Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
С т а я н к а-2. За 117 м на ПдУ ад стаянкі-1. Выяўлена 490 фрагментаў ляпных пасудзін, каменнае грузіла, апрацаваныя камяні, фрагменты ка сцей і абгарэлага дрэва, рэшткі паляў, скопішчы валуноў.
С т а я н к a 3. За 157 м на ПдУ ад стаянкі-2. Выяўлена 211 фрагментаў
арнаментаваных пасудзін, кавалкі абгарэлага дрэва.
Стаянк а-4. За 167 м на ПдУ ад стаянкі-3. Выяўлены фрагменты ляпных пасудзін і абгарэлага дрэва.
П а с е л і ш ч а-1. За 500 м на У ад вёскі, на невял. узвышшы на беразе воз. Сенніца. Мясц. назва Лысая Гара. Пл. 0,5 га. Даследаваў 104 м2 у 1972—73 Штыхаў. Культурны пласт 0,3—0,6 м.
Знойдзены ляпны посуд 3-й чвэрці 1 га тысячагоддзя і глінянае начынне феад. перыяду, жал. шлак, перапаленыя косткі. У мацерыку выяўлена некалькі невял. ям, магчыма, ад слупоў.
П а с е л і ш ч а-2. За 1,2 км на ПнЗ
Гліняныя гаршкі 6—7 ст. з курганнага могільніка-1 Дарахі.
Верхні камень ад жорнаў 9 ст. з курган нага могільніка Дарахі.
ад вёскі, на беразе воз. Сенніца, на ўзвышшы сярод балота. Пл. 2 га. Даследаваў 40 м2 у 1978 Штыхаў. Культурны пласт захаваўся каля асновы гары.
Знойдзена 456 абломкаў ляпной слабапрафіляванай керамікі 2-й і 3-й чвэрцяў 1 га тысячагоддзя, глінянае прасліца, 2 жал. шылы, фрагмент сярпа, жал. шлакі. На балоце каля паселішча выяўлены жорнавы камень дыям. 38 см з паглыбленнем.
П а с е л і ш ч а-3. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на беразе воз. Сенніца. Мясц. назва Чорная зямля. Пл. больш за 1 га. Даследаваў у 1972
Штыхаў. У шурфе 2X1 м таўшч. культурнага пласта 0,8 м. Знойдзена 60 абломкаў гаршкоў 11 —13 ст. На раллі выяўлена ляпная кераміка.
Могільнік-1 банцараўскай культуры. За паўд. ваколіцай вёскі. 12 курганоў дыям. 7—11 м, выш. 0,5—1 м. Адзін курган доўгі (22 X X Ю м), выш. 1,2 м. Раскапана 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў насыпе, рэшткі спаленага трупа знаходзіліся ў гліняным гаршку слоікавай формы. Некаторыя урны накрыты другім гаршком. Знойдзены інвентар (жал. спражка, цуглі, зубы быка). Датуецца 3-й чвэрцю 1-га тысячагоддзя н. э.
Могільнік-2 доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі культуры. За 2 км на У ад вёскі, на паўд. беразе воз. Сенніца, ва ўрочышчы Яўграфаў Хутар. 17 падоўжаных і авальных насыпаў даўж. 8 м, выш. 1,5— 2,2 м, шыр. 6—7 м. Раскапаны 3 курганы. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў ямах, накрытых пе равернутым ляпным гаршком.
Сярод перапаленых касцей знойдзены рэшткі бронзавых вырабаў (спіралькі, абломкі плоскага скроневага кольца, арнаментаванага выпуклым паяском, 15 невял. аплаўленых рэчаў) 8—9 ст., належалі крывічам.
М о г і л ь н і к-3. За 300 м на Пд ад могільніка-1. 5 насыпаў выш. да 1 м, дыям. да 7 м (усе даследаваны). Пахавальны абрад — трупаспален не. Датуецца 3-й чвэрцю 1-га тысячагоддзя н. э.
М о г і л ь н і к-4. За 500 м на Пд ад вёскі. 15 курганоў дыям. 6—9 м, выш. 1—2 м, з іх 5 раскапаны. Пахавальны абрад — трунаспаленне ў насыпе. Знойдзена кераміка 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. бан цараўскай культуры, невялікая жал. шпора і спражка.
М о г і л ь н і к-5. За 2,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Яўграфаў Ху тар, каля паселішча-3. 63 курганы выш. 0,5—1 м, дыям. 6—8 м, з іх даследавана 10. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 пад насыпам, на месцы невял. рытуальнага вогнішча. У адным кургане з 3 пахаванняў 2 арыентаваны га лавой на Пн.
Знойдзены бронзавыя лірападобная і прамавугольная спражкі, шкляныя і жал. пацеркі, жал. крэсіва, цуглі, ка сцяны грэбень з футаралам, падкова падобная фібула, ганчарны гаршчок. Курганы насыпаны на месцы паселішча 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. Могільнік датуецца 2-й пал. 10—11 ст., належаў крывічам.
М о г і л ь н і кб. За 2 км на ПдУ ад вёскі, каля дарогі на в. Кайкі. 7 курганоў выш. да 1 м, дыям. 6—8 м, з іх даследаваны 4. Пахавальны аб рад — трупаспаленне. Знойдзены гліняны посуд 3-й чвэрці 1 га тыся
чагоддзя н. э. банцараўскай культуры.
М о г і л ь н і к-7. За 1,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Зуевы ляды. 3 курганы дыям. 7—8 м, выш. да 1м.
М о г і л ь н і к-8. За 700 м на У ад вёскі, ва ўрочышчы Копаная ель. 4 курганы дыям. 7—9 м, выш. да 1 м.
М о г і л ь н і к-9. За 1 км на Пд ад вёскі. 6 курганоў дыям. 6—7 м, выш. да 1 м.
М о г і л ь н і к-10. За 1,2 км на Пд ад вёскі, побач з могільнікам-9. 3 курганы дыям. 8—9 м, выш. да 1 м.
М о г і л ь н і к-11. За 1 км на ПдУ ад вёскі, каля дарогі на в. Рудня. 3 курганы дыям. 7—8 м, выш. 1— 2 м.
Апрача названых, у ваколіцах вёскі ёсць некалькі асобных курганоў. Адзін з іх дыям. 20 м, выш. 3 м знаходзіцца ва ўрочышчы Казённы Лес.
Літ.: 848, 1349.
С. М. Сіманюкоў, Г. В. Штыхаў. ДАРАШЭВІЧЫ , стаянкі эпох мезаліту і неаліту каля в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на.
С т а я н к а-1 эпохі мезаліту. За 1—1,5 км на 3 ад вёскі, на другой надпоймавай тэрасе р. Прыпяць, на выш. 10—12 м над узроўнем вады. Даўж. стаянкі 300 м. Адкрыў і даследаваў у 1962 і 1965 У. Ф. Ісаенка. Знойдзены 300 крамянёў са слядамі апрацоўкі, 59 крамянёвых прылад працы. Датуецца 7—6-м тысячагоддзямі да н. э.
С т а я н к а-2 палескага варыянта днепра-данецкай культуры. За 300 м на 3 ад вёскі, на другой надпоймавай тэрасе р. Прыпяць. Вышыня над узроўнем вады 10—13 м, даў жыня 150 м. Адкрыў і даследаваў у 1962 Ісаенка. Культурны пласт 0,2 м.
Выяўлены рэшткі абпаленых камянёў, якімі абкладваліся агнішчы, 200 камянёў са слядамі апрацоўкі, 74 крамянёвыя прылады працы і 310 фрагментаў ляпнога глінянага посуду. Датуецца 3-м тысячагоддзем да н. э.
Літ.: 460.	У. Ф. Ісаенка.
ДАРЖЫ, стаянка і крэменеапрацоўчая майстэрня нёманскай культуры эпохі неаліту каля в. Даржы Лідскага р-на. Выявіў і даследаваў у 1962 М. М. Чарняўскі.
Стаянка. За 1 км на Пн ад вёскі, на часткова развеянай дзюне «Боркава Гара», пасярод шырокага правабярэжнага поплаву р. Дзітва. Памеры 60x95 м. У цэнтр. і паўн.зах. частках помніка прасочваецца шэры культурны пласт таўшч. да 0,6 м. У пласце, а таксама на выдмах знойдзены крамянёвыя нажы, скрабкі на пласцінках і адшчэпах, нуклеусы, рорначасовая кераміка.
Крэменеапрацоўчая майстэрня. На невял. павышэнні каля паўн.-зах. краю дзюны «Боркава Гара». Памер 20x30 м.
У культурным пласце таўшч. да 0,4 м знойдзена вял. колькасць крамянёвых сколаў і адшчэпаў з крэйдавай скарынкай, некалькі нуклеусаў і адшчэпаў з рэтушшу, фрагмент керамікі нёманскай культуры (дубічайскага этапу). Крамянёвая сыравіна ў майстэрню паступала з крэйдавага адорвеня, размешчанага за 2 км на краі карэннага берага р. Дзітва.	М. М. Чарняўскі.
ДАРКЕВІЧ Уладзіслаў Пятровіч (н. 1.9.1934, Віцебск), археолаг і гісторык. Д-р гіст. навук (1978). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1958). 3 1959 працуе ў Ін-це археалогіі AH СССР. Вывучае гісторыю і культуру сярэднявечча, міжнар. сувязі Стараж. Русі, стараж. гарады. Даследаваў творы зах. мастацкага рамяства 12—13 ст., выяўленыя на Беларусі: бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, якая заглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасця з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з’яўлення на Русі арабскіх манет.
Тв.: Древнерусскне шахматы // Наука н жнзнь. 1962. № 8; Промзведення западного художественного ремесла в Восточной Европе (X—XIV вв.). М., 1966; Путямн средневековых мастеров. М., 1972; Народная культура средневековья. М., 1988.	Г. В. ІПтыхаў.
ДАСЛЕДАВАННЕ археалагічн а е. Праводзіцца метадамі палявой археалогіі ў спалучэнні з метадамі прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук і метадамі гістарычных даследаванняў.
На 1-м этапе Д. (палявая практыка) ідзе выяўленне, накапленне і захаванне археал. матэрыялаў, праводзяцца выбарачныя і суцэльныя пошукі, зборы старажытнасцей і звестак пра іх (пешыя і інш. разведкі, аэрафотаздымка, пісьмовыя крыніцы, апытанні, падводная археалогія і інш.), раскопкі помнікаў па спец. методыцы, фіксацыя і кансервацыя помніка, рэстаўрацыя і рэканструкцыя знаходак. Дакументацыя і апісанне комплексу знойдзеных рэчаў і вынікі аналізу дазваляюць атрымаць археал. крыніцу. У час лабараторнай апрацоўкі знаходак даследуюцца таксама тэхналогія вырабу рэчаў і іх функцыянальная прыналежнасць, вызначаецца касцявы (астэалагічны) і палеабатанічны матэрыял, праводзіцца параўнальна-тыпалагічны аналіз, статыстычная апрацоўка, ацэньваюцца выбаркі рэчаў (гл. Выбарачны метад). Гэты рэчазнаўчы этап заканчваецца ўстанаўленнем храналогіі і перыядызацыі помніка, яго культурнай, стадыяльнай, лакальнай прыналежнасці. На 2-м этапе Д. адбываецца інтэрпрэтацыя помніка і на гэтай аснове рэканструкцыя гістар. працэса. Асэнсаванне матэрыялу дазва ляе атрымаць з археалагічнай гістарычную крыніцу. Па наяўных прыладах працы і з улікам этнаграфічных аналогій вызначаецца гаспадарча-культурны тып, узровень сацыяльна-эканам. развіцця, мясцовыя асаблівасці. Часам некаторыя рысы матэрыяльнай культуры дазваляюць высветліць грамадскія адносіны, духоўную культуру (у прыват-
насці, асаблівасці культа) і на гэтай аснове вызначыць палеаэкалогію, этнічную прыналежнасць насельніцтва, па леадэмаграфію, антрапалагічныя тыпы і г. д. Невялікія плошчы раскопак і невялікая колькасць вывучаных помнікаў даюць папярэднія вывады. У працэсе далейшых Д. яны правяраюцца, удакладняюцца або замяняюцца больш новымі. Асабліва гэта датычыцца такіх складаных пытанняў як генезіс, арэал і варыянты культур, іх узаемаадносіны і гістар. лёс, змяненні гаспадарча-культурнага тыпу, этнічныя працэсы і інш.
Літ. \ 4, 775, 937. У. Ф. Ісаенка.
ДАЎГІНАЎСКАЯ КАМЁННАЯ
ВЫЯВА. За 3 км на 3 ад в. Даўгінава Вілейскага р-на, каля дарогі на Вілейку. Уяўляе сабой крыж выш. 1,15 м, з перакрыжаваннем даўж. 1,07 м, вертыкальны стаяк шыр. 0,16—0,22 м. На ўзроўні перакрыжавання 2 выступы, унізе стаянка — выступ антрапаморфных абрысаў з круглай галавой і крыжападобнараспасцёртымі канечнасцямі. На тыльнай частцы каменя высечаны 4 васьміканцовыя крыжы. Магчыма, выява ўяўляе сабой язычніцкае бо ства, пазней «асвечанае» хрысці янамі.
Літ.\ 1292.	М. М. Чарняўскі.
ДАЎГМАЛЕ, гарадзішча позняга жал. веку і ранняга сярэднявечча (каля 2-га тысячагоддзя да н. э.— канец 12 ст.) у Латвіі. За 22 км на У ад Рыгі, на левым беразе Зах. Дзвіны (Даўгавы). На У і 3 ад гарадзішча — селішча. Месца перасячэння заходнядзвінскага шляху з сухапутным шляхам з Пд і Пн, значная частка якога праходзіла праз Беларусь. Даследаваў у 1966—70 В. А. Уртанс. Знаходкі (скандынаў скія, германскія, славянскія, фінскія, балцкія, візантыйскія, арабскія вырабы, зах.-еўрап. манеты) даюць падставу сцвярджаць, што Д. з’яўлялася буйным рамесным і гандл. цэнтрам, да 10 ст. належала земгалам, у 11—12 ст. было заселена этнічна змешаным насельніцтвам.