Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Знойдзены абломкі жал. наканечнікаў коп’яў, сякер, нажы, сярпы, шылы, кольцы, пінцэт, керамічны глянцаваны посуд (часткова штрыхаваны), гліняныя прасліцы розных форм і памераў (гладкія і арнаметнаваныя матывамі язычніц кай сімволікі), грузікі, крыжападобныя падвескі, пацеркі, культавы посуд, каменныя брускі, зерняцёркі, абломкі ка менных сякер, бронзавыя і сярэбраныя трапецападобныя падвескі, прылады бронзаліцейнай вытворчасці (гліняныя тыглі і льячкі).
Курганныя могільнікі. На У ад гарадзішча, на месцы сучасных жывёлагадоўчых пабудоў, за 100—150 м на ПнЗ ад гарадзішча, на левым беразе безыменнага ручая. Выяўлены ў 2-й пал. 19 ст. (апісальныя лісты Мінскага губернатарства). Пазней знішчаны пры забудове.
С е л і ш ч а. На 3 ад гарадзішча, уздоўж берага ракі (даўж. 500—700 м). Абследаваў у 1987 По-
баль. Знойдзены шлакі і абломкі посуду.
Лгт.: 1024.	Л. Д. Побаль.
ДЗЮТХЕН, назва трох грошаў у паўд. Германіі і Венгрыі ў 16—17 ст. Паходзіць, магчыма, ад польскага слова dudek (удод) як іранічная назва дзярж. герба Польшчы — аднагаловага арла, выбітага на рэверсе першага траяка 1528.
ДЗЯВІЧКІ, гарадзішча днепра дзвінскай культуры каля в. Дзявічкі Полацкага р-на. За 1 км на У ад вёскі, на стромкім і высокім (8—10 м ад асновы) узгорку, на карэнным левым беразе р. Палаты. Умацавана валам і ровам. На Пн, ПнУ і ПнЗ ад гарадзішча знаходзілася шырокая і моцна забалочаная пойма ракі (цяпер асушана). Пляцоўка авальная, памер 40X28 м. Абследаваў у 1929 A. М. Ляўданскі, даследавалі ў 1954 A. Р. Мітрафанаў, у 1965 К. П. Шут. Ускрыта болып за 100 м2. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі да 0,7 м, па краях 1,5—1,25 м.
Знойдзены ляпная гладкасценная ке раміка, вырабы з косці (долаты, вастрыі, шылы), з каменю (сякера клін, клі нападобныя пласціны), жалеза (долатападобная прылада, нажы, шылы, серп), шлакі, шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл.
Датуецца 3 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.
Літ.: 847.	A. Р. Мітрафанаў.
«ДЗЯВОЧАЯ ГАРА», Дзевяціг а р а, этнаграфічна-археал. помнікі ў выглядзе культавых узгоркаў, гор, курганоў, гарадзішчаў і інш., якія ўшаноўваліся з часоў язычніцтва.
Узгоркі з назвай тыпу «Дз. Г.» і інш. часта сустракаюцца на слав. землях — «Дз. Г.» каля Смаленска (Расія), у Трыполлі на р. Дняпро, Сахноўцы на р. Рось, на р. Лыбедзь (Украіна), «Дзе він» у Празе, Хебе, Мімоне, на р. Дыя (Чэхія), на р. Дунай (Славакія), у Балгарыі і інш. Паводле меркавання Б. А. Рыбакова, «Дз. Г.» маглі быць звязаны з культам жаночага бажаства, багіняй дзевай, «панёсшай у лоне сваім», якая з’яўлялася папярэдніцай хрысціянскай багародзіцы дзевы Марыі. Часта з такімі ўзгоркамі звязвалі вельмі стараж. рытуальныя традыцыі і паданні, якія генетычна паходзілі ад культу язычніцкай багші кахання. Пры археал. даследаваннях некаторых помнікаў высветлена, што, напр., у цэнтры «Дз. Г.» ў Трыпол лі знаходзіўся ахвярнік — печ пачатку нашай эры з 9 паўсферычнымі секцыя мі-паглыбленнямі. На думку Рыбакова, лічба 9 у спалучэнні з жаночай назвай свяшчэннай гары можа быць звязана з 9 месяцамі цяжарнасці. На «Дз. Г.» ў Сахноўцы знойдзена скіфская залатая пласціна з выявай свята ў гонар ней кага жаночага бажаства. Ахвярнік пач. 10 ст. (час рэстаўрацыі язычніцтва, пасля разгрому Вялікамараўскага кня ства) з 9 ямамі выяўлены на гарадзішчы Паганскае ў Маравіі. Каля яго знаходзяцца 2 гары з назвай « Дзевін» і р. Дыя («багіня»). «Дз. Г.» ўшаноўваліся да 20 ст., пра што сведчыць, напр., традыцыя ўстаноўкі драўляных крыжоў на «Дз. Г.» ў Сахноўцы.
На Беларусі захавалася некалькі
помнікаў з назвай «Дз. Г.». У 1-й пал. 19 ст. 3. Я. Даленга-Хадакоўскі згадваў аднайменнае гарадзішча ў ваколіцах в. Любонічы (цяпер Кіраўскі р-н). У шэрагу выпадкаў по мнікі з назвай «Дз. Г.» мелі блізкія па значэнні назвы — «Паненская Га ра», «Мар’іна Горка». На ўскраіне Лагойска знаходзіцца гарадзішча «Паненская Гара», дзе выяўлена кераміка ранняга жал. веку. 3 гарой звязана паданне пра загінуўшую тут дзяўчыну, выкарыстанае потым В. Дуніным-Марцінкевічам у вершаванай аповесці «Вечарніцы» (1855). Пра «Мар’іну Горку» ў Пухавіцкім р-не захавалася паданне, што на ёй знаходзіўся культавы камень, якому пакланяліся язычнікі і наладжвалі тут трызны і гульні. Потым духоўнік асвяціў гэта месца святой вадой, пасля чаго гара раскалолася і камень праваліўся. Падобны помнік захаваўся паміж вёскамі Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага р на (гл. Гудавіцкае свяцілішча). Пасля ўвядзення хрысціянства некаторыя ўзгоркі, звязаныя раней з культам багіні-дзевы, сталі прысвячацца дзеве Марыі — Маці Боскай. Найб. даследваны падобныя помнікі ў Мсціславе і на тэр. Валожынскага р-на (гл. Дуброва).
Літ.: 1014, 1015, 1328.
Э.	М. Зайкоўскі.
ДЗЯГЦЯНСКІ МАНЁТНА РЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага р-на ў 1957 на глыб. 0,6—0,7 м у круглым арнаментаваным гаршку з ручкай.
Зберагліся 21 фрагмент сярэбраных ювелірных вырабаў з дробным зярненнем і сканню, 320 манет: дэнарыі Англіі (10), Венгрыі (3), Германскай імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызнача ныя (4), манеты-перайманні дэнарыяў Англіі (3) і Германіі (9), куфіцкія дырхемы Арабскага халіфата, Абасідаў (фрагменты). Ухаваны каля 1050. Па колькасці чэшскіх дэнарыяў скарб не мае аналагаў на тэр. Усх. Еўропы.
Літ.: 1518, 1566, 1583. В. Н. Рабцэвіч.
ДЗЯ ДЗІЛАВІЧЫ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і паселішча банцараўскай культуры каля в. Дзядзілавічы Барысаўскага р-на.
Гарадзішча. За 5,7 км на 3 ад вёскі, на левым беразе р. Цна, на вяршыні высокага (каля 42 м ад асновы) узвышша. Мясц. назва Замкавая гара. Авальная пляцоўка па мерам 42X28 м умацавана 2 валамі і 2 равамі. Першы вал праходзіць па схіле ўзгорка на 4 м ніжэй за край пляцоўкі, другі — на 2—3 м ніжэй першага. Выш. валоў 1—2 м, шыр. ў аснове 10 м. Глыб. равоў 1,5—2 м, шыр. да 10 м. Адкрыў і даследаваў 70 м2 у 1962 A. Р. Мітрафанаў.
Знойдзены абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы, жал. сякерападобная прылада для апрацоў кі дрэва, посахападобная шпілька, рэшткі наземных жытлаў слупавой кан струкцыі.
Датуецца 1—4 ст.
Паселішча. Побач з гарадзішчам, на спусцістых схілах узгорка. Пл. 5—6 га. Адкрыў у 1962, даследаваў 4256 м2 у 1962—66 Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі 54 пабудоў зрубнай і слупавой канструкцый, болыпасць з якіх была жытламі. Паўзямлянкі пл. 7,2—16,8 м2 (сцены 2,8—4,3x2,6—3,9 м) урэзаны ў схіл узгорка. Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце, размяшчаліся печыкаменкі (круглыя дыям. 0,8—0,95 м, або авальныя дыям. 1—1,1X0,9—0,95 м), цалкам заха валіся ў 3 жытлах. Печы складзены з камянёў цэглападобнай формы,
Рэчы з Дзягцянскага манетна-рэчавага скарбу.
Планы і профілі жытлаў з паселішча Дзядзілавічы.
памеры ад 8—10 да 40—45 см у папярочніку. Скляпенне печы (выш. 27—40 см) мацавалася каменнымі клінамі, пярэдняя яго частка апіралася на вял. камяні. Чарэнь печы яйцападобнай формы (даўж. 60— 70, шыр. да 45 см) вузкай часткай звернута да яе вусця (шыр. 25— 30, выш. 25—27 см). У 5 жытлах агнішча ў выглядзе вымасткі з дробных камянёў з вуголлем і попелам або пясчана-вугольны пласт таўшч. 15—20 см. Пабудовы без печаў меншых памераў (5—6 м2) былі дапаможнымі памяшканнямі, унутры аднаго з іх выяўлена невял. яма, на краі якой ляжалі жорны.
Знойдзены ляпныя гладкасценныя слабапрафіляваныя пасудзіны з амаль вертыкальным венчыкам, падоўжанай шыйкай, слабавыражаным плечуком і цюльпанападобныя пасудзіны з адагну-
ДЗЯКОЎСКАЯ 221
тым венчыкам, падоўжанай шыйкай і апушчаным плечуком, міскі, міскападобныя гаршкі, патэльні, жал. абломак сякеры, серп і нож для жніва, бронза выя трапецападобныя падвескі, званочак выш. 1 см і шыр. 1,6 см, пярсцёнкі, скроневае кольца, бранзалеты, гліняныя прасліцы, коп’і, шпоры і інш.
Датуецца 6—8 ст.
Літ.: 785, 847. A. Р. Мітрафанаў.
ДЗЯДЗІНЕЦ, 1) цэнтральная частка сядзібы, двор. 2) Цэнтр. частка стараж. горада (стараж.-рус. детянец), умацаваная драўляным тынам, равамі і валамі (пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі), свое асаблівы цэнтр горада, дзе размяшчаліся адм. і культавыя пабудовы, жылі князь з дружынай, яго чэлядзь, гандляры, рамеснікі, духавенства. Найчасцей размяшчаўся на мысе пры сутоках р.эк (у Мінску пры сутоках Нямігі і Свіслачы, у Полацку — Палаты і Зах. Дзвіны). Пл. ад 1 да 7 га (полацкага каля 7 га, мінскага 3 га, віцебскага 2,5 га, друцкага каля 1 га). У стараж. летапісах слова «Дедннец» ужывалася да 14 ст.
Літ.: 956, 1181.
ДЗЯКАВІЧЫ, курганныя могільнікі дрыгавічоў каля в. Дзякавічы Жыткавіцкага р-на. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, на паўн. беразе воз. Чырвонае, ва ўрочышчах Слупка, Каз лоўка і Кухта. Было 72 курганы. Даследавалі 17 насыпаў у 1889 В. 3. Завітневіч, 5 насыпаў у 1929 A. М. Ляўданскі і С. А. Дубінскі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах (3 насыпы) і на гарызонце (у некаторых па 2 нябожчыкі) галавой на 3 у дамавінах.
Знойдзены жал. цвікі, пярсцёнкапа добныя скроневыя кольцы, бронзавыя і алавяныя пярсцёнкі, бронзавыя завушніцы, шкляныя, сердалікавыя, зярнёныя металічныя пацеркі, паясныя кольцы, глінянае прасліца, ганчарныя гаршкі.
Датуецца 11 ст.
Літ.: 330.
ДЗЯКОЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, культура фіна-угорскіх плямён, якія ў 7 ст. да н. э.— 5 ст. н. э. жылі ў міжрэччы Волгі і Акі, у Верхнім Па дзвінні, на Валдайскім узвышшы. Назву атрымала ад гарадзішча каля в. Дзякава (у межах Масквы). Насельніцтва жыло патрыярхальнымі сем’ямі ў наземных жытлах і паўзямлянках на гарадзішчах і паселішчах. Займалася жывёлагадоўляй, лядным земляробствам, паляваннем і рыбалоўствам, вырабляла жал. і касцяныя прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні. Кераміка слоіка падобнай формы з тэкстыльнымі адбіткамі (адсюль іншая назва Дз. к.— тэкстыльнай керамікі культура) і арнаментам на верхняй частцы пасудзін. На тэр. Беларусі найбольш даследаваныя помнікі: За
горцы, Новы Болецк, Мямлі (Гарадоцкі р-н) і інш.
Літ.: 1211.
ДЗЯМЯНКІ, група археалагічных помнікаў каля в. Дзям’янкі Добрушскага р-на.
С т а я н к а ранняга этапу верхнедняпроўскай культуры. За 800 м на ПдУ ад вёскі, на пясчаным астанцы ў пойме правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Стрэчава. Памер 200 X X 100 м. Выявіла ў 1977, даследавала ў 1978—80 А. Г. Калечыц, раскапана 184 м2. Культурны пласт 0,2 м.