Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
ЗАСПА, археал. помнікі каля в. Заспа Рэчыцкага р-на.
Гарадзішча-1. На правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Гарадок. Даследаваў у 1957 Л. Д. Побаль. Пляцоўка ромбападобная, памер 80 x80 м. 3 боку поля ўмацавана валам (цяпер разараны). Знойдзены матэрыялы мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур. 3 па-ўн. боку да гарадзішча (урочышча Цагельня) прымыкае селішча, адначасовае гарадзішчу (разарана). На Пн ад гарадзішча выяўлены кальцыніраваныя косці, што можа сведчыць пра знаходжанне тут бескурганнага могільніка з абрадам трупаспалення.
Гарадзішча-2. У цэнтры BecKi. Умацавана дугападобным валам выш. каля 2 м. Знойдзены матэрыялы ранняга жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі.
Паміж вёскамі Заспа, Янаўка, Сцяпанаўка У. 3. Завітневіч у канцы 19 ст. даследаваў 202 курганы (усе разараны) і селішча з вял. колькасцю керамікі. Ва ўрочышчы Уборак выяўлена селішча. Даследавала В. М. Мельнікоўская. Знаходкі адносяцца да мілаградскай і зарубінецкай культур, эпохі Стараж. Русі. Гэтае селішча атаясамліваюць з тым, што даследаваў Завітневіч.
У в. Заспа на правым беразе Дняпра М. У. Бычкоў у 1981 знайшоў ляпную кераміку позняга этапу зарубінецкай культуры, 2 рымскія пацеркі (сіняя і двухколерная —
Заслаўскі манетны скарб.
звонку чырвоная, унутры белая), бронзавае кольца. Л. Д. Побаль. ЗАСЯЛЁННЕ ПЁРШАСНАЕ тэ рыторыі Беларусі. Час, калі чалавек упершыню паявіўся на тэр. Беларусі, дакладна вызначыць немагчыма. Гэтая падзея магла адбывацца ў любы перыяд міжледавікоўяў плейстацэну. Найболып стараж. прыладамі, знойдзенымі на тэр. Беларусі, з’яўляюцца крамянёвыя востраканечнік, адшчэпы з рэтушшу, скрэблападобныя прылады мусцьерскага тыпу (100—40 тыс. г. таму назад), знойдзеныя каля в.
Падлужжа Чачэрскага, /Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы Веткаўскага і Клеявічы Касцюковіцкага р-наў. Але датаванне гэтых прылад працы. не пацверджана біястратыграфічнымі метадамі. Упэўнена можна сцвярджаць пра з’яўленне чалавека на Пд тэр. Беларусі ў верхнім палеаліце (40—10 тыс. г. таму назад) напярэдадні максімуму апошняга зледзянення, пра што сведчаць стаянкі Бердыж і Юравічы.
Літ.: 480, 919. А. Г. Калечыц.
ЗАТОНЫ 1-я, гарадзішча-сховішча 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. каля в. Затоны 1-я Горацкага р-на. За 1 км на 3 ад вёскі, на левым беразе р. Проня, на мысе, утвораным 2 ручаямі, выш. над поймай 5 м. Пляцоўка авальнай формы, памеры 21X X18 м, парасла дрэвамі і хмызня ком. Па перыметры ўмацавана кальцавым валам выш. да 4,5 м, шыр. да 12—15 м. 3 боку поля ўма цавана дадатковым падковападобным валам выш. 3 м, шыр. 10 м. Паміж кальцавым і дадатковымі валамі захаваліся равы шыр. да
10 м. Выявіў і абследаваў у 1985— 86 A. А. Седзін. Культурны пласт таўшч. 0,35 м. Знойдзены адшчэпы з крэменю, у мацерыку 2 ямы глыб. 0,4 і 0,5 м.
Літ.^ 1050. A. А. Седзін.
ЗАХАРНІЧЫ, курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. За харнічы Полацкага р-на. За 2 км на ПнУ ад вёскі, у лесе. 14 курганоў выш. 1—1,5 м (адзін з іх — 3 м), дыям. 6—8 м. Выявіў і даследаваў 5 курганоў у 1969 Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне: на грунце палілі рытуальны (ачышчальны) агонь, потым пасярэдзіне вогнішча выкопвалі яму гл іб. 0,3—0,5 м, у якую апускалі труну з нябожчыкам галавой на 3. Над пахаваннем насыпалі курган.
Знойдзены бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, сярэбраныя пярсцёнкі, жал. нож, падковападобная фібула, шмат шкляных пацерак. Паводле даследаванняў касцей з дзіцячых і дарослых пахаванняў Л. М. Казей устанавіла, што дзеці хварэлі цяжкай формай рахіту, адзначаны анамаліі ў развіцці зубоў, інш. захворванні.
Датуецца 11 ст.
Літ.: 476, 1332. Г. В. Штыхаў. ЗАХОДНЕЕЎРАПЁЙСКІЯ ЗНА ХОДКІ, археал. знаходкі, якія трапілі на тэр. Беларусі з зах.еўрап. краін. Знойдзены: на гарадзішчы Збароў у Рагачоўскім р-не абломак саксонскага бронзавага кубка з выявай жанчыны і лацінскім надпісам; у Навагрудку бронзавы кубак (Памор’е, Самбія, 12 ст.) і залаты пярсцёнак з лацінскім надпісам (13—14 ст.); у Гродне сярод стараж. рэчаў Каложскай царквы бронзавы вадалей у выгля дзе коннага рыцара (Паўн. Германія, Ніжняя Саксонія, 1я пал. 13 ст.); у Ваўкавыску наверша з косці маржа ў выглядзе галавы льва, які глытае чалавека (Паўд. Германія, 2-я пал. 12 ст.); у Мінску абломак касцяной лыжачкі для прычасця ў выглядзе фігуркі святога з рогам (Францыя, 12 ст.).
Літ.: 296. Л. У. Дучыц.
ЗАЦЭННЕ, стаянка эпох неаліту і бронзы каля в. Зацэнне Лагойска га р-на. За 2 км на 3 ад в. Зацэнне, за 1 км на ПдУ ад в. Ліпкі, каля моста цераз р. Цна, па шашы Плешчаніцы — Барысаў, паабапал канала, якім выпрастана рэчышча Цны. У старажытнасці паселішча размяшчалася на невял. выступе карэннага берага возера каля вытоку з яго ракі, цяпер гэта асушаны тарфянік. Даўж. з Пн на Пд 120 м, шыр. 50 м. Выявіў у 1966 г. С. Шубара, даследаваў у 1966, 1967, 1988 М. М. Чарняўскі, ускрыта 80 м2.
У зах. прырэчнай частцы стаянкі
пад пластом торфу больш як метровай таўшчыні выяўлены праслойкі пяску, торфу і раслінных рэшткаў. Непасрэдна над мацерыком з буйназярністага азёр нага пяску выяўлены знаходкі раннене алітычнага часу, блізкія да нарвенскай і нёманскай культур на іх пачатковых этапах: крамянёвыя вастрыі са скоша ным канцом, мікраліты-ўкладышы, разнастайныя скрабкі і нажы, касцяныя лістападобныя і біканічныя наканечнікі стрэл, разцы, праколкі, кінжалы, шматзубы гарпун, матыкі з прасвідраванымі адтулінамі. Некаторыя касцяныя знаходкі арнаментаваныя. Знойдзены фрагменты вастрадонных гаршкоў з дамешкамі ў гліну раслінных рэшткаў і тоўчаных ракавін, арнаментаваныя расчосамі грэбеня. Посуд у верхняй частцы аздоблены грабеньчатымі адбіткамі, на сечкамі, наколамі, у большасці меў пад краем венчыка шэраг глыбокіх ямак. Пры пракладцы канала выяўлены абломак чоўна-даўбёнкі сярэдзіны 4-га тысячагоддзя да н. э. У больш высокіх пясчаных адкладах нешматлікія знаходкі познанеалітычнага часу. У верх нім пласце адкладаў, ва ўсх. частцы паселішча знойдзена кераміка сосніцкай культуры. Паўднёва ўсх. край помніка займаюць рэшткі селішча 17—18 ст.
Літ.: 317, 1289. М. М. Чарняўскі.
ЗАЧЭПІЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на ў 1956. Адзін з найб. буйных манетных скарбаў 17 ст. на Бе ларусі. У гліняным гаршку .знаходзі лася каля 5000 білонных і сярэбра ных манет, з якіх захавалася 2529 агульнай вагой 2600 г.
Вял. кн. Літоўскае: паўгрош літоўскі 1561 Жыгімонта II Аўгуста — Ві ленскі манетны двор; паўгрош польскі паміж 1492 і 1499 Яна Ольбрахта; паўгрош польскі (2 экз.) 1509 і са сцёртай датай Жыгімонта I Старога — Кракаўскі манетны двор; Рэч П a с п а л іт а я: шэлег 1583 — Віленскі манетны двор; дэнарый двайны 1579 С. Баторыя — Мітаўскі манетны двор; дэнарый двайны(127 экз.) 1611,1613, 1620, 1621, 162...; шэлег (1009 экз.) 1614—19,161..., 1622—27, 162..., недатаваны, са сцёртай датай; грош літоўскі (136 экз.) 1607—09, 1611, 1615, 1625—27, 162...—Віленскі манетны двор; тэрнарый (2 экз.) 1626, 1627, шэлег (2 экз.) 1596 — Пазнанскі манетны двор; тэрнарый (7 экз.) 1624, 162..., са сцёртай датай — Лобжаніцкі манетны двор; шэлег (21 экз.) 1596, 1613, 1614, 1623—26; грош польскі (7 экз.) 1613, 1623, 1624; паўтарак (238 экз.) 1614—27 — Быдгашчанскі манетны двор; грош польскі (5 экз.) 1608, 1610 — Кракаўскі манетны двор; шэлег 1596 — Мальбаркскі манетны двор; шэ лег 1588 — Олькушскі манетны двор; шылінг (766 экз.) 1588—90, 1593—
1621; драйпёлькер 1616 — Рыжскі ма нетны двор (адзнакі манетных два роў гл. ў арт. Манетныя двары Рэчы Паспалітай); Б а р б і: драйпёлькер (3 экз.) 1611, 1612 Альбрэхта Фрыдрыха; Вільд-Рэйнграфен ф. С а л ь м: крэйцар трайны недатаваны Іаана Адольфа [1585—1625] — Грумбахскі манетны двор; Л і п э: драйпёлькер 1612 Сімона VI; Магдэбург: драйпёлькер 1616 (гар. чаканка); Мансфель д—Б орнштадт; драй пёлькер 1611, 1614 Бруна II, Вільгельма, Ганса Георга, Вольрата і Обста; М юнстэрбе рг — элькрэйцар трай
ны 1616 Карла II; П а д э р б о р н: драйпёлькер 1613 Тэадора; Памеранія — Вальгаст: драйпёлькер 161... Філіпа Юлія [1592—1625]; П а м е р анія — Камін: драйпёлькер 1617
Францыска I; Памеранія — Штэц ы н: драйпёлькер 1620 Багуслава XIV; Пфальц — Хайдэльберг: наў батцэн 1582 Іаана Казіміра; Р ы тберг: драйпёлькер 1616 Іаана III; Свідніца: паўгрош свідніцкі 1521 Людовіка II Ягелончыка; Ф р ы е дб е р г: паўбатцэн 1592 Іаана Эберхарда; Хальберштадт: драйпёлькер 1617 Хрысціяна Браўншвейгскага; X амельн: драйпёлькер 1614, 1616 (rap. чаканка); Хільдэсхайм: драйпёлькер 1609 Эрнста; Хольштэйн — Готарп: драйпёлькер 1600 Іаана Адольфа; Шаумбург: драйпёлькер 1601 Эрнста; Юліх — Клеве — Б е р г: драйпёлькер (2 экз.) 1600, 1606 Іаана Вільгельма; Ягерндорф: крэйцар трайны 1616 Іаана Георга; Брандэнбург: драйпёлькер (3 экз.) 1613, 1614 Іаана Сігізмунда, драйпёль кер 1623 Георга Вільгельма— Кёльнскі манетны двор; П р у с і я: шылінг 1531 Альберта II, шылінг (14 экз.) 1625— 27, драйпёлькер (15 экз.) 1625, 1626 Георга Вільгельма — Кёнігсбергскі манетны двор; В е н г р ы я: дэнарый (3 экз.) 1551, 1552 Фердынанда I, дэнарый 1579, 1588, 159... Рудольфа II — Крэмніцкі манетны двор; Шведская Прыбалтыка: шылінг (126 экз.) 1621, 1623—27, са сцёртай датай Густа ва II Адольфа, драйпёлькер (2 экз.) 1623, 1624—Рыжскі манетны двор; Р а с і я: капейка Фёдара Іванавіча [1584—98] — Наўгародскі дзенежны
двор; капейкі (4 экз.) Барыса Фёдаравіча [1598—1605] — Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі дзенежныя двары (адзнакі дзенежных двароў гл. ў арт. Дзенежны двор). Ухаваны ў 1627—28. Зберагаецца ў Гродзенскім гісторыкаархеалагічным музеі.
Літ.: 1722. В. Н. Рабцэвіч.
ЗАШЧЫРЫНА, курганны могільнік крывічоў 1-й пал. 11 ст. каля в. Зашчырына Верхнядзвінскага р-на. За 200 м на У ад вёскі, побач з могілкамі. 46 насыпаў круглай і чатырохвугольна-круглаватай формы, выш. 0,3—1,5 м, дыям. 5—10 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца кальцавыя і авальныя раўкі. Адкрыў у 1955 Л. В. Аляксееў, даследавала 6 насыпаў у 1975 3. М. Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 і ПдЗ.
Знойдзены нож, крэсіва, бронзавыя спіральныя і пласціністыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, бронзавыя вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду. Наяўнасць балцкіх элементаў сведчыць аб прысутнасці стараж. балцкага насельріцтва. Л. У. Дучыц.