Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
У летапісах 3. ўпамінаецца з 1127 (Ізяславль, Жеславль, Жас л а в л ь) у сувязі з тым, што горад быў абложаны шматлікімі войскамі, накіраванымі кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам. Аднак 3. існаваў задоўга да гэтага ўпамінання, аб чым сведчыць летапіснае паданне, якое апавядае пра драматычныя падзеі 10 ст., звязаныя з Рагнедай і яе сынам Ізяславам, і называе заснавальнікам горада кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча. Верагодна, з пач. 12 ст. горад быў цэнтрам Ізяслаўскага ўдзельнага княства Полацкай зямлі. У сярэдзіне 12 ст. горад і княства сталі аб’ектам барацьбы паміж полацкім і мен-
скім князямі. Верагодна, у канцы 13 ст. 3. ўвайшло ў склад ВКЛ. 3 1345 3.— прыватнаўласніцкі горад. Першым яго ўладальнікам быў кн. Яўнут Гедымінавіч, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі. У 1433 горад спалены войскамі кн. Свідрыгайлы. 3 1539 3. належала адной з галін роду Гля бовічаў. 3 1569 у складзе Менскага пав. 3 1678 горадам валодалі Caneri, з 1753—Пшаздзецкія. У 1793 у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай увайшло ў склад Расійскай імперыі. Стараж. частка горада, археал. і архіт. помнікі ўключаны ў Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік.
Літ.: 415. Ю. А. Заяц.
ЗАСЛАЎСКАЕ ГАРАДЗІШЧА «ЗАМЭЧАК», археал. помнік 10— 11 ст. каля г. Заслаўе Мінскага р-на. Размешчана на паўд.-зах. ускраіне горада паміж вуліцамі Кірава і Мінскай, на ўзгорку, які на 24 м узвышаецца над балоцістай поймай р. Чарніца, займае вяршыню і паўн.-ўсх. схіл узгорка. Пляцоўка круглая, пл. 0,38 га. У гады Вял. Айчыннай вайны значна пашкоджана. Умацавана кальцавым валам выш. да 3 м, шыр. 13 м (схіл з боку поля 35 40°, з боку пляцоўкі 30°) і ровам шыр. 11 м і глыб. 3,5 м. На пляцоўцы ўздоўж вала ў некаторых месцах выяўлены каменныя вымасткі шыр. 1—1,5 м. Роў вадой не запаўняўся На схіле вала існаваў нахілены вастракол з бярвён дыям. да 15 см. На грэбені вала, верагодна, былі драўляныя абарончыя сцены. Праезд на гарадзішча шыр. 4,5 м размяшчаўся з найменш даступнага паўн. ўсх. боку. Абследавана ў 1850-я г. Расконкі нраводзілі ў 1926 A. М Ляўданскі, у 1962 Э. М. За гарульскі, у 1967 і 1970 Г. В. Штыхаў, у 1978, 1979, 1981 і 1988 Ю. А. Заяц. Даследавана 1240 м2, зроблена прарэзка вала і рова. Культурны пласт 0,3—0,75 м.
Знойдзены вырабы з чорньіх і каляровых металаў, шкла, каменю, сляды вытворчасці ці апрацоўкі жалеза, керамічны посуд 9—11 ст., а таксама матэрыялы 16—18 ст. Вывучана ўнутраная планіроўка гарадзішча ў 10—11 ст. У паўд. частцы пляцоўкі жылыя пабудовы размяшчаліся ўздоўж вала ў 2 рады, у паўн. частцы, дзе пляцоўка рэзка паніжалася,— у адзін рад уздоўж мяжы паніжэння. Дамы былі наземныя, зрубныя, некаторыя з іх двухкамерныя. Захаваліся развалы печаў глінабітных і каменак, падпольныя і прыпечныя ямы. У час паўторнага засялення гарадзішча ў 16—18 ст. выкарыстоўвалася яго паўн.-ўсх. частка. Умацаванні ўзведзены ў 2-й пал.— канцы 10 ст. Гэта дазваляе лічыць гарадзішча рэшткамі стараж. горада Ізяслава, пабудаванага кн. Уладзімірам Святаславічам для Рагнеды і Ізяслава. Адыгрываў ролю парубежнай крэпасці, адм. і ваеннага цэнтра акругі, на аснове якой утварылася Ізяслаўскае княства. У канцы 11 ст. гарадзішча пакінута насельніцтвам, відаць, у сувязі з пабудовай новага
ўмацаванага цэнтра (гл. Заслаўскі замак).
Літ.: 414. Ю. А. Заяй.
ЗАСЛАЎСКІ БЕСКУРГАННЫ МОГІЛЬНІК, археал. помнік банцараўскай кульгуры на ўскраіне г. Заслаўе Мінскага р-на. На паўд.-ўсх. ускраіне горада паміж вуліцамі Мінскай і Кірава, на вяршыні пагорка. Пашкоджаны разворваннем. Выявіў і даследаваў у 1979 Ю. А. Заяц. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка.
Рэшткі крэмацыі змяшчалі ў невял. ямках дыям. да 0,3 м і глыб. да 0,2 м. Пахавальны інвентар: бронзавыя спіральныя пранізкі, фрагменты інш. упрыгожанняў, глінянае біканічнае прасліца. Знойдзены фрагменты ляпных гаршкоў, якія, верагодна, выкарыстоўваліся ў якасці урнаў. У канцы 10 ст. на тэр. могільніка пабудавана ўмацаванае паселішча.
Літ.: 414. Ю. А. Заяц.
ЗАСЛАЎСКІ ГІСТОРЫКА КУЛЬ ТУРНЫ ЗАПАВЁДНІК. Створаны ў г. Заслаўе Мінскага р-на ў 1986 на базе Заслаўскага гіст.-археал. запаведніка (створаны ў 1967). Уключае Заслаўскі замак, Заслаўскае гарадзішча «Замэчак», Заслаўскі курганны могільнік, будынак кальвінскага збору 16 ст. (з 1865 СпасаПраабражэнская царква), фарны касцёл св. Марыі (1744), флігель палаца Пшаздзецкіх (17 ст.), гіст. частку горада 10—13 ст. са стараж. вулічнай сеткай, драўляныя пабудовы 19 — пач. 20 ст., паравы млын пач. 20 ст., кулямётныя і артылерыйскія доты (1928—37). На тэр. запаведніка дзейнічаў Заслаўскі музей рамёстваў і народны.х промыслаў. У фондах запаведніка археал. знаходкі з раскопак на тэр. горада ў 1988—89, у т. л. металічныя вырабы, архіт. дэкаратыўная і быгавая кераміка, вырабы з косці і рога, манеты 17—18 ст.
Літ.: 390.
ЗАСЛАЎСКІ ЗАМАК, комплекс абарончых збудаванняў 11—17 ст. у г. Заслаўе Мінскага р-на. Размяшчаўся на беразе р. Свіслач, на паўн. ускраіне старой часткі горада (паміж сучаснымі вуліцамі Паштовай і Рабочай), у месцы, дзе рака цячэ па балоцістай нізіне і найб. блізка падыходзіць да ўзвышша, на якім знаходзіцца горад. Сярод мясц. насельніцтва вядомы пад назвай Вал. Замкавы палігон пл. каля 1,5 га. Mae форму чатырохвугольніка (даўж. бакоў 188, 166, 90 і 60 м). Першапачатковыя ўмацаванні ўзведзены на рубяжы 11—12 ст. Валы выш. 3—3,5 м насыпаны з пяску, іх схілы ўмацаваны пластом гліны і каменнем. На асобных участках вал умацоўваўся ўнутранымі драўлянымі канструкцыямі. На падставе стратыграфічнага вывучэння абарончых збудаванняў вылу-
чаны 4 перыяды іх будаўніцтва і перабудовы: у 2-й пал. 13 ст., у 14 ст., у канцы 16 ст. і, магчыма, напач. 17 ст.; зафіксаваны таксама сляды аднаўленчых работ пасля нападаў на горад у 1127 і 1434. У вы ніку ўсіх перабудоў выш. вала да канца 16 ст. дасягала 8—9,5 м. У час апошняй перабудовы ўзведзены бастыённыя ўмацаванні. Гал. ўезд у замак знаходзіўся з паўд. боку, паміж паўн.-ўсх. вуглавым і паўкруглым бастыёнамі. Ён быў умацаваны 2-павярховай мураванай бра
май з арачным праёмам. Брама памерам 24,7x22,8 м. Праезд шыр. 7 м падзяляў ніжні паверх на 2 часткі, у кожнай з іх было па 3 памяш канні. Фундамент брамы заглыблены ў зямлю на 1,1 м; ніжняя частка сцен выканана ў тэхніцы мяшанай муроўкі з цэглы-пальчаткі і камянёў, верхняя — у тэхніцы рэнесансавай муроўкі. Таўшч. фасаднай сцяны брамы 2,4 м, бакавых сцен 1,2— 1,3 м. Накрыта плоскай дахоўкай. Уздоўж зах. сцяны брамы выяўлены падземны тунель шыр. 0,8 м, выш. 0,8 м са стральчатым скляпеннем. Сцены, скляпенні і падлога тунеля з цэглы, уваход прамавугольны,
высветлены. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. ўзведзены мураваны кальвінскі збор і мураваная пабудова, рэшткі якой адкрыты ў час раскопак усх. пляцоўкі замка. Руіны знаходзяцца на восі праездаў, дзе ў бастыённых замках звычайна будаваліся палацы. Ад горада замак быў аддзелены шырокім ровам. 3 канца 16 ст. тэрыторыя вакол замка была заліта вадой штучнага возера, утворанага з дапамогай плацін на рэках Свіслач і Чарніца. Такім чынам замак ператвараўся ва ўмацаванне астраўнога тыпу. 3 горадам яго злучаў мост, апошні пралёт якога, відаць, быў пад’ёмным. Мост і пады-
Заслаўскі замак. Малюнак В. П. Сташчанюка па
матэрыялах Ю. А. Зайца.
Кафля 1570-х г. з Заслаўскага замка.
Кафля 1584—90 з Заслаўскага замка.
падобны на калодзеж, памерам 2,1X1 м, абмураваны цэглай. Тунель, верагодна, быў звязаны з брамай і выконваў ролю дрэнажнай сістэмы. У паўн. напрамку ён завяршаўся глухой сцяной, з Пд, дзе быў выхад у роў, тунель перакрыты наглуха ўмацаванымі жал. кратамі. Брама пабудавана ў канцы 16 — пач. 17 ст. Пасля 1650 яна была пашкоджана пажарам. Час разбурэння брамы вызначыць цяжка. У 19 ст. на яе месцы існавала мураваная брама малых памераў з вузкім арачным праездам. Да брамы з абодвух бакоў былі прыбудаваны мураваныя сцены, якія перакрывалі разрыў у паўд. курціне. На месцы паўн. праезда з абодвух бакоў вы яўлены і часткова даследаваны рэшткі малой мураванай брамы. Характар буд. матэрыялаў і тэхніка муроўкі дазваляюць меркаваць, што яна пабудавана адначасова з паўд. брамай. Магчыма, на 3 ад яе быў дадатковы бастыён. Час пабудовы і разбурэння брамы таксама не
Паліхромнае наверша пліты 1580 х г. з Заслаўскага замка.
ходы да брамы фланкіраваліся з дадатковага і паўд.-ўсх. бастыёнаў, Умацаванні 3. з. не належаць да канкрэтнай бастыённай сістэмы.
Яны ўключаюць элементы некалькіх сістэм, што характэрна для замкаў, дзе бастыёны спалучаліся з болыл раннімі ўмацаваннямі. Палігон замка ўключаў у сябе 3 пляцоўкі рознай вышыні. Перапад вышынь паміж цэнтр. (ніжняй) і крайнімі (зах. і ўсх.) пляцоўкамі ў 12 ст. дасягаў 8 м. Культурны пласт з верхніх пляцовак перыядычна знімаўся і вы карыстоўваўся для ўмацавання валоў. 3-за гэтага розніца ва ўзроўні пляцовак да канца 17 ст. зменшылася да 4,5—6,8 м. У цэнтр. частцы замка магутнасць культурных напластаванняў дасягае 5,5—6 м. Яны ўтрымліваюць матэрыялы 10—18 ст. (пласт 10—11 ст. утварыўся ў час існавання на месцы замка неўмацаванага паселішча). Выяўлены рэшткі драўляных зрубных пабудоў 12—17 ст. (захаваліся на 2—7 вян коў), вулічная драўляная маставая, фундаменты і развалы кафляных печаў, сляды пажараў у выглядзе гарэлага дрэва і вугалёў. Знойдзены разнастайныя рэчы, якія характарызуюць заняткі і побыт насельніцтва замка: наканечнікі коп’яў і стрэл, страмёны і шпоры, прылады працы рамеснікаў, керамічны і шкляны посуд, разнастайныя вырабы з жалеза, каляровых металаў, рога і косці, шкла, каменю, скуры, манеты, у т. л. залатыя алтуны і дукат 16 ст.
На падставе комплекснага вывучэння можна лічыць, што ў 12—13 ст. гэта ўмацаванае паселішча было дзядзінцам летапіснага Ізяслаўля, на адной з яго верхніх пляцовак знаходзіўся княжацкі двор. У 14—15 ст. умацаванні адыгрывалі ролю гар. замка, з 16 ст.— уладальніцкага замка, дзе размяшчала ся рэзідэнцыя ўладальнікаў горада. У 1676 зах. палавіна замка перададзена заслаўскаму кляштару дамініканцаў, які фундавалі Крысціна Барбара Глябовіч і яе муж Казімір Ян Сапега. У 18 ст. замак страціў сваё ваеннае значэнне, рэзідэнцыя ўладальнікаў го рада была канчаткова перанесена ў загарадную сядзібу. Археал. даследаванні 3. з. праводзілі ў 1921 В. П. Сунічынскі, у 1927 A. М. Ляўданскі, у 1965 Э. М. Загарульскі, у 1967—68, 1970—71 Г. В. Штыхаў, у 1972 С. А. Адамовіч і У. А. Гілеп, у 1980— 83 Ю. А. Заяц. Помнікі манументальнага дойлідства на тэр. замка даследавалі Г. В. Штыхаў, A. А. Трусаў, Ю. А. Заяц. Раскопкамі вывучана пл. 1600 м2.