Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Сабрана 7,5 тыс. каменных прылад працы, вырабленых з крэйдавага крэменю цёмна-шэрага, карычневага ці чорнага колеру. Сярод знаходак тронкавыя сіметрычныя, постсвідэрскія наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вас-
трыі, канцавыя і авальныя скрабкі, разцы на рагу зламанай пласціны, пра колкі, пласціны-ўкладышы, скоблі, долатападобныя прылады, свердлы, мікрапласціны, нуклеусы, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы.
Помнік адносіцца да кунда культуры.
Літ.:399, 622. У. П. Ксяндзоў. ЗАМОШША, гарадзішча днепрадзвінскай культуры каля в. Замошша Полацкага р-на. За 300 м на ПдЗ ад вёскі, на ўзгорку выш. да 14 м, сярод забалочанай мясцовасці. Памер гарадзішча 53 X 37 м. Даследавалі ў 1949 A. Р. Мітрафанаў (выявіў ляпную гладкасценную кераміку), у 1974 Г. В. Штыхаў (залажыў раскоп 16 м2), у 1977— 80 В. I. Шадыра (ускрыў больш за 500 м2). Культурны пласт ад 2,5 м у цэнтры пляцоўкі да 0,5 м па краях.
Выяўлена шмат вырабаў з каменю, косці, гліны, жалеза. Сярод каменных прылад — плоскія клінападобныя і свід раваныя сякеры, зерняцёркі, цёрачнікі, таўкачы, прасліцы. Знаходкі най больш прадстаўлены касцянымі вырабамі (больш за 200): прылады працы (долаты, прасліцы, шылы, праколкі, іголкі і інш.), зброя (наканечнікі дзідаў, дроцікаў, стрэл, ручкі кінжалаў, баявых нажоў), упрыгожанні (шпількі, падвескі, амулеты), розныя дробныя вырабы. 3 найб. цікавых знаходак — касцяныя шпількі з вытанчанай формай галоўкі, якія з’яўляюцца спецыфічнымі прадметамі ўбранства стараж. балтаў, маюць шматлікія аналагі ў Прыбалтыцы, датуюцца 8—7 ст. да н. э. Гэтыя знаходкі вызначаюць ніжнюю дату гарадзішча, якое ў цэлым адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. У верхніх пластах знойдзены жал. сякеры, шылы, фрагменты вузкалязовых сякер, сярпы з прамавугольнай спінкай, характэрныя толькі для гарадзішчаў Бел. Падзвіння, а таксама сярпы латгальскага тыпу. На мацерыку выяўлены рэшткі агнішчаў, круглыя ямы (дыям. 2,5—3 м, глыб. 0,6—1 м), запоўненыя вугалем, касцямі жывёл, рэшткамі посуду, разнастайнымі вырабамі з каменю, косці, абпале нымі камянямі. Яны адносяцца да найб. ранняга перыяду існавання гарадзішча. Магчыма, яны звязаны з рэшткамі жыт лаў-зямлянак, якія звычайна рэканструююцца ў выглядзе будана з каніч ным дахам. На гарадзішчы сабраны аб ломкі гладкасценнага глінянага посуду слоікападобных і слабапрафіляваных форм. Для слоікападобных гаршкоў характэрны адтуліны на венчыку. Слабапрафіляваныя пасудзіны арнаментаваны пракрэсленымі лініямі ці скразнымі адтулінамі. Зрэдку сустракаецца штрыхаваная кераміка. У больш позні час гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
Літ.: 399, 1311, 1313. В. I. Шадыра. ЗАМОШША, курганны могільнік 10 — пач. 11 ст. каля в. Замошша Талачынскага р-на. За 400 м на Пд ад вёскі. 13 моцна абараных насыпаў паўсферычнай формы, выш. 1,5— 2 м, дыям. 5—15 м. Абследавалі ў 1967 Г. В. Штыхаў, у 1972
A. Р. Мітрафанаў. У 1972 3. М. Сяргеева раскапала 3 курганы на знос з захаваннем броўкі шыр. 1 м. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне і трупаспаленне.
Знойдзены абломак масіўнага жал. прадмета, цэлае глінянае вядзерца з вушкам і лінейным арнаментам, фрагмент жал. нажа з шырокай спінкай, бронзавыя літыя накладкі на пояс з рас лінным арнаментам, кераміка, косці ча лавека, каня, дробных жывёл. Аналагі — у Люцынскім могільніку (10— 11 ст.) і Гнёздаўскіх курганах (10 ст.).
Літ. . 1340.	В. М. Ляўко.
ЗАМЧЫШЧА, месца з рэшткамі разнастайных сярэдневяковых умацаванняў, якія ўключалі комплекс абарончых і жылых пабудоў на тэр. дзядзінца (земляныя валы са сцена мі, вежамі, равы і інш. элементы абароны). На Беларусі 3. называюць рэшткі ўмацаваных паселішчаў розных часоў, якія ўключалі гарадзішчы, гар. цытадэлі, каралеўскія і прыватна-ўласніцкія замкі. На даследаваных 3. (Ваўкавыск, Мінск, Навагрудак, Полацк і інш.) выяўлены драўляныя і мураваныя фартыфікацыйныя збудаванні, прадметы матэрыяльнай культуры (зброя, посуд, буд. і ваенны рыштунак, архіт.-дэкаратыўная кераміка). ЗАМЯТНІН Сяргей Мікалаевіч [9(21).4.1899, г. Паўлаўск Варонежскай вобл.— 5.11.1958], рускі археолаг. Скончыў Маскоўскі археал. ін-т (1920). 3 1915 у варонежскім музеі і ун-це. 3 1924 у Ленінградзе, працаваў у Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры, Музеі антрапалогіі і этнаграфіі. У выніку раскопак у Касцёнках (1922) адкрыў першыя на тэр. СССР помнікі шэльскай і ашэльскай эпох, верхнепалеалітычную стаянку Гагарына на Доне, даследаваў інш. помнікі каменнага веку (Ільская, Вал гаградская стаянкі, грот Сасруко). Зрабіў перыядызацыю палеаліту Каўказа. На Беларусі даследаваў (1927) адну з найб. старажытных верхнепалеалітычную стаянку Бердыж, устанавіў яе храналагічную блізкасць да помнікаў Касцёнкі-1 на Доне, Вілендорф (Аўстрыя), ДолніВестаніца (Чэха-Славакія). Правадзейны член Міжнар. антрапалагічнага ін -та ў Парыжы (1927), ганаровы чл. Каралеўскага антрапалагічнага ін-та Вялікабрытаніі і Ірландыі (1943).
Тв.: Раскопкі Бердыжскай палеалітычнай стаянкі ў 1927 г. Мн., 1930.
У. Дз. Будзько.
ЗАПАВЕДНІК ГІСТОРЫКАКУЛЬТЎРНЫ, пэўны ўчастак тэрыторыі з помнікамі гісторыі, культуры і археалогіі. Ствараецца дзяржавай для іх аховы, вывучэння, захавання і прапаганды ведаў пра іх. Можа ўключаць музеі. Mae асаблівы юрыдычны статус. На Беларусі дзейнічаюць Заслаўскі гісторыка-
культурны запаведнік, Полацкі гісторыка-культурны запаведнік.
«ЗАШСКІ АДДЗЁЛА ГУМАНІ ТАРНЫХ НАВЎК», серыйнае навук. выданне Ін-та бел. культуры (кн. 1—6) і АН БССР (кн. 7—13). Выдаваліся ў 1927—30 у Мінску на бел. мове. Змяшчаліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, філалогіі, мастацтвазнаўству, этнаграфіі, тэзісы дакладаў, нататкі, хронікі пра археал. і этнаграфічныя экспедыцыі. Матэрыялы па археалогіі Беларусі змешчаны ў кн. 5 «Працы кафедры археалогіі» (1928), кн. 11 «Працы археалагічнай камісіі> (1930).
«ЗАПІСКІ БЕЛАРЎСКАЙ АКА ДЭМІІ НАВУК», выданне Акадэміі навук БССР. Выходзілі ў 1933—37 (кн. 1—7) у Мінску на бел. мове. Змяшчаліся матэрыялы па розных галінах навукі. У кн. 5 (1936) надрукаваны арт. A. М. Ляўданскага і К. М. Палікарповіча «Археалагіч ныя доследы ў БССР у 1933— 1934 гг.», у якім аналізуюцца архе ал. даследаванні секцыі археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі ўздоўж Зах. Дзвіны ад вытокаў да граніцы з Латвіяй. На думку аўтараў, шлях «з варагаў у грэкі» праходзіў цераз верхні Днепр, рэкі Каспля, Зах. Дзвіна, Усвятволак, Ловаць, воз. Ільмень. Пададзены вынікі даследа ванняў гарадзішчаў каля былой в. Цербахунь (гл. Канькі), дзе выяўлена печ-домніца, і гарадзішчаў Дзявічкі, Сцяпанавічы, Новы Болецк з рэшткамі аналагічных печаў. На падставе даследаваных матэрыя лаў аўтары робяць вывад, што эпоха патрыярхальнага грамадства звязана з развіццём матычнага, ляднага земляробства, шырокім выкарыстаннем свойскай жывёлы ў якасці цяглавай сілы. Матэрыял, пададзены ў нарысе пра раскопкі гарадзішчаў і курганоў у Аздзяцічах, часткова быў скарыстаны ў «Нарысах гісто рыі дакласавага грамадства на Беларусі», што падрыхтаваў Ляўданскі для друку ў 4-й кнізе «Прац сек цыі археалогіі Ін-та гісторыі Беларускай Акадэміі навук», якая не выйшла ў свет у сувязі з арыштам аўтара ў 1937.	Г..В. Штыхаў.
«ЗАПЙСКМ НМПЕРАТОРСКОГО АРХЕОЛОГЙЧЕСКОГО ОБІЦЕСТВА», перыядычнае ілюстра ванае выданне, якое выходзіла ў 1886—1901 (12 тамоў) у СанктПецярбургу на рус. мове.
Друкавала пратаколы пасяджэнняў Рус. археал. т-ва, спісы рус. і інша земных яго членаў, рус. і замежную бібліяграфію, геаграфічныя і імянныя паказальнікі. Змяшчала працы аддзяленняў рус. і слав. археалогіі, аддзялення старажытнакласічнай, візантый скай і зах.-еўрап. археалогіі, у т. л. звесткі пра даследаванні курганоў У. Б. Антановічам, М. Я. Брандэнбургам, У. 3. Завітневічам, Т. Нарбутам, Е. Р. Раманавым, У. I. Сізовым, М. М. Турбіным, К. П. Тышкевічам,
A. C. Уваравым, M. B. Фурсавым, С. Ю. Чалоўскім у Магілёўскай губ., К. А. Гаворскім, М. Ф. Кусцінскім, Раманавым, A. М. Семянтоўскім у Ві цебскай губ., Э. А. Вольтэрам і В. А. Шукевічам на Гродзеншчыне, пра радзіміцкія курганы ў Навазыбкаўскім і Суражскім пав., жальнікі Беларусі ў працах A. А. Спіцына, вынікі даследаванняў кургана ў Хізаве на Гомельшчыне. У. У. Багамольнікаў. «ЗАПЙСКН СЁВЕРО ЗАПАДНО ГО ОТДЁЛА НМПЕРАТОРСКО ГО РЎССКОГО ГЕОГРАФЙЧЕСКОГО ОБІЦЕСТВА», перыядычнае ілюстраванае выданне, якое выходзіла ў 1910—14 у Вільні на рус. мове пад рэдакцыяй Д. I. Даўгялы. Выйшла 4 кнігі, у якіх асвятляліся пытанні археалогіі, геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, друкаваліся хроніка, звесткі пра дзейнасць музеяў, рэцэнзіі, пратаколы пасяджэнняў т-ва.
У ліку археал. матэрыялаў апісанне палеалітычных стаянак і знаходак, помнікаў неалітычнага перыяду, гарадзішчаў, пахаванняў з раскопак у Гомельскім пав., справаздача і нарыс пра раскопкі на Магілёўшчыне і Гомельшчыне (Е. Р. Раманаў), апісанне Рагвалодава каменя з-пад Оршы (С. Дуб роўскі), вынікі даследаванняў могільнікаў у Ашмянскім пав. (П. С. Рыкаў), інфармацыя пра раскопкі курганоў каля в. Клімавічы Магілёўскай губ.
У. У. Багамольнікаў. ЗАРОНАВА, гарадзішча рубяжа днепра-дзвінскай і банцараўскай культур. Каля в. Заронава Віцебскага р-на. За 3 км на У ад вёскі, на гары выш. 18 м у выгіне р. Утва. Пляцоўка гарадзішча 60x30 м, па краі быў вал, з паўн. боку на схіле — 2 валы і равы. Гарадзішча амаль поўнасцю знішчана ў 1960 я г. пры рас~ працоўцы гравійнага кар’ера. У 1964 К. П. Шут даследаваў 24 м2. Га радзішча двухслаёвае. Знойдзена кераміка (тэкстыльная і архаічная гладкасценная ляпная), каменная клінападобная сякера, касцяная праколка, жал. шыйная грыўня, гліняны посуд.
3 Пд і У да гарадзішча прымыкае селішча. Яго пл. каля 1 га. Выяўлена ляпная кердміка банцараўскай культуры.
Літ.: 895, 1340. Г. В. Штыхаў. ЗАРУБІНЁЦКАЯ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура плямён, якія ў раннім жал. веку жылі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля с. Зарубінцы на Кіеўшчыне, адкрытага ў 1899. Насельніцтва 3. к. зай малася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рознымі хатнімі рамёствамі. Выкарыстоўвала гарадзішчы, пабудаваныя ў папярэдні час плямёнамі мілаградскай культуры, жыло і на неўмацаваных селішчах. Будавала наземныя слупавыя жытлы: аднакамерныя, прамавугольныя або квадратныя ў плане, пл. 10—24 м2. Унутры іх у адным з кутоў ці каля сцяны размя-