Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 7, 96, 209, 924, 949, 950, 1189, 1200. М. А. Ткачоў.
КАМЯНІ 3 НАДПІСАМІ, помнікі археалогіі і палеаграфіі. На Беларусі іх вядома больш за 30. Найчасцей на іх высечаны імёны, старажытнахрысціянскія выразы. Найб. вядомы Барысавы камяні, Рагвалодаў камень, Варацішын камень, KaMani каля вёсак Пнеўшчына (Горацкі р н), Вярба (Аршанскі р-н), Паставічы (Старадарожскі р-н), Холмеч (Рэчыцкі р-н), Пышна (Лепельскі р-н). Распаўсюджаны таксама стараж. намагільныя камяні з надпісамі; напр., камень 16 ст. на магіле Андрэя Каліны ў в. Галубічы Петрыкаўскага р-на.
Літ.: 909, 910.
Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўкоў. КАМЯНІ 3 ПАГЛЫБЛЁННЯМІ, культавыя валуны з натуральнымі альбо зробленымі чалавекам выемкамі і паглыбленнямі розных форм (карытаі талеркападобныя, цыліндрычныя і інш.). Вядомы на тэр. ўсёй Еўропы. На Беларусі выяўлена больш за 20 такіх камянёў. Найб. вядомыа з іх: каля вёсак Палашкі (Воранаўскі р-н), Махірава (Полацкі р-н), Бертаўшчына (Міёрскі р-н), Жабінка (Глыбоцкі р-н), Лебедзева (Маладзечанскі р-н), Жукаўка (Вілейскі р-н), Шклянцы (Докшыцкі р-н).
Літ.: 22,, 825, 1075,,1495.
КАМЯНІ СА ЗНАКАМІ, помнікі археалогіі і палеаграфіі, звязаныя са стараж. культамі і размежаван-
нем зямель. На іх нанесены раз настайныя па форме і памерах крыжы, крыжы ў спалучэнні з літарамі і надпісамі (напр., Барысавы камя ні), манаграмамі, стрэлачкамі, пад ковамі, малюнкамі. Найб. распаўсюджаны валуны з выявай аднаго крыжа: каля вёсак Алексінічы (Сенненскі р-н), Збляны (Лідскі р-н), Завос се (Навагрудскі р-н), Крываль (Любанскі р-н), Лучыцы (Петрыкаўскі р-н), Грабаўцы (Жабінкаўскі р н) і інш. Камяні з выявай 2—3 крыжоў вядомы каля вёсак Шайцерава (Верхнядзвінскі р-н), Талькунцы (Воранаўскі р-н). Прыблізна 10 камянёў, на якіх высечаны крыжы
Камянецкая вежа. Рэканструкцыя Я. Куліка.
Байніца Камянецкай вежы.
ў спалучэнні з літарамі, выяўлены каля вёсак Камень (Вілейскі р-н), Краснікі (Докшыцкі р-н), Хвіневічы і Явар (Дзятлаўскі р-н), Геранёны (Іўеўскі р-н), Стайкі (Лагойскі р-н). Вядома 7 камянёў з высечанай на іх падковай: каля вёсак Мачаны (Лагойскі р-н), Кадарышкі (Шаркоўшчынскі р-н), Камянполле (Міёрскі р-н), Шавуры (Браслаўскі р-н), Сёмкаў Гарадок(Мінскі р-н), Юхаві чы (Расонскі р-н), Вялічкаўцы (Ушацкі р н). Камяні з высечанымі на іх малюнкамі вядомы каля вёсак
Ліпск (Докшыцкі р-н) і Шайбакі (Шчучынскі р-н). На першым выява чалавека, на другім — галоў чалавека і каня, лука і стралы, а таксама краты.
Літ.: 525, 813, 909, 910, 1253.
/7. У, Дучыц, Э. А. Ляўкоў.
КАМЯНІ «ЧОРТАВЫ», культавыя валуны, з якімі звязаны нар. павер’і пра чорта. Напрыклад, чорт нёс камень, каб ім разбіць божы храм ці падперці ў ім дзверы, хаваўся каля каменя, чэрці спраўлялі каля каменя свае святы, шылі адзенне, малолі муку (адсюль — чортавы жорны). Сустракаюцца камяні-следавікі, на якіх, паводле павер’яў, адбіты ступні (капыты, лапы) чорта. Даследчыкі мяркуюць, што такія KaMBHi звязаны з культам язычніцкага бога Велеса. К. «ч». сустракаюцца на тэр. Беларусі, Літвы, Латвіі. На Беларусі вядома каля 20 такіх камянёў, з іх найб. вядомыя каля вёсак Ратынцы і Камень (Валожынскі р-н), Забор’е (Стаўбцоўскі р-н),
Вароніна, Забор’е (Сенненскі р-н), Жукаўка (Вілейскі р-н), Асовы (Докшыцкі р-н).
Літ.: 674, 1495.
Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўкоў.
КАМЯНІ КРАЎЦЫ, камяні шаўцы, археал. помнікі культавага прызначэння; валуны, якія, паводле паданняў, самі шылі адзенне (боты) або з’яўляліся хатай краўца (шаўца), праклятых за тое, што працавалі ў святочны дзень. Ахвяра ванні камяням і паданні пра іх з’яўляюцца водгаласам вераванняў глыбокай старажытнасці. На Беларусі вядома прыблізна 10 такіх камянёў. Акрамя назвы Кравец, Шавец маюць таксама назвы Сцяпан, Чортаў камень, Змееў камень, Гом сін камень і інш. Найбольшую цікавасць уяўляюць камяні ў вёсках Куранец (Вілейскі р н), Вароніна (Сенненскі р-н), Гогалеўка (Чашніцкі р-н), Камень (Валожынскі р н), Стары Пагост (Міёрскі р н), Краснікі (Докшыцкі р-н).
Літ.: 66, 136, 213, 674, 813.
Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўкоў.
КАМЯНІ СЛЕДАВІКІ, гл. ў арт Следавікі.
КАНВЕРГЁНЦЫЯ (лац. convergere набліжацца, сыходзіцца) у а р х еал о г і і, наяўнасць у комплексах (сукупнасць рэчаў адной культуры, аднаго паселішча, жытла, пахавання і інш.) аднолькавых прыкмет, рэчаў, прыёмаў апрацоўкі, якія ўзніклі не на аснове запазычання, генетычных або традыцыйных сувя зей, узаемаадносін сваяцтва або спадчыннасці, а выключна пад уплы вам мэтазгоднасці, аднолькавых умоў існавання, як вынік знаходжання плямён на адной і той жа ступені грамадскага развіцця, наяўнасці аднаго гасп.-культ. тыпу. Кан вергенты (рэчы, тыпы, з’явы і інш.) у розных этнасаў узнікаюць неза лежна адзін ад аднаго і таму не могуць выкарыстоўвацца для вы святлення пераймальнасці культур, вызначэння ступені іх этнакультур най генетычнай блізкасці або свая цтва. , У. Ф. Ісаенка.
КАНІБАЛІЗМ, людаедства, антрапафагія, паяданне людзьмі чалавечага мяса. У глыбокай старажытнасці К. быў пашыраны ў многіх плямён і народаў. Ен узнік на раннім этапе каменнага веку ў выні ку недахопу ежы. Тэрміны «канібалізм» і «канібал» узніклі ў эпоху вял. геаграфічных адкрыццяў, калі Хрыстафор Калумб сутыкнуўся з людаедствам індзейцаў-караібаў і назваў іх «каніба». На тэр. Еўропы факты К. ўстаноўлены на Крапін скай палеалітычнай стаянцы неандэртальскага чалавека (Югаславія). Наяўнасць К. ў эпоху позняга неа літу ў Еўропе і Азіі многія археолагі прызнаюць несумненным. Пра яго
існаванне сведчаць матэрыялы даследаванняў першабытных паселішчаў на Пн Беларусі. Знікненню К. садзейнічала прыручэнне жывёл і развіццё жывёлагадоўлі. Людаедства доўгі час існавала толькі ў сувязі з рэлігійна магічнымі звычаямі. Вядомы факты К., выкліканыя пра цяглым голадам, які ўзнікаў у розных народаў. Напр., паводле Наўгародскага летапісу, пасля землетрасення 1230, у выніку голаду і мору людзі елі мох, жалуды, ліпавую кару, сабак, катоў, трупы людзей; некаторыя забівалі людзей, каб харчавацца іх мясам. Выпадкі К., справакаванага голадам, рэгістра валіся і значна пазней.
, Н. П. Александровгч. КАНКАЛОВІЧЫ, стаянка эпохі мезаліту каля в. Канкаловічы Стаўб цоўскага р-на. За 400 м на ПнЗ ад вёскі, на зах. краі пясчанага павышэння ўздоўж правабярэжнай т.эра сы Нёмана, над затарфаваным no плавам. Даўж. з Пн на Пд 140 м, шыр. 30—40 м. Даследаваў у 1981 М. М. Чарняўскі. Ускрыта 44 м2. Культурны пласт таўшч. да 0,3 м, невыразна акрэслены.
Знойдзены лістападобныя свідэроідныя наканечнікі стрэл, геам. мікраліты, скрабкі, нажы, разцы, фрагменты ке рамікі канца неаліту.
Датуецца 7—5-м тысячагоддзямі да н. э. , М. М. Чарняўскі.
КАНСЕРВАЦЫЯ (ад. лац. conservatio захаванне) уархеалогіі, комплекс мерапрыемстваў па захаванні формы і памераў, натуральнага колеру, тэкстуры і фактуры матэрыялаў, а таксама павелічэнні трываласці археал. знаходак ад розных уздзеянняў; абавязковая частка археал. даследавання. К. палявая (а п е р а т ы ў н а я) праводзіцца ў палявой рэстаўрацыйнай лабараторыі адразу пасля таго, як прадмет знойдзены, каб прадухіліць яго разбурэнне пры ўзаемідзеянні з навакольным асяроддзем. Звычайна знойдзены прадмет размяшчаюць ва ўмовах, якія аднаўляюць асяроддзе яго існавання ў культурным пласце. Такая апрацоўка выкарыстоўваец ца як часовая мера захавання, таму асн. патрабаваннем да сродкаў кансервацыі з’яўляецца зваротнасць (магчымасць правесці рэкансервацыю). К. ў стацыянарнай лабараторыі забяспечвае магчымасць нрафесійнай рэстаўрацыі. К. лабараторная (доўгачасовая)апрацоўка прадметаў і аб’ектаў пэўным метадам, якая праводзіцца з улікам іх стану, ступені разбуранасці, умоў далейшай эксплуатацыі. Заклікана ўмацаваць і стабілізаваць іх формы і памеры без змянення ко леру, тэкстуры і фактуры матэрыялу. Лабараторная К. звязана з глы бокім пранікненнем кансерванту ў структуру матэрыялу, які апрацоўваюць, таму неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць пры выбары сродкаў кансервацыі, право
дзіць яе з улікам сучаснага тэхнічнага ўзроўню і ў адпаведнасці з навук. патрабаваннямі. Захаванасць археал. рэчаў з арганічных матэрыялаў (косці, скуры, драўніны і тканін) звычайна бывае нездавальняючай. Для іх умацавання выкарыстоўваюць рэчывы як з прыродных, так і з сінтэтычных матэрыялаў. Гл. таксама Кансервацыя г)раў ніны. С. Ю. Казанская.
КАНСЕРВАЦЫЯ ДРАЎНІНЫ, комплекс мерапрыемстваў па кансервацыі археал. прадметаў з дрэва. У культурным пласце дрэва захоў ваецца пры ўмове павышанай вільготнасці або сухасці. На Беларусі, як правіла, сустракаюцца вільготныя культурныя пласты. Мяккія пароды дрэва (ліпа, асіна і інш.) асабліва моцна насычаюцца вільгаццю. Драўляныя рэчы і аб’екты, вынятыя з вільготнага культурнага пласта, пачынаюць хутка ўсыхаць. Пры гэтым паверхневыя слаі драў ніны памянпіаюцца ў аб’ёме хутчэй, чым унутраныя, што прыводзіць да дэфармацыі драўніны і разбурэння яе паверхні. Акрамя таго, прадметы ў пэўнай меры змяніпаюцца ў аб’ёме (мяккія пароды драўніны ўсы хаюць болып, рэчы з самшыту, ядлоўцу і некаторых інш. парод амаль не ўсыхаюць). У палявых умо вах знаходкі з вільготнага культур нага пласта можна змясціць у ёміс тасць з вадой, а для транспарціроўкі і далейшага захавання — абгарнуць марляй, намочанай у слабым растворы антысептыку (напр., фармаліну або пентахлорфеналяту натрыю) і запаяць у поліэтыленавыя пакеты. Прынцып К. д. насычанай вадой заснаваны на замяшчэнні вады кан сервавальным саставам з наступ ным яго зацвярдзеннем у структуры аслабленых клетачных сценак драўніны. Пры лабараторнай кансерва цыі сярод шматлікіх кансервантаў найб. распаўсюджаны водараства ральны воск — поліэтыленгліколь, які добра стабілізуе форму і памеры прадмета. Аднак спосабы апрацоўкі гэтым прэпаратам патрабуюць шмат часу, пасля апрацоўкі фрагменты вырабаў набываюць цёмны колер, горіп склейваюцца, часта павышаецца гіграскапічнасць рэчаў і аб’ектаў. Выкарыстоўваюць і метад кансерва цыі вільготнай драўніны шляхам вымарожвання ў вакууме. Масавы матэрыял можна апрацаваць цыкліч най папераменнай апрацоўкай у 2 ваннах — гарачай, дзе ёсць раствор цукру і інш. дабаўкі, і халоднай з дабаўкамі феноласпіртоў. У залежнасці ад памераў і ступені разбу рэння, 5—7-разовая апрацоўка за бяспечвае павслічэнне трываласці, стабілізацыю форм і памераў з заха ваннем натуральнага колеру, тэксту ры і фактуры матэрыялу. Закансер ваваныя такім чынам фрагменты вырабаў лёгка склейваюцца і таніруюцца, не патрабуюць асаблівых