• Часопісы
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Літ.: 800, 1011, 1230.
    Н. I. Здановіч, А. А. Трусаў, A. Н. Плавінскі.
    КЛЕЙН Леў Самуілавіч (н. 1.7. 1927, г. Віцебск), археолаг. Скон чыў Ленінградскі ун-т (1951). У 1960—81 на кафедры археалогіі Ленінградскага ун та. У 1990—92 чытаў лекцыі ў Берлінскім, Капенгагенскім, Кембрыджскім, Мадрыдскім, Оксфардскім і інш. ун-тах. Даследуе пытанні паходжання славян і інш. народаў, славянскую язычніцкую рэлігію, праблемы тэарэтычнай археалогіі. У 1948 удзельнічаў у раскопках Мінска, у 1955— 56, 1958 абследаваў стаянкі камен нага веку зах. часткі верхняга Паня моння.
    Тв.: К постановке вопроса о пронсхожденнн славян // Проблемы оте чественной н всеобіцей нсторнн. Л., 1969: Археологнческне прнзнакн мнг рацнй (Доклады советской делегацнн на IX МКАЭН в Чнкаго). М„ 1973; Археологнческне нсточннкн. Л., 1978; Археологнческая тнпологня. Л., 1991; A panorama of theoretical archaeolo­gy // Current Anthropology. Chicago. 1977. Vol. 18. № 1; Arhaeological typology. Oxford, 1982.
    КЛЕПАЧЫ, каменны могільнік кан ца 14 — пач. 16 ст. каля в. Клепачы Слонімскага р-на. За 2,5 км на 3 ад вёскі, за 20 м на Пд ад воз. Бяздоннае. На пляцоўцы памерам 200 X Х50 м больш за 100 магіл. Адкрыў і даследаваў у 1955 славяна-літоўскі атрад Прыбалтыйскай комплекс най экспедыцыі (кіраўнік Ф. Д. Гу рэвіч), абследавалі ў 1974 I. Ф. Іса енка, у 1982 A. В. Квяткоўская. Паводле мясц. падання, у даўнія ча сы на месцы возера была вёска. Аднойчы завітаў сюды Бог у абліччы старога жабрака і папрасіў кавалак хлеба. Толькі адна жанчына зліта валася над ім, дала яму бохан у дарогу. Вырашыў Бог пакараць людзей за сквапнасць, а жанчыну папярэдзіў, каб ішла з вёскі і не азіралася. Але яна не вытрымала і на пагорку за вёскай азірнулася за спінай раскінулася вялікае возера. А жанчына ператварылася ў камень, падобны на жаночую фігуру з доўгай касой.
    Магілы, згрупаваныя па 2, 3 і болып, іірацягнуліся няроўнымі радамі з Пн на Пд. У галаве пахаванняў вял. камяні, зрэдку крыху меншыя — у нагах. Нека торыя камяні абчасаны з бакоў, на адным выбіты крыж выш. 9 см. Каменныя вымасткі авальнай формы (1,7 X Х1,ОХО,35 м, 2,6Х 1,4X0,35 — 3,ЗХ X 1,3x0,3 м) у адзін слой, часам адсут нічаюць. У пахаваннях цэнтральнай часткі (найб. старажытнай часткі мо гільніка) выяўлены вуглі і інвентар. Большасць даследаваных магіл (55) без інвентару. Пахавальны абрад — трупа палажэнне ў авальных ямах, звужаных каля дна (глыб. ад 0,55 да 1 м). Шкі леты ляжалі на спіне (за выключэннем падхавання, дзе дзіцячы іпкілет крыху павернуты на правы бок), галавой час цей на ПдЗ ці 3, зрэдку на Пн. У боль шасці пахаванняў выяўлены рэшткі дамавін, вугалі, якія размяшчаліся над усім шкілетам, не дасягаючы чэрапа, над чэрапам і нагамі, толькі над нагамі. Побач з магільнымі ямамі прасочаны рэшткі
    рытуальных вогнішчаў. Пад вымасткамі ў слоі гумусу, зрэдку ў запаўненні магільных ям знойдзены фрагменты не паліванай, у т. л. моранай, ганчарнай керамікі канца 14—16 ст. На венчыках некаторых гаршкоў лінейны арнамент у 1 ці 2 рады, у адным выпадку на тулаве хвалісты арнамент. Пахавальны інвентар бедны, у асноўным жаночыя ўпрыгожанні: бронзавае скроневае кольца з 3 кроплепадобнымі падвескамі, завушніцы 3 тыпаў (кольца з бронзавага дроту, перавітага на адным канцы кава лачкам дроту, з дзвюма ажурнымі падвескамі ў цэнтры; кольца з гладкага бронзавага дроту, двойчы перавітага другім кавалачкам дроту, завушніца ў форме запытальніка, шпількі для маца вання галаўных убораў, пярсцёнкі, аз
    Дзядзінец Клецка 11 ст. Фота 1923.
    Бронзавая піпілька тыпу «пус ейпі» (1), завушніцы (2, 4), скроневае кольца (3), пярсцёнкі (5, 6) з каменнага могільніка Клепачы.
    добленыя 3 равочкамі і з круглым на вершам у выглядзе пласцінкі, бронзавая спражка з кавалачкам тканіны, расшы тай тонкім медным дротам. Аналіз вы масткаў, пахавальнага інвентару і аб раду сведчыць, што, нягледзячы на афіцыйнае прыняцце хрысціянства, да пач. 16 ст. нябожчыкаў хавалі па водле язычніцкага абраду.
    , A. В. Квяткоўская. КЛЕПАЧЫ, назва манет фальшы-
    вых у бел. дакументах 16—18 ст. КЛЕЦК, горад, цэнтр Клецкага р-на, на р. Лань. За 140 км на ПдЗ ад Мінска, чыг. станцыя на лініі Асіповічы — Баранавічы, аўтадарогі на Нясвіж, Баранавічы, Слуцк. У 10 ст. на месцы К. ўзнікла неўмацаванае паселішча, якое выконвала ролю адм. цэнтра дрыгавіцкага насельніцтва, што жыло ў вярхоўях Лані і Ушы. Забудова дзядзінца і вакольнага горада, развіццё рамяства і гандлю ператварылі К. у тыповы стараж.-рус. горад. К. 10—13 ст.
    складаўся з дзядзінца і вакольнага горада.
    Дзядзінец размешчаны на левым беразе р. Лань, ніжэй упадзення ў яе р. Сільнай, на прырэчным схіле марэннага ўзгорка. Даследавалі ў 1961, 1966 і 1967 П. Ф. Лысенка, у 1983 М. А. Ткачоў, у 1988 В. С. Пазнякоў. Уяўляе сабой рэшткі цэнтр. ўмацавання — Высокага замка. Перпіапачатковае неўмацаванае паселішча на месцы дзядзінца існа вала ў 1—5 ст. н. э. і належала да культуры штрыхаванай керамікі. Тут знойдзены чарапкі гліняных гаршкоў, грузік, шлакі, косці жывёл. У 2 й пал. 10 ст. на гэтым месцы ўзнікла паселішча, у сярэдзіне 11 ст. пабудаваны дзядзінец, які займаў і частку неўмацаванага селішча. Дзядзінец формай падобны да круга (памеры 90X100 м, пл. 0,75 га), умацаваны пясчаным валам шыр. 14 м, выш. 2,5 — 3 м. У 12—13 ст. вал падсыпаны, яго шыр. дасягнула 18 м, выш. 3,5—5 м; знешні схіл умацаваны пластом гліны. 3 боку поля дзядзінец быў аддзелены ровам. На грэбені валоў дзядзінца стаялі драўляныя сцены. ІІадчас археал. раскопак сабрана вял. калекцыя вырабаў з жалеза, каляровых металаў, шкла, каменю, косці.
    3 прылад працы знойдзены нажы, долаты, свердлы, наждачны круг, з рэчаў хатняга ўжытку — замкі, ключы, абручы вядзёр, грабяні, крэсівы, з упрыгожанняў — шкляныя і бронзавыя бранзалеты, пацеркі, скроневае кольца, нашыўныя бляшкі. Даследаваны рэшткі ювелірнай майстэрні 1-й пал. 13 ст., дзе сабра на 3,5 кг неапрацаванага бурштыну. Вялікую цікавасць уяўляюць сабой знаходкі трох наканечнікаў вор ных прылад і фрагмент бронзавай чашы, вырабленай у Германіі. У 14—15 ст. Клецк перажываў заняпад, але дзядзінец працягваў выконваць свае ваенна-абарончыя функцыі. У 1503 і 1506 яго драў ляныя ўмацаванні спалены і разбураны крымскімі татарамі. На праця гу 16 ст. дзядзінец, як і ўвесь горад, паступова адбудаваны. Інвентар 1626 упершыню дае новую наз ву дзядзінца — Высокі замак (у ад розненне ад Дольнага замка — б. вакольнага горада). Высокі замак таксама меў драўляныя сцены і адну вежу-браму, на якой знаходзіўся гадзіннік. У час раскопак ускрыты рэшткі пабудоў, мураваных сцен, цэгла-пальчатка, дахоўка, кафля. Сабрана калекцыя рэчаў 16—17 ст.: наканечнікі стрэл, стальныя пласціны панцыра, ключы, завесы, цвікі і інш. Высокі замак з усімі пабудовамі разбураны ў сярэдзіне 17 ст. рус. войскам падчас рускапольскай вайны, больш не адбудоўваўся і прыйшоў у заняпад. Збераг лося гарадзішча з рэшткамі валоў. Пляцоўка пакрыта дзірваном. За 300 м на ПнЗ ад дзядзінца, на левым беразе Лані знаходзіўся курганны могільнік К. (упамінаецца ў інвентары за 1552).
    Вакольны горад быў асн. рамесніцкай і гандл. часткай стараж. К. Mae форму паўкруга (даўж. 400 м, пл. 7,6 га), які з 3 бакоў абкружае дзядзінец і канцамі выхо дзіць да р. Лань. Пляцоўка вакольнага горада ўступам узвышаецца над наваколлем у паўн. частцы на 3,7 м, ва ўсходняй — на 0,5—1,2 м, у паўднёвай — каля 4 м. 3 боку поля абкружана ровам (цяпер засыпаны зямлёй), які ва ўсх. частцы меў шыр. каля 8 м і глыб. 2,2 м. Сцены і дно яго ўмацаваны глінай, перамяша'най з буйназярністым жві рам. На валах стаялі драўляныя абарончыя сцены і вежы. Даследавалі ў 1986 Т. С. Бубенька, у 1986—87 Пазнякоў. Ускрыта больш за 2,6 тыс. м2. Культурны пласт 0,6—1,2 м. Устаноўлена, што ў 10— 11 ст. на месцы вакольнага горада існавала неўмацаванае паселішча. У яго пластах знойдзены наканечнікі кап’я і стралы, ключы, крэсіва, вя дзёрныя абручы, шыферныя прасліцы, касцяныя праколкі, нажы, ке-
    раміка, жал. і бронзавыя падковападобныя фібулы, бранзалеты, шкляныя пацеркі, язычніцкі амулет — прасвідраваны ікол кабана. У 12— 13 ст. на месцы паселішча ўзнік вакольны горад. Тут знойдзены нажы, наканечнік кап’я, шпора, разцы, шылы, іголкі, жорны, ключы, вядзёрныя абручы, фрагменты керамікі, шкляныя і бронзавыя бранзалеты. Сярод унікальных знаходак — пярсцёнак-сігнет 12 ст. з выявай грыфона. У 2-й пал. 13—15 ст. вакольны горад заняпаў. Да 15 ст. адносіцца раскапаны тут катлаван вял. склепа, у якім знойдзены сярэбраны пражскі грош. У 16 ст. жыццё вакольнага горада зноў ажывілася. У інвентары Клецка 1626 вакольны горад называецца Дольным замкам. Яго валы былі ўмацаваны драўлянымі сценамі (парканам) з 12 вежамі, 2 з якіх былі адначасова брамамі (адна называлася Глухая). На тэр. Дольнага замка ў 16 ст. размяшчаліся каралеўскі і княжацкі двары, сядзібы баяр, іх абслугі, майстроў. У 17 ст. ўся тэр. Дольнага замка занята дваром кн. Радзівілаў, у 18 ст.— сядзібай іх старосты. Ва ўсх. частцы Дольнага замка вы яўлены 2 жытлы 16 ст.— двухкамерныя пабудовы на заглыбленых да 1,5 м у зямлю падклеццях. Сабраны вял. колькасць кухоннай і сталовай керамікі 16— 18 ст., кафлі (у т. л. ажурнай), фрагменты шклянога посуду, рэчы хатняга ўжытку, зброя, рыштунак вершніка і каня, прылады працы. Матэрыяльная культура гэтага часу сведчыць пра высокі ўзровень развіцця ў Клецку рамяства і гандлю.
    Старажытны К. (Кльчьск, Клечьск, Клнческ) упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127 як цэнтр удзельнага княства, князь якога Вячаслаў Яраславіч у якасці васала Кіеўскага вял. кн. Мсціслава Уладзіміравіча ўзельнічаў у паходзе на Полацкае княства. У 1142 вял. кн. кіеўскі Усевалад Ольгавіч аддаў К. свайму брату Святаславу. Новы вял. кн. кіеўскі Ізяслаў Мсціславіч у 1146 адабраў у яго горад, але ў 1149 Юрый Далгарукі, які заняў Кіеў, вярнуў К. Святаславу Ольгавічу. 3 13 ст. К. у складзе ВКЛ, быў часткай велікакняжацкага дамена. У 1401 вял. кн. ВКЛ Вітаўт перадаў К. свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — пляменніку Раману. 3 2-й пал. 15 ст. да 1522 горадам вало далі збеглы рус. кн. Іван Васілевіч Яра славіч (праўнук Уладзіміра Андрэевіча Серпухоўскага) і яго сын Фёдар Івана віч Яраславіч, у 1523—57 — каралева Бона, з 1558 — Радзівілы. Гл. таксама арт. Клецкія абарончыя збудаванні.