Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Фрагменты гаршкоў днепра данецкай культуры з паселішчаў-3, 4 Юравічы Калінкавіцкага р-на.
лаў 2,5 ХЗ м, пл. 6—10 м2. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на спіне ў яме, касцякі пасыпаны вохрай. Пахавальны інвентар бедны.
Асн. форма керамікі — прысадзісты шыракагорлы і вастрадонны гаршчок з прамым венчыкам. вертыкальнымі сценкамі, якія плаўна пераходзяць у высокую канічную донную частку. У месцы пераходу (найболывага пашырэння) пазней рабіўся круты перагіб, а донца часам было плоскім або шышкападобным. Край крыху адагнуты вонкі і падкрэслены радам круглых глыбокіх наколаў, пад краем было патаўшчэнне — каўнерык. Посуд вырабляўся стужкавым спосабам з глінянага цеста, у якое дабаўлялі раслінны дамешак, пазней пясок. Дыям. гарлавіны 35—40 см, таўшч. сценак 1 —1,2 см. Паверхня звонку добра загладжвалася, унутры захоўваліся грабеньчатыя расчосы. Посуд слаба абпальваўся на вогнішчы. На 3-м і 4-м этапах ён складаўся з Д—6 ты паў гаршкоў, сярод якіх сустракаюцца кубкі невял. памеру. Рэканструявана каля 30 сістэм арнаментацыі посуду, у т. л. трохпаясныя (верх, сярэдзіна, донца), суцэльна гарызантальныя (папярочныя стужкі), спалучэнне ў сістэ-
ме гарызантальных паясоў з нахіленымі і вертыкальнымі стужкамі, заналь ныя (з трохвугольнымі, прамавугольны мі і рамбічнымі зонамі), кратападобныя або ў выглядзе нахіленай сеткі, Знойдзена пасудзіна з выявамі мужчыны і качкі. Арнамент выконваўся дробназубчастым штампам (20—25 %), наколамі збоку (25—30 %), насечкамі, лапчас тымі ямкамі (канцом вастрыя, на якое намотваўся шнурок). На 4-м этапе з’явіліся прамавугольныя і грубыя шнуравыя адбіткі, аблямоўка зон інш. элементамі, спалучэнне розных матываў і адбіткаў. У афармленні посуду прасочваюцца вытокі сучаснай бел. нар. геа метрычнай арнаментацыі. Крамянёвы інвентар разнастайны: пласціністыя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, нізкія трапецыі (устаўкі для рэжучых пры лад), вузкія і шырокія нажы, кароткія сегментападобныя сярпы, круглаватыя і канцавыя пераважна плоскія скрабкі, розныя праколкі, вастрыі, свёрлы, трапецападобныя сякеркі, вуглавыя разцы. Д.-д. к. характэрна наяўнасць мікралітаў і прылад плоскай апрацоўкі. Сярод касцяных вырабаў цёслы, праколкі, падвескі з зубоў, пласціны для ўпрыгожання вопраткі.
Першыя помнікі Д.-д. к. выявілі ў 1927—33 A. В. Дабравольскі і М. Я. Рудзінскі, культуру вылучылі В. М. Даніленка ў 1956 і Д. Я. Ця легін у 1957; у паўд.-ўсх. Беларусі яе вывучаў У. Ф. Ісаенка (1960— 80). На Беларусі даследаваны помнікі: Слабодка (Тур’я) і Юравічы Калінкавіцкага, Юркавічы Любанскага р-наў, Пхоў (у межах г. Мазыр), групы помнікаў каля вёсак Ломыш і Краснаселле Хойніцкага, Лучыжавічы Мазырскага, Знаменка (б. Сляпцы) Жыткавіцкага р-наў і інпі.
Літ.: 295, 460, 1170. У. ф. Ісаенка. ДНЁПРА ДЗВІНСКАЯ КУЛЬТЎ РА, археал. культура ўсх.-балцкіх плямёнаў, якія ў 8 ст. да н. э.— 4—5 ст. н. э. жылі ў Верхнім Па дняпроўі, Сярэднім Падзвінні і ў вярхоўях р. Вялікая. У межах Беларусі ўключала ў сябе тэр. амаль усёй Віцебскай і паўн. частку Магілёўскай абласцей. Асн. тыпам паселішчаў былі ўмацаваныя пасёлкі-гарадзішчы, якія размяшчаліся на ледавіковых астанцах-узгорках (узгоркавыя) і на мысах надпоймавай тэрасы (мысавыя). На тэр. Беларусі вядома каля 200 гарадзішчаў. Іх форма (авальная, круглая, трохвугольная, прамавугольная) залежала ад канфігурацыі ўчастка і характару абарончых збудаванняў. Плошча пляцовак, дзе размяшчаліся жылыя і гасп. пабудовы, складала ад 500 да 2500 мў Асн. жылымі пабудовамі былі наземныя збудаванні слупавой канструкцыі, якія размяшчаліся пераважна па краі пляцоўкі. У залежнасці ад асаблівасцей і змен, што назіраліся ў характары гарадзішчаў, матэрыяльнай культуры і сац.-эканам. жыцці насельніцтва, час існавання Д.-дз. к. на тэр. Беларусі падзяляецца на 3 храналагічныя перыяды. У ранні
перыяд (8—5 ст. да н. э.) насельніцтва будавала гарадзішчы на ўзвышаных месцах каля вады на тэр. з узгоркава-азёрным ландшафтам, іх пляцоўкі не ўмацоўваліся, падсыпаліся толькі краі і рабіліся драў ляныя агароджы.
Сярод знаходак пераважаюць вырабы з каменю і косці (каменныя кліна падобныя і свідраваныя сякеры, зерня цёркі, таўкачы, тачыльныя брускі і інш.), касцяныя і рагавыя прылады палявання, дэталі адзення і ўпрыгожанні, нешматлікія бронзавыя ўпрыгожанні. Кераміка — гладкасценны посуд у асноўным слоікападобных форм з грубай шышкаватай паверхняй, арнаментаваны скразнымі адтулінамі, і сла-
Прылады працы, упрыгожанні і кераміка днепра-дзвінскай культуры.
бапрафіляваны з ямкавымі ўцісканнямі ў верхняй частцы.
У гліне пасудзін вял. дамешкі жарствы. У гаспадарцы пераважалі жывёлагадоўля, паляванне і рыба лоўства. У сярэдні перыяд (4—1 ст. да н. э.) павялічваюцца памеры гара дзішчаў, ускладняюцца абарончыя збудаванні. Па краі пляцовак насы паліся земляныя валы, узмоцненыя равамі. Падоўжныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі, падзеленыя на асобныя памяшканні з каменнымі агнішчамі ўсярэдзіне, размяшчаліся па перыметры пляцовак.
Побач з каменнымі і касцянымі прыладамі працы распаўсюджваюцца жал. вырабы. Па-ранейшаму вырабляуся ляпны гладкасценны слоікападобны слабапрафідяваны посуд з арнаментам пераважна ў выглядзе груп пракрэсленых косых ліній, ямкавых уцісканняў і інш.
Асн. заняткам насельніцтва стала жывёлагадоўля, развіваліся разнастайныя рамёствы. Позні перыяд (1—4—5 ст. н. э.) характарызуецца складанай і дасканалай сістэмай
кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і равоў вакол схілаў ніжэй пляцоўкі гарадзішчаў у 2, 3 і больш ліній. Плошча пляцовак павялічылася ад 2000 да 7000 м2, яны ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці. Жытлы на познім этапе — невял. наземныя чатырохвугольныя пабудовы слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ўсярэдзіне.
Усюды пашырыліся жал. прылады працы і зброя, сярод іх сярпы з шырокім лязом і выгнутай спінкай, нажы для жніва, нажы прамыя і з гарбатай спінкай, шылы, іголкі, наканечнікі коп’яў і стрэл, шпількі, бранзалеты (гладкія, вітыя, з насечкамі), брытвы і інш. У ке раміцы сярод слабапрафіляваных гарпікоў паявіліся падоўжаныя венчыкі, па верхня посуду шурпатая ад значных дамешкаў буйнога пяску ў гліне, афарбоўка керамікі ад светла-чырванаватага да жаўтаватага адценняў. Трапляюцца гліняныя прасліцы і грузікі дзякава тыпу.
Вядучымі галінамі гаспадаркі сталі ляднае земляробства і жывёлагадоўля, а таксама разнастайныя рамёствы і заняткі, звязаныя з апрацоўкай каменю, косці, жалеза і брон зы, з вырабам рэчаў з гліны, прадзеннем, ткацтвам, пляценнем.
Д.-дз. к. Беларускага Падзвіння ад розніваецца ад аднакультурнай вобласці Верхняга Падняпроўя (тэр. Смаленшчыны) шэрагам адметных рыс: перава га слоікападобных форм посуду і арнаментаваных гаршкоў; працяглае выкарыстанне вырабаў з косці і каменю; наяўнасць вял. колькасці прадметаў, звязаных з балцкім уплывам (касцяныя шпількі, жал. сякеры, сярпы, бранзалеты, шпількі, фібулы і інш.), а таксама спецыфічных вырабаў, характэрных толькі для тэр. паўн. Беларусі (сяр пы з прамавугольнай спінкай, шпількі з вял. галоўкай, некаторыя ўпрыгожанні з косці і інш.). Асаблівасць звя зана і са значнай роляй жывёлагадоўлі ў гаспадарцы насельніцтва Д.дз. к., са спецыфічнымі рысамі ўзвя дзення жылля (слупавая тэхніка будаўніцтва, канструкцыя агнішчаў), з адсутнасцю знешняга ўплыву з боку паўд. культур, таму Д.-дз. к. праіснавала на тэр. Пн Беларусі як заходнядзвінскі яе варыянт у адносна чыстым выглядзе да 5 ст. н. э.
Паходжанне Д.-дз. к. звязана з асаблівасцямі развіцця карэннага насельніцтва басейна Зах. Дзвіны ў бронзавым веку. Старажытнасці Д.~ дз. к. на тэр. Беларусі вывучалі A. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, А. Дз. Каваленя, Л. В. Аляксееў, К. П. Шут, В. I. Шадыра і інш. У на вук. зварот паняцце Д.-дз. к. як адзінага этнакультурнага масіву ўвёў A. Р. Мітрафанаў.
Літ.: 847, 1313, 1368. В. 1. Шадыра. ДНЕПРА ДЗЯСНІНСКАЯ КУЛЬ ТУРА, гл. Сожская культура. ДНЯПРОЎКА гарадзішча днепрадзвінскай і банцараўскай культур і раннефеад. часу каля в. Дняпроўка Дубровенскага р-на. За 1 км на
3 ад вёскі, на мысе высокага левага берага Дняпра, ва ўрочышчы Германы. Пляцоўка 16x30 м абме жавана з 2 бакоў ярам, з боку поля ўмацавана 2 валамі (выш. ўнутранага 4,5 м, вонкавага 3 м). Вя дома з 1873. Абследавалі ў 1928 С. А. Дубінскі, у 1972 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт больш за 1 м. У паўд. частцы гарадзішча на глыб. 0,6 м выяўлены мур і рэшткі драўляных насцілаў, абломкі гліняных пасудзін.
Літ.: 329, 1046. У. Ф. Ісаенка.
Выявілі і даследавалі ў 1910 Філонаў і Раманаў, абследавала ў 1976 Ляўко. Раскапана 5 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены 5 плоскіх і трохгранных пярсцёнкаў, 2 кольцы і адна пазалочаная пацерка. Датуецца 10— 12 ст.
Літ.: 981,1115.	В. М. Ляўко.
ДОБРЫ БОР, стаянка нёманскай культуры каля в. Добры Бор Баранавіцкага р-на. Размешчана за 2,5 км на ПдУ ад вёскі, на дзюне «Гарадок», што знаходзіцца на шырокім, цяпер асушаным правабярэжным поплаве р. Шчара. Пл. 5500 м2. Выявіў у 1951 A. Р. Мітрафанаў,
3-га тысячагоддзя да н. э. Стаянкі неаліту і бронзавага веку выяўлены на дзюнах поплава ўздоўж абодвух берагоў Шчары, на Пд і ПдУ ад в. Добры Бор, на высокім пясчаным участку карэннага берага Шчары; сляды мезалітычнага паселішча — на ўсх. ускраіне вёскі.	М. М. Чарняўскі.
ДОБРЫНСКІ МАНЁТНА РЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены каля в. Добрына Лёзненскага р-на ў 1962. Складаецца з сярэбранай грыўні шыйнай і дырхемаў Арабскага Халіфата.
Грыўня (маса 200,80 г) у выглядзе 8-граннага ў сячэнні дроту (даўж. 68 см), арнаментаванага па 4 верхніх гранях 4-пялёсткавымі разеткамі з рэль ефнымі кропкамі ў цэнтры. На абод
Фрагменты глінянага посуду са стаянкі Добры Бор.
ДРБРУШСКІЯ КУРГАННЫЯ МОГІЛЬНІКІ, археал. помнікі ра дзімічаў каля г. Добруш.
Могільнік-1. За 3 км на Пн ад горада, на левым беразе р. Іпуць, ва ўрочышчы Баравое Балота, абапал дарогі на в. Плоскае. 39 курганоў дыям. 5,2—13 м, выш. 0,6— 1,8 м. Адкрыў у 1910 Е. Р. Раманаў, абследавала ў 1976 В. М. Ляўко; у 1910 М. М. Філонаў раскапаў 6 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне.
У жаночых пахаваннях знойдзены шыйная грыўня (звітая з 4 драцінак і з шыпамі на канцах), хрусталёвыя пазалочаныя і сердалікавыя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, кольцы ад завушніц, прасліца з ружовага шыферу. У мужчынскім пахаванні знойдзена свінцовае кольца ад тронак нажа.