Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 415, 1226.	Ю. А. Заяц.
ЗАСЛАЎСКІ МУЗЁЙ РАМЕСТ ВАЎ I НАРОДНЫХ ПРОМЫС ЛАЎ. Існаваў у 1978—90 у г. п. Заслаўе Мінскага р-на як філіял Дзяржаўнага музея Беларускай ССР. Размяшчаўся на тэр. Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка ў будынку б. Спаса-Праабражэнскай царквы, пабудаванай у 16 ст. Меў 2 выставачныя залы (пл. 346,5 м2). Матэрыялы 1-й залы знаёмілі з гісторыяй бел. гарадоў: карта Беларусі, выявы гербаў га радоў, якія мелі магдэбургскае права. У экспазіцыі 2 й залы было
больш за 900 твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і нар. рамёстваў 10 — пач. 20 ст. Найб. каштоўна'сць маюць вырабы, знойдзеныя ў час археал. раскопак гарадоў і могільнікаў на Беларусі, у т. л. ўпрыгожанні 10—13 ст. з металу, шкла, сердаліку: скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі, амулеты, падвескі. Экспанавалася кап’ё 11 ст., наканечнікі стрэл 10—12 ст., крыжыкі 11— 13 ст., ліцейныя формачкі, тыглі 13 ст., ганчарны (12—13 ст.) і шкляны (18—20 ст.) посуд, прадметы побыту з рога і косці 10—17 ст., паліхромная кафля 16—17 ст., дэта-
Скроневыя кольцы з Заслаўскіх курганных могільнікаў.
лі збруі 16—17 ст., вырабы бел. злотнікаў (пацір 16 ст., напрастольны крыж 1625 з Навагрудка). Былі прадстаўлены таксама прылады працы, творы традыцыйных промыслаў і рамёстваў канца 19 — пач. 20 ст. Расфарміраваны ў сувязі з перадачай царквы праваслаўнай абшчыне.	A. А. Гурбо.
ЗАСЛАУСКІЯ КУРГАННЫЯ МО ГІЛЬНІКІ, група археал. помнікаў на тэр. г. Заслаўя і ў яго ваколіцах. Захаваліся даныя пра 10 курганных могільнікаў і 2 адзінкавыя курганы, усяго 367 насыпаў. Значная колькасць курганоў знішчана яшчэ да пачатку ўліку і пашпартызацыі археал. помнікаў. Мяркуецца, што спачатку тут было прыкладна 800— 1000 насыпаў. Даследавалі ў 1878 Р. Г. Ігнацьеў, у 1880-я г. М. М. Турбін, у 1921 В. П. Сушчынскі і I. П. Поляк, у 1926 і 1928 A. М. Ляў-
данскі, С. А. Дубінскі, П. В. Харламповіч і А. Дз. Каваленя, у 1957, 1965 Э. М. Загарульскі, у 1960, 1967,1971 Г. В. Штыхаў, у 1977—80, 1982 Ю. А. Заяц. Есць звесткі пра раскопкі 142 ку.рганоў. Захаваліся рэшткі 8 курганных груп і 2 асобныя курганы (усяго — 45). Большасць з іх у значнай ступені пашкоджаны.
Курганны могільнік-І.За 250 м на ПдУ ад Гарадзішча «Замэчак», на вяршыні і ўсх. схіле ўзвышша. Раней было 28 курганоў. За-
хавалася 12 круглых насыпаў выш. да 2 м, дыям. да 14 м і прадаўгаваты памерам 14X10,5X1,8 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 на гарызонце, на месцы рытуальнага вогнішча. У прадаўгаватым і адным з круглых курга ноў выяўлены двайныя пахаванні (у прадаўгаватым насыпе ў драўлянай агароджы).
Пахавальны інвентар: жал. наканечнік кап’я, сякеры, нажы, крэсіва, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, ганчарны посуд.
Датуецца канцом 10—11 ст.
Курганны могільнік-2.
У паўд. частцы горада, паміж краем могілак і стадыёнам, у напрамку р. Чарніца. У 1926 было 122, захавалася 10 курганоў. Самыя вял. курганы выш. 2 м, дыям. 10,5 м, меншыя дыям. 5—6 м, выш. 0,6— 0,8 м. Пахавальны абрад — трупа-
палажэнне ў насыпе, падкурганных ямах і на гарызонце (часта на месцы рытуальнага вогнішча), часам пад шкілетамі выяўлены рэшткі драўніны. Пахаванні адзіночныя, трапляюцца двайныя, у адным кургане — трайныя. Арыентацыя нябожчыкаў заходняя, усходняя і мерыдыяльная. У адным насыпе выяўлены пахаванні па абраду трупапалажэння і трупаспалення (рэшткі апошняга былі ў глінянай пасудзіне). У мужчынскіх пахаваннях знойдзены жал. коп’і і сякеры, сярэбраны дырхем, у жаночых — каралі са шкляных і сердалікавых пацерак, бронзавыя і жал. грыўні, бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, скроневыя кольцы (бранзалетападобныя з завязанымі канцамі). Могільнік датуецца 10 — 1-й пал. 11 ст, Большасць пахаванняў належыць крывічам.
Курганны могільнік-3. За 150 м на У ад могільніка-2, на бе разе р. Свіслач. У 1926 было 86 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (на месцы рытуальнага вогнішча). У<адным з курганоў выяўлена 2 пахаванні: па абрадах трупапалажэння і трупаспалення. У мужчынскіх пахаваннях былі жал. коп’і, сякеры, бронзавыя фібулы, у жаночых — крывіцкія бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі, брон завыя шыйныя грыўні, шкляныя пацеркі. Могільнік датуецца 10 — 1-й пал. 11 ст. Нязначная адлегласць ад могільніка-2, агульныя рысы пахавальнага абраду, ідэнтычнасць этнавызначальнага інвентару дазваляюць лічыць абодва могільнікі рэшткамі аднаго вял. курганнага могільніка крывічоў.
Курганны могільнік-4. На паўд.-зах. ускраіне горада, злева ад аўтадарогі Мінск — Вільнюс. Было 33 курганы, захавалася 19 круглых насыпаў выш. 0,5—2 м, дыям. 4—12 м, адзін насып прадаўгаваты, памеры 13,5x6x0,5 м. Вакол большасці курганоў прасоч ваюцца кальцавыя ці дугападобныя раўкі са слядамі вогнішчаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 (у адным выпадку галавой на Пд), на месцы рытуальнага вогнішча ці на падсыпцы. Выяўлены двайныя і трайныя пахаванні ў адным насыпе.
Пахавальны інвентар: упрыгожанні з каляровых металаў, шкла і каменю, рэшткі драўляных вёдзер, ганчарны посуд. Сярод упрыгожанняў металічныя дрыгавіцкія філігранныя пацеркі, скро невыя кольцы (пярсцёнкападобныя, S-канцовыя і пярсцёнкападобныя з завітком на канцы).
Могільнік датуецца канцом 10— 11 ст.
Курганны могільнік-5. Насупраць замка, на левым беразе
канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Было 23 курганы, захавалася 18 насыпаў выш. 0,4—1,7 м, дыям. 4—10 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце гала вой на 3 (у адным на У), на месцы рытуальнага вогнішча ці ў падкурганнай яме. У 2 курганах двайныя пахаванні. Пахавальны інвентар: упрыгожанні з каляровых металаў (у т. л. пярсцёнкападобныя і S-канцовыя скроневыя кольцы) і шкла, прадметы побыту з жалеза і косці, ганчарны посуд. Могільнік датуецца 11 (ці канцом 10) — 1-й чвэрцю 12 ст.
Курганны могільнік-6. За
Шкляныя пацеркі 11 ст. з Заслаўскіх курганных могільнікаў.
1 км на ПнУ ад замка. Былі 44 насыпы, захавалася 6 курганоў выш. 0,5—2 м, дыям. 6—17 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 (радзей на У) на гарызонце, часта на месцы рытуальнага вогнішча.
Пахавальны інвентар: жал. сякеры, нажы, крэсіва, упрыгожанні з каляровых металаў, шкла і бурштыну, гліняны посуд, рэшткі драўляных вёдзер. Зной дзены 2 гліняныя гаршкі з клеймамі ў выглядзе двухзубца (знак Рурыкаві чаў), рамесніцкія інструменты, філігранныя металічныя пацеркі, сярэбраныя дэнарыі Стэфана I (Венгрыя), Атона і Адэльгейды (Германія).
Датуецца 2-й пал. 10 — пач. 12 ст.
Курганны могільнік-7. За 1,5 км на ПдЗ ад гарадзішча «Замэчак», у вярхоўі р. Чарніца, у лесе. 10 насыпаў выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—10 м. Каля асновы асобных курганоў з трох бакоў выяўлены ямы ў форме паўмесяца, да палавіны запоўненыя попелам ад рытуальнага вогнішча. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 і Пн, на месцы рытуальнага
вогнішча. У адным кургане выяўлена двайное пахаванне.
Пахавальны інвентар: бронзавае на верша булавы, крук для падвешвання зброі, жал. нажы, крэсіва, тачыльны брусок, бронзавы пярсцёнак, касцяны грэбень.
Датуецца 10—11 ст.
Курганны м о г і л ь н і к 8. За 1 км на У ад гарадзішча «Замэчак«, у лесе. 7 насыпаў выш. 0,5—1,2 м, дыям. 3,5—8,5 м. Каля асновы асобных насыпаў выяўлены сляды каль цавых раўкоў.
Курганны могільнік-9. За 1,5 км на Пд ад гарадзішча «Замэчак», у лесе, 7 насыпаў, з іх 6 круглых выш. 0,4—1,2 м, дыям, 4—8 м, адзін з іх прадаўгаваты, памеры 9x6,5Х Х1,13 м. Каля аднаго кургана выяўлены ямы ў форме паўмесяца з попелам ад рытуальнага вогнішча. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, галавой на 3 і Пд, на месцы рытуальнага вогнішча. У адным насыпе выяўлена двайное, у прадаўгаватым — упускное пахаванні. Усе пахаванні жаночыя.
Пахавальны інвентар: сярэбраныя і бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя, сердалікавыя, хрусталёвыя пацеркі, скроневыя кольцы (пярсцёнкападобныя з крукападобнымі канцамі, пярсцёнка падобныя з завітком на канцы і спіральнай ці ажурнай аплёткай, спіралеканцавыя трохпацеркавыя), ганчарны посуд.
Датуецца 2-й пал. 10—11 ст.
Курганны м о г і л ь н і к -10. За 2 км на Пд ад гарадзішча «Замэчак», у вярхоўі р. Чарніца. 3 круглыя і адзін прадаўгаваты курган. Усе насыпы пашкоджаны. Выш. круглых насыпаў 0,9—1,2 м, дыям. 6 м, памеры прадаўгаватага 11,65х Х7,65X1,35 м. Уздоўж яго выяўлены раўкі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, на месцы рытуальнага вогнішча. У прадаўгаватым насыпе асн. пахаванне арыентавана па падоўжнай восі кургана, другое, упускное,— па папярочнай. Пахавальны інвентар: упрыгожанні з каляровых металаў (бранзалет, пярсцёнак, падвескі, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы з завіткамі на канцы і без іх), шкляныя пацеркі, ганчарны посуд. Датуецца 2-й пал. 10 — 1-й пал. 11 ст.
Курган-1. За 1,6 км на ПдУ ад гарадзішча «Замэчак», каля правага берага р. Чарніца. Памеры 10,5X9,5X1,3 м.
Курган-2. Каля паўд. краю мо гілак. Выш. 1,1 м, дыям. 8 м. Пашкоджаны.
Літ.; 415, 417,716. Ю. А. Заяц. ЗАСОУЕУСКІ МАНЕТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў в. Засоўе Лагойскага р-на ў 1974. У гаршку з зялёнай палівай (зберагліся рэшткі) захавалася 741 сярэбраная, 8 залатых і 5 манет фальшывых.
Вял. кн. Літоўскае. Аляк сандр Ягелончык [1492—1506] — паў-
грош літоўскі; Жыгімонт II Аўгуст — паўгрошы літоўскія (5 экз.) 1556, 1557, 1560, 1565, траякі літоўскія (11 экз.) 1562, 1563, 1564, чворак літоўскі 1566; контрамаркіраваныя паўталеры (4 экз.) Іспаніі (гл. Талеры «спадчыны каралевы Боны») Карла I [1519—56] і Філіпа II [1556—98], Рэч Паспал і т а я. Стэфан Баторый — траякі літоўскія (25 экз) 1580—86, польскія (6 экз.) 1583, 1584, 1586, рыжскія (30 экз.) 1581, 1583—86; Зыгмунт III Ваза — траякі літоўскія (44 экз.) 1590— 99, 1601, польскія (406 экз.) 1588— 1605, з невыразнымі датамі і недатава ныя, рыжскія (148 экз.) 1589—1600, з невыразнай датай, грош польскі 1604, шастакі (31 экз.) 1596, 1599, 1601. Брауншвейг-Вандэль6 ю т э л ь (герцагства), Генрых Юлій — талеры 1593, 1600. Венгрыя, Янаш Запальян — дукат 1540. Г е р м а нская імперыя, Рудольф II, чаканка імперскіх гарадоў: Гамбург — сярэбра ныя гульдэны 1585, 1607, Кёльн — талер Х5П, Кампен — дукат 1598. I сп а н і я — макукіна 16 ст. Іспанскія Нідэрланды, Філіп II — патагон 1567. контрамаркіраваны гербам Зеландыі (гл. Контрамаркіраванне ма нет), паўпатагон Гельдэрна 1567. К ар ы н т ы я (эрцгерцагства), Карл — дукат 1576. Курляндыя (герцагства), Фрыдрых і Вільгельм — трайныя грошы (5 экз.) 1599, 1600, 1606. Саксонія (курфюрства), Аўгуст— талеры 1562, 1570, 1573, 1580; Хрысціян Iталер 1589; Хрысціян II, Іаан Георг і Аўгуст — талеры 1592, 1599, 1600, 1603, І605; Іаан Казімір і Іаан Эрнст — талеры 1591, 1593. 3 л у ч а н ы я П р авінцыі (Галандская рэспубліка), Вестфрызія — рыксдаальдэры 1596 — 1598; Галандыя — дукаты 1603, 1608; Утрэхт— дукат 1608. Цешын (герцагства), Адам Вацлаў — траяк 1596. Трансільванія (княства), Стэфан Бачкай — трайны грош 1608. Чэхія (каралеўства), Рудольф II — паўталер 1590. Турцыя (Асманская імперыя), Мухамед III—залаты алтун 1595. Фальшывыя манеты — падробкі паўгроша літоўскага Жыгімонта II Аўгуста [1545—72], траякоў каронных польскіх (3 экз.) 1600, 1601 і рыжскага 1599 Зыгмунта III Вазы. Скарб ухаваны ў 17 ст., не пазней 1608. Зберагаецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ.	"	В. Н. Рабцэвіч.