скіх і кітайскіх тканін, фарфору, бронзавых вырабаў. Пераважная большасць матэрыялаў была з Бела русі: археал. знаходкі, каменныя ідалы са Случчыны, граматы 12— 14 ст. аб сувязях полацкіх князёў з ганзейскімі гарадамі, кальчуга са славянскімі надпісамі з Оршы (экспануецца ў Маскоўскім гіст. музеі), ядры з Мінскага замка, пячатка з Крэва, стараж. рэчы з Гродзенскай Каложскай царквы, карэліцкія габе лены і інш. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэ рыялаў, з якіх зроблены знаходкі: метал, дрэва, шкло, тканіны, косць, камень, папера і інш. Пры В. м. с. дзейнічала Віленская археалагічная камісія. Большасць экспанатаў зберагаецца ў гістарычна-этнагр, музеі АН Літвы і Рэспубліканскай мастацкай галерэі Літвы, у Музеі бурштыну (г. Паланга), Дзярж. гіст. музеі (Масква), Народным музеі ў Варшаве. Літ.: 198а, 508, 513. Г. А. Каханоўскі. «ВЙЛЕНСКНЙ ВЁСТййК» (