Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Вылучаюцца мужчынскія паха ванні ў 2 курганах з трупапалажэннем на падсыпцы з рэчамі (нож, набор вагавых гірак, сякера, крэсіва з крэменем). Нябожчыкі прысыпаны зямлёй, на якой быў разведзены касцёр, на вогнішчы знойдзены вага вая шаля, ключ, 2 жал. спражкі, 2 крэсівы, бронзавы рыбалоўны кру чок. Пазней курганы дасыпаны. У адным з курганоў пахаванні не вы-
яўлены, у разрэзе прасочваецца да 6—8 тонкіх попельна-вугальных праслоек, што дае падставу аднесці яго да месца правядзення рытуальных пахавальных або памінальных язычніцкіх абрадаў. Датуецца 2-й пал. 10—1-й пал. 11 ст.
Літ.: 34, 190, 668а. В. М. Ляўко.
ДРОЦІК, кароткае кап’ё для кідання з крамянёвым, касцяным або жал. наканечнікам. Вядомы з эпохі верх няга палеаліту. Для павелічэння далёкасці і сілы кідка (да 70—80 м) выкарыстоўвалі раменную пятлю. У эпоху Кіеўскай Русі вядомы пад назвай суліца, якая ўжывалася ў конніцы да 17 ст. У пісьмовых кры
ніцах згадваецца ў «Слове аб палку Ігаравым» (12 ст.) як зброя першага ўдару дружыннікаў. На Беларусі наканечнікі жал. Д. знойдзены на помніках ранняга жал. веку (Чаплін, Гарошкаў, Звязда, Лабеншчына, Банцараўшчына, Малышкі) і эпохі Кіеўскай Русі (Чачэрск, Дрысвяты, Ваўкавыск, Навагрудак, Гродна і інш.). М. А. Ткачоў.
ДРУГІ УСЕБЕЛАРЎСКІ КРАЯ ЗНАЎЧЫ З’ЕЗД. Адбыўся 10— 13.2.1926 у Мінску; 187 дэлегатаў ад
краязнаўчых арганізацый, якія аб’ядноўвалі 9 тыс. чалавек і 18 музеяў. З’езд абмеркаваў пытанні арганіза цыі і метадычнага забеспячэння краязнаўчага руху, удакладніў план вывучэння паасобных раёнаў Беларусі, прыняты на Першым Усебеларускім краязнаўчым з’ездзе. Даклад 3. I. Даўгялы «Укладанне археалагічнай карты Бедарусі» бьтў прысвечаны праблеме археал. вывучэння тэр. рэспублікі, падкрэсліваў выключную ролю помнікаў матэрыяльнай культуры ў высвятленні спрэчных пытанняў стараж. гісторыі Бе ларусі, ставіў перад краязнаўцамі задачу выяўляць і захоўваць стараж. паселішчы і могільнікі, ажыццяўляць укладанне археал. карт па кожным сельсавеце, пашыраць гіст. веды сярод насельніцтва. Асн. даклады з’езда надрукаваны ў зборніку «Працы Другога Усебеларускага краязнаўчага з’езда» (1927).
, В. С. Вяргей.
ДРУЖБА, група археал. помнікаў каля в. Дружба Брэсцкага р-на.
Паселішча 1. За 200 м на Пн ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Нясві ла, на надпоймавым узвышшы лева га берага р. Лясной. Памер 150X Х80 м. Адкрыла і абследавала ў 1966 I. П. Русанава, у 1980, 1985 абследавала Т. Н. Каробушкіна. На мацерыку выяўлены цёмныя плямы рэшткаў 6 жытлаў, размешчаны групамі за 5—10 м адна ад адной. Культурны пласт таўшч. 0,3—0,35 м, разворваецца. Знойдзены кавалкі ляпных гаршкоў, арнаментаваных ямкамі, нанесенымі палачкай, абломкі танкасценнай глянцаванай ляпной міскі 4—2 ст. да н. э., а таксама ганчарны посуд сярэднявечча (9— 10 ст.).
Пасел і ш ча 2. На Пн ад паселішча 1, за ручаём. Памер 140 X Х35—40 м. Адкрыла і даследавала 360 м2 у 1966 Русанава. Культурны пласт 0,3—0,8 м. Выяўлена 7 пабудоў, размешчаных групамі за 5— 10 м адна ад адной. Жылыя пабудовы мелі глінабітныя печы і падлогі. Адна з гасп. пабудоў невял. па памерах, запоўнена вугалем і шкляным шлакам. Знойдзена шмат керамікі 9—10 ст., вырабаў з жалеза (серп, рыбалоўнае грузіла, нажы, шыла, крэсівы, цуглі, цвікі), свінцовае грузіла, шкляныя пацеркі. У больш ніжнім пласце выяўлена кераміка 4—2 ст. да н. э. паморскай культуры. У 1980, 1985 яго абследавала Каробушкіна. Культурны пласт захаваўся толькі ў паўд. частцы. Выяўлены рэшткі 2 спаленых наземных драўляных пабудоў (памеры 115 X Х95 і 90x70 см), размешчаных на адлегласці 70 см адна ад адной. Знойдзена ганчарная кераміка 4— 2 ст. да н. э., з адагнутым венчыкам, упрыгожаная лінейным і хвалістым арнаментам. Пасля 10 ст. паселішча пакінута ўсх. славянамі.
Курганны могільнік. На
паўд. ускраіне вёскі. У канцы 19 ст. К. Ягнін сабраў на ім ганчарную кераміку, рэчы з жалеза, бронзавы пярсцёнак, шкляныя пацеркі. У тыя часы помнік быў разбураны. У 1959 абследаваў Ю. У. Кухарэнка. Знойдзены абломкі ганчарнага посуду, чалавечыя косці, па якіх можна меркаваць, што пахавальны абрад — трупапалажэнне.
Літ.'. 999. Т. М. Каробушкіна. ДРУЖБА, група археал. помнікаў каля в. Дружба (б. Рылаўшчына) у межах г. Мінска.
С е л і ш ч а. На Пд і ПдЗ ад вёскі, на правым беразе р. Лошыца, абапал шашы Мінск — Брэст і вул. Касма-
Драхма. Старажытная Г р э ц ы я: 1. Геміндрахма (паўдрахма), 410 г. да н. э.; 2. Драхма 410 г. да н. э.; 3. Дыдрахма (2 драхмы), 480 г. да н. э.; 4. Тэтрадрахма (4 драхмы), 323—281 г. да н. э. I р а н. Сасаніды 5. Варахдан V [420—438]; 6. Пёраз [457/459—484]; 7. Кавад I [488—496]; 8. Хасроў I [531—579]; 9. Хасроў II [591 — 628]; 10. Йездзегерд II [637—651],
Пацеркі з курганнага могільніка-2 Дроздава.
наўтаў. Пл. каля 3 га, культурны пласт да 0,5 м. Выявіў у 1986 С. Л. Захараў, даследаваў 1110 м2 у 1986 і 1987 Ю. А. Заяц. Выяўлены рэшткі 16 наземных жылых зрубных пабудоў (падпольныя і прыпечныя ямы з разваламі каменных і гліна бітных печаў), сляды вытворчасці жалеза (рэшткі 2 плавільных печаў і вял. колькасць шлакаў).
Знойдзены шматлікія фрагменты ганчарнага посуду 10—1-й пал. 13 ст., жал. нажы, цвікі, цуглі, крэсіва, шыла, іголка, ключ, падковападобная фібула,
кальцо ад дзвярэй, наканечнік суліцы, бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніца, гліняныя прасліцы, тыгель. У ліку імпартных рэчаў — шыферныя прасліцы, хрусталёвая пацерка, тачыльныя брускі, фрагменты амфар. Сярод ганчарных клеймаў адзначаны выявы трызубца, фрагмент трызубца прасочваецца і на сценцы амфары. У верхняй частцы культурнага пласта знойдзены керамічны посуд 16—18 ст.
Курганны могільнік дрыгавічоў. За 200 м на ПнУ ад вёскі. Даследаваў у 1925 I. А. Сербаў.
Тачыльныя брускі (1,2), ключ (3), іголка (4), шыла (5), нажы (6, 7, 8, 9), крэсіва (10), вушка ад вядра (11), кольца ад дзвярэй (12), кольца ад цугляў (13), фібула (14), фрагменты цугляў (15, 16, 17), прасліцы (18—21) 10—І2 ст. з паселішча Дружба.
10 круглых насыпаў выш. 1—4,4 м, дыям. 5,5—14 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на падсыпцы галавой на 3. Пахаванні адзіночныя і парныя, у адным кургане — трай ное. У некаторых курганах у галавах і ў нагах асноўнага (цэнтральнага) пахавання плямы попелу і вугалёў ад рытуальных вогнішчаў. У 2 курганах пахаванні ў мацерыковых ямах глыб. да 0,5 м, дно прысыпана тонкім слоем белага пяску. У жано чых пахаваннях выяўлены рэшткі дамавін. Пахавальны інвентар: скроневыя кольцы, жал. шыйная грыўня, пацеркі (сердалікавыя васьмігран ныя і біпірамідальныя, золаташкляныя і срэбныя зярнёныя), пярсцёнкі з бронзавага дроту, спражка, жал.
вушка і абручы ад вядра, сякера, касцяны грэбень у футарале, ганчарныя гаршкі. Некаторыя пахаванні без інвентару. У болыпасці курганоў блізка ад іх вяршыні выяўлены вогнішчы ад памінальнай трызны, у якіх знойдзены косці свойскай жывёлы, рыб, птушак, фрагменты керамічнага і шклянога посуду. Датуецца канцом 10—11 ст.
Літ.: 1082, 1362. Ю. А. Заяц.
ДРЎЙСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 18 ст. у сутоках рэк Друйка і Зах. Дзвіна ў Браслаўскім р-не. Паводле некаторых звестак, першапачатковы замак размяшчаўся на левым беразе Друйкі, натэрыторыі т. зв. «Старого
места», пасля 1515 перанесены на правы бераг. 3 тактычнага пункту гледжання месцазнаходжанне Друі і замка было не вельмі ўдалым. Замак не мог заняць нізкі і малы выступ каля ўпадзення Друі ў Зах. Дзвіну, таму што вясной ён пастаянна затапляўся. Акрамя таго, з У над выступам узвышалася гара, якая пры за няцці яе праціўнікам магла быць вы карыстана для ўстаноўкі артылерыі і абстрэлу замка. Пасля 1515 было вырашана збудаваць замак на гэтым узвышэнні, але і тут для ўмацавання было не лепшае месца, бо амаль з усіх бакоў меліся доўгія і пакатыя схілы, зручныя для атак праціўніка, а Зах. Дзвіна і Друйка знаходзіліся на значнай адлегласці ад замка. Тым
не менш «Полоцкая ревнзвя» 1552 зафіксавала Друйскі «замок спольный» братоў кн. Масальскіх на ле вым беразе Зах. Дзвіны. « Замок обо ронный» абкружыла мястэчка, у якім было 112 дымоў (двароў) і 800 жыхароў. Пра структуру замка вых умацаванняў у дакуменце не паведамляецца. Верагодна, што ў Друі яны былі ў занядбаным стане.
Роля Д. з. ў Лівонскай вайне 1558— 83 не высветлена, хоць тут у пач. вайны размяшчаўся конны атрад. «Лнст» аб перамір'і за 1594 называе Д. з. у ліку замкаў Падзвіння. У гіст. крыніцах за 1594 ёсць упамінанне аб «опалом замку Друйском», што сведчыць пра стан умацаванняў таго часу. 8.3.1618 Іван Станіслававіч Сапега аб’явіў, што каля сутокаў Друі і Зах. Дзвіны ён закладвае новы горад Сапежын «у валу і острогу», які ён забяспечыць зброяй і інш. абарончымі сродкамі. Адной з мэт за кладкі Сапежына была абарона мяжы ВКЛ. Хоць у 1632 Друю занялі рус. войскі, горад у хуткім часё адрадзіўся. Тут дзейнічалі рамесныя цэхі, жылі зброевыя майстры — мечнік, людвісар, слесары і інш. У 1657 у Друі размясцілася 2 тыс. чалавек рус. пяхоты і казакоў на чале з ваяводам Пронскім. Цар загадаў ваяводзе I. С. Ціхменеву «для береженья н от прнходу воннскнх людзей острог делать друйскнмн посац кнмн н уезднымн жнлецкнмн всякнмн людьмн». У кастрычніку’ 1657 ваявода пачаў будаваць у Задруйскай слабадзе на правым беразе Зах. Дзвіны «на Полоцкой стороне» драўляны астрог. Аднак цар указаў, што Ціхменеў задумаў узводзіць занадта вял. ўмацаванні. «велмн не по людям, на 600 саженех» даўжыні, таму рэкамендавалася «острог делать на 300 саженях». Ужо ўзведзеныя вежы належала пераставіць на новае месца. У астрозе ставіліся гар маты друйская піпічаль з запасам ядраў і свінцу і, часова, да адсылкі ў Полацк, 5 віленскіх і ковенскіх пішчаляў. Цар не выключаў варыянта пераносу пачатага астрога на левы бераг Зах. Дзвіны — у Друю. 24.1.1664 рус. войскі зрабілі рэйд з-пад Люцына «за Двнну реку... н Друю н Друйское место высеклн н выжглн...». Пасля заканчэння вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 Д. з. быў адноўлены на левым беразе Зах. Дзвіны, але сваёй магутнасцю не вылучаўся. У 18 ст. паступова ён прыйшоў у заняпад. У наш час сляды сярэдневяковых умацаванняў Д. з. растварыліся пад шчыльнай гар. забудовай. Археал. да следаванні Д. з. праводзілі ў 1972 і 1976 М. А. Ткачоў, у 1986—88 В. Я. Зайцава.