• Часопісы
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Літ.: 703.	В. С. Пазнякоў.
    КЛЁЦКІ ГІСТОРЫКА ЭТНА ГРАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў г. Клецк у 1961 як школьны музей, з 1979 дзяржаўны. Mae 6 экспа зіцыйных залаў (пл. 250 м2), больш за 4,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991), у т. л. 130 археал. зна ходак з Клецкага гарадзішча. Ёсць
    матэрыялы эпохі неаліту і бронзы (крамянёвыя прылады працы, сві драваныя сякеры), рэчы хатняга ўжытку 11—17 ст. (розны посуд, крэсівы, ключы, замкі, касцяныя грабеньчыкі і інш.), сярэдневяковая зброя (наканечнікі дзідаў, стрэл), упрыгожанні (шкляныя бранзалеты 12—13 ст., хрусталёвыя і шкляныя пацеркі 11 —16 ст.). Дэманструюцца буд. дэталі (цэгла, дахоўка, кафля) 16—17 ст. У нумізматычнай калекцыі больш за 1000 сярэбраных і медных манет 16—20 ст.
    КЛЁЦКІЯ АБАРОНЧЫЯ ЗБУДА ВАННІ, комплекс драўляна-земляных умацаванняў клецкага дзядзінца 11 —13 ст., Высокага і Дольнага замкаў 14—18 ст. і гар. умацаванняў 17 ст. Цэнтрам абароны стараж. і сярэдневяковага Клецка быў дзядзінец летапіснага горада (упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127), які займаў прыроднае ўзвышша на левым беразе р. Лань. Замчышча ў плане мае абрыс круга дыям. 80 м і абведзена валам выш. 1,3—1,5 м. Прарэзка вала (1981, М. А. Ткачоў) паказала, што асн. насып зроблены ў 11 ст. з пяску і жвіру. Пазней вал падсыпаўся не менш як 5 разоў. Ядром сярэдневяковых умацаванняў замка быў насып стараж. вала шыр. каля 8 м у аснове і выш. 2,5—3 м. Пляцоўка замчышча ўзвышалася над далінай Лані на 8—10 м і была аддзелена ад астатняга плато абарончым ровам шыр. каля 35 м і глыб. 6—7,5 м. Паднятыя запрудай воды ракі жыві лі роў і прыкрывалі подступы да замка, у які можна было трапіць праз замкавую браму па перакіну тым мосце. У 2 падсыпках вала выяўлены спарахнелыя рэшткі першапачатковых драўляных канст рукцый. Археал. даследаванні даюць падставу меркаваць, што ка менных сцен і вежаў замак ніколі не меў. У 1503 Клецк захапілі крымскія татары, якія «жегше город Клецк». Гэта, відаць, паўтарылася ў 1506, калі татары «прншедшн до Клецка, сталн там кошем». Тады іх ушчэнт разбілі ў раёне Краснага става бел.-літ. палкі, якія вызвалілі 40 тыс. палонных мірных жыхароў. Як і большасць прыватнаўласніц кіх гарадоў Радзівілаў, Клецк быў умацаваным горадам. Акрамя замка, ён меў лінію гар. умацаванняў, якія абкружалі тэр. стараж. ва кольнага горада. Замак і горад за сцерагалі земляныя валы і ўмацаванні. На гравюры Т. Макоўскага з выявай Клецка 16 ст. зафіксаваны дзве 4 ярусныя драўляныя вежы з байніцамі і сцены гародні, накрытыя стрэшкамі. У горадзе была свая ар тылерыя. Інвентар за 1575 на.зывае «пушкаря Клецкого», які меў у Сапотвінскім войтаўстве валоку зямлі, Пятра-шабельніка, кавалёў і інш. рамеснікаў. У канцы 16 ст. ў замку
    было 3 пушкары. Ад гар. умацаванняў таго часу захаваліся рэшткі вала выш. 1—1,5 м і рова глыб. каля 3,3 м, якія моцна знівелі раваны сучаснай гар. забудовай. У апошняй чвэрці 16 ст. Клецк значна вырас і перасягнуў межы гар. умацаванняў у паўн.-зах. напрамку. У інвентары за 1575 упамінаецца «Новы рынак», што сведчыць пра фарміраванне новага цэнтра горада. Да яго працягнуліся новыя вуліцы, адна з якіх названа ў інвентары як «улнца от Нового рынка». У час паўстання С. Налівайкі (1594—96) пад ахову клецкіх умацаванняў збягала ў 1595 шляхта Навагрудскага вая водства. У інвентары горада за 1626 ёсць звесткі пра Высокі і Дольны замкі. У Высокі замак, абкружаны драўлянымі сценамі, можна было трапіць па вельмі старым у той час мосце і праз старую браму. На замкавым двары размяшчаліся гасп. пабудовы і цэйхгауз, у якім захоўваліся 8 літых бронзавых і 3 жал. гарматы, 70 гакаўніц, 22 ручніцы, 65 коп каменных, жал. і алавяных ядраў, порах, розная амуніцыя і інш. У Дольным замку было 10 вежаў і 2 брамы. Адна з брам называлася Доўгая. Была таксама студня, з якой ваду падымалі вядром на ланцугу. Інвентар з 1628 паведамляе, што і прыгарады таксама мелі сваю лінію фартыфікацыі. Клецкія rap. ўмаца ванні падзяляліся на часткі — замацаваныя за мяшчанамі «кватэры», якія яны рамантавалі і даглядалі. Усё мужчынскае насельніцтва Клецка было ваеннаабавязаным і ў выпадку ваеннай небяспекі аб’ядноўвалася ў дзесяткі і сотні. Аднак невял. апалчэнне горада не магло процістаяць рэгулярнаму войску, пра што сведчаць падзеі рус,польскай вайны 1654—67. У канцы жніўня 1654, у перыяд ваенных дзеянняў у цэнтр. Беларусі, царскія войскі пад камандаваннем ваяводы A. М. Трубяцкога спалілі Клецк, a «...людей...высеклн н совсем разорнлн без остатку». У інвентары за 1671 звесткі пра К. а. з. адсутнічаюць. Знік Дольны замак. У Высокім замку захаваліся толькі ўязная брама з пад’ёмным мостам перад ёй і агароджа з плах. Болыпую частку замкавага двара займаў агарод. На ранейшым месцы стаяў цэйхгауз, у якім знаходзіліся 4 малыя бронзавыя і 2 жал. гарматы, 20 ручніц, запас жал., каменных і алавяных ядраў агульнай колькасцю 59,5 коп, алавяны шрот для гакаўніц, 2 штурмакі і інш. У Паўн. вайну 1700—21 яшчэ не зусім адроджаны Клецк быў цалкам знішчаны шведамі ў 1706. Інвентары горада за 1713, 1714, 1769 і 1782 называюць тут толькі «вялікі акоп з ровам». На месцы замка за нізкім штыкет нікам стаяў дом клецкага адміністратара. У дакументах усё яшчэ згадваюцца абавязкі гараджан на
    выпадак пажару: мець кадку з вадой, драбіны на даху, жал. крукі і пажарныя помпы. Пасля 1706 К. а. з. не ўзнаўляліся. М. А. Ткачоў. КЛЕЦЬ, зрубная гасп. пабудова. Вядома з часоў Кіеўскай Русі па раскопках у Віцебску, Полацку, Давыд Гарадку, Слуцку і інш. У Віцебскім Верхнім замку і ў Полацку ў пласце 13 ст. захаваліся К. пл. 9— 16 м2, узведзеныя з хваёвага бярвення таўшч. 16—20 см; ніжнія 3—4 вянкі зруба дубовыя. Падлога з аполкаў шыр. 16—22 см і таўшч. 8—12 см насцілалася на лагі-пераводзіны на ўзроўні 4—5 га вянкоў, утвараючы падклецце, якое ізалява
    Клецкія абарончыя збудаванні. План: 1 — Верхні замак; 2 — Ніжні замак.
    ла К. ад вільгаці. У асобных выпадках падклецце мела вентыляцыйную адтуліну («акно»). У культурным пласце, які запаўняў К., часам было гарэлае збожжа.
    Клеці 13 ст. з Давыд-Гарадоцкага і Слуцкага замкаў маюць пл. 9—12 м2, узведзены з бярвёнаў таўшч. 14—16 см. Падлога ў іх насцелена ніжэй у параўнанні з віцебскімі і полацкімі. Па-за межамі Беларусі К. 12 13 ст. вядомы па раскопках Ноўгарада Вялікага. К. 14—16 ст. знойдзены пры раскопках Віцебскага Верхняга замка, канструкцыйна яны амаль не адрозніваюцца ад больш ранніх. У 17—18 ст. К. будавалі з высокай падклеццю, якая служыла дадатковым сховішчам або майстэрняй у двухпавярховым зрубе. Верхні паверх часам выкарыстоўваўся пад жыллё. Та кая падклець у 8 вянкоў выяўлена ў Віцебскім Ніжнім замку. У пісьмовых крыніцах К. упершыню згадваецца ў 2 й пал. 13 ст. ў лісце рыжан віцебскаму кн. Міхаілу: «А се тобе княже третню обнду поведываем... што товар его был... у клетн». У розных мясцовасцях Беларусі К. мела розныя наз вы. У інвентары Віцебскага замка за 1506 яна названа свірнам. Пад такой жа назвай вядома ў інвентарах 16— 17 ст. У традыцыйным побыце беларусаў К. захавалася да пач. 20 ст. і выкарыстоўвалася як сховішча для намалочанай збажыны. пасагу маладой, вопраткі або як жытло ўлетку.
    Літ.: 161, 413, 546, 703, 829, 1004, 1196, 1347. Л. I. Калядзінскі. КЛЕЯВІЧЫ, стаянка эпохі палеаліту каля в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на. На правым беразе р. Бе сядзь, ва ўрочышчы Канчанскі Роў. Адкрыў у 1929 і даследаваў у 1929—
    30,	1949 К. М. Палікарповіч, абследаваў у 1964 У. Дз. Будзько. Зной дзены расшчэпленыя крамяні, дыскападобныя нуклеусы мусцьерскага тыпу, скрэбла, адшчэпы з тэхнікай сколу, характэрнай для эпохі мусцье (на асобных прасочваецца апрацоўка краёў рэтушшу), рэшткі касцей маманта, каня і інш. жывёл.
    Літ.: 919.
    КЛЁНКІ, курганны могільнік каля пас. Клёнкі Гомельскага р-на. За 5 км на ПнУ ад пасёлка, на Пн ад в. Раманавічы, ва ўрочышчы Баравая (Баравіца), на краі 8-метровай надпоймавай тэрасы левага берага р. Сож. 10 курганоў даследаваў у 1890 М. М. Філонаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены трохгранны бранзалет, пярсцёнак з разамкнутымі канцамі, драцяныя скроневыя кольцы з нізкапробнага серабра, пацеркі (мазаічныя, сінія і пазалочаныя шкляныя, бронзавыя . ажурныя ў выглядзе муфтачкі).
    Ў 1980 і 1988 абследаваў A. А. Макушнікаў. Захавалася 18 насыпаў выш. 0,5—1,5 м, дыям. 5—10 м. Большасць іх пашкоджана старымі раскопкамі ці акопамі.
    Літ.: 733, 981. A. А. Макушнікаў.
    КЛІМАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1984 у г. Клімавічы. Пл. экспазіцыі 222 м2, каля 5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991),ут.л. каля 50 археал. знаходак: бівень маманта, крамянёвыя вырабы, каменныя свідраваныя і дзяржанневыя сякеры, жал. наканечнікі коп’яў, фрагменты кераміч нага посуду і інш. У нумізматычнай калекцыі манеты 18—20 ст.
    КЛІМАВІЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў г. Клімавічы ў 1804. Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў «першых рымскіх імператараў». Знаходка здадзена ў Прыдворнае Казначэйства (Пецярбург), адтуль 8.12.1804 перададзена ў Эрмітаж і праз 9 дзён вернута назад, далейшы лёс невядомы. Ухаваны, магчыма, у 2 ст. Самы буйны з вядомых на Беларусі скарбаў антычных манет.
    Літ.: 1580.
    КЛІНАПАДОБНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ, вырабы з дрэва, каменю, косці, металу, завостраныя на адным канцы (вастрыё) і тупыя на другім (абушок). Сустракаюцца на помніках розных археал. эпох — ад палеаліту да позняга сярэднявечча. Прызначаны для падоўжанага і папяроч нага расшчаплення загатоўкі. Паме ры К. п. п. ад 3—5 см да некалькіх дзесяткаў сантыметраў у даўжыню. Невял. выкарыстоўвалі для расколвання касцей, вялікія — для дрэва.
    Літ.: )073.
    КЛІНОК, курганны могільнік каля
    в. Клінок Чэрвеньскага р-на. За 4 км на ПдЗ ад вёскі, у лесе. 10 насыпаў выш. 0,4—1 м, дыям. 4— 6,5 м. Абследавала ў 1979 С. М. Васільева. У пашкоджаным кургане знойдзена металічная зярнёная пацерка. Верагодна, належаў дрыгавічам.	Ю. А. Заяц.
    КЛІНЫ, паселішчы і бескурганны могільнік каля в. Кліны Слаўгарадскага р-на.
    II а с е л і ш ч а-1. На Пд ад вёскі, на ўсх. і паўд.-ўсх. берагах воз. Чырвонае, на Пн ад вусця р. Ня
    (выш. 6 м над узроўнем вады). Выявіла ў 1979, даследавала ў 1980—81 106 м2 А. Г. Калечыц. Культурны пласт да 0,5 м.
    Знойдзена вял. колькасць адходаў крамянёвай вытворчасці і мікралітоідныя вырабы 1 й пал. эпохі мезаліту: канцавыя або рэтушаваныя скраб кі на адшчэпах, скрэблы, скоблі, вуг лавыя, бакавыя, сярэдзінныя разцы, нажы, праколкі, свярдзёлкі, клінапа добныя і з перахватам сякеры, пласціністыя наканечнікі стрэл.