Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
зрубнай канструкцыі, заглыбленыя ў зямлю на 0,2—0,8 м, і наземныя Ж. слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі круглай або авальнай формы, якія размяшчаліся бліжэй да цэнтра, або печамі-каменкамі авальнай і круглай формы, што размяшчаліся найчасцей у далёкім ад увахода куце. Плошча Ж. складала ад 7—9 да 18—20 м2, падлога ў пабудовах звычайна земляная, зрэдку драўляная. У плямён кіеўскай культуры, якія ў 2—5 ст. насялялі тэр. ўсх. Гомельшчыны і паўд. Магілёўшчыны, існавалі 2 тыпы Ж.: наземныя пабудовы з адкрытымі агнішчамі і прамавугольныя ў плане паўзямлянкі слупавой ці зрубнай канструкцыі, заглыбленыя ў зямлю на 0,4—1,2 м, пл. 8—24 м2. У гасп. комплекс уваходзілі асобна збудаваныя агнішчы і ямьыіаграбы (Адаменка, Новы Быхаў, Тайманава Быхаўскага р-на). Плямёны калочынскай культуры, што жылі на тэр. паўд. Беларусі ў 5—7 ст., будавалі аднакамерныя чатырохвугольныя ў плане паўзямлянкі зрубнай або слупавой канструкцыі, часта з цэнтр. апорным слупом, з адкрытымі агнішчамі, часам з печамі-каменкамі {Калочын, Шчаткава Бабруйскага р-на, Нісімкавічы Чачэрскага р-на).
У апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. ва ўсх. славян, у т. л. і на тэр. Беларусі, паскорылася развіццё прадукцыйных сіл. Адбылося аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, хутка развіваліся кавальскае, ювелірнае, касцярэзнае рамёствы, ганчарства, апрацоўка скуры, дрэва і інш. Гэта садзейні чала ўзнікненню і хуткаму росту гарадоў. У культурным пласце даследаваных гарадоў выяўлены рэшткі стараж. драўлянай забудовы (у Брэсце 223, Віцебску 170, Мінску 130, Полацку больш за 70, у Гродне, Слуцку, Слоніме каля 50 пабудоў). Каля палавіны выяўленых пабудоў адносяцца да Ж. Асноўным тыпам Ж. ў гарадах 9—13 ст. было драўлянае наземнае аднакамернае збудаванне зрубнай канструкцыі. Паўзямлянкі зрубнай або слупавой канструкцыі, заглыбленыя ў зямлю да 1 м, памерам 3,4x3,4 м выяўлены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Гомелі і Мінску. Даследчыкі лічаць, што гэты тып Ж. занесены на тэр. Беларусі перасяленцамі з паўд. раёнаў (магчыма, з Валыні). Найчасцей Ж. ўзводзілі з хваёвых (зрэдку яловых) бярвён таўшч. 16—18 см (Брэст, Слуцк), 18—20 см (Мінск), 18—22 см (Віцебск, Полацк), што было абумоўлена асаблівасцямі клімату. Сцены пабудоў даўж. ад 3,6 да 6 м, зрэдку 7—8 м, шыр. ад 3,8 да 4,2 м. Зрубы складаліся з вянкоў (11—12), якія клалі адзін на адзін. Бярвёны зверху мелі паз на шчыльнасць мацавання, у які для ўцяп лення сцен закладаўся балотны мох. Да 17 ст. панавала тэхніка рубкі
«ў чашку» (ці «ў абло»), якая высякалася зверху. Астанцы вуглоў абсякалі на даўжыню, роўную таўшчыні сцяны, што прадухіляла прамярзанне вуглоў. Звычайна Ж. будавалі на фундаментах, у якасці якіх выкарыстоўвалі падкладкі з абрубкаў бярвён пад вуглы або сцены зруба. Часта Ж. ўзводзілі на рэштках папярэдніх пабудоў. Зрэдку ніжні вянок рабілі крыху большага дыяметра за астатнія вянкі, з дубу або неакоранай елкі. Усе Ж. 12— 13 ст. у гарадах мелі дашчаную падлогу на пераводзінах, якія ўсякаліся ў сцены зруба на выпі. 2—3-га вянка. Канцы маснічыны заціскаліся паміж вянкамі зруба (Віцебск) або ўпіраліся ў сцены зруба тарцамі (Брэст, Слуцк). У Ж. Брэста, Віцебска, Полацка, Мінска і інш. захаваліся дзвярныя праёмы — вырубка-заход, зробленая ў чвэрць таўшчыні бервяна выш. 70—80 см. У вуглу праёма рабілі падпятнік пад дзвярны шып, па баках праёма ставілі вушакі з бярвён або дошак. Дзвярныя палотны памерам 70— 80x90—130 см, зробленыя з 2—3 дошак, замацаваных планкамі ў шліцы, знойдзены ў Брэсце, Віцебску, Мінску, Слуцку. Печы Ж. 12—13 ст. глінабітныя, на слупавых апечках, чарэнь печы рабілі з гліны, часам выкладалі каменьчыкамі або чарапкамі ад посуду. Вокны — невял. праёмы выш. у адно бервяно. Часам яны застаўляліся дошчачкай, якая рухалася па рамцы з планак, прьь мацаваных да праёма. Дах Ж. ў гар. пабудовах звычайна быў двухсхільны. Звужаючыся ўгару, ён утвараў трохвугольны шчыт — «закот», які набіраўся з лемягоў, па баках да іх мацаваліся какошыны (курыцы). На крукі какошын прымацоўвалася дошка-закрыліна, у якую тарцамі ўпіраліся дошкі, што пакрывалі дах, са звалокаў, упушчаных у адтуліны паміж лемягоў. Звычайна плошча Ж. ў 12—13 ст. складала 9—25 м2. Спецыфічныя рысы домабудаўніцтва ўласцівы Навагрудку, дзе выяўлены двухкамерныя Ж. пл. 70—75 м2 і 120 м2, якія мелі шкляныя шыбы дыскападобнай формы. Сцены некаторых Ж. былі атынкаваныя, а ў асобных выпадках размаляваныя фрэскамі. У 12— 13 ст. у Ж. багатых гараджан будавалі печы з комінамі. Ж. 14—16 ст. мелі большую плошчу (у Віцебску на Верхнім замку выяўлены Ж. пл. 36—42 м2). Часам у Ж. рабілі падклецце. Як і раней, Ж. будавалі з хваёвых бярвён, маснічыны падлогі рабілі з масіўных аполкаў, у якасці фундаментаў ужывалі падкладкі з абрубкаў бярвён, штандары, дылі. Пры будаўніцтве печаў спачатку выкарыстоўвалі пасудападобную, квадрыфольную (чатырох-
пялёсткавая) кафлю, з 16 ст.— каробчатую. Столь у Ж. 16 ст. скляпеністая. Дах Ж. найчасцей пакры валі тарціцамі і гонтай, зрэдку керамічнай дахоўкай, якая была больш уласціва для мураванага будаўніцтва. Рэшткі мураванага будынка грамадзянскага прызначэння выяўлены на Верхнім замку ў Віцебску (т. зв. палац Альгерда). Нервюры яго скляпенняў выкладзены з цэглы стрэлападобнай формы, а падлога — з керамічных плітак у форме выцягнутага шасцівугольніка. 3 2-й пал. 14 ст. вядомы двухпавярховыя драўляныя Ж., са знешняга боку якіх былі крытыя галерэі. Яны ўяўлялі сабой рамачна-каркасную кан струкцыю. Рэшткі іх выяўлены пры раскопках у Віцебску і Мінску. У 17 ст. таксама пераважалі аднакамерныя зрубныя пабудовы пл. да 30—45 м\ Пад аснаваннем часам рабілі гідраізаляцыйную падушку з гліны або жвіру. У 17—18 ст. трапляюцца каменныя падмуркі, зрэдку былі вядомы ў вёсках. Печы ў Ж. рабілі з цэглы, у іх аздабленні выкарыстоўвалі тэракотавую, палі ваную, паліхромную каробчатую кафлю. У сценах Ж. рабілі чаты рохвугольныя вокны са шклянымі шыбамі. Пачынаючы з 14—15 ст. функцыю Ж. выконвалі палацы, з 2-й пал. 16 ст.— замкі.
Літ.: 79, 119, 232, 271, 385, 424, 425, 460, 479, 619, 702, 703, 772, 785, 789, 847, 848, 903, 1196, 1289, 1313, 1346, 1347. В. В. Гетаў, А. Г. Калечыц, Л. У. Калядзінскі, М. М. Крывальцэвіч, У. П. Ксяндзоў, М. М. Чарняўскі. жэлядзь, курганны могільнік каля в. Жэлядзь Астравецкага р-на. За 2 км на ПнУ ад вёскі, на беразе р. Струна. У 1895 Ф. В. Пакроўскі раскапаў 12 моцна пашкоджаных насыпаў. Некаторыя з іх мелі каля падэшвы каменныя вянкі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання. Рэшткі крэмацыі ў большасці насыпаў змяшчаліся на ўзроўні стараж. гарызонту глебы, у 3 выпадках — у грунце. Пад пахаваннямі былі падсцілкі з белага пяску, вуголля ці вугліста чорнай зямлі. У 2 насыпах выяўлены каменныя канструкцыі (у выглядзе чашы і ў форме кольца), у адным — 2 абгарэлыя бервяны, што ляжалі паралельна на адлегласці 1 м. Пахавальны інвентар: бронзавыя і жал. арбалетападобныя фібулы, жал. спражкі (круглыя і авальныя), сярэбранае і бронзавае кольцы, жал. наканечнік кап’я, зліткі бронзы і шклопадобнай масы (верагодна, пацерак). Могільнік належаў балцкаму насельніцтву. Датуецца 5—7 ст.
Літ.: 914.	Я. Г. Звяруга.
ЖЭМАЙТЫ, ж а м а й т ы, балцкае племя, пазней саюз плямён, стараж. насельніцтва правабярэжжа ніжняга
Нёмана, вярхоўяў рэк Мініі, Юры, Дубісы, Вянты, Шушвы. Уваходзілі ў групу т. зв. лета-літоўскіх плямён. Этымалогія назвы Ж. звязваецца з аднайменнай гісторыка-геаграфічнай і этнаграфічнай вобласцю на тэр. сучаснай Літвы — Жэмайціяй (літ. Zemaitija; старабел. Жамойць, Жэмойць; старажытнарус. Жмудь; польск. Zmudz) і ўзыходзіць да балцкіх слоў zemas, zemutinis (ніжні, нізкі, нізкае месца; параўнай з суседняй тэрыторыяй aukstas, aukstis — высокі, высокае месца). У нямецкіх (прускіх) і зах.-еўрап. сярэдневяковых гіст. крыніцах на лацінскай мове Ж. і Жэмайція вя-
Жэтон лічыльны 16—пач. 17 ст. Ганса Краўвінкеля. Нюрнберг.
домы пад назвамі самагіты і Самагіція (Samogitia). З’яўленне этнаспецыфічных археал. старажытнасцей Ж. даследчыкі П. Кулікаўскас, Р. Кулікаўскене, А. Таўтавічус, В. В. Сядоў адносяць да 2-й пал. 1-га — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. Тыповыя для Ж. грунтавыя могільнікі мелі характэрны інвентар (сякеры, мячы, пацеркі, грыўні, амулеты, бранзалеты). Нябожчыкаў клалі галавой на ПдЗ (жанчыны) і ПнУ (мужчыны). Пераважаў язычніцкі абрад трупапалажэння, у 9— 11 ст. чаргаваўся з трупаспаленнем. Характэрныя паселішчы —селішчы, радзей гарадзішчы. Асн. гасп. заняткі — жывёлагадоўля, паляванне, збіральніцтва. 3 13 ст. землі Ж. намінальна ўваходзілі ў склад ВКЛ у якасці асобнага княства, аднак палітычна залежалі ад Тэўтонскага ордэна. Некаторыя групы Ж., ратуючыся ад крыжакоў, мігрыравалі на тэр. суседніх Аўкштайціі, Беларусі, Польшчы, а на іх землі перасяліліся часткі інш. балцкіх плямён (куршы, скальвы, земгалы), якія па ступова асіміляваліся. У пач. 15 ст. Ж. вызваліліся з-пад улады тэўтонаў і фактычна ўвайшлі ў ВКЛ. Мелі асобнае Жэмайційскае (Жмудскае) кн., пазней староства з цэнтрам у г. Кейданяй, з 16 ст.— Расейняй. 3 1413 (афіцыйная дата прыняцця Ж. хрысціянства) да сярэдзіны 16 ст. былі паступова хрысціянізаваны літ., польскімі і бел. каталіцкімі місіянерамі. Разам з аўкштайтамі і некаторымі інш. групамі зах. і ўсх. балтаў Ж. склалі літ. народнасць (потым нацыю),
у межах якой доўгі час захоўвалі свае этнагр. асаблівасці, дыялект, асобную зямляцкую самасвядомасць.	I. У. Чаквін.
ЖЭРЛІЦА, старажня, традыцыйная рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы, пераважна шчупакоў. Драўляная рагулька з пры мацаваным і абматаным вакол яе шнуром на канцы з грузілам і кручком, на які насаджвалі жывую рыб ку-прынаду. Ж. прывязвалі да куста або калка, убітага ў дно вадаёма; зімой устанаўлівалі ў палонках. Ж. 13 ст. (даўж. 8 см) знойдзены пры раскопках у Полацкім Верхнім замку.
ЖЭТОН ЛІЧЫЛЬНЫ. Выкары стоўваўся ў якасці фішак для ліку на лініях грашовых сум. Выраблялі звычайна з медзі ці бронзы, зрэдку серабра. У 15 ст. былі паме рамі каля 37 мм, у 16—17 ст. 24— 27 мм, у 18 ст.— 17—19 мм. 3 15 ст. завозілі ў Рэч Паспалітую камплекты Ж. л. (30—50 шт.) з Нюрнберга і Брандэнбурга. У 16 ст. пачаўся выраб індывідуальных Ж. л. На жэтоне адбіваліся герб або манаграма ўладальніка і надпіс-сентэнцыя. Вядомы Ж. л. канца 16 — пач. 17 ст. падскарбіяў літоўскіх Яна Глябовіча, Лаўрына Войны, Андрэя Завішы, Ераніма Валовіча, знойдзеныя ў Браславе, Віцебску, Гродне. Па некаторых звестках, Ж. л. выраблялі ў сярэдзіне 16 ст. на Віленскім манетным двары.