Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
русі жыццё на гарадзішчах, размешчаных у цяжкадаступных месцах, працягвалася да першых ст. н. э., на Пн — амаль да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя. У далейшым асн. формай паселішчаў стала не ўмацаванае селішча. 3 пашырэннем вбрыўнага земляробства (гл. Земляробства) узнікла асобная гаспадарка малой сям’і. Аб’яднаныя не кроўнымі сувязямі, а агульнасцю гасп. жыцця, такія сем’і ўтваралі сельскую (суседскую, земляробчую) абшчыну, якая ва ўсх. славян назы-
Аўтар карты А.А.Егарэйчанна
ных кампанентаў, якія прадстаўлены помнікамі культуры тыпу ЛукіРайкавецкай на Пд і доўгімі курга намі на Пн. Магутныя міграцыйныя патокі славян (гл. Міграцыя) з Пд
мі адбіліся на характары паселішчаў гэтага перыяду. Для вял. патрыярхальнай сям’і ўзводзілася га радзішча, якое мела абарончую сістэму валоў і равоў. На Пд Бела
валася «мірам», «верв’ю», грамадой. Члены абшчыны былі звязаны кругавой парукай, узаемнай адказнасцю за вынікі гасп. дзейнасці, захаванасць і размеркаванне абшчыннай
уласнасці, падтрыманне норм традыцыйнага права. Склаліся ўмовы для фарміравання пастаяннай дружыны. Разлажэнне радавога ладу адбілася на рэлігіі слав. плямён. Побач з пакланеннем пакравіцелям роду ўсё шырэй распаўсюджваўся культ стыхій. У 6—9 ст. на тэр. Беларусі адбываўся пераход да класавага грамадства. У працэсе раз бурэння родаплемянных сувязей усходнеслав. грамадства перайшло ад стадыі ваеннай дэмакратыі да феадалізму.
Літ.: 119, 255, 387, 634, 636, 772, 785, 797, 847, 902, 903, 904, 1052, 1313. В. С. Вяргей, A. А. Егарэйчанка. ЖАЛЬНІКІ, магілы 13—18 ст., абазначаныя абкладкай круглаватай, авальнай ці чатырохвугольнай формы з камянёў, 1—2 валунамі ў галавах і ў' нагах, каменнымі крыжамі або пакрытыя валунамі. Сярод мясц. насельніцтва вядомы як ГІа ганскія магілкі, Халернік, Могліцы, Галодны могільнік. На камянях і каменных крыжах часта высечаны знакі (крыжыкі, крыжыкі на розных падстаўках ці пакрытыя дугой, краты, стрэлачкі, свастыкі і інш.). Пахаванні звычайна без інвентару, размешчаны шчыльна, галавой на 3. У некаторых месцах (Бягомлыпчына, Глыбоччына) традыцыя ставіць валуны ў галавах і ў нагах і абкладаць магілы камянямі захавалася да нашых дзён. Ж. распаўсюджаны ў асноўным на Пн Беларусі, Пскоўшчыне, ва Усх. Латвіі. Ж. з каменнымі крыжамі ёсць каля вёсак Бабруйшчына і Перавоз Глыбоцкага, Слабада Докшыцкага, Новае Сяло Сенненскага р-наў. Л. У. Дучыц. ЖАРСТВА, дробныя каменьчыкі, якія дабаўлялі ў гліну керамічнага посуду. Ж. атрымлівалі ў выніку моцнага перапальвання камянёў на агні, а потым апускання іх у халодную ваду. Ад рэзкага перападу тэм ператур камяні распадаліся на ка валкі, якія потым драбілі на зерняцёрках. Ж. дадавалі ў гліну з мэтай памяншэння яе тлустасці і павелічэння тэрмаўстойлівасці посуду. У якасці дамешак у гліну, акрамя Ж., дадавалі пясок або шамот, часам дамешкі рабілі камбінаваныя, г. зн. Ж. ў пэўных прапорцыях змешвалі з пяском. На тэр. Беларусі Ж. разам з расліннымі дамешкамі або тоўчанымі ракавінамі па чалі выкарыстоўваць у неаліце (5— 3-е тысячагоддзі да н. э.); у бронзавым веку яна стала асн. відам непластычных дамешак у посудзе. Выкарыстанне Ж. прасочваецца ў кераміцы і больш позніх часоў, яе дадавалі ў гліну ганчары нават у пач. 20 ст.
Літ.: 777, 847. В. Е. Собаль.
ЖЛОБІНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 15—17 ст. Размяшчаўся на правым
беразе Дняпра, на адлегласці каля 100 м ад упадзення ў яго ручая Чорначка. У 15—16 ст. належаў Хадкевічам. Складаўся з уласна авальнага ў плане замка (60x50 м) і падзамка (130x60 м), Выцягнутых па лініі Пн — Пд. Падзамак быў размешчаны на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 м над прырэчнай жылой зонай сярэдневяковага паселішча. Ж. з. быў умацаваны земля ным валам (цяпер знівеліраваны) і драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі і брамамі. У ліпені 1654 ка закі ўкр. гетмана I. Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі «замок
Верхні камень ад жорнаў 12 ст. з раскопак Мінска.
Ніжні камень ад жорнаў 12 ст. з Мінска.
Жорны 13 ст. з гарадзішча Рацюнкі Браслаўскага р-на.
Злобнн». Пазней звесткі пра Ж. з. не сустракаюцца.
Літ.: 631, 1190. М. А. Ткачоў. ЖМУДЗЬ, балцкае племя, гл. Жэмайты.
ЖОРНЫ, прылада для ручнога памолу зерня. Складаліся з 2 каменных дыскаў дыям. 35—50 см, таўшч. 4—10 см, з скразной адтулінай у цэнтры верхняга каменя, куды засыпалася зерне. Каб мука лешп сыпалася, паверхню ніжняга каменя рабілі трохі выпуклай, а верхняга ўвагнутай. Ніжні дыск меў адтуліну або паглыбленне для металічнага шпяня, ляжаў нерухома на стале або на спец. прыстасаванні. Верхні камень падвешваўся пры дапамозе металічнай або драўлянай порхліцы і прыводзіўся ў вярчальны рух штокам-палкай, ніжні канец якой замацоўваўся ў спец. адтуліне на верхнім камені. Верхні канец штока-палкі часам замацоўвалі ў столі або ў брусе гасп. пабудовы, дзе стаялі Ж. На Ж. атрымлівалі муку рознага памолу. Дыскі або паставы для Ж. рабілі з граніту, буйназярністага пясчаніку, вапняку, ракушачніку, сланцу і інш. У лясной паласе Усх. Еўропы Ж. паявіліся ў 8—9 ст., у пач. 2-га тысячагоддзя н. э. яны пашырыліся не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў горадзе, дзе разам з рамёствамі развівалася земляробства. Пры раскопках сельскіх паселішчаў і гарадоў найчасцей знаходзяць асобныя дэталі Ж. (паставы, металічныя і драўляныя порхліцы і інш.), драўляныя дэталі Ж. трапляюцца толькі на тых помніках, дзе захавалася дрэва (Брэст, Мінск). Каменныя паставы знойдзены ў Ваўкавыску (21), Мінску (19), Лукомлі (17), Навагрудку (10), Тураве (6), Брэсце (8). Пры археал. раскопках выяўлена 5 поўных камплектаў Ж. (Мінск, Навагрудак, Маскавічы — 12 ст.; Брэст, Рацюнкі — 13 ст.). I хаця майстэрняў па вырабу Ж. на тэр. Беларусі не выяўлена, можна сцвярджаць, што яны вырабляліся мясц. майстрамі — жарнасекамі. Вядомы таксама сланцавы пастаў з Турава (прывезены з г. Оўруч, дзе размешчаны радовішчы сланцу). Ж. выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Літ.: 311, 582, 778.
Т. М. Каробушкіна. ЖУЖЛЯНКА, археал. помнікі каля в. Смык Асіповіцкага р-на, у сутоках рэк Жужлянка і Свіслач.
Г а р а д з і ш ч а. За 2 км на ПнЗ ад вёскі, на мысе, утвораным р. Свіслач і яе прытокам Жужлян кай. Пляцоўка трохвугольнай формы, памер 100X130 м. 3 боку поля ўмацавана 2 валамі (выш. ўнутранага 4 м, вонкавага 2 м) і 2 равамі. Абследаваў у 1925 А. Немцаў, даследавалі ў 1926 С. С. Шутаў і М. М. Улашчык, у 1958—63 Л. Д. Побаль, Э. М. Загарульскі і Ю. I. Драгун (ускрыў культурны
пласт пл. 140 м2). У ніжнім гары зонце знойдзены рэшткі ляпнога посуду культуры штрыхаванай кера мікі ранняга жал. веку (3—4 ст.), у сярэднім — рэшткі керамікі куль туры тыпу Карчак (6—7 ст.), верхні пласт належаў да эпохі Кіеўскай Русі (10—11 ст.).
С е л і ш ч a 1. За2 км на ПнЗ ад вёскі, на левым беразе р. Жужлянка, на Пд ад гарадзішча. Пл. каля 1 га. Абследавалі ў 1926 Шутаў і Улашчык, даследавалі ў 1958—63 Загарульскі, Побаль, Драгун. Сабрана ганчарная кераміка 10—11 ст. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі.
Селішча-2. На У ад гарадзі-
Ляпны посуд (1—3), шкляныя пацеркі (4), спражка (5), наканечнік дзіды (6), нажы (7—8) з селішча-2 Жужлянка.
шча, за валам. Адкрылі ў 1926 Шутаў і Улашчык, даследаваў у 1963— 64 Драгун. Культурны пласт 0,4— 0,8 м прасочаны на пл. каля 1,5 га у паўн. частцы. У 2 раскопах агуль най пл. 244 м2 выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім знойдзены гліняныя прасліцы і фрагменты раннеславянскіх гаршкоў культуры тыпу Карчак (6—7 ст.), У верхнім — шкляныя пацеркі, бісер, ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі.
Літ.: 320, 820, 1369.
, A. Р. Мітрафанаў.
ЖУКАВА, гарадзішча днепрадзвінскай культуры каля в. Жукава Гарадоцкага р-на. За 500 м на ПнЗ ад вёскі, на высокай гары. Умацавана валам і ровам. Пляцоўка авальная ў плане, памерам 70x45 м. Адкрыта ў 1873, даследавалі ў 1951 Л. В. Аляксееў, у 1955 В. Н. Кузняцоў. Знойдзены жал. серп і прабойнік, глінянае прасліца, фраг-
менты ляпных гладкасценных і штрыхаваных пасудзін, зерняцёрка.
Літ.: 895.
ЖУКАВЕЦ, курганны могільнік каля в. Жукавец Бярэзінскага р-на. За 2 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна. Даследаваў 3 насыпы ў 1931 A. М. Ляўданскі. Пахавальны абрад — трупапала жэнне ў грунтавых ямах галавой на 3. Касцякі абкладзены плашкамі і дошкамі. Выяўлены рэшткі жано чага галаўнога ўбору: венчыка з тонкай тканінай і бронзавымі залачонымі бляшкамі. Паводле абраду пахавання курганы блізкія да абкладзеных камянямі магіл 13—14 ст. Пуцілкавічы і Хаўхоліца.
Літ.: 718.
ЖУРАВЕЛЬ, археал. помнікі каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на.
С т а я н к а сожскай культуры позняга мезаліту. За 1,5 км на ПдУ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Сож, ва ўрочышчы Мел. Выявіў у 1928 і даследаваў у 1934 К. М. Палікарповіч (раскапана 12 м2), у 1972—73 раскопкі праводзіў В. Ф. Капыцін (даследавана 130 м2). Культурны пласт на глыб. 0,5—0,6 м, часткова разбураны селішчам ранняга жал. веку. У межах раскопу выяўлены агнішча (памер 0,3x0,4 м, конуса падобнае ў сячэнні) і майстэрня па першаснай апрацоўцы крэменю. Калекцыя крамянёвага інвентару налічвае больш за 6 тыс. знаходак, у т. л. 290 прылад працы. Сярод знаходак — тронкавыя наканечнікі стрэл, рэтушныя і двухгранныя разцы, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, вастрыі, праколкі, пласціны-ўкладышы, сякеркі з перахватам, вырабы з выемкамі, пласціны з апрацаваным рэтушшу краем і інш. Датуецца 8—6-м тысячагоддзямі да н. э.
Курганны могільнік. За 2,5 км на ПдЗ ад вёскі, за 1 км на ПдЗ ад стаянкі, на правым беразе р. Сож, паміж урочышчамі Мел і Чорны Бераг. 43 насыпы выш. 1— 3 м, дыям. 6—8 м. Вядомы з 1873, абследавала ў 1977 A. К. Калечыц.
Літ.; 571, 572, 575, 921.
, В. Ф, Капыцін.
ЖУЦАЎСКАЯ КУЛЬТУРА, гл. Прыбалтыйская культура.
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ a р х а і ч н а я, працэс развядзення жывёлы чалавекам у стараж. часы для задавальнення сваіх патрэб. Ж.— наступны этап пасля прыручэння і да местыкацыі. Археалогія дае 2 віды крыніц для вывучэння ранняй гісторыі Ж.— касцявыя рэшткі і прадметы матэрыяльнай культуры, прычым болып грунтоўныя вывады атрымліваюць пры аналізе касцявых матэрыялаў, чым пры аналізе рэчаў. Паводле археал. даных, прыручэнне буйной і дробнай рагатай жывёлы і свіней у Еўропе і Азіі адбылося 8—11 тыс. г. таму назад, коней —