцыятыве камісіі адкрыта Віцебскае аддзяленне Mac коўскага археалагічнага інстытута, выдадзены зб. «Працы Віцебскай вучонай архіўнай камісіі» (1910) і «ПолоцкоВнтебская старнна» (1911—16), вялася работа па складанні гіст.-геаграфічнага слоўніка Віцебскай губ., 8.1.1917 утворана Віцебскае гіст.-археал. т ва. У Ві цебску было арганізавана некалькі выставак матэрыялаў археал. раскопак. У 1918 усе матэрыялы камісіі перададзены Віцебскаму аддзяленню Маскоўскага археал. ін-та.
    Літ.: 442, 507а, 1324.
    Г. А. Каханоўскі.
    ВІЦЕБСКАЯ ЗАДЗВІНСКАЯ СЛАБАДА, тэрыторыя на правым беразе Зах. Дзвіны, насупраць Верхняга і Ніжняга замкаў; пасад Віцебска ў 16—18 ст. У паўн. частцы Задзвіння ў 10—13 ст. існавала паселішча (паводле пісьмовых крыніц вядомы і курганныя могільнікі), на аснове якога сфарміравалася частка гар. пасада — Ільіншчына. 3 15 ст. тут вядома царква святога Ільі, з 17 ст.— драўляная
    Пакроўская царква. Пазней паўн. частка Задзвіння наз. Слабада Валатоўка (1714), Слабадскі пасад (1761); жыхары займаліся суднабудаваннем. У паўд. частцы Задзвіння паводле крыніц 16 ст. вядома паселішча Русь, або Пасад Рускі (магчыма, месца жыхарства гандляроў, якія прыбывалі з рус. зямель). Тут жа сяліліся ганчары, пра што сведчыць назва вул. Ганчарнай.
    Літ.: 668, 1346.
    ВІЦЕБСКАЯ ЗАДУНАЙСКАЯ СЛАБАДА, неўмацаванае паселішча на левым беразе Віцьбы, у месцы ўпадзення ў яе ручая Дунай, на У ад Ніжняга і Узгорскага замкаў. Пл. 5 га. Уключала Кстоўскую гару (паўн. ўчастак) і ўласна Задунаўе. Стараж. паселішча 12— 13 ст. пл. да 1 га знаходзілася на паўд. ускраіне слабады каля Ніж няга замка, у 14—17 ст. яно развівалася ў паўн. і ўсх. напрамках. Забудова спачатку свабодная, у 16—17 ст. больш шчыльная і рэгулярная. Паселішча ў Задунайскай слабадзе было сельскім, доўгі час развівалася самастойна, на Кстоўскай гары ў стараж.-рус. перыяд знаходзіўся курганны могільнік, у 17 ст.— Мікалаеўская (Завіцьбенская) царква, у Задунайскай слабадзе — капліца і царква Іаана Прадцечы (Пакроўская). Археалагічныя раскопкі на тэр. слабады праводзілі ў 1977 М. А. Ткачоў (шурфоўка, выяўлены матэрыялы 13—17 ' ст.), у 1980—81, 1986 В. М. Ляўко (раскапана больш за 600 м2). Культурны пласт на Кстоўскай гары 0,4—1,2 м, выяўлены рэшткі жытлаў 14—15 ст., прадме ты матэрыяльнай культуры 14— 18 ст., у Задунайскай слабадзе культурны пласт 0,5—2 м, на паўд. участку выяўлены фрагменты драўляных пабудоў 17 ст. са слядамі пажару. У 1986 на скрыжаванні вул. Даватара і прасп. Фрунзе выяўлена водаадводная сістэма 17 ст. (драўляныя трубы і забру каваны вадасцёк, які вёў да ракі). У ніжніх напластаваннях выяўлены сляды жытлаў, агнішчаў 12 ст., вырабы з жалеза, шкла, керамікі 12 —13 ст. і 14—18 ст.
    Літ.: 46, 200а, 668, 1346. В. М. Ляўко.
    ВІЦЕБСКАЯ ЗАРУЧАЙСКАЯ СЛАБАДА, неўмацаванае паселішча 12—13 ст. на Пд і ПдУ ад Ніжняга замка. 3 3 абмежавана Зах. Дзвіной, з Пн — безназоўным ручаём, з У — ручаём Дунай, з Пд — сучаснай вул. Газеты «Правда». Пл. паселішча каля 5 га. На ўсх. узвышаным участку знаходзіўся курганны некропаль (валатоўкі). Тут жа ў 14 ст. кн. Ульяна пабу давала каменную царкву Святога Духа. У гэты час тут склалася вулічная сетка. Археалагічныя рас-
    копкі праводзіла ў 1981, 1986 В. М. Ляўко. У зах. частцы слабады даследавана 150 м2. Культурны пласт 0,5—2 м, магутнасць яго павялічваецца на Пд ад Ніжняга замка. У ніжніх напластаваннях выяўлены матэрыялы 12—13 ст. (кераміка, шыферныя прасліцы), у пласце 14—16 ст.— рэшткі глінабітных печаў, манеты, вырабы з металу, шкла, керамікі. Вывучаны рэшткі падвальнай часткі Святадухаўскай царквы з манастыром на пл. 1500 м2. Устаноўлена, што манастырскі комплекс будаваўся ў некалькі этапаў, у 17 —19 ст. разві ваўся ў паўд. і ўсх. напрамках. Культурны пласт 0,4 м, утрымлівае рэшткі драўляных канструкцый 17 ст., вырабы з шкла, керамікі, металу 17—18 ст. У царкоўных нефах ускрыты рэшткі пахаванняў, выяўлены фрэскі і кафля 17—19 ст.