Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
вавусы [1102—38], проба«750, ма са«0,57 г. Уладзіслаў II Выг н а н н і к [1138—46], проба« 875, маса«0,50 г. Баляслаў IV К учаравы [1146—73], проба«938, маса«0,46 г. Мешка III Стары [1173—77, 1190, 1198—1201, 1202], проба«875, маса«0,26 г. Ген рых I Барадаты [1228—38], проба«875, маса«0,18. Уладзіс-
лаў I Лакетак[1320—33], лотавая проба XIV, маса«0,34 г. Казімір
монт I Стары [1506—48], проба I 1/а, маса 0,37 г. Зыгмунт III Ваза [1587—1632], чаканка 1619—24 і недатаваная, проба I '/2, маса 0,36 г.
Літ.: 1671, 1693. В. Н. Рабцэвіч.
ДЭНДРАХРАНАЛОГІЯ (грэч. den dron дрэва + chrdnos час +logos навука), навуковая дысцыпліна пра метады датавання гіст. падзей, стараж. драўляных збудаванняў і прыродных з’яў, заснаваная на ана-
лізе гадавых кольцаў драўніны. Велічыня гадавых кольцаў залежыць ад кліматычных, глебавых і інш. знешніх фактараў, на якія рэагуе дрэва (як біялагічны арганізм) змяненнем гадавога прыросту. Графічнае адлюстраванне велічынь гадавых кольцаў тарцовых спілаў дрэва паказвае гэтыя змены. Серыі графі каў з некалькіх стагоддзяў дазваляюць вызначыць дакладную дату кожнага спілу з дапамогай аднаго або некалькіх узораў з вядомай датай парубкі. Метад Д. шырока выкарыстоўваюць пры вывучэнні клімату мінулага. Д. падраздзяляюць на дэндракліматалогію, якая займаецца рэканструкцыяй мінулых кліматычных умоў, і ўласна Д., з дапамогай якой па гадавых кольцах датуюць і падзеі мінулага. Вывучаць клімат мінулага па змяненнях велічынь гадавых кольцаў упершыню прапанаваў Леанарда да Вінчы. Першыя практычныя крокі ў даследаванні клімату па гадавых кольцах зрабілі К. Ліней, А. Пакорні і Ф. Н. Шведаў. Метад Д. ўпершыню выкарыстаў А. Дуглас пры датаванні ацтэкскіх паселішчаў у Амерыцы (1929). Масавая шкала Д. ў ЗША даведзена да 59 г. да н. э. 3 2-й пал. 20 ст. Д. пачалі выкарыстоўваць у Англіі, Нарвегіі, СССР, Фінляндыі, ФРГ і Швецыі. Вывучалі дуб, елку, хвою, лістоўніцу. У 1950-я г. ў Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АН СССР I. М. Заматорын даў адноснае датаванне археал. матэрыялу Пазырыкскіх курганоў Сярэдняй Азіі. У пач. 1960-х г. В. Я. Віх роў і Б. А. Колчын прадатавалі ўзоры драўніны з раскопак Ноўгарада, выкарыстаўшы для складання графікаў росту гадавых кольцаў паўлагарыфмічныя дыяграмы. Са стварэннем наўгародскай абсалютнай дэндрахраналагічнай шкалы стала магчымым датаваць стараж. драўляныя збудаванні з дакладнасцю да 1 года. У лабараторыі Ін-та археалогіі AH СССР (створана ў 1959) Колчын і Н. Б. Чарных прадатавалі многія стараж. гарады Усх. Еўропы, у т. л. і Полацк (1965). Устаноўлена, што ў Полацкай зямлі на жыццё хваёвага лесу аказваў уплыў той жа экалагічны фактар, што і ў раёне Ноўгарада, і кліматычныя ваганні аднолькава фіксаваліся ў структуры драўніны хваёвых лясоў. Усяго з раскопак полацкага Верхняга замка даследавана 138 узораў дрэва з храналогіяй ад 1139 да 1300. Крайнімі кропкамі храналагічнай шкалы Мсціслава з’яўляюцца даты 1115 і 1343, Берасцейскага гарадзішча — 1048 і 1433. Спроба дэндралагічнага вывучэння дрэва з раскопак Мінскага замка зроблена Э. М. Загарульскім і П. А. Русавым.
Датаваны асобныя ўзоры драўніны з Віцебска і Слуцка. Агульная дэндрахранэлагічная шкала Усх. Еўропы даведзена да 788 г.
Літ.: 202, 385, 409, 551, 560, 702, 1031, 1323, 1333.
П. А. Русаў, Г. В. Штыхаў. ДЭРМАТАГЛІФІКА [грэч. ddrma (dermatos) скура + glyphe гравірую], навука пра скураныя малюнкі далоняў і падэшваў у чалавека і некаторых малпаў. Тэрмін Д. прапанаваны амерыканскімі вучонымі, афіцыйна зацверджаны ў 1926 на 42-й сесіі амерыканскай Асацыяцыі анатамаў. Mae некалькі кірункаў. Этн і ч н а я Д. вывучае характар і прычыны зменлівасці скурных малюнкаў у розных рас і народаў, яе даныя шырока выкарыстоўваюць для праверкі гіпотэз па сістэматызацыі рас і паходжанні асобных наро даў. Генетычны кірунак у Д. вывучае механізм перадачы па спадчыннасці папілярных (сасочкавых) малюнкаў, магчымасці выкарыстання іх як дыягнастычнага тэста пры спадчынных хваробах. А н а т а м і чн ы кірунак вывучае сувязі скурных малюнкаў з сасудзістым пучком і нервовымі адросткамі, а таксама ўзнікненне ў плода скурных малюнкаў (марфагенез). Даследаваннямі ўстаноўлена, што асн. віды малюнкаў — петлі, завіткі і дугі паяўляюцца на 17-м тыдні эмбрыянальнага развіцця, а ў 5-месячнага плода назіраецца ўстойлівы тып сігнальных барознаў і скурных малюнкаў, які на працягу далейшага жыцця не мяняецца, a пасля неглыбокіх раненняў аднаўляецца. У судовай медыцыне (дактыласкапія) скурныя малюнкі вы карыстоўваюць для ідэнтыфікацыі асобы.
Літ.: 235, 293, 1164. Л. I. Цягака. ДЭФЕКТЫ МАНЁТЫ, пашкоджан не манетнага кружка або выявы на манеце, якое ўтварылася ў працэсе вырабу манеты ці яе абарачэння. Да Д. м. адносяць адсутнасць сегмента кружка з-за недакладнай вырубкі, скразныя адтуліны з-за недабра якаснай адліўкі, пашкоджанне ў працэсе штампоўкі (зрушэнне штэмпеля, заглыблены адбітак відарыса), недабраякаснасць манеты з-за дэфекту штэмпеля, пашкоджанне манеты падчас яе абарачэння.
ДЭФЁКТЫ ШТЭМПЕЛЯ, пашкоджанне працоўнага інструмента для вырабу манет; адна з прычын дэфекту манеты. Узнікае ў час вырабу штэмпеля (памылка гравёра ў легендзе ці выяве, прамая гравіроўка, а не люстраная), яго эксплуатацыі (трэшчыны ці сколы краёў, якія ўтвараюць рэльефны адбітак на манеце, забруджванне, з-за якога страчваюцца элементы літар і выяў). Д. ш. трэба адрозніваць ад дэфектаў, перададзеных дэфектнымі пуан сонамі або пашкоджаным матач нікам.
ЕГАРЭЙЧАНКА Аляксандр Андрэевіч (н. 23.4.1955, г. Канатоп Сумскай вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1982). Скончыў БДУ (1977). У 1977—87 навук. супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Ін-та гісторыі АН БССР. 3 1988 — у БДУ. Даследаваў пераважна культуры жал. веку на Беларусі. Падчас разведак на
A. А. Егарэйчанка.
ГІрыпяці і яе прытоках адкрыў невя домыя да таго помнікі археалогіі, правёў раскопкі на паселішчах жал. веку Івань Слуцкага.Халопенічы Глускага, Давыд-Гарадок Столінскага, Востраў Пінскага, Кашчэлічы Вілейскага р-наў. Аналізуючы тапаграфію ўмацаваных паселішчаў, прыйшоў да высновы, што мілаградскія плямёны будавалі гарадзішчы на роўных месцах ці ўзвышшах ся род балот, насельніцтва ж сумежных культур лясной зоны — на высокіх пагорках ці мысах па берагах рэк і азёр. На падставе асаблівасцей ляпнога посуду і домабудаўніцтва вылучыў сярэднебел. варыянт мілаградскай культуры. Выказаў меркаванне аб значнай ролі падсечнага земляробства ў эканоміцы плямён Бел. Палесся ў эпоху жалеза, аб этнакультурнай сітуацыі на тэр. Паўн. і Паўд. Беларусі ў раннім жал. веку.
Тв.: Тнпологня городніц Белорусского Полесья в раннем железном веке // Краткне сообшення Нн та археологнн AH СССР. М., 1980. Вып. 162; К нсторнн населення Белорусснн в раннем железном веке // Сов. археологня. 1982. № 1; Раскопкн городніца у д. Холопеннчя // Древностн Белорусснн н Лнтвы. Мн., 1982; Аб характары земляробства і земляробчых прылад працы ў насельніцтва Беларускага Палесся ў раннім жалезным веку // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 3; Племена куль-
туры штрнхованной керамнкн н славянскнй мнр // Труды V Междунар. конгресса археологов-славнстов. Кнев, 1988. Т. 4 В. С. Вяргей.
ЕЗЯРЫШЧАНСКІ ЗАМАК, комп лекс драўляна-земляных умацаванняў 14—17 ст. за 3 км ад г. п. Езярышча Гарадоцкага р-на, на востраве воз. Езярышча, каля в. Мястэчка. Пляцоўка чатырохвугольнай формы, памеры 100X120 м. 3 усх. і паўн. бакоў захаваліся валы выш. 2—4 м, выразна бачны месцы, дзе стаялі 3 вежы. Дыям. іх каля 15 м, выш. насыпаў каля 7 м. 3 паўн. боку прасочваецца роў, які аддзяляў замак ад астатняй тэр. вострава. У час
Авальная пласціна з геаметрычным арнаментам і жаночая статуэтка з біўня маманта са стаянкі Елісеевічы.
паводкі нізкая частка залівалася вадой, і замак ператвараўся ў астраўную крэпасць. Паводле польскага храніста Р. Гейдэнштэйна, у 16 ст. Е. з. меў значныя ўмацаванні і разам з Полацкім замкам панаваў над «усім краем». У Лівонскую вайну 1558—83 узяты рус. войскамі (1565) і спалены, потым адбудаваны. У 1579 яго знішчылі ў час штурму войскі караля Стэфана Баторыя, пазней адноўлены. У пач. 17 ст. ў час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны па загаду караля Зы гмунта III Вазы езярышчанскім старостам К. Сакалінскім. У жніўні 1654 рус. войскі на чале з ваяводам Сямёнам Стрэшневым захапілі за мак.
Замчышча абследаваў у 1950 Л. В. Аляксееў. У 1971 Г. В. Штыхаў зрабіў план замчышча і правёў шурфоўку (2x2 м). У 1979 В. М. Ляўко правяла раскопкі на пл. 100 м2 і прарэзку паўд. вежы з валам. Прарэзка паказала, што выш. насыпу ад цэнтра да асновы 6 м, радыус — 12 м, ядро пачатковага ва-
ла з шчыльнай ярка-чырвонай гліны, выш. 1,5 м. Вал і насып пад асновай вежы раздзяляліся ровам глыб. 0,8—1 м. На пляцоўцы, што была асновай вежы, выяўлены фрагмент (каля 1 м) з сумесі гліны, пяску, гравію і дробнага камення. Вышэй яго залягала праслойка цьмянай афарбоўкі з вял. колькасцю вугалю і попелу, над якой зафіксаваны рэшткі драўляных канструкцый. Яны перакрыты культурным пла стом каля 1 м, дзе быў больш позні падмурак вежы, складзены з 2 ярусаў буйных валуноў. Знойдзеная кераміка сведчыць, што пабудова і аднаўленне вежы адносіцца да 14— 15 ст. Гэта пацвярджаецца пісьмовымі крыніцамі, паводле якіх у 14 ст. існавала Азярышчанская воласць з цэнтрам у Азярышчы (цяпер Езярышча). Для абароны насельніцтва парубежнай воласці і быў, верагод на, пабудаваны замак. У разведачным раскопе пл. 100 м2 на паўд. ускраіне гарадзішча каля вала куль турны пласт 0,15—0,4 м. У мацерыку выяўлена шмат ям, запоўненых попелам і шлакам. Большасць керамікі адносіцца да 14—15 ст.; паводле формы і арнаменту яна блізкая да матэрыялаў з Арэшка і Пскова, датаваных 14—15 ст. Адзінкавыя знаходкі 16—17 ст. (паліваная кераміка, кафля) сведчаць, што ў гэты перыяд замак выкарыстоўваўся насельніцтвам як сховішча падчас ваенных дзеянняў. Частка керамікі адносіцца да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. і да 8—10 ст., што сведчыць аб наяўнасці тут паселішча яшчэ да пабудовы замка.
Літ.: 34, 157, 673, 724, 990, 1076.
В. М. Ляўко.
ЕЛІСЕЕВІЧЫ, верхнепалеалітыч ная стаянка 1-й пал. апошняй стадыі валдайскага зледзянення ў в. Елісеевічы Бранскага р-на. На правым беразе р. Судасць. Адкрыў у 1930 К. М. Палікарповіч, даследавалі ў 1935, 1936, 1946, 1948 Палікарповіч, у 1936 Ф. М. Завярняеў, у 1946 М. В. Ваяводскі, у 1963—68 У. Дз. Будзько.