Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
3 пач. 9 ст. Д. сістэматычна з’яўляўся на Русі і стаў асн. сродкам грашовага абарачэння да канца 980-х г. Стараж. рус. грашовая сістэма склалася з цэлых (куна, нагата) і фрагментаваных (разана, вевярыца) экземпляраў Д., пра што сведчаць скарбы 9—10 ст. (гл. Добрын скі манетна-рэчавы скарб, Казьянкаўскі манетны скарб, Ракавецкі манетны скарб, Старадзедзінскі манетны скарб і інш.). Стараж.-рус. абарачэнне куфіцкага Д. працягвалася за кошт паступленняў у 9—10 ст. разам з зах.-еўрап. дэнарыямі да 12 ст. (гл. Гараўлянскія манетна-рэчавыя скарбы, Дзягцянскі манетна-рэчавы скарб, Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы). 2) Манета Залатой Арды (лігатурная маса 1,4— 1,5 г). Яна абмежавана абарачалася і на Пд Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.) у 14—15 ст.
Літ.: 1571, 1577, 1585. /. Ф. Масько. ДЫФЕРЭНТ (лац. differens розніца), дробны дапаможны ўмоўны знак у манетным полі, якім пазначаўся манетны двор, яго арандатар, падскарбі. Вядомы з антычных часоў.
Найб. развіццё атрымаў у Францыі. Патаемныя кропкі (з 1411 — калечкі) увёў у 1389 ардананс Карла VI. Манетны двор пазначаўся кропкай пад адной з 20 літар легенды. 3 1418 манетныя двары будучага караля Карла VII пазначалі манеты асобнымі літарамі. Манеты, чаканеныя ад імя англійскага караля Генрыха VI [1422—61] у Францыі, мелі ў якасці Д. манетных двароў маленькія ўмоўныя малюнкі. Сістэму ўмоўных кропак замянілі літары (з 1540 да канца 19 ст.). У Рэчы Паспалітай Д. былі гербы падскарбіяў, адміністратараў скарбаў Польшчы (Кароны) і ВКЛ, ініцыялы арандатараў манетных двароў. Майстры, што рабілі штэмпелі на адным манетным двары, адрознівалі свае вырабы рознымі знакамі (наяўнасць або адсутнасць кропак, зорак і інш.). На манетах Расійскай імперыі Д. былі абрэвіятуры манетнага двара, ініцыялы мінцмайстра. У канцы 19 — пач. 20 ст. Д. размяшчалі на гурце буйных сярэбраных манет.
Літ.: 1626, 1657, 1673. I. I. Сінчук. ДЫФЎЗІЯ КУЛЬТЎРНАЯ (ад лац. diffusio распаўсюджванне, расцяканне, рассейванне) у археалогіі, працэс распаўсюджвання пэўных культ. элементаў з пэўных цэнтраў. Археалогія фіксуе запазычанні практычна ва ўсіх сферах жыцця стараж. грамадства. Напр., можна меркаваць, што ўменне ліцця бронзы, з якога пачалася на Беларусі эпоха металаў, прыйшло з Пд (Каўказа ці Балкан) ці 3 (Карпаты). Традыцыйная слав. печ-каменка, да якой на тэр. Беларусі былі вядомы толькі адкрытыя ачагі, запазычана ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя. Асабліва
хутка і шырока распаўсюджваліся ўзоры ўпрыгожанняў, пэўныя тыпы зброі і прылады працы. Так, на гарадзішчы Гарошкаў, якое адносіцца да мілаградскай культуры, знойдзены шматлікія рэчы скіфскіх і кельцкіх тыпаў (сякеры, наканечнікі дзідаў, завушніцы, бранзалеты). Шляхам Д. к. распаўсюджвалася не толькі прадукцыя іншаземных майстроў, але і іх тэхналагічныя прыёмы. Падверджаннем таму могуць служыць гліняныя формы для адліўкі бранзалетаў кельцкага тыпу. Прыбалтыйскія плямёны перанялі ў стараж. бел. майстроў шэраг тыпаў прьілад паўд. паходжання (сякеры кліны і інш.). У зах. археолагаў і этнографаў 19 — пач. 20 ст. бытавала тэорыя дыфузіянізму, для якой характэрна перабольшванне ролі запазычанняў у працэсе развіцця стараж. грамадства. Для мінулага айчыннай археалогіі ўласціва тлумачэнне ўсіх культ. дасягненняў мясц. паходжаннем (гл. Аўтахтоннасць).
С. Я. Расадзгн.
ДЫЯГНАСТЫЧНЫЯ ПРЫКМЕ ТЫ, сукупнасць марфалагічных і марфаметрычных асаблівасцей будовы касцей, уласцівыя толькі пэўнаму віду жывёл: форма косці, вырасты і гузаватасць яе паверхні, адтуліны, даўжыня і шырыня дыяфіза і эпіфіза і іх суадносіны. Д. п. з’яўляюцца асновай астэалагічнага даследавання касцявых рэшткаў. Выяўленне Д. п. на касцях з археал. помнікаў ускладняе іх фрагмента цыя, пашкоджанні пры кухоннай апрацоўцы і інш. У блізкіх відаў выяўленне Д. п. часта ўскладнена, асабліва ў выпадках аналізу касцявых рэшткаў маладых жывёл, у якіх яны не выражаны, або выражаны слаба (напр., каза, авечка). Даследа ванне астэалагічнага матэрыялу з археал. раскопак дае магчымасць у шэрагу выпадкаў вызначыць пароды жывёл, іх узрост, рост, масу, выкарыстанне ў гаспадарцы, што з’яўляецца крыніцай для вывучэння стараж. палявання і жывёлагадоўлі.
Н. П. Александровіч. ДЫЯДЭМА (грэч. diadema), галаўная павязка, вянец. Вядома ў стараж.-грэч. жрацоў. У старажытнасці і сярэднія вякі была сімвалам царскай улады. Пазней вядома як галаўное жаночае ўпрыгожанне ў выглядзе налобнай павязкі з тканіны або металічнага абруча з аздобай, расшыранага ў сярэдняй частцы. На тэр. б. СССР сустракаецца ў пахаваннях заможных скіфаў і сарматаў. На Беларусі ў могільніку сярэднедняпроўскай культуры (22—14 ст. да н. э.) Рудня-Шлягіна знойдзены 2 упрыгожанні накшталт Д., якія ўяўляюць сабой пляскатыя медныя пласціны, сагнутыя ў выглядзе абруча з завужанымі замкнутымі канцамі.
Літ.: 79.
ДЭБЕЦ Георгій Францавіч [24.11(7. 12). 1905, Томск — 19.1. 1969], рускі антраполаг. Д-р біялагічных навук (1941), праф. (1944). Скончыў Іркуцкі ін-т (1925). 3 1927 у Ін-це антрапалогіі пры Маскоўскім дзярж. ун-це, з 1945 у Ін-це этнаграфіі AH СССР. Даследаваў пытанні расазнаўства, этні'чнай антрапалогіі і антрапалагічнага складу народаў СССР і Афганістана, палеаантрапалогіі, антрапагенезу. Сабраў і дасле даваў у этнагенетычным плане матэрыял пра стараж. насельніцтва на тэр. СССР. Упершыню даследаваў краніялагічны матэрыял па насельніцтву Беларусі 10—13 ст. Распрацоўваў методыку антрапалагічных даследаванняў.
Тв.: Чарапы Люцынскага могільніка і старажытных славян Беларусі... // Працы секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3; Палеоантропологця СССР. М.; Л., 1948.
ДЭНАРЫЙ (лат. denarius ад deni дзесяць, па дзесяць), 1) сярэбраная манета Стараж. Рыма, якая чакані лася з 269 да н. э. да 1-й пал. 3 ст. н. э. Спачатку разменьвалася на 10 медных манет (асаў), да 217 да н. э. маса 4,55 г, з 217 — 3, з 89—3,41 г. У Клімавіцкім манетным скарбе знаходзіліся Д. канца 1—1-й трэці 3 ст. н. э. 2) Сярэбраная манета германскіх дзяржаў 5 — сярэдзіны 8 ст., якая імітавала рымскі Д. (гл. Манета-перайманне). 3) Сярэбраная манета дзяржаў Зах. Еўропы сярэдзіны 8—1-й пал. 12 ст. (маса 1,8—1,9 г, з пач. 12 ст. паменшала да0,9—0,8 г). У Стараж. Русі абарачаўся Д. з канца 10 ст. да канца 1-й чвэрці 12 ст. Скарбы на Беларусі (Гараўлянскія манетна-рэчавыя скарбы, Дзягцянскі манетна-рэчавы скарб, Людвішчанскі манетны скарб) сведчаць аб мяшаным грашовым абарачэнні: з вядучай роляй Д. захоўваецца значны працэнт куфіцкіх дырхемаў, ёсць адзінкавыя экземпляры намісмаў, міліярысіяў, фолісаў, златнікаў і срэбранікаў. 4) Сярэбраная, потым білонная ма нета княства і Каралеўства Польшчы. У польскай манетнай сістэме 14—15 ст. Д. чаканіўся ў білоне (маса 0,25—0,45 г) і выконваў ролю самага дробнага наміналу. Гл. таксама Дэнарый польскі. 5) Сярэбраная, потым білонная і медная разменная манеты ў дзяржавах Зах. Еўропы 13—17 ст. 6) Сярэбраная манета Вял. кн. Літоўскага ў 14— 15 ст. (маса да 1 г), у 16 ст. білонная манета Віленскага манетнага двара 1501—06 (проба IV, маса 0,32 г), 1546—60 і 1563 (проба Ш ‘/2, маса 0,3 г). 7) Білонныя каронныя (польскія) манеты Рэчы Паспалітай Кра каўскага двара 1619—24 (проба I '/2, маса 0,36 г). Літоўскі Д. (у бел. крыніцах — пенязь) роўны '/ю гроша літоўскага і / 8 гроша польскага, каронны — 1 /8 гроша польскага.
Літ.: 1542, 1569, 1585, 1671, 1692.
, Ф. Масько.
ДЭНАРЫЙ ДВАЙНЫ (польск. dwudenar), білонная манета ВКЛ на міналам у 2 дэнарыі, роўная '/5 гроша літоўскага, 1 /4 гроша поль скага. Выпускаў Віленскі манетны двор у 1565—67, 1569—70 (лотавая проба III 1 /2, лігатурная маса 0,634 г), у 1606—07, 1609, 1611—14, 1620—23 і 1626 (проба I '/2, маса 0,73 г). Вядомы Д. д. з памылковымі датамі 1550 і 1559 замест адпаведна 1570 і 1569. Курляндыя (леннік Рэчы Паспалітай) у 1579 выпусціла Д. д. (проба III '/2, маса каля 0,6 г) з гербам ВКЛ («Пагоня»),
0,3 г); Стэфан Б а т о р ый — 1581— 82 (проба І'/г. маса 0,36 г).
Літ.:, 1667.
ДЭНАРЫЙ ПОЛЬСКІ, сярэбраная, пазней білонная манета Польшчы ў 10—17 ст. Чаканілі да 992, магчыма, у Познані, у 992 — 1025 у Гнезне, пасля ў Кракаве. Намінал на манетах не пазначаны.
М е ш к a I [960—992], метрычная прббах 950, лігатурная масах\,50 г. Баляслаў I X р а б р ы [992—1025 J. проба«938, маса«1,31 г. Мешка II [1025—34], проба«938, маса«1,38 г. БаляслаўІІ Смелы [1058—79], проба«500, маса« 0,71 г.Уладзіслаў I Герман [1079-1102], проба«750, маса »0,69 г. Б ал ясл аў III Кр ы-
ДЭНДРАХРАНАЛОПЯ 247
III Вялікі, чаканка з 1368, проба V, маса«0,24 г. Ядвіга [1384— 85], проба V '/2, маса«0,25 г. У л адзіслаў II Ягайла, чаканка 1389—96, проба IV, маса«0,27 г; чаканка 1396—98, проба V 1 /2, маса« «0,27 г; чаканка 1398—1409, проба V '/г, маса «0,24 г; чаканка 1410—14, проба II, маса«0,44 г. У л а д з і слаў III В а рн е н ь ч ы к [1434—44], чаканка да 1440, проба II, маса 0,38 г. Казімір IV Я г е л о н ч ы к [1447— 92], чаканка з 1456, проба 11, маса « «0,42 г. Ян I Ольбрахт, чаканка 1492, проба II, маса«0,37 г. Жыгі-
ss ее ss so os
16 17 18 19 .20 21 22^
Дэнарый. Рым (рэспубліка); 1—2. 145—138 г. да н. э. Р ы м (імперыя): 3. Ціт [79—81]; 4. Антанін Пій [ 138—161 ]; 5. Каракала [211—217]. А н г л і я: 6. Этэльрэд II [979 — 1016], В е н г р ы я (каралеўства); 7. Стэфан I [1000—38], ГерманскаяСвя шчэнная Рымская імперыя: 8—9. Атон III [996—1002], г. Кёльн і Майнц; 10. Генрых III [1039—56], г. Шпейер. Ч э х і я (каралеўства): 11. Бржэтыслаў I [ 1034—55], П о л ь ш ч а: 12 Баляслаў I Храбры [992—1025]; 13. Баляслаў II Смелы [1058—79]; 14. Уладзіслаў I Герман [1079—1102]; 15. Баляслаў III Крывавусны [1102—38]; 16. Уладзіслаў II Выгнаннік [1138—46]; 17 Уладзіслаў II Ягайла [1386—1434]; 18. Жыгімонт I Стары [1506—48]. В К Л: 19. Канец 14—пач. 15 ст.; 20. Аляксандр Ягелончык [ 1492—1506]; 21. Жыгімонт II Аўгуст, 1552. Рэч Паспалітая: 22—23. Зыгмунт III Ваза, эмісія ВКЛ 1620 і г. Познані 1602. Венгрыя (каралеўства); 24. Фердынанд I, 1548.
Літ.:, 1667, 1669. ,
ДЭНАРЫЙ ЛІТОЎСКІ сярэбра ная і білонная манета ВКЛ. 3 канца 15 ст. роўны 1 / ю гроша літоўскага і '/з гроша польскага.
Выпускаў Віленскі манетны двор у канцы 12—1-й трэці 15 ст. (серабро, лігагурная маса 0,7—0,8 г); Аляксандр Ягелончык [1492—1506] — недатаваны (лотавая проба IV, маса 0,32 г); Жыгімонт II Аўгуст — 1545—60, 1563 (проба III ' /2, маса