Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
папсуецца, павінны, вал, грэблі... стаў супроць места ад вады, каб не падмывала, талакою коллем і хворастам тара саваць». У 1670 у арсенале Д. Г. з. было ўсяго «80 прысланых гакаўніц, 4 харугвы», гарматы ж не ўпамінаюцца на огул. Верагодна, у 1655 яны былі вы везены рускімі ў якасці трафеяў. У 1675 у замку — 60 дзідаў і 60 коп (3600 штук) стрэл для лукаў. Можна меркаваць, што ў Давыд-Гарадку выраблялі лукі, паколькі «вуліца Лучнікоўская» пастаян на згадваецца ва ўсіх інвентарах. Ак рамя таго, у замку захоўваліся сцягі зямян, мясц. соцень мяшчан: «харугва конная кітайчатая чорная з чырвоным і двума канцамі; чатыры харугвы палатняныя пешых воінаў», а таксама «чорная кітайчатая харугва замку Клецкага». Інвентары паведамляюць пра размеркаванне ваенна-буд. павіннасцей сярод валасцей. Сяляне вёсак Замкавай воласці ў 1670 узводзілі 120 сажняў умацаванняў, у 16*75—128 сажняў, Палескай воласці — 62 сажні. На мяшчан прыпадала каля 126 сажняў, на Манькаўскую воласць і шляхту зя мян — 193 сажні. У 1675 планіроўка Ніжняга і Верхняга замкаў выглядала наступным чынам: вакол іх разрастаўся горад, у якім былі 2 праваслаўныя царквы і касцёл. 3 «места» ў Ніжні замак можна было трапіць па перакінутым цераз роў мосце з парэнчамі. Уваход на мост запіраўся варотамі, ад якіх па новым мосце на палях цераз Чартарыю дарога вяла ў Верхні замак праз напалавіну ўзведзеную дубовую браму. Пасярод замкавага двара знаходзілася студня з дубовым зрубам. Абодва замкі абкружаў новы дубовы паркан. У 1681 і пазней мост у Верхні замак узвялі «на ізбіцах-зрубах». 3 1670 да 1693 у інвентарах Давыд-Гарадка сустракаюцца прозвішчы адных і тых жа пушкароў — Солтанаў і Данкоў, а з 1693 — толькі Солтанаў (відаць, як і ў многіх іншых бел. прыватнаўласніцкіх гарадах, гэта прафесія была спадчыннай). Усе на ступныя інвентары да 1760 даюць уяў ленне пра паступовае запусценне і разбурэнне Ніжняга і Верхняга замкаў, якія з цягам часу ператварыліся з мясц. цэнтра абароны ў рэзідэнцыю адміністратараў перыферыйнага ўладання Ра дзівілаў. Да 1702 у інвентарах пастаянна сустракаюцца звесткі пра ваеннабуд. павіннасці мясц. насельніцтва, але, верагодна, Паўн. вайна 1700—21 канчаткова зняла іх з парадку дня. У ін вентары за 1702 упершыню згадана сучасная назва ракі — «рэчка Няпраўда» (б. Няволя). 3 1702 часта адзначаецца «каля таго замку канал з вадою цякучаю», радзей гаворыцца пра вежы, але пра паркан, што стаяў « на валу кругом *, яшчэ ёсць звесткі на працягу 1-й чвэрці 18 ст. Сустракаецца інфармацыя пра ўмацаванне ўязной вежы — брамы замка. У інвентарах за 1728—34 часта ўпамінаецца замкавая «вялікая брама з залкай наверсе», па баках якой стаялі 2 фланкіруючыя вежы. Пазней яе змя ніла звычайная драўляная брама з 2 кардыгардамі і тарцічнымі варотамі з нескладанай сістэмай запораў. Вароты адчынялі і запіралі доступ на замкавы панадворак, дзе ў акружэнні гасп. пабудоў стаяў палац адміністратараў. TaKi выгляд замкавага двара зафіксаваў у апошні раз інвентар Давыд-Гарадка за 1793. М. А. Ткачоў.
ДАВЬІД-ГАРАДОЦКІЯ АРХЕ АЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ. комплекс
археал. помнікаў каля г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на.
Бескурганны могільнік эарубінецкай культуры. За 2 км на ПнУ ад горада, на правым беразе р. Гарынь, ва ўрочышчы Леваноўшчына. Адкрыты ў 1978 у час распрацоўкі пясчанага кар’ера.
Знойдзены 2 неглянцаваныя міскі (адна вастрарэбрая на кальцавым паддоне, другая з плаўна выгнутым тулавам), 3 кубкі (2 з іх мелі чорнае глянцаван не), 3 гаршкі і жал. ўтулкавы наканечнік кап’я з полымепадобным пяром. У 1981 Г. М. Залашка даследаваў 100 м2, выявіў 3 пахаванні. Пахавальны аб рад — трупаспаленне па за межамі могільніка. Кальцыніраваныя косці змя шчаліся на дно магільных ям глыб. 0,5— 0,6 м у спец. гліняных чорнаглянцаваных гаршках урнах. Пахавальны інвентар адсутнічаў. У пахаванні 3 у урне побач з касцямі выяўлены фрагменты глянцаванай керамікі, у пахаванні 2 гаршчок-урна меў у верхняй частцы дзяржанне, у пахаванні 3 — два дзяр жанні з процілеглых бакоў. Могільнік датуецца 1 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
Бескурганны могільнік мілаградскай культуры. За 300 м на ПнУ ад зарубінецкага могільніка. У сценцы кар’ера на глыб. 0,6 м знойдзены невял. гаршчок з адагнутым вонкі венчыкам. У раскопе пл. 24 м2 на глыб. 0,3 м ад паверхні выяўлены контуры падоўжанай ямы, арыентаванай з 3 на У, у ніжняй частцы зафіксавана авальная пляма (0,35х Х25 м) попелу і кальцыніраваных касцей. На У ад яе знаходзіўся вял. кругладонны гаршчок. Пахаванне датуецца 6—4 ст. да н. э.
С е л і ш ч а зарубінецкай культуры. За 1 км на ПдЗ ад Давыд Гарадка, на тэрасе левага берага р. Гарынь. Пл. каля 5 га. Выявіў і даследаваў 200 м2 у 1985 A. А. Егарэйчанка. Культурны пласт 0,3— 0,8 м. На глыб. 0,2—0,25 м зафік саваны рэшткі наземнага жытла слупавой канструкцыі, прамавугольнай у плане формы, памерам 4x3,6 м. У паўн. вугле жытла на глыб. 0,4— 0,5 м ад паверхні расчышчаны рэшткі агнішча (1,2x0,8) у выглядзе абпаленай гліны, попелу і вугалёў. Унутры агнішча і па-за яго межамі знойдзена шмат фрагментаў грубаляпнога посуду і касцей жывёл. За 1 м ад паўн.-зах. сцяны жытла знаходзілася гасп. яма дыям. 1,6 м, глыб. 0,2 м ад узроўню мацерыковай паверхні, унутры якой знойдзены абломкі грубаляпных зарубінецкіх пасудзін і косці жывёл.
Сярод 1735 фрагментаў глінянага по суду 6 % складае ганчарная кераміка стараж.-рус. перыяду, 2 венчыкі ад гаршкоў мілаградскай культуры, астатнія фрагменты гаршкоў, місак, кубкаў, патэльняў, глянцаваных накрывак зарубінецкай культуры. Паводле спосабу выт ворчасці вылучаюць 4 групы посуду: старанна загладжаныя, шышкаватыя, шурпатыя і глянцаваныя пасудзіны. На знешнім баку шэрага грубаляпных гаршкоў прыкметны вертыкальна раз мешчаныя кальцавыя баразёнкі або штрыхі, адзінкавыя экземпляры арна-
ментаваны косымі насечкамі па краі венчыка, а таксама пазногцевымі ўцісканнямі па тулаве. Глянцаваны посуд (пераважна міскі) складае больш за 6 % усіх керамічных абломкаў. Сярод іншых знаходак — 2 фрагменты жал. на жоў, кавалкі тыгляў.
Датуецца канцом 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. 2 ст. н. э.
Літ.-. 357, 406. A. А. Егарэйчанка. ДАЙНОВА, назва аднаго з заходнябалцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз. На думку некаторых даследчыкаў, з канца 1-га тысячагоддзя да н. э. насялілі тэр. паміж р. Нёман і вярхоўямі р. Нараў. У 13 ст. землі Д. падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва была сілай пера селена ў Прусію, частка мігрыравала на тэр. Польшчы, паўд.-зах. Літвы і зах. Беларусі. Асіміляваны славянамі і літоўцамі. Археал. помнікі Д.— каменныя курганы. На думку В. В. Сядова, ім належаць каменныя могільнікі ў міжрэччы Нёмана і вярхоўях р. Віліі (Апонаўцы, Вензаўшчына, Клепачы, Маркіняты, Салапяцішкі, Пузелі і інш.). Дайноўскае ўдзельнае княства 13—14 ст. у Вял. кн. Літоўскім упамінаецца ў грамаце Міндоўга пад 1259. У 1270-я г. знаходзіліся ва ўладанні літ. князя Трайдзеня. Сляды пражывання Д. на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах — Дзейнова, Дайнава, Дайноўка і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Гродна, Івянца, Радашковіч, Слоніма. Vh
Літ.:1065.1. У. Чаквін, Г“. Штыхаў. ДАКУДАВА, стаянка нёманскай культуры эпохі мезаліту і неаліту каля в. Дакудава Лідскага р-на. Размешчана за 1 км на Пд ад вёскі, на краі правабярэжнай надпоймавай тэрасы Нёмана. Выявіў у 1962 г. М. М. Чарняўскі. Памер 500x60— 80 м. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены розначасовыя крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі. У раннім сярэднявеччы на месцы стаянкі існавала селішча.
М. М. Чарняўскі. ДАЛГОЎ Іван Іванавіч [1857, Пецярбургская губ.— 5(18).10.1911], беларускі гісторык, археолаг, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). 3 1889 у Полацкім кадэцкім корпусе. Вывучаў гісторыю Полацка са стараж. часоў, даследаваў археал. помнікі Полаччыны. Напісаў гісторыю кадэцкага корпуса (1835— 90-я г.) і стаў адным з арганізатараў музея ў ім. Абраны правадзейным чл. Віцебскай архіўнай камісіі, удзельнік Археалагічнага з'езда дзевятага.
Тв.: Прошлое н настоявдее Белорусснн //Внтебскне губернскне ведомостн. 1897. № 19; Наш край//Там жа. 1898. №113—114; Полоцкнй кадецкнй корпус. Внтебск, 1899.
Літ.: 198, 676. Г. А. Каханоўскі.
ДАЛЁНГА ХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч (сапр. Ч а р н о ц к і Адам; 24.12.1784, маёнтак каля в. Гайна, цяпер Лагойскі р-н— 17.11.1825), беларускі славяназнавец, пачынальнік бел., укр., рус. і польскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. Чл.-кар. варшаўскага Т-ва сяброў навук (1819), пецярбургскага Вольнага т ва аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Т ва гісторыі старажытнасцей расійскіх (1820). Скончыў Слуцкае павятовае вучылішча (1800). Працаваў у Мінску, у Варончы пад Навагрудкам, у 1814—18 у бібліятэцы Крамянецкага ліцэя. 14.
3. Я. Даленга-Хадакоўскі.
12.1818 Віленскі ун-т упершыню выдаў на яго імя Грамату (адкрыты ліст) на права раскопак і інш. навук. даследаванняў. Удзельнічаў у шматлікіх экспедыцыях і навук. падарожжах па многіх раёнах Беларусі, Украіны, Расіі. Даследаваў гарадзі шчы (сабраў звесткі пра больш за 1 тыс. гарадзішчаў), замчышчы, курганы ў ваколіцах Бабруйска, Брэста, Ваўкавыска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Ліды, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Полацка, Рагачова, Слоніма, Турава і інш. Збіраў матэрыялы па гіст. геаграфіі, дыялекталогіі, этнаграфіі, фальклоры, тапонімы, гідронімы, упершыню выкарыстаўшы гэтыя звесткі для комплекснага вывучэння старажытнасці ў спалучэнні з археал. даследаваннямі. У працы «Пра славяншчыну да хры сціянства» (1818) сярод іншых вывадаў выказаў погляды на праблемы археалогіі, падкрэсліў выключнае значэнне археал. даследаванняў у вывучэнні быту і культуры продкаў. У «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) крытыкаваў некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М. Карамзіна, які не ўлічыў фактара археал. аргументацыі ў вызначэнні граніц Беларусі (у наступных выданнях Карамзін
улічыў іх). Сабраў лексікон (слоўнік) 7 тыс. урочышчаў, замаляваў сотні помнікаў археалогіі, у т. л. многія на Беларусі.
Тв.: Пугн сообшення в древней Росснн //Русскнй нсторнческнй сборннк. 1837. Т. 1, кн. 1; Нсторнческая снстема Ходаковского//Там жа. 1838. Т. 3, кн. 3; Slawianszczyznie przed chrzescijanstwem oraz inne pisma i listy. Warszawa, 1967.