Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Знойдзена каля 800 крамянёвых вырабаў і 16 фрагментаў ляпнога посуду. Сярод крамянёвых знаходак пераважаюць адшчэпы, прызматычныя, пірамідальныя, шматпляцовачныя нуклеусы, адходы крамянёвай вытворчасці; сярод прылад працы — скрабкі, сякеры, вастрыё, архаічны пласціністы наканечнік стралы і інш. Фрагменты керамікі або неарнаментаваныя, або ўпрыгожаны ямкавымі ўцісканнямі і адбіткамі грэбеня. У гліне шматлікія дамешкі раслінных рэшткаў.
С т а я н к а-2 развітога этапу верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. За 700 м на ПдУ ад вёскі, на пясчаных узвышшах правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Асавец. Памер 100 X Х40 м. Выявіла ў 1977, даследавала ў 1978—82 Калечыц. Культурны пласт 0,2 м.
На ўцалелых у перыферыйнай частцы асганцах на пл. 48 м2 у раскопе, а так сама на паверхні раздзьмутых пяскоў знойдзена некалькі соцень апрацаваных крамянёў і рэшткі ляпнога посуду. Сярод крамянёвых знаходак адшчэпы, нуклеусы, рэтушоры і інш. адходы вытворчасці, а таксама скрабкі, цёслы, сякеры, разцы, вастрыі, тронкавыя, ромбападобныя, трохвугольныя наканечнікі стрэл і коп'яў, нажы, сярпы, скрэблы, свярдзёлкі. Фрагменты керамікі ўпры гожаны грабеньчатымі адбіткамі, ямкавымі, лапчастымі ўцісканнямі, адбіткамі шнура, лінейнага штампа, ружанца вым арнаментам, ёсць неарнаментаваныя кавалкі посуду. На стаянцы трапляюцца матэрыялы ранняга жал. веку.
Бескурганны могільнік. За 2 км на У ад вёскі, на невысокай надпоймавай тэрасе воз. Рэчышча ў правабярэжжы р. Іпуць, ва ўрочы шчы Беразані (Бярозавая Града, Нізень). Адкрылі і абследавалі ў канцы 19 ст. М. М. Філонаў і Е. Р. Раманаў. У 1962—63 Г. Ф. Салаўёва даследавала 3 пахаванні, якія знахо дзіліся пад болып познімі курганамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка, рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямку або гліняную пасудзіну (урну).
Знойдзены аплаўленыя бронзавыя зліткі, абломкі крыжападобнай падвескі, рэчы з эмаллю, жал. спражка, трохгранны тронкавы наканечнік стралы, цэлыя і фрагментаваныя ляпныя пасудзіны. Адносіцца да помнікаў тыпу Абідні і Калочына.
Датуецца 3—7 ст. н. э.
Курганны могільнік. За 2 км на У ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Іпуць. 159 насыпаў выш. 0,5—2 м, дыям. 6—12 м. Адкрылі ў канцы 19 ст. Філонаў і Раманаў. У 1962—63 Салаўёва раскапала 31 насып. Пахавальныя абрады — трупаспаленне па .за межамі могільніка, рэшткі крэмацыі змешчаны ў неглы бокую ямку, у урну на гарызонце або ў дамавіну, і трупапалажэнне на гарызонце і ў пахавальных ямах галавой на 3 і У (мужчынскія па хаванні) і на 3 (жаночыя). Адзначаны попельна-вугальныя кольцы, праслойкі, сляды драўляных да мавін.
Знойдзены ганчарныя пасудзіны і іх абломкі, рэшткі ляпнога посуду, жал. нажы, серп, цвік, рэшткі шарсцянога галаўнога ўбору, скуранога рэменя, сяміпрамянёвыя і драцяныя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, разнастайныя пад вескі, лунніцы, бразготкі з бронзы і серабра, сердалікавыя і шкляныя пацеркі, арабскі дырхем — падвеска 911—912 г.
Раннія курганы з трупаспаленнем датуюцца 1-м тысячагоддзем н. э. (6—7 ст.), познія — 9—10 ст. Курга ны з трупапалажэннем датуюцца пач. 11 ст. (пахаванні на гарызонце), 12 ст. (пахаванні ў ямах). Этнічная прыналежнасць — радзімічы. Курганны мопльнік — пакуль адзіны на тэр. радзімічаў некропаль, які існаваў бесперапынна на працягу некалькіх соцень гадоў (7—12 ст.).
Селішча. За 700 м на ПдУ ад вёскі, на краі астанца першай над поймавай тэрасы правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Асавец. Абследавалі ў 1970-я г. Калечыц, у 1978 A. I. Драбушэўскі, A. А. Макушнікаў, у 1982 У. А. Літвінаў, Макушнікаў. Культурны пласт 0,2— 0,3 м выяўлены на пл. 1,12 га, моцна разбураны раздувамі.
Прасочаны рэшткі развеяных ветрам 4—5 пабудоў: скопішчы згарэлага дрэва, глінянай абмазкі або пячыны, абпаленых камянёў, керамікі. Знойдзены ганчарны посуд, бронзавы пярсцёнак, жал. авальнае крэсіва, нажы, рыбалоўны кручок, кольца, спражка, цвік, глінянае і каменнае грузілы, фрагмент туфавых жорнаў, абломак шклянога бранзалета.
Датуецца 12—15 ст.
За 200 м на Пд ад вёскі, на правым беразе Іпуці ва ўрочышчы Барок, a таксама на шматлікіх пясчаных астанцах, у пойме левага берага р. Іпуць ва ўрочышчах Тарасавы Грывы, Свідні, Часнакова Балота, Стайкі, Асінавая Грыва, Серабранка, Сямёнава Грыва, Тамашова Грыва, Бушава, Падкляпка ў 1970-я г. Калечыц знайшла 11 стаянак камённага і бронзавага вякоў.
Літ.: 479, 733, 981, 1063, 1119.
А. Г. Калечыц, A. А. Макушнікаў, Г. Ф. Салаўёва. ДЗЯНІСЕНКІ, курганны могільнік крывічоў каля в. Дзянісенкі Верхнядзвінскага р на. За 500 м на ПдУ ад вёскі, на беразе воз. Лісна. Складаецца з 2 частак: у паўднёвай
29 курганоў, у паўночнай 13. Курга ны круглыя выш. 0,4—1 м, дыям. 5—12. У 1974 3. М. Сяргеева дасле давала 9 насыпаў. Ва ўсіх даследаваных курганах зафіксавана перад мацерыковая попельная праслойка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку (у 4 курганах) і ў падкурганных ямах (у 5).
У ліку знаходак жал. ўтулкавы наканечнік кап’я з пяром рамбічнага сячэн ня і 3 нажы, падковападобная фібула са спіральнымі канцамі, галаўны вянок са спіралей і пласцін, бронзавыя кры жападобныя падвескі, паясныя кольцы, лірападобная спражка, пярсцёнкі з бронзавага дроту, шкляныя пацеркі. Посуд ляпны і кругавы. Ляпныя пасудзіны (2) выцягнутыя, у адной венчык прамы, у другой злёгку адагнуты, адзін гаршчок арнаментаваны уздоўж шыйкі. Ганчарная пасудзіна прысадзістая, ту лава з круглаватымі бакамі, венчык рэзка адагнуты вонкі. У курганах з тру папалажэннем на мацерыку выяўлены знаходкі 10—11 ст., у курганах з тру папалажэннем у падкурганных ямах — 11 —12 ст.
Літ.: 1083a. Л. У. Лучыц.
ДЗЯНІСКАВІЧЫ, курганны мо гільнік радзімічаў 11 ст. каля в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на. За 300 м на ПнЗ ад вёскі. Захаваўся 31 курган выш. да 2 м, дыям. 10— 12 м. Вядомы з 1873, у 1975 У. У. Багамольнікаў раскапаў 4 насыпы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне.
У 1 кургане знойдзены рэшткі касцей чалавека, фрагменты керамікі, крыжык, 2 ганчарныя гаршкі, пацеркі, лунніцы, у 2 курганах пахаваны жанчыны галавой на 3, знойдзены пазалочаныя шкляныя бочачкападобныя пацеркі, дробны бісер, металічныя прызматычныя пацеркі, біэліпсоідная падвеска. У мужчынскім пахаванні галавой на У рэчаў не выяўлена. Наяўнасць у 3 насыпах дадатковых пахаванняў часоў позняга феадалізму сведчыць аб паўторным вы карыстанні могільніка.
Літ.: 146, 1046. У. У. Багамольнікаў. ДЗЯРЖАУНЫ АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ у Варшаве (Paristwowe muzeum Archeologiczne). Утвораны на аснове збору старажытнасцей польскага археолага Э. Маеўскага, з 1928 Цэнтр. дзярж. музей перадгісторыі, пазней Дз. а. м. Mae больш за 6 тыс. археал. прадметаў (1991), у т. л. калекцыі з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай (розных эпох) і Гомельскай (эпохі ранняга феадалізму) абласцей. Сярод экспанатаў бівень маманта, каменныя сякеры, крамянёвыя прылады працы, нуклеусы, загатоўкі, ляпная кераміка жал. і бронзавага вякоў, бронзавыя фібулы розных тыпаў 3—4 ст., шкляныя пацеркі, бронзавыя скроневыя кольцы паморскай культуры, ганчарны гаршчок з кляймом 11 ст., бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, бразготкі, шкляныя пацеркі; археал. карта ваколіц Начы (Ляхавіцкі р-н), складзеная В. А. Шукевічам, на якой нанесены 72 стаянкі каменнага веку. 3 музей-
най калекцыі Тышкевічаў экспануюцца рэчы з раскопак курганоў у Барысаўскім і Мінскім пав.: сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, крэсі вы, падковападобныя фібулы, шыйныя грыўні, падвескі, упрыгожанні з бронзавых спіралек і шкляных пацерак, лунніцы, бранзалетападобныя крывіцкія скроневыя кольцы, вітыя з дроту бранзалеты з завязанымі канцамі, ганчарныя гаршкі з лінейным і хвалістым арнаментам і інш.
Літ.: 897, 1441, 1442. Г. В. Штыхаў. ДЗЯРЖАЎНЬІ МАСТАЦКІ МУ ЗЕЙ БЕЛАРЎСІ, рэспубліканскі музей выяўленчага мастацтва. Засн.
расенкі ў Мінску: накладка калчана з геам. арнаментам, колты, стрэмя, шпора, двухбаковы грэбень з выявай дракона, каменныя абразкі: двухбаковы «Маці Боская. Пётр» і «Мікола і Стэ фан» (у першым адчуваецца візантыйскі ўплыў, у другім — раманскі). Г. В. Штыхавым у музей перададзены абразок 12—13 ст. «Казьма. Даміан», знойдзены каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. 3 раскопак Ваўкавыскага гарадзішча «Шведская Гара» экспануюцца шахматныя пешка «Барабаншчык» і тура «Насада», плітка з выявай барса, касцяная створка трыпціха з выявамі святых (Візантыя), дэталь аздаблення складнога крэсла (Паўд. Германія). Прадстаўлены матэрыялы 12 — 16 ст. з Навагрудка: паліхромная кафля мясц.
н а в а), горад, цэнтр раёна, на р. Няцеча. За 38 км на ПдЗ ад Мінска, на чыг. лініі Мінск — Баранавічы (ст. Койданава), на аўтадарозе Мінск — Баранавічы.
Гарадзішча стараж. Дз. размешчана на паўд. ускраіне горада, ва ўрочышчы Крутагор’е. Мясц. назвы Гаштольдава гара, Кальвіншчына, Акопішча. ГІляцоўка гарадзішча авальная, памеры 82x62 м, валы не захаваліся. Моцна пашкоджана ў 1979. Даследавалі ў 1886—87 У. 3. Завітневіч, у 1928 A. М. Ляў-
Да арт. Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі. Шахматныя фігуры — пешка «Барабаншчык» і тура «Насада» 12 ст. з Ваў кавыска.
ў 1939 (да 1957 Дзярж. карцінная галерэя). У Айчынную вайну музей разрабаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Адноўлены ў 1945 у выніку стварэння новых фондаў. Маеунікальную калекцыю археал. помнікаў 12—18 ст., якая складаецца з мастацкіх каштоўнасцей, перададзеных з Ін-та гісторыі АН БССР, Ін-та археалогіі AH СССР (Ленінградскае аддзяленне), Эрмітажа, аб’яднання «Белрэстаўрацыя», а таксама набы тых у прыватных асоб.
Экспануюцца знаходкі 12—13 ст. з раскопак Э. М. Загарульскага і В. Р. Та-
вытворчасці, фрагмент накрыўкі ў выглядзе сабачкі з белага і чорнага шкла (Візантыя) і інш. У музеі вял. калекцыя бел. кафлі 16—18 ст., якая значна папоўнілася ў 1980 я г., дзякуючы фінан саванню музеям археал. раскопак у яго філіялах — Гальшанскім кляштары францысканцаў і ў Мірскім замку. Знаходкі 16—18 ст. дазваляюць прасачыць станаўленне рэнесансу і барока ў мастацтве Беларусі.
Літ.: 215, 215а, 354. Н. Ф. Высоцкая. ДЗЯРЖАУНЫ МУЗЁЙ БЕЛАРЎСКАЙ ССР, назва Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі ў 1957—91.
ДЗЯРЖЫНСК (да 1932 Койда-
данскі, у 1963 Э. М. Загарульскі (упершыню на Беларусі быў выкарыстаны метад электравышуку), у 1976, 1979, 1983 Ю. А. Заяц. культурны пласт 1,5—2 м, мае 3 гарызон ты: у ніжнім (0,1—0,2 м) знойдзены гліняныя прасліцы, ляпны посуд штрыхаванай керамікі культуры ранняга жал. веку, у сярэднім (0,3— 0,4 м) — шыферныя прасліцы і ганчарная кераміка перыяду Кіеўскай Русі, у верхнім — вырабы з жалеза, бронзы, кафля, цэгла-пальчатка, чарапіца 14—17 ст. Выяўлены рэшткі падмуркаў каменнай пабудовы, ве-