Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.-. 489, 928, 1044. 1432. 1433, 1487. М. А. Ткачоў. ДРУЦК (летапісны Д р ю т ь с к, Дрьтеск, Д р ью т с к), старажытны горад Полацкай зямлі каля в. Друцк Талачынскага р-на, на высокім правым беразе р. Друць. Паводле запісу ў Друцкім евангеллі 14 ст. існаваў ужо ў канцы 10 ст., у 1001 тут пабудавана царква (сабор). Летапісы ўпершыню ўпамінаюць Д. пад 1092, у «Павучанні» Уладзіміра Манамаха названы ў сувязі з падзеямі 1078. 3 1-й пал. 12 ст. цэнтр Друцкага ўдзельнага княства, якім валодалі нашчадкі полацкага кн.
Усяслава Брачыславіча. Горад меў дзядзінец (пл. каля 1 га), умацаваны валам выш. 10 м і ровам глыб. 12 м на Пд і 6 м на 3. 3 Пн да дзядзінца прымыкаў вакольны горад (пл. 1,3 га) умацаваны валам выш. 7 м і глыбокім ровам. На абодвух валах знаходзіліся вежы і сцены-гародні. Да ўмацаванага горада прымыкаў неўмацаваны пасад па плошчы болыпы за дзядзінец і вакольны горад, дзе жыла гар. бедната і рамеснікі. У 1116 Д. разбураны войскамі паўд.-рус. князёў. У 1159 гараджане выступілі супраць кн. Глеба Расціславіча і пасадзілі кн. Рагвалода Барысавіча. 3 1180 Д. уцягнуты ў ба-
Збан, фрагменты шкляных бранзалетаў і ювелірны малаточак 12—13 ст. Друцк.
рацьбу смаленскіх князёў з чарнігаўскімі. У 12—13 ст. дзядзінец Д. быў шчыльна забудаваны малымі сядзібамі. якія складаліся з жытла і 1—2 гасп. пабудоў. Сядзібы размяшчаліся адна каля адной, былі агароджаны парканамі. Драўляныя жытлы пл. каля 16 мбылі зрублены «ў абло», ацяпляліся глінабітнымі нечкамі-каменкамі. Вуліцы былі вузкія, вымашчаныя бярвеннем. Насельніцтва займалася прадзівам, ткацтвам, кравецтвам, шавецтвам, ювелірнай, касцярэзнай, цяслярнай, слясарна-кавальскай справай. Найбольшы росквіт Д. прыпадае на 1230—40-я г. 3 13 ст. Д. разам з інш. гарадамі Полаччыны ў складзе Вял. кн. Літоўскага. 3 14 ст. ў Д. існаваў Друцкі замак. У 15 ст. Друцкае кн. падзялілася на некалькі дробных удзелаў, якія ў 1508 ненадоўга перайшлі пад уладу Маскоўскага кн. Новы прамы шлях з Вільні ў Маскву праз Талачын пачаў і паскорыў заняпад Д.
Першыя археал. раскопкі Д. праводзіў у 1930 А. Дз. Каваленя, у 1956— 62, 1965, 1967 даследаваў Л. В. Аляксееў. Выяўлены рэшткі пабудоў 11— 12 ст., знойдзены фрагменты ляпной керамікі канца 1-га тысячагоддзя, рэчы хатняга ўжытку (замкі, ключы, крэсівы, грабяні, ручныя жорны і касцяныя порхліцы да іх, гліняныя пасудзіны), прылады працы рамеснікаў (тыглі, ліцейныя формы для ювелірных вырабаў, шылы. шыферныя прасліцы. з іх 2 з надпісамі «кьняжпн'ь» і «лнла». іголкі), рэчы ваеннага ўжытку (утулкавыя двухшыпныя, бранябойныя веслападобныя і арбалетныя наканечнікі стрэл 13— 14 ст., фрагменты кальчугі, калчана, наверша мяча, кап’ё, кісцяні, арнаментаваныя пласціны ад панцыра), рыштунку конніка (шпоры, страмёны, цуглі, спражкі і кручкі для замацавання шпор), ювелірныя вырабы (шахматныя фігуркі, шкляныя, сярэбраны са сканню і бронзавы віты бранзалеты, бронзавыя і сярэбраны віты пярсцёнкі, пацеркі-лімонкі і залатыя шпількі, падвескі, сярэбраныя нашыўныя бляшкі), прадметы хрысціянскага культу (крыжы-энкалпіёны, нацельныя крыжыкі, 2 змеевікі, рэшткі бронзавай царкоўнай люстры і інш.), а таксама паліваныя керамічныя пліткі, пісалы, бронзавыя засцежкі для кніг. Выяўлены рэшткі гарадскога некропаля 10 ст. з пахавальным абрадам трупаспалення на падсыпцы або ў насыпе (рэшткі крэмацыі ссыпаны ў ляпныя або ганчарныя урны).
Літ.: 46, 57, 871, 1346.
Л. В. Аляксееу. ДРЎЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 17 ст. у сярэдневяковым г. Друцк (каля сучаснай вёскі Друцк Талачынскага р-на). Меў складаную сістэму абароны, якую ўтваралі замак і падзамак. Замак размяшчаўся на правым беразе р. Друць, меў у плане форму няправільнага прамавугольніка, што паўтарала канфігурацыю занятага замкам узвышэння (натуральнага і насыпнога). Амаль гарызантальная пляцоўка замчышча (140x80 м) узвышалася над узроўнем ракі на 22 м і была абведзена
магутным валам (і цяпер дасягае выш. 10 м), мела перад сабой абарончы роў, які ў паўд. частцы даходзіў да 12 м, у зах.— да 6 м глыбіні. Паўкруглую пляцоўку падзамка (170 X 100 м) таксама абкружаў вал выш. каля 7 м. 3 боку поля яна была адрэзана ад астатняй часткі берагавога плато дугападобным ровам, за якім, абгінаючы ўмацаванні з Пн, 3 і У, размяшчаўся сярэдневяковы горад.
У 1506 крымскі хан Махмет Гірэй напаў на землі Цэнтр. Беларусі і пусціў
Наверша мяча 12—13 ст. з Друцка.
загоны да Вільні, Віцебска, Полацка і «в Друцку много зла сотворнл». Наваколле горада, відаць, было спалена. У 1514, 1524 і 1535 Друцк быў разрабаваны рус. войскамі. У 1544 дакументы зафіксавалі часткі «держанья» кн. В. Ю. Талачынскага, які сведчыў, што «...в замку Одруцку, которые частн мне прншлн от братьн моей, тых частей' монх '/3 часть в замку Верхнем н Ннжнем городшце н на месте (у горадзе) у дворншах мешанскнх, н в огородах, н в землях пашных тых же дворніц мешанскнх». Звесткі пра «Горны» (Верхні) і «Дольны» (Ніжні) замкі ёсць таксама ў дакументах за 1545 і 1549. Можна сцвярджаць, што друцкія ўмацаванні будавалі сяляне, але канкрэтна, колькі чаго і з якіх сёл, невядома. Паводле «Спнсанья замку Друцкого», яны ўзводзілі «Горны» замак Друцка, дзе ў той час стаялі 4 вежы, у т. л. вежа-брама, 80 гародняў і 2 дамы паміж імі. Апісанне Д. з. ёсць у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581), выдадзенай польскім гісторыкам А. Гваньіні, які ў 1558—83 быў камендантам Віцебскіх зямель: «Одручко-замак на гары высокай, драўляны, некалі быў княствам, цяпер многа шляхты рускай тытул этага княства ўжывае». На картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613 замак «Одручк» пастаянна пазначаўся ўмоўным значком. Заняпад Д. з. адбыўся, верагодна, у сярэдзіне 17 ст. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 пра Д. з. не ўпамінаецца.
Літ.: 46, 743, 925, 926. М. А. Ткачоў. ДРУЯ, гарадскі пасёлак (з 1940) у Браслаўскім р-не, пры ўпадзенні р. Друйка ў Зах. Дзвіну. За 30 км на ПнУ адБраслава. Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага пад 1386, калі ў
час міжусобнай барацьбы Д. захапіў Андрэй Полацкі. У 14 ст. пабудаваны Друйскі замак. Да канца 15 ст. належала ваеннаслужылым людзям Полацкага замка як абарончы і гандл. пункт на мяжы княства. 3 1506 прыватнаўласніцкі горад кн. Масальскіх, з 1611 — Сапегаў. У 1620 горад атрымаў магдэбургскае права і герб (на блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем, вада сярэбраная). 3 1793 у складзе Расійскай імперыі, заштатны горад Дзі-
ча. Культурны пласт таўшч. 1,2—1,5 м, у ямах да 2,4 м. Знойдзены рэчы 10—11 ст. (наканечнік стралы, нож з асіметрычнымі выступамі каля дзяржання, фрагменты ганчарнай керамікі). У ліку матэрыялаў 12—15 ст. ключ ад навяснога замка, касцяны грабеньчык, фрагменты оўруцкага шыфернага прасліца і непаліраванага глінянага посуду. Выяўлены пласт з рэшткамі пажарышча на Усці на пач. 16 ст., знаходкі замкавага побыту: імпартныя паліхромныя і зялёнапаліваныя кафлі, у т. л. паўцыркульная кафля з выявай Маці Боскай з дзіцем, фрагмент кафлі з выявай аднагадовага арла ў геральдычным абрамленні, тулава якога ахоплівае лацінская літара ў люстраным адбітку (аналагічныя знаходкі выяўлены ў Вілен-
штампаў і кафляў, аздобленых рэльефам горна, тэракотавых штампаў і кафлі, аздобленай рэльефным рознасюжэтным дэкорам, пакрытых зялёнай і рудой палівай, некаторыя размаляваны эмалямі па рэльефе. Археал. даследаванні даюць магчымасць меркаваць, што ў пач. 16 ст. ў Д. існавалі замак і мястэчка, якое паступова стала горадам і разраслося праз р. Друю (Задруя) і Зах. Дзвіну (Прыдруя, цяпер Піедруя ў Латвіі). У 1618 на Ў ад Д. заснаваны новы цэнтр уладанняў Я. С. Сапегі — Сапежын з ратушай, гасціным дваром, культавымі пабудовамі, умацаваны валам. Далей на У размешчаны замак уладальнікаў, побач з ім — кляштар бернардзінцаў.
Літ.: 351,400, 759. В.Я.Зайцава.
ДРЫГАВІЧЫ
Рассяленне /юыгавічоў у 11—13 стст. паводле У.З.Завітневіча і В.В.Сядова
Рассяленне дрыгавічоў у 11— ІЗстст. паводле А.У.Успенскай і Я.І.Цімафеев
Археалагічныя помнікі дрыгавічоў

Гарадзішчы
Межы дрыгавічоў
з мазаўшанамі паводле К.Мусяновіч
з драўлянамі пазодле Я. I. Цімафеева
з палянамі паводле І.П.Русанавай
Віцебск (Вйдбеск)
Смаленск (Смоленьскк
ВІЛЬНЮі

Гродна
/ /< в.
б[. Ы!
(Вс.
ectnt е)
Аўтар карты П.Ф.Лысенка
ОАшмяі
'Высака
Лагойск (Логожск) Відагошча
Двбрь ш t a іа a W*)’» ■
О Селішча
Барысаў
(О (Борйсов)
■^О Аздзяцічы
вагр гі р(
'.луцС
Ыераі
і>'	Мурава^
^.Пя троўш чына
.йрынічы ; I
Ці >бі і Ui рі
’Б ю pt чі
Шяків
Эсьмоны
/ Іера^о.
кйў 0 fb ш ў/
3d '!' (ўрг інііе(
а ю {ч я
О Клпаткізі'
[агілёў
іабада j ^цкая Gn
ібодка
^агачоў
Гадзілавіч^і ВетачкаА
ОГубіцкі Кардон
\Гарошлаў
t 'pt гі
Чарнігаў
сенскага пав. Мінскай, з 1843 Віленскай губ.
Першыя археал. даследаванні ў канцы 1920-х г. праводзіў краязнавец Я. Альхімовіч, у 1976—86 абследавала Л. У. Дучыц, у 1986—88 В. Я. Зайцава даследавала больш за 400 м2 б. паселіш-
скім і Вавельскім каралеўскіх замках), сталовы посуд (кубачкі і куфлі рэдкіх форм, збаны, талеркі з размаляваным арнаментам), фрагмент металічнага наканечніка ножнаў шаблі. Выяўлены рэшткі майстэрні па вырабу кафлі, фрагменты ганчарнага горна, тэракотавых
ДРЫБІН, група археал. помнікаў на левым беразе р. Проня, на ПдЗ ад в. Дрыбін Горацкага р-на.
С т а я н к a -1 каменнага веку. За 100 м на Пн ад кургана, на першай надпоймавай тэрасе р. Проні. Ад-
крыў і даследаваў у 1985 В. Ф. Капыцін. Знойдзены крамянёвыя адна пляцовачны патоўшчаны нуклеус, канцавыя скрабкі, бакавы разец з рэтушшу, фрагменты пласцін і адшчэпы.
Ста ян к a 2 каменнага веку. За 500 м на Пд ад кургана, на мысе, утвораным берагам ракі і безназоўным ручаём. Памер 30x90 м. Лд крыў у 1985 і даследаваў 14 м2 у 1987 Капыцін. У культурным пласце, што залягаў пад слоем дзёрану на глыб. 0,2—0,5 м, знойдзены двухпляцовачныя нуклеусы, адбойнікі, прылады працы, якімі секлі, скрабкі, разцы, пласціны і адшчэпы.
К у р г а н эпохі Кіеўскай Русі. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на ўскраіне хвойніку. Выш. 1,3 м, дыям. 19 м. Насып здзірванелы, у цэнтры кургана 2 ямы дыям. 1 м. Выявіў і абследаваў у 1985 Капыцін. В. Ф. Капыцін.