Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Будынак прамавугольны ў плане з 4 алькежамі па вуглах, накрытымі шлемападобнымі дахамі, з мезанінам у цэнтр. частцы, меў гонтавы вальмавы дах складанай канфігурацыі. Гал. ўваход аформлены 4-калонным порцікам. Сіметрычны яму ўваход з паркавага фасада выходзіў на галерэю. Інвентар 1796 захаваў звесткі пра планіроўку і інтэр’ер палаца да яго перабудовы. Тагачасны будынак меў (гл. схему): сені, 2 пакоі, капліцу, аптэчку, 2 спальні, «сакрэтныя» памяшканні, сталовую, буфетную, гасціную, гардэроб, канцылярыю, залу, 2 вуглавыя пакоі. Сцены болыпасці пакояў былі абклеены шпалерамі з рознакаляровым малюнкам, столь пабелена і ўпрыгожана разеткамі. Падлога з дошак і паркету.
У 1989 на месцы драўлянага палаца праведзены археал. даследаванні, поўнасцю ўскрыты падмуркі, складзеныя з вял. камянёў і цэглы-пальчаткі. Недалёка ад палаца выяўле ны рэшткі пабудовы, якая згарэла каля 1-й пал. 17 ст. У магут ным слоі вугалю знойдзены кавалкі гаршковай кафлі пач, 17 ст., пепаліванага і моранага посуду і інш. Л. У. Іванова, В. Р. Кукуня, A. В.
Квяткоўская. ЗАЛЕССЕ, паселішчы каля в. Залессе Чачэрскага р-на.
Паселішча-1 верхнедняпроўскай культуры. За 500 м на ІІнЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў, паміж азёрамі Казённае і Уступ. Памер 20 X 15 м. Выявіў у 1926 К. М. Палікарповіч, даследаваў у 1965 64 м2 I. I. Арцёменка, у 1976 абследавала
А. Г. Калечыц. Культурны пласт 0,1—0,15 м, залягае непасрэдна пад дзёрнам. Знойдзены фрагменты таўстасценных вастрадонных гаршкоў з ямачна-трабеньчатым арнаментам, крамянёвыя прылады працы (скрэблы, ножападобныя і сякерападобныя пласцінкі). Датуецца 3-м тысячагоддзем да н. э.
Паселішча-2 эпохі неаліту і бронзавага веку. За 2 км на Пн ад вёскі, на паўд.-ўсх. беразе воз. Асухі, ва ўрочышчы Карэнік. Выявіў у 1926 Палікарповіч, абследавалі ў 1965 Арцёменка, у 1978 Калечыц. Культурны пласт 0,15 м. Знойдзены
Залеская сядзіба; талерка з выявай ся дзібы Агінскіх. 19 ст.
Залеская сядзіба: рэшткі бутэлек («рэйнскі каменны тавар»).
крамянёвыя прылады працы, фрагменты ляпной керамікі.
Літ.: 479, 863. А. Г. Калечыц. ЗАЛЬВЯНЫ, стаянкі эпохі мезаліту каля былой в. Зальвяны Мастоўскага р-на (цяпер у межах г. Масты).
Стаянка 1. На мысе тэрасы р. Зальвянка. Выявіў у 1958 Л. С. Клейн. Культурны пласт цёмна-шэрага колеру. Знойдзены мезалітычныя бакавыя разцы на пласцінках, канцавыя скрабкі, ганчарная кераміка і інш.
Стаянка-2. За 800 м на 3 ад б. вёскі, на ПнЗ ад дарогі з Мастоў на Кулыпычы, на пясчаным павы-
шэнні самай высокай тут левабярэж най тэрасы Нёмана. Выявіў у 1986 М. М. Чарняўскі. Знойдзены матэрыялы эпохі мезаліту.
ЗАЛЯДДЗЕ, паселішча каменнага і бронзавага вякоў каля в. Заляддзе Гомельскага р-на. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Астроўкі, на пясчанай выдме поймы права га берага р. Іпуць. Выявіў у 1977 В. П. Пічукоў, у 1978 А. Г. Калечыц сабрала з паверхні помніка крамянёвыя скрабкі, нажы, скоблі, свяр дзёлкі, праколкі, прылады, якімі сек лі, скраблі, рэзалі, а таксама тра пецыі, мікрапласціны, пласціністыя наканечнікі стрэл, фрагменты ляпнога посуду. Большая частка знаходак адносіцца да мезаліту (9—5-е тысячагоддзі да н. э.).
ЗАМАК (ад замбк, замыкаць), 1) замкнуты комплекс з абарончых элементаў і жылых пабудоў, абведзены лініяй умацаванняў з зямлі, дрэва і каменю. На Беларусі 3. пачалі бу даваць у 2-й пал. 12 ст. 2) Жыллё феадала эпохі сярэднявечча. 3) Назва турмы ў бел. горадзе. На Беларусі 3. былі агульнадзярж. прызначэння (велікакняжацкія, каралеўскія) і прыватнаўласніцкія (магнацкія, царкоўныя, шляхецкія). Структура іх абароны складалася з драўляных (астрогі, вастраколы, гародні, пар каны, тарасы), мураваных (каменныя, цагляныя) ці глінабітных сцен з баявымі памостамі-галерэямі і звязаных з імі драўляных, мураваных ці камбінаваных (фахверкавых) шмат’ярусных вежаў з разнастайнымі па прызначэнні і абрысах байніцамі. Часта ў 3. была гал. вежа — данжон, якая служыла жыллём, назіральным пунктам і апошнім рубяжом абароны. У краінах Сярэдняй Азіі, Арабскага Усходу, Закаўказзя (5—8 ст.), Зах. Еўропы (11— 12 ст.) 3. мелі выгляд прамавуголь ных мураваных збудаванняў з глухімі сценамі і адпавядалі тактыцы пасіўнай абароны. Планава-кампазіцыйныя асаблівасці такіх 3. спалучалі эліністычныя, рымскія і мясц. традыцыі ваеннага дойлідства. Пазней (11—12 ст.) тактыка актыўнай абароны прывяла да будаўніцтва 3. нерэгулярнай планіроўкі (крыжацкія 3. ў Сірыі і Палесціне), дапасаваных да складанага рэльефу мяс цовасці, са сценамі і вежамі, асна шчанымі байніцамі і машыкулямі. Уваходныя брамы 3. дадаткова ўмацоўвалі барбаканамі і абарон чымі равамі. Акрамя абарончых, у 3. сталі ўключаць жылыя, культавыя і гасп. пабудовы. У перыяд феадалізму ў Еўропе з развіццём артылерыі 3. абкружалі абарончымі бастыённымі збудаваннямі (спачатку з абмуроўкай курцін і валоў, потым толькі землянымі збудаваннямі). На Беларусі першыя 3. з’яўляліся агульнагар. велікакняжацкімі цытадэлямі (Гродзенскі Стары
замак). Некаторыя з іх мелі значныя памеры (замкі ў Полацку, Віцебску). 3. ставіліся на ўзгорках («горныя») ці ў нізінах («дольныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную планіроўку. Да 15 ст. вядомы 2 тыпы 3.: разнастайныя па абрысах на ўзвышшах, план якіх паўтараў канфігурацыю рэльефу, і размешчаныя ў нізінах звычайна з рэгулярнай планіроўкай з шырокім выкарыстаннем равоў з вадой (Ляхавіцкі замак). Пашыраны 3., абнесеныя драўлянымі (Радашковічы, Пінск, Гомельскі замак, Ма гілёўскі замак) і мураванымі (Лідскі замак, Крэўскі замак, Навагрудскія замкі, Мірскі замак, Быхаўскі замак, Смалянскі замак, Любчанскі замак) сценамі. Пры будаўніцтве 3. быў пашыраны спосаб 3-слаёвай, т. зв. «лусковай» муроўкі; 2 цагляныя сцяны і забутоўка паміж імі з дробнага каменю і бітай цэглы, залітыя вапнавым растворам. Часта вонкавыя паверхні сцен выкладаліся з каменю (Ліда, Крэва і інш.). Ужы валася таксама мяшаная (паласатая) муроўка, калі рады валуноў, пакладзеных на вапне, выраўноўваліся радамі буйнафарматнай цэглы, a прасветы паміж камянямі закладваліся кавалкамі цэглы. У замкавым будаўніцтве Беларусі прасочваюцца сувязі з рус. (Ноўгарад, Пскоў) і зах.-еўрап. абарончым дойлідствам. У некаторых 3. сустракаюцца элементы раманскай архітэктуры (вежы Навагрудскага, Гродзенскага, Лідскага і інш. 3.), у большасці замкавых збудаванняў 15—16 ст.— рысы стыляў готыкі (стральчатыя крыжовыя скляпенні з нервюрамі, стральчатыя аркі акон і дзвярэй) і рэнесансу (замак у Міры). 3 17 ст. ў архітэктуры 3. пераважаюць барочныя рысы. У сярэдзіне 16 ст. пашырыліся 3. з бастыённай сістэмай умацаванняў (Ляхавічы, Заслаўскі замак), зрэдку будаваліся мурава ныя бастэі. 3 канца 16 ст. замкавае будаўніцтва паступова трансфармавалася ў палацава-замкавае (Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, Гальшанскі палац). Прыватнаўласніцкія феад. рэзідэнцыі 17—18 ст. складаліся з паасобных умацаван няў і палаца, якому адводзілася гал. роля ў арх. кампазіцыі. Многія старыя замкі рэканструяваліся, абкружаліся паркамі. У 1-й пал. 19 ст. сярэдневяковыя ўмацаванні замянялі крэпасцямі са шматкіламетровымі лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі. Замкавае буд-ва паўплывала на архітэктуру ўмацаваных храмаў (Мураванкаўская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Камайскі касцёл, Быхаўская сінагога), жылых дамоў (Гайцюнішскі дом-крэпасць), гарад скіх брам, сядзібных дамоў і інш. збудаванняў. На Беларусі замкамі часта называлі палацы 18 ст. (Гродзенскі каралеўскі палац і інш.).
Літ.: 210, 211, 949, 1201, 1280, 1424, 1430, 1499, 1500. М. А. Ткачоў. ЗАМАСЦЯНЫ, археал. помнікі каля в. Замасцяны Ваўкавыскага р-на.
Селішча-1. На ўсх. і паўн.ўсх. ускраінах вёскі, на левым беразе р. Рось. Выявіла ў 1958 Ф. Д. Гурэвіч, абследавалі ў 1984 Я. Г. Звяруга, у 1988 В У. Шаблюк. У культурным пласце таўшч. 0,4—0,5 м сустракаюцца фрагменты стараж,рус. керамікі. Найб. знаходак 16— 18 ст.: гліняны посуд, кафля, курыльная люлька. Паводле картаграфічных даных, у 1797 на месцы селішча знаходзіўся двор феадала (ЦДВГА СССР, ф. ВУА, спр. 25243, л. 5).
Накладны замок 17 ст. з Заслаўя.
Замкі 17 ст. з Мінскага замка.
Селішча-2. За 150 м на 3 ад вёскі. Сярод знаходак кераміка позняга сярэднявечча, косці жывёл, каваныя цвікі, рыжскі солід Густава II Адольфа Вазы [1621—32].
Паводле картаграфічных даных, у 1797 на гэтым месцы знаходзілася невял. паселішча, верагодна, засценак. В. У. Шаблюк.
ЗАМОК, прыстасаванне для замыкання дзвярэй, куфраў, шафаў, ланцугоў, аковаў і інш. У дзяржавах Стараж. Усходу вядомы з 2-га тысячагоддзя да н. э. На тэр. Беларусі ва ўжытку з 10—11 ст. Падзяляліся на навясныя (здымныя) і нерухомыя (унутраныя). Асновай канструкцыі жал. навясных 3. да 16 ст. быў спружынны механізм, П-падобная дужка-скаба і корпус, які складаўся з вялікага (для спружыны) і малога (дзе мацаваўся свабодны канец дуж кі) цыліндраў. Пры дапамозе ключа, які ўводзіўся ў корпус, спружыны сціскаліся і дужка магла рухацца ўверх. Паводле формы корпуса, ключа і ключавой адтуліны цыліндрычныя 3. падзяляліся на шматлікія тыпы, у т. л. індывідуальныя з асабліва складанай канструкцыяй. Унутраныя 3. таксама мелі падобную канструкцыю: цыпелем ключа ўціскалася спружына і засаўка перасоўвалася. У 16 ст. на Беларусі паявіліся навясныя 3. новай кан струкцыі з круглым, прамавугольным або трохвугольным корпусам і дужкай на шарніры, якая свабодна адкідвалася. Іх механізм быў значна прасцейшы за папярэдні — свабодны канец дужкі заціскаўся пласцінкай-засаўкай, якую адсоўвалі паваротам ключа. 3 17 ст. вядомы вінтавыя 3. (аснова канструкцыі — гарызантальны цыліндр, у якім трубка з разьбой унутры і спіралепадобнай спружынай звонку) і 3. т. зв. «шведскага» тыпу (у вертыкальным цыліндры корпуса была шпуля, якая замыкала дужку сваім рабром). У 18 ст. пашырыліся рэпкападобныя 3., блізкія да сучасных узораў. Былі ва ўжытку цалкам драўляныя 3., якія адмыкаліся з дапамогай спец. каленчатых ключоў.
Літ.'.Л^, 1035. Г. М. Сагановіч. ЗАМОПІША, стаянка ранняга мезаліту каля в. Замошша Верхня дзвінскага р-на Віцебскай вобл. За 2,5 км на ПнЗ ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Зах. Дзвіна, на выш. 11,5 м над узроўнем вады. Адкрыў у 1983 і даследаваў у 1983—85 У. П. Ксяндзоў (раскапана 732 м2). Культурны пласт разбураны ворывам, другасным засяленнем тэр. помніка ў часы сярэднявечча. Культурныя рэшткі эпохі мезаліту сустракаюцца на глыб. 0,35—0,55 м ад сучаснай паверхні.