Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 328, 710.
ДАВЬІД ГАРАДОК, горад у Столінскім р не. За 32 км на ПнУ ад Століна, 39 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец — Сарны, прыстань на р. Гарынь. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Пінскам, Столінам, Туравам.
Паводле археал. даследаванняў, узнік у пач. 12 ст., у летапісах не ўпамінаецца. Мяркуюць, што яго заснавальнікам быў валынскі кн. Давыд Ігаравіч, які ў 1100 атрымаў Пагарынне замест адабранага Уладзіміра-Валынскага княства. Гара дзішча стараж. горада размяшчаецца ў цэнтры Д. Г., на правым беразе р. Гарыні, на невысокім мысе (3^-5 м над наваколлем), утвораным пры зліцці цяпер перасохлай р. Няпраўда і Гарыні. Пляцоўка дыям. 100— 110 м была ўмацавана кальцавым валам (захаваліся невял. ўчасткі выш. да 2 м), аснову якога складаў рачны пясок, у ім выяўлены канструкцыі з хваёвых бярвён, што ахоўвалі вал ад апаўзання. 3 Пн гарадзішча было аддзелена ад ка рэннага плато ровам, тут размяшчаўся ўваход. Раскопкі праводзілі ў 1937—38 польскі археолаг Р. Якімовіч (ускрыта 1000 м2), у 1967 П. Ф. Лысенка (раскапана 112 м2). Культурны пласт 3,5 м. Дзякуючы
павышанай вільготнасці глебы ўдалося прасачыць рэшткі шматлікіх жылых і гасп. пабудоў, дваровых вымастак і вулічных маставых.
Жытлы — аднакамерныя прамавугольныя ў плане наземныя пабудовы зруб най канструкцыі, арыентаваныя вугламі па кірунках свету, пл. 11,5—20 м2, з глінабітнымі печамі, якія размяшчаліся ў адным з кутоў на тоўстай глінянай падушцы. Плошча гасп. пабудоў 6—7 м. Пры раскопках 1937—38 выяўлена некалькі вулічных маставых. Гал. вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плах, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Краі насці лу замацоўваліся жэрдкамі з дапамогай калкоў. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю — колатыя пла хі былі пакладзены на падоўжныя лагі. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Унутры сядзіб, акрамя жылых і гасп. пабудоў, адзначаны насцілы з колатых дошак, пакладзеных на зямлю або на тонкія лагі. Выяў лены рэшткі драўлянай двухкамернай царквы, побач з ёю, а таксама ў яе межах знойдзены 23 пахаванні ў дубовых трунах-калодах. Сярод знаходак—жал. наканечнікі кап’я-суліцы, стрэл, сярпы, нажы, нажніцы, кавальскія і слясарныя абцугі, прабойнік, долата, сякера, ра зец-лыжкар, драўляныя верацёны, лыжкі, фрагменты місак, шавецкія калодкі, рэшткі бандарных вырабаў, касцяныя іголкі для вязання сетак, каменныя брускі, жорны, фрагменты гліняных гаршкоў, арнаментаваных лінейным або хвалістым узорам, а таксама патэльняў, місак, накрывак, бронзавы віты бранзалет, скроневыя пярсцёнкападобныя кольцы, пярсцёнак і манетападобная падвеска, абломкі шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і пацеркі.
У 14—18 ст. на месцы дзядзінца існаваў Давыд Гарадоцкі замак. У гіст. дакументах Д.Т. упершыню ўпамінаецца ў 14 ст.; уваходзіў у ВКЛ, быў ва ўладанні вял. князя, з 1523 — каралевы Боны, з 1551 — магнатаў Радзівілаў. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае пра ва. 3 1579 цэнтр ардынацыі, з 1586 у Клецкай ардынацыі. У час антыфеад. вайны 1648—54 жьусары горада трымалі пад сваім кантролем Гарадоцкую воласць і частку Пінскага пав. У час руска-польскай вайны 1654—67 у 1655 разбураны і спалены. У 2-й пал. 17—18 ст. прый шоў у эканам. заняпад (паводле інвентара 1653, у Д.-Г. 348 двароў, паводле інвентара 1675—235 двароў). 3 1793 у складзе Расіі.
Літ.: 703, 1436. A. А. Егарэйчанка. ДАВЫД-ГАРАДОЦКІ ЗАМАК. Іс наваў у 14—18 ст. на р. Гарынь у Столінскім р-не. Узнік на месцы стараж. дзядзінца Давыд-Гарадка, на высокім правым беразе ракі, на асобным узгорку, які з 3 абгінала р. Гарынь, з Пд — невялікая р. Няпраўда (яна ж Чартарыя, Няволя), з У да яго прымыкала балоцістая нізінная лугавіна; з Пн Замкавую гару ад карэннага берага аддзяляў вузкі і даволі глыбокі роў, які цяпер запяыў. Помнік вывучалі ў 1937—39 Р. Якімовіч, у 1961 П. А. Рапапорт,
у 1967 П. Ф. Лысенка. 3-за асаблівых, выключна палескіх, умоў, схаваны сярод пушчаў і балот, ДавыдГарадок нават у перыяды свайго найб. росквіту .ў якасці феад.-ўладальніцкага горада не меў уласна гар. лініі ўмацаванняў. Яна поўнасцю базіравалася на магутнасці замка, які атрымаў у спадчыну ад стараж. дзядзінца яго прыродныя і штучныя абарончыя якасці, значна ўдасканаленыя ў сярэднія вякі. Зам кавая гара ўзвышалася на 3—5 м над узроўнем вады ў Гарыні, мела амаль круглую пляцоўку ў плане дыям. 100—110 м. Яна была абведзена магутным земляным валам, насыпаным з рачнога пяску. Унутры насыпу ступеньчата размяшчаліся драўляныя перакладныя канструкцыі, якія падтрымлівалі зададзеную стромкасць схілаў, асабліва знешняга. Вышыня такіх сасновых сценэскарпаў унутры вала дасягала 1 м. Дакладная вышыня абарончага вала і яго параметры ў 15—18 ст. невядомыя. Уцалелыя часткі б. вала выш. каля 2 м і шыр. у аснове да 10 м.
Гісторыя ўмацаванняў Давыд-Гарадка адлюстравана ў 15 падрабязных ін вентарах горада і воласці, якія раскрываюць структуру абарончых умацаван няў Д.-Г. з. Найбольш стараж. з вядомых інвентароў сведчыць пра ўмацаванні замка, апісаныя 23.5.1605, калі Да выд-Гарадок належаў кн. Ольбрыхту Радзівілу. Аднак ведаючы тэрмін старэння драўляных абарончых пабудоў (12—15 гадоў), дакумент фактычна раскрывае структуру гэтых збудаванняў, узведзеных у 1590-я г. Паводле інвентара, вакол замка стаяў паркан «дужо злы частково», які меў выгляд гародняў, накрытых старымі драніцамі. Згадваецца таксама ўчастак «стоячего паркану» (частаколу). 3 боку ўезда ў замак з горада ў паркане была «вежа з брамою» без даху, узведзеная замест ранейшай. Акрамя трады цыйнай вежы-брамы ў паркане стаялі старыя «башты», 5 старых і разбураных «вежак». Пры ўваходзе ў замак з размешчанага перад ім «двора» неаб ходна было перайсці «мост немалый», які вёў да выязной брамы з пад’ёмным мостам на ланцугах. На замкавым панадворку злева знаходзіліся 9 моцна апалых і пагнілых гародняў без дзвярэй. Упамінаюцца яшчэ 2 вежы: адна мела ўваход з размешчаных паблізу яе гародняў, другая згніла і была адбудавана толькі да палавіны. Сярод «стрельбы замковой» называюцца 4 акаваныя ў ложах бронзавыя гарматы на колах, 5 жал. спраўных гармат з клінавымі за творамі і 2 жал. марціркі. Было таксама 20 гакаўніц, 7 губчатых ручніц, 50 драўляных і скураных парахаўніц, 3 капы, 38 штук жалезных і 8,5 коп каменных ядраў. Ручнічныя і гакаўнічныя кулі з волава захоўваліся ў спец. акаванай шуфлядзе. У белай скрыні ляжалі 2 жал. ланцугі па 180 і 240 звёнаў, кожны для пад’ёмнага моста. Зберагаўся тут і порах, які рабілі замкавыя майстры. Для работы з порахам карысталіся скуранымі вёдрамі. Майстры аба вязаны былі таксама кожны год выраб ляць і аддаваць у замак 8 губчатых ручніц. Залежныя сяляне Гарадзецкай
і Палескай валасцей на працягу 2 тыдняў, вясной і восенню, пастаўлялі для рамонту замкавых умацаванняў лес, ладзілі замчышча, працавалі «што загадаюць з гапаром». У 1605 у горадзе былі 222 дымы (двары). Пра павіннасці гараджан у інвентары не паведамляецца. Іх разам з павіннасцямі пушкароў называе інвентар Давыд-Гарадка за 1631. Мяшчане з дапамогай сялян валасцей узводзілі і даглядалі ў акрузе масты цераз раку, у т. л. і вял. мост, будавалі ў лініі замкавых умацаванняў 55 сажняў паркану і «башты прн своем прясле». Акрамя таго, мяшчане абавязаны былі з боку горада ўмацаваць палямі і сухім галлём падножжа замкавай гары — «капца», каб яго не падмывала вада. Рачулка, што ўпадала справа ў Гарынь, называлася ў народзе Чартарыя за неспакойны нораў яе вод, якія падрывалі «як чорт» замкавую гару і прыносілі дадатковыя клопаты. Яе «супакоілі> пры дапамозе запруды. Апошняя не толькі затрымлівала ваду, ствараючы своеасаблівы стаў (сажалку), але і пачала прыносіць двайную карысць: у месцы спуску вады змайстравалі на лодках вадзяны млын, якім карыстаўся ўвесь горад; падпёртая плацінай вада, перйі чым трапіць у Гарынь, практычна абкружала замак з Пд і Пн і стварала дадатковую перашкоду на шляху ў за мак. Няўрымслівасць Чартарыі (цяпер напалавіну перасохла) вымушала мя шчан выходзіць на рамонт грэблі «як на гвалт» і мацаваць яе палямі, сухім галлём і гноем «кожны год столькі разоў, колькі таго неабходнасць пакажа». У інвентары зафіксаваны таксама аба вязкі замкавых пушкароў: штогод даваць у замак у якасці платы за свае вольнасці па 3 губчатыя ручніцы «добрай работы», па 24 фунты пораху, за што замкавая адміністрацыя плаціла кожнаму па 3 капы 20 грошаў. Да таго ж пушкары даглядалі і рамантавалі замкавую зброю, ядры, кулі, розную аму ніцыю, акоўвалі (але не выраблялі) гарматныя колы. Яны бясплатна выкон валі ўсю кавальскую работу ў горадзе і на млынах з жалеза, якое выдавалі ім у замку. Цясляр («цесля») Фама Бізаловіч даглядаў усе замкавыя пабу довы, у т. л. гародні, вежы і брамы «на страве замковай», адначасова су мяшчаў і пасаду замкавага гараднічага. Інвентар Давыд-Гарадка за 1653 (напя рэдадні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67) дае некаторыя ўдакладненні адносна павіннасцей мяшчан, валашчан і інш. жыхароў, «прыслухаючых» замку. 3 яго вынікае, што замкавыя пушка ры валодалі надзеламі па 2 валокі зямлі. Дадатковымі іх абавязкамі сталі дапамога мытнікам, спагнанне пабораў і сачэнне за купцамі, каб яны не аб’ехалі мытніцы другімі дарогамі. Такі ж зямельны надзел меў новы замкавы цесля Павел Буяк, які атрымаў за службу асаблівую плату — «дарочны юргелт» ад кн. Радзівіла. Ен адказваў за рамонт замкавых жылых і гасп. пабудоў, вежаў, гародняў усюды, «дзе таго патрэба ўка жа, на замкавай справе будаваць» (па сада гараднічага яму ўжо, відаць, не належала). Захавалі былыя павіннасці і мяшчане: «паркан каля замка мяшчане прутоў сваіх, г. зн. сажняў 55, і башты пры сваім рэзе з дрэва павінна будаваць і папраўляць, калі што сапсуецца». Застаўся іх абавязкам догляд мастоў,
грэблі на Чартарыі і «ладзянага млына». Гэта рака, падпёртая запрудай, усё часцей называецца ў дакументах як «рэчка Няволя», Інвентары за 1653, 1665 і інш. гады сведчаць, што акрамя моста цераз Няволю, які быў размешчаны з Пн і звязваў Д.-Г. з. з «местам», існаваў яшчэ адзін мост, які падводзіў да замкавага паркана з Пд. На гэта, напэў на, паказвае і разрыў паміж валамі, які да нашага часу захаваўся на гарадзішчы. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у Давыд-Гарадку размяшчаўся моцны атрад войска ВКЛ у складзе 400 конных шляхціцаў і 300 узброеных мяшчан. Напачатку верасня 1655 горад аблажыў атрад рус. войска на чале са стольнікам Д. А. Валконскім, што прыйшоў на рачных караблях з Кіева з мэтай заняць раёны Бел. Палесся. У выніку бітвы Давыд-Гарадок быў узяты рускімі, якія потым пакінулі яго і пайшлі на Слонім. У вайну горад, хоць і знаходзіўся далёка ад гал. тэатра ваен. дзеянняў, пацярпеў моцна, пра што згадваюць інвентары Давыд-Гарадка за 1665 і 1670. Мяшчане аднаўлялі ўма цаванні замка разам з сялянамі вёсак Замкавай воласці. Палеская воласць ад «Праводнай нядзелі... і да Піліпавых запустаў рускіх» пасылала па чарзе па 10 чал., прычым абавязачыя павінны былі даваць з кожнай валокі зямлі па «1 капе драніц на замак». У суме гэта павінна было скласці 182,2 капы. Ін вентары за 1670 і 1675 паведамляюць пра існаванне ў Давыд-Гарадку 2 замкаў— «Горнага» (Верхняга) і «Дольнага» (Ніжняга). Першы быў абнесены высокім валам і абкружаны вадой. На яго тэрыторыі стаяў толькі «дом кухонны», а ўсё астатняе было знішчана ў вайну. «Дольны» замак меў парканную агароджу. Агульная даўжыня лініі ўмацаванняў абодвух замкаў складала 20 шнуроў (980 м), з якіх на Верхні замак прыпадала 9 шнуроў і 1 прут (каля 466 м), на Ніжні — 10 шнуроў і 9 прутоў (каля 534 м). У лініі ўмацаванняў называюцца «вывады», якія, відаць, выконвалі ролю або патаемных хадоў за межы фартыфікацыі, або бастыёнаў. Будаў ніцтва і рамонт абарончых умацаван няў, як і раней, ажыццяўляліся мясц. насельніцтвам «водлуг давнего звы чаю». Аднак інвентар за 1670 паведамляе пра новыя катэгорыі насельніцтва і новыя воласці, што мелі свае «кватэры» ўмацаванняў, дакладна ўказвае, колькі і якая вёска абавязана была пабудаваць парканаў. Усе 980 м фартыфікацыі падзяляліся на 5 частак, адну з іх узводзілі мяшчане, другую — Замкавая воласць, трэцюю — ІІалеская воласць, чацвёртую—Манькаўская воласць (яна раней не ўдзельнічала ў будаўніцтве), пятую — «водлуг старадаўняга звычаю шляхта і зямяне прысуду тамашняга нанова будаваць і старое паправіць горадні тыя абавязаны, прытым і башты ставіць». У інвентарах за 1670 і 1675 змешчана «Устава месту ДавыдГарадоцкаму», якая рэгламентавала абавязкі насельніцтва: «яўрэі разам з мяшчанамі павінны выконваць розныя павіннасці, і паркан каля замку на доле (Ніжні замак), мяшчане разам з яўрэямі на кватэры сваёй ад ракі Няволі пачаўшы да брамы Ніжняй з канца моста аж до вербавага броварчыка мерою 5 палявых шнуроў (245 м) і прытым башты з дрэва папраўляць і будаваць, калі што