Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
жы, ромбападобныя, трохвугольныя, лістападобныя, пласціністыя наканечні кі стрэл, скоблі, свярдзёлкі, вастрыі, некалькі сярпоў і інш. Кераміка — вастрадонныя, прамасценныя, ледзь пашыраныя ўверсе гаршкі. Венчыкі пасудзін прамыя або злёгку адагнутыя звонку, зрэдку па краі зроблены несапраўдны валік. Неалітычны посуд упрыгожаны адбіткамі грабеньчатага штампа, ямкавымі ўцісканнямі, лапчастымі адбіткамі. Частка фрагментаў неарнамента ваная. Частка керамікі належыць сярэднедняпроўскай, сосніцкай і шмат валікавай керамікі культурам.
За 2 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Грыва, ва ўрочышчы Яблынчына Грыва і на краі тарфянога масіву выяўлены 3 паселішчы каменнага веку.
Літ.: 479.	А. Г. Калечыц.
ДУБРАУКІ, археал. помнікі каля в. Дубраўкі І'арадоцкага р-на.
Курганны могільнік. За • 2 км на 3 ад вёскі, каля воз. Беленькае, побач з сучаснымі могілкамі. Захавалася 20 курганоў выш. 0,5 м, дыям. 5—9 м. Некаторыя, напэўна, тыпу жальнікаў. У 1901 даследаваў 3 курганы Л. Ю. Лазарэвіч-Шапялевіч, у 1972 абследаваў Г. В. Штыхаў. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне (2 курганы) і трупаспаленне. У адным пахаванні знойдзены нож і кольца, у другім — шкілет і ляпны гаршчок. Паводле Лазарэвіча-Шапялевіча, курганы належалі ўсх. славянам.
Каменныя крыжы. За 2 км адвёскі, на могілках 16—19 ст., каля курганнага могільніка. Захавалася 5 крыжоў на магілах, абкладзеных камянямі. Выш. крыжоў 0,5—1,2 м. Некаторыя датуюцца 14—17 ст.
Літ.\ 645.	Г. В. Штыхаў.
ДУБРОВА, этнаграфічна-археал. помнік «Дзявочая Гара» на тэр. Валожынскага р-на, за 500 м на 3 ад в. Дуброва Маладзечанскага р-на.
Звесткі пра «Дзявочую Гару» ўпершыню апублікаваны ў «Геагра фічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (т. 2, 1881), дзе прыводзіцца мясц. паданне, паводле якога на гары закапана жывая дзяўчына і разам з ёй пахаваны 2 хлопцы, якія загінулі ў час спаборніцтва стаць яе мужам. Там жа ляжаў вялізны камень, дзе нібыта сядзела дзяўчына ў час спаборніцтва. Абследаваў і правёў раскопкі ў 1987—90 Э. М. Зайкоўскі. «Дзявочая Гара» — адзін з самых высокіх пунктаў у гэтай мясцовасці — знаходзіцца паблізу водападзелу Зах. Бярэзіны і Свіслачы, амаль уся зарасла лесам. У найб. высокай паўн.-ўсх. частцы размеш чана больш за 20 курганоў (выш. 0,5—1,5 м, дыям. 6—12 м) і вял. яма (магчыма, асталася ад каменя, згаданага ў паданні). 8 курганоў раскапаны, з іх 6 у асн. групе і 2 у
групе з 3—4 курганоў каля зах. краю пляцоўкі. Два болыпыя курганы складзены з камянёў, перасыпа ных зямлёй, астатнія насыпаны з зямлі і ўнізе абкладзены вянком з камянёў. Пахаванні размешчаны ў асн. у падкурганных ямах, арыентаваны галавой на 3 (з некаторымі адхіленнямі). У большасці курганоў выяўлены шкілеты (а ў адным кургане і чэрап дзіцяці). Сярод знаходак сярэбранае скроневае кольца, канцы якога заходзяць адзін за адзін, аб ломкі ганчарнага посуду, пярсцёнак
Адзін з раскапаных курганоў «Дзявочая Гара» каля в. Дуброва Маладзечанскага р-на.
і шкляныя пазалочаныя пацеркі 2-й пал. 11 ст. Частка магіл без інвентару. У зах. групе ў 2 раскапаных курганах косці шкілета ляжалі ў па рушаным парадку. У самым высокім кургане асн. групы знойдзены шкі лет мужчыны, пахавальны інвентар не выяўлены. Калі лічыць «Дзявочую Гару» сімвалам культу язычніцкай багіні кахання і ўрадлівасці, a большасць курганоў — рытуальны мі пахаваннямі жрыц, то можна згадаць апісанне стараж.-рымскім аўтарам Тацытам святога гаю багіні плоднасці ў племені лугіяў. Тацыт прыводзіў звесткі, іпто той асяродак культу (святы гай) абслугоўваў жрэц у жаночым адзенні, жанчыны былі жрыцамі. Штосьці падобнае, відаць, было і на «Дзявочай Гары». Да нядаўняга часу на гары святкавалася купалле, што можа быць звязана з традыцыяй выкарыстання «Дзявочай Гары» ў язычніцкія часы. У ходзе шурфоўкі ў інш. месцах гары культурны пласт не выяўлены.
Літ.: 37, 58, 674, 904. Э. М. Заіікоўскі. ДУБРОВЕНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. у г. Дуброўна, каля сутокаў рэк Дуброўна і Дняпро. Займаў мысавую частку левага берага Дняп ра. Меў прамавугольную арыентаваную па лініі У — 3 форму (каля 125 X 45 м). Пляцоўка замчышча была абкружана земляным валам (у наш час ссунуты на схілы) і ўзвышалася над паверхняй вады на 8— 8,5 м. 3 пункта гледжання абароны Д. з. меў вельмі зручнае месцазнаходжанне: з Пн яго прыкрывалі воды шырокага і глыбокага Дняпра, з Пд і 3 — воды Дуброўны з прадуманай сістэмай запруд. Глыбокі роў і нізіна
аддзялялі замак ад «места» (горада) з яго складаным рэльефам. Да замка вёў адзіны шлях па вузкім насыпе дамбе. Вясной абарончы роў з У за паўняўся вадой, і Д. з. ператвараўся ў востраў сярод вірлівай вады. У 16—18 ст. замак падзяляўся на 2 часткі: уласна замак (90x45 м) і падзамак (35x45 м, быў размешча ны на 1 м ніжэй за замкавы дзядзі нец). Паміж імі ішла раздзяляльная сцяна з уязной брамай. У 1393 мясц. ваколіцы адзначаны ў дароўнай грамаце кн. Дзмітрыя Семяновіча як «земля пустая Дубровенская».
Паводле археал. матэрыялаў, паселішча ў вусці Дуброўны ўзнікла на мяжы 15—16 ст. У пач. 16 ст. Дуброўна згадваецца ў дакументах у сувязі з ваен. дзеяннямі паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. Напэўна, умацаванні «горада» таго часу былі слабыя. Нямецкі дыпламат і падарожнік 3. Герберштэйн, які ў 1517 праязджаў праз Дуброўну, зафіксаваў і нанёс на сваю «Карту Московнн» выявы Д. з. ў выглядзе 2-яруснай вежы. У 1-й чвэрці 16 ст. горадам і замкам валодаў кн. Юрый Іва
навіч Ільініч. 3 1570 Д. з. належаў кн. Глябовічам, у 17—18 ст.— Сапегам. У 1535 і 1562 дубровенскія ўмацаванні спальвалі войскі царскіх ваявод, ад нак у сувязі з прыгранічным становішчам і размяшчэннем на важнай дарозе Смаленск — Масква іх хутка аднаўлялі. У 1580 горад зноў занялі рус. войскі, аднак умацаванні яго, відаць, не пацярпелі. Добры стан умацаванняў адзначаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач, які пабываў тут у жніўні 1593: «Дуброўна — горад і ў гэтым месцы апошні пагранічны замак супроць масквіцян. Горад ляжыць на Дняпры, а па другі бок замка працякае рака Дуброўніца. Гэты замак шырокі ў акружнасці, толькі ўвесь драўляны». Вядомы «Інвентар Дубровенскага зам ка, цэйхгауза і шпіхлераў і ўсяго, што ў гэтым замку выяўлена», складзены 28.5.1545 рэвізорамі Андрыянам Парэнбакам і Якубам Гаецкім. Як сведчыць дакумент, на шляху ў замак стаяў ума цаваны «прыгародак» — падзамак, куды траплялі праз «новарэстаўраваную і пакрытую» дахам Старую браму. Падзамак быў абнесены астрогам і акрамя праезнай варотнай меў яшчэ 3 новыя вежы. Падрабязнае апісанне кожнай з іх у інвентары адсутнічае. Можна дапусціць, што яны былі не менш за 2 ярусы вышынёй. У двары падзамка размяшчалася некалькі жылых і гасп. па будоў, кожная з якіх аддзялялася ад суседняй агароджаю з часаных слупоў. Асобна стаяў цэйхгауз. На тэр. ўласна замка можна было трапіць праз спец. праезд. Па перыметры Д. з. раней стаялі сцены гародні, а з найб. небяспечнага боку ад р. Дуброўна — 2 вежы. Адна з іх, «башта рагавая», знаходзілася над Дняпром, другая — за домам гараднічага. На час складання інвентара замест гародняў замак меў сцены ў выглядзе «астрога». Была яшчэ адна адзіночная «вежа высокая, старая» каля ўезда ўзамак. Шлях у Д. з. праходзіў па пад’ём ным мосце. які падымаўся жал. ланцугамі. У цэйхгаузе было 18 гармат, у т. л. 4 серпянціны і 3 імянныя бронзавыя гарматы з надпісамі «Каштелян Мннскнй, подскарбнй ВКЛ», «Юркгн Тышкевнч», 5 шмыгаўніц, 5 «кіёў простых жалезных», 6 «кіёў, падобных на вузкія марціры», 64 гакаўніцы, 68 пяхотных мушкетаў, 37 ручніц, а таксама 39 вял. і цяжкіх мушкетаў — «кабыл», з якіх стралялі са спец. падставак — «форкетов». Усяго ў цэйхгаузе Д. з. знаходзілася 242 адзінкі агнястрэльнай зброі. Паводле інвентара, да іх было 11 бронзавых 2-часткавых форм для адліўкі вял. і малых ядраў і куль, 14 жал. і 4 каменныя формы, значны запас боепрыпасаў: 56 коп (3360 шт.) рознай велічыні ядраў, 19 фунтаў куль, 122 каменныя ядры і ядры з волава і аблітыя волавам, значная колькасць шроту — «глоту», 6 з чвэрткай пудоў мушкетнага і 15 з лішкам пудоў гармат нага пораху, больш за 41 пуд салетры, 24 парахавыя ступы і 180 таўкачыкаў да іх, шмат парахаўніц, патранташаў. 3 халоднай зброі было 4 старасвецкія шышакі, 229 пяхотных і 5 казацкіх шабель, аздобленых срэбрам, 16 коп’яў, 113 сякерак, 179 бердышоў без абухоў, «набнвных серебром», і 17 з абухамі. Сярод абмундзіравання гарнізонных гайдукоў у цэйхгаузе мелася «жупаноў белых гайдуцкіх 26, жупаноў чырвоных 170, 7 зялёных, лісою падбітых, 181 блакітная дэлія, падшытая белым «кіром», 22 шапкі-катанкі белыя, 200 чорных ша-
пак-макрак». Называюцца прапарцы на коп’ях, 11 сцягоў-харугваў, у т. л. харугвы гараджан і сельскіх жыхароў, якія ў абавязковым парадку ўдзельнічалі ў абароне замка. Былі барабаны — «бубны», сігнальныя трубы і многае інш. Запас хлеба захоўваўся ў 10 свірнах. У перыяд вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Дуброўна і замак моцна пацярпелі. Дыпламат Б. TaHep, які ў верасні 1678 праязджаў праз Дуброўну, нісаў, што горад паступова прыходзіў у сябе пасля вайны. У канцы 17 ст. Дуброўна пераходзіць ад Глябовічаў да гетмана польнага ВКЛ і віленскага ваяводы Казіміра Сапегі. Паколькі ў час Паўн. вайны 1700—21 Сапегі былі на баку шведаў, Дуброўну разам з замкам занялі і спалілі калмыкі спец. атрада рус. капітана Салаўёва. Некаторы час горадам і навакольнымі вёскамі валодаў паплечнік Пятра I кн. А. Д. Меншыкаў, пасля Паўн. вайны — зноў Сапегі. У 1712 у Дуброўне замка не было. Тут стаяў толькі «двор», загароджаны новым дубовым штыкетнікам і часткова папраўлены старым. На момант складання інвентара была яшчэ няскончаная і ненакрытая ўязная брама. Пляцоўку «двара» займалі гасп. і жылыя пабудовы. У 1730-я г. замак быў адноўлены і праіснаваў да 1772.
Літ.: 17, 441. 836. М. А. Ткачоў. ДУБРОУНА, горад, цэнтр Дубровенскага р-на, на р. Днепр, пры ўпадзенні ў яго р. Дубровенкі і р. Свінкі. За 92 км на ПдУ ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша — Смаленск, аўтадарогамі злучаны з Оршай, Горкамі. Размешчана на гарыстай мясцовасці, узвышшы чаргуюцца з ярамі і поймамі рэк.
За 100 м на У ад упадзення р. Дубровенка ў Дняпро, на левым беразе Дняпра, на ўзгорку знаходзіцца стараж. гарадзішча Д. Пляцоўка памерам 120 Х40 м, узвышаецца над поймай на 5—8 м. 3 ПдУ да пляцоўкі прымыкае насып, на якім была дарога і ўезд на гарадзішча. Вядома з 1873. Абследавалі ў 1930 I. А. Сер баў, у 1972 У. Ф. Ісаенка. У пач. 1980-х г. на гарадзішчы пабудаваны 2 корпусы помпавай станцыі аэрацыі. У 1989 праведзена шурфоўка пляцоўкі і паўн. схілу гарадзішча. Выяўлены керамічны посуд і кафля 16—17 ст. На беразе Дняпра сабраны пад’ёмны матэрыял таго ж часу.