Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ДРЫГАВІЧЫ, адно з племянных аб’яднанняў усх. славян, вядомых па пісьмовых крыніцах і археал. помніках. Назва паходзіць, верагодна, ад слова «дрыгва» (балота). Паводле арехал. даных, Д. займалі тэрыторыю: на У да Дняпра, на Пн да Барысава, Лагойска, Заслаўя, вярхоўяў Нёмана; на Пд мяжа пераходзіла за Прыпяць; на 3, на думку У. 3. Завітневіча, В. В. Сядова і інш., мяжа праходзіла па Выгана шчанскім балоце (на Пн ад Пінска), на думку А. У. Успенскай, Я. I. Ці мафеева, К. Мусяновіч — пераходзіла Зах. Буг. Апошняя думка па цвярджаецца матэрыяламі шматгадовых даследаванняў курганных могільнікаў у Сярэднім Пабужжы (Т. М. Каробушкіна). У 6—8 ст. папярэднікамі на Сярэдняй Прыпяці былі слав. плямёны пражскай культуры. На Пн ад Прыпяці ў гэты час жылі балцкія плямёны. На тэр. рассялення Д. захаваліся археал. по мнікі — гарадзішчы, селішчы, кур ганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення (на Прыпяці, Бярэзіне, правабярэжжы Дняпра, у вярхоўях Случы, Арэсы), з 10 ст,— могільнікі з пахавальным абрадам трупапалажэння на гарызонце або ў падкурганнай яме, часам на попель най падсыпцы. Зрэдку ў курганах трапляюцца збудаванні ў выглядзе невысокага драўлянага зруба, на крытага дахам. Пахавальны інвентар параўнальна бедны — гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп’яў і інш. У жаночых пахаваннях пераважаюць упрыгожанні: шкляныя каляровыя разна стайныя па памерах і форме пацеркі, бронзавыя скроневыя кольцы з захо дзячымі канцамі, пярсцёнкі, бранзалеты і інш. Характэрная племянная адзнака — вял. медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя напаянымі на іх паверхню дробнымі па памерах сярэбранымі шарыкамі — зерню. Другой этнічнай адзнакай з’яўляюц-
ца скроневыя кольцььзавушніцы з круглага дроту, на якіх замацава ны па 3 металічныя пацеркі невял. памераў.
Д. ўпершыню ўпамінаюцца ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з падзеямі, якія папярэднічаюць 9 ст., сярод усходнеслав. плямён, што рассяліліся ва Усх. Еўропе. Д. ўпамінаюцца візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным (948), у ста раж.-рус. летапісах (1149). Д. нале жалі да найб. развітых у сацыяльных адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду родаплемянного ладу, мелі сваё палітычнае аб’яднанне — «княжанне». Займаліся земляробствам, агародніцтвам, жывё лагадоўляй, паляваннем, рыбалоўст-
Металічныя вырабы 10—13 ст. з Дрысвят: бронзавая пласцінка-накладка (1), падвеска (2), бронзавае люстэрка (3), фібулы з макападобнымі галоўкамі (4—5), спражкі (6, 17, 21), змеегаловыя бранзалеты (8—11), пласціністыя бранзалеты (13—14, 16), бранзалет з круглага дроту (15), кольцы (7, 12, 19), фібулы-зашпількі (18, 20).
вам, збіральніцтвам, а таксама прадзеннем і ткацтвам. Доказам высокага ўзроўню развіцця Д. з’яўляецца ўзнікненне і развіццё гарадоў. На тэр. Д. у 10 ст. вядомы Тураў, у 11 ст.— Брэст, Мінск, Пінск, у 12 ст.— Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Дарагічын Надбужскі, па археал. матэрыялах — Давыд Гарадок, у 13 ст.— Камянец, Капыль, Кобрын і інш. Археал. раскопкі гарадоў засведчылі высокі ўзровень развіцця жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, гарбарнага, ган чарнага, дрэваапрацоўчага і інш. рамёстваў. Аб развіцці культуры сведчаць дзейнасць выдатнага пісьменніка,
прамоўцы і царкоўнага дзеяча Кірылы Тураўскага, манументальнае будаўніцтва. стварэнне Тураўскага евангелля, знаходкі высокамастацкіх вырабаў з каляровых металаў, каменю, косці і інш. У 2-й пал. 10 ст. тэр. Д. увайшла ў склад Кіеўскай Русі, у канцы 10 ст. на іх земіях узнікла Тураўскае княства. у канцы 12 ст. з яго вылучыліся ўдзельныя Пінскае, Дубровіцкае (яшчэ раней Клецкае), верагодна, Нясвіжскае. паўн.-ўсх. частка земляў Д. увайшла ў Полацкае, паўд.-ўсх.— у Кіеўскае княствы.
Літ.: 382, 587, 7036, 848, 1052, 1237.
П. Ф. Лысенка.
ных сякер. Прадметы арганічнага паходжання ў культурным пласце захаваліся дрэнна. Ад пабудоў 10~ 13 ст. уцалелі печкі-каменкі, падпольныя ямы, дробныя вуглістыя і гліняныя праслойкі, якія дазваляюць прыблізна вызначыць памеры драўляных дамоў (ад 3,8X3,2 м да 4,2x4,2 м). Яны размяшчаліся ўздоўж вала і кучна па ўсёй пляцоўцы гарадзішча. Прасочаны сляды гасп. пабудовы 16 ст., якая стаяла на падмурку з камянёў. Тут жа знойдзены прабоі з вял. жал. кольцамі ад дзвярэй пабудовы ці канавязі.
Кераміка 10—13 ст. прадстаўлена абломкамі гаршкоў, арнаментаваных
шматраднымі пазногцевымі ўцісканнямі, частым і дробным рыфленнем, з клеймамі на днішчах у выглядзе ўпісаных канцэнтрычных кругоў і салярных знакаў. Знойдзены накрыўкі, міскі, збаны, рэшткі амфар з Прычарнамор'я. Кераміка 14—17 ст. больш аднастайная (паліваныя і непаліваныя гаршкі, макотры. міскі). Выяўлена невял. колькасць кафлі: тэракотавая і паліваная, паліхромная, гаршковая (16 ст.), карнізная (17 ст.). Сярод металічных прадметаў пераважаюць нажы 12—13 ст. і пазнейшых часоў, ёсць наканечнікі тронкавых і ўтулкавых стрэл 11 —16 ст., коп’яў, дроцікаў і суліц, бронзавыя і жал. ключы ад розных тыпаў замкоў і дэталі апошніх, аднаі двухлязовыя крэсівы 11—16 ст., шпоры 11 —13 ст.,
Прасліца з кірылічным надпісам з Дрысвят.
ДРЫСВЯТЫ, шматслойнае гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (2—1 ст. да н. э.), эпох Кіеўскай Русі і ВКЛ і селішча 11—13 ст. на зах. частцы вострава «Замак» на воз. Дрысвяты Браслаўскага р-на.
Гарадзішча (плошча каля 1 га) умацавана валам. Абследаваў, шурфаваў і зняў план у гарызанталях у 1955—56 Л. В. Аляксееў, даследаваў у 1970, 1976 і 1980 М. А. Ткачоў. Ускрыта 700 м2. Прарэзка вала ў паўд. частцы гарадзішча сведчыць, што першапачаткова ён быў насыпаны з пяску па краі пагорка. Знешні схіл вала, які быў бліжэй да вяршыні, меў пласт з гліны. Пад насыпам вала знойдзена кераміка днепра дзвінскай культуры. У даславянскі час вал двойчы быў падсыпаны і дасягаў выш. больш за 2 м. У 10—16 ст. ён яшчэ 4 разы падсыпаўся жвірам, пяском і часткова глінай, меў дубовыя сцены, якія неаднойчы гарэлі. Апошняя падсыпка зроблена з культурнага пласта гарадзішча і датуецца керамікай 14—16 ст. Культурны пласт (0,4—1,4 м) стратыграфічна падзяляецца на 2 слаі: верхні, інтэнсіўна чорнага колеру з пераходам у цёмнашараваты, таўшч. 15—25 см (14— 17 ст.), і ніжні, моцна гумусаваны пласт эпохі Кіеўскай Русі (10— 13 ст.), таўшч. 0,6—1,0 м. У прывальнай паўн.-ўсх. частцы гарадзішча таўшч. напластаванняў дасягае 2 м. Мацярык уяўляе сабой тлустую гліну чырванавата-жоўтага колеру з украпінамі жвіровых лінзаў. У перадмацерыку і на мацерыку знойдзены нешматлікія абломкі ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры, сляды агнішчаў, рэшткі камен-
Ганчарныя клеймы на посудзе 11 —13 ст. з Дрысвят.
абломкі стр_эмя, цуглі, падковы і леда ходны піып для падкоўвання каня, дэталь пласціністага даспеха 16 ст., шмат цвікоў, скобаў розных памераў, дзвярных кручкоў і інш. жал. вырабаў. Знойдзена гарматнае ядро з белага каменю. Жаночыя ўпрыгожанні прадстаўлены тыпова балцкімі падвескамі і фібуламі з макападобнымі галоўкамі, спражкамі-сактамі, змеегаловымі арна ментаванымі і пласціністымі бранзалетамі 11—13 ст., шклянымі пацеркамі, у т. л. залачонымі бочачкападобнымі біканічнай формы 12 ст., абломкам шклянога бранзалета і інш. Знойдзены каменны крыжык:«карсунчык», 2 крыжы-энкалпіёны 12—13 ст., манетападобная падвеска з выявай св. Юрыя, які забівае змея, кавалкі бурштыну сырцу, шмат гліняных (10 ст.) і шы ферных (11 —13 ст.) прасліц. Пра ювелірную вытворчасць на гарадзішчы сведчаць пінцэт і ювелірныя цісочкі, напільнік-надфіль, кавалкі ліставой ме дзі. Прадукцыя кастарэзаў прадстаўлена тронкамі нажоў, пласцінкай-наклад кай ад лука, мініяцюрнай арнаментава най лыжачкай для прычасця, пракол камі, аднабаковымі арнаментаванымі (11 ст.) і двухбаковымі (12—14 ст.) грабянямі, канькамі, ігральнымі касця мі і інш. Выяўлены бандарны інструмент лыжкарэз, стамескі, а таксама зубілы, абломкі дробназубчастай пілкі, сярпоў, кос, у т. л. касы-гарбушы, ма неты «грошы» ВКЛ (16 ст.). Паводле зробленага В. В. Шчагловай аналізу астэалагічнага матэрыялу з раскопак гарадзішча, на долю свойскай буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, ко ней, сабак прыпадае 67,3—69,8 % усіх касцей. Сярод дзікай жывёлы ёсць косці зубра, лася, аленя, касулі, дзіка, мядз ведзя, ваўка, бабра, зайца, лісы. Зна ходкі рыбацкіх гліняных грузілаў ад сетак, лускі і касцей рыбы сведчаць пра актыўнае рыбалоўства. У 14—17 ст. на гарадзішчы існаваў Дрысвяцкі за мак.
С е л і пі ч а ўшчыльную прымыкае да гарадзішча з Пн і ПнУ. Даследа валі ў 1976 Ткачоў і Л. У. Дучыц, у 1991 Г. М. Семянчук. Ускрыта 250 м2. Стратыграфія культурных напластаванняў гарадзішча і селіш ча аналагічная. Культурны пласт селішча 0,4—1,2 м.
Знойдзены ляпная кераміка апошняй чвэрці 1-га тыс. н. э. і 10—18 ст. (сярод яе вылучаюцца донцы гаршкоў з клей мамі «кола», «крыж у коле», «сонейка» і інш.), фрагмент амфары з чырвонай гліны, шыферныя і гліняныя прасліцы, тачыльныя брускі, каменная сякера, фрагмент тыгля. Шмат вырабаў з жале за (нажы, ключы, цвікі, цуглі, конская падкова, рыбалоўныя кручкі, 3 дзіды, піка, дроцік, 4 тронкавыя і 1 утулка вы наканечнікі стрэл), бронзы (бранза леты, ліранадобная спражка, фібула з макападобнымі галоўкамі, паўтарааба ротны пярсцёнак), косці і рога (3 гра беньчыкі, праколкі, гузік, многа касцей са слядамі апрацоўкі). Унікальная зна ходка — шыфернае фіялетавае аваль нае прасліца 11—12 ст. з кірылічным надпісам. Сярод астэалаг. матэрыялу пераважаюць (74,9 %) косці свойскай жывёлы. Выяўлена 6 развалаў печак-каменак. Матэрыялы, звязаныя з мястэч кам Д. 15—18 ст., прадстаўлены кафляй (паліхромная, з зялёнай палівай і без яе, з дэкаратыўным і геаметрычным арнаментам, гаршковая), ганчарнай ке-
Крыжы-энкалпіёны 12 —13 ст. з гарадзійіча Дрысвяты (знешні і адваротны бакі).
рамікай. Жыццё на селішчы існавала ў 9—17 ст. Найб. інтэнсіўна яно прахо дзіла ў 11 13 ст., калі селішча з’яўля
лася пасадам умацаванага Дрысвяцка га замка, размешчанага на гарадзішчы М. А. Ткачоу, Г. М. Семянчук.
ДРЫСВЯЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—17 ст. на востраве Замак на воз. Дрысвяты ў Браслаўскім р-не. Замак узведзены на гарадзішчы Дрысвяты днепра-дзвінскай культуры і эпохі Кіеўскай Русі 10—13 ст. Пляцоўка замка (75x50 м) мае аваль ную форму з крыху звужанай паўд. часткай, узвышаецца на 6—7 м над паверхняй возера і абкружана кальцавым валам. 3 паўн. і ўсх. бакоў поля выш. яго каля 5 м, з боку возера — 1 —1,5 м. Ядро вала насыпана з пяску са слоем глінянага ўзмацнення яшчэ на рубяжы н. э. На працягу 10—16 ст. вал 4 разы падсыпаўся з выбрукоўкай унутранага схілу камянямі. У канцы 14 — пач. 15 ст. на востраве стаяў «двор Дрысвяты» вял. кн. ВКЛ Вітаўта, пазней — караля Аляксандра.