Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Да арт. Косці з надпісамі і малюнкамі. Малюнак на косці. Канец 13 — пач. 14 ст.
Асноўныя рысы К.: прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вял. ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі і высокі рост. Шматлікія знаходкі рэшткаў К. у Еўропе і за яе межамі сведчаць аб тым, што з самага ранняга перыяду існавання па марфалагічнаму тыпу падзяляліся на некалькі расавых варыянтаў. Чарапы людзей з грота Грымальдзі (Італія), якія жылі 30 тыс. г. таму назад, сумяшчалі ў сабе еўрапеоідныя і негроідныя рысы. Чарапы людзей са стаян кі Сунгір Уладзімірскай вобл. (25 тыс. г. да н. э.) вызначаюцца як еўрапеоіднымі, так і мангалоіднымі рысамі. Ад нашых сучаснікаў адрозніваюцца толькі болып масіўным шкілетам.
Літ.: 27, 1167, 1259. Л. I. Цягака. КРАМЯНЁЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, помнік язычніцкага культу каля в. Крамянец Лагойскага р-на. За 600 м на ПнУ ад вёскі, у лесе, дзе размешчаны т. зв. Дажджбогаў (Святы) камень. Даўж. каменя 1,03 м, піыр. да 0,7 м, выш. 0,6 м. На амаль плоскай яго паверхні ёсць адпаліраваныя паглыбленні штучнага паходжання: 3 авальныя (даўж. ад 0,2 да 0,36 м, шыр. 0,15—0,2 м) і 2 круглыя талеркападобныя (дыям. каля 0,2 м). Да гэтага часу да каменя ў час свят (найперш на Вялікдзень) прынята прыносіць ахвяраванні — у
асноўным манеты або кветкі. Па водле павер’я, гэта дапамагае пры розных няшчасцях. Напр., каб выклікаць дождж, некалькі ўдоў павінны павярнуць або прыўзняць камень.
У 1986 Э. М. Зайкоўскі правёў вакол Дажджбогава каменя археал. раскопкі (ускрыта 19 м2). У культурным пласце таўшч. ад 0,1 да 0,4 м знойдзены неапрацаваныя крамяні, не выразныя рэшткі жал. вырабаў, дарэ валюцыйныя і сучасныя манеты. У вы ніку раскопак высветлена, што Даж джбогаў камень знаходзіцца пасярод выбрукаванай меншымі камянямі прамавугольнай пляцоўкі памерам 2,8х 3 м, арыентаванай па магнітных полюсах. На 3 да пляцоўкі прымыкаў невял. выступ трапецападобнай формы, скла дзены з камянёў. Верагодна, што круглыя талеркападобныя паглыбленні на камені рабіліся па асацыяцыі з фор май Сонца ў гонар Дажджбога. Раней паблізу каменя оыў калодзеж, вада з якога лічылася святой.
Літ.: 164.	Э. М. Зайкоўскі.
КРАНІЯЛрГІЯ (грэч. kranion чэ pan + logos навука), раздзел анато-' міі чалавека і жывёл, які вывучае індывідуальныя і групавыя варыя цыі памераў, формы чэрапа і асоб ных яго частак. Краніялагічныя да следаванні шырока выкарыстоў ваюцца ў антрапалогіі, у антрапаге незе даныя К. пры вызначэнні этапаў фізічнай эвалюцыі малпаў і ча лавека, у расазнаўстве — для выс вятлення шляхоў фарміравання расавых тыпаў, зменлівасці іх у часе і прасторы, у этнічнай антрапало гіі — для вызначэння генетычнай ас новы фарміравання плямён і народаў пры вырашэнні пытанняў іх этнагенезу.
Для краніялагічных даследаванняў выкарыстоўваюцца метады вымярэнняў спец. інструментамі (краніяметрыя), апісанне структурных асаблівасцей па адпаведных шкалах (краніяскапія), вы чэрчванне формы чэрапа ў розных плоскасцях і праекцыях пры дапамо зе спец. нрылад (краніяграфія). У асно ву праграмы сучасных краніялагічных даследаванняў пакладзена методыка нямецкага анатама Р. Марціна. Рэ канструкцыю твару па чэрапе сав. антраполагі праводзяць паводле мето дыкі М. М. Герасімава. Краніялагічнае вывучэнне стараж. ўсх.-слав. насель ніцтва ў сувязі з яго этнічнай псторыяй пачаў А. П. Багданаў, пра цягвалі В. В. Бунак, Г. Ф. Дэбец, Т. А. Трафімава, Т. I. Аляксеева, В. П. Аляксееў і інш. Калекцыі кра ніялагічных матэрыялаў са стараж. пахаванняў на тэр. Беларусі пачалі ства рацца ў 2 й пал. 19 ст. Частка іх за хавалася ў НДІ і Музеі антрапалогіі пры Маскоўскім ун-це і складае 160 чарапоў. Серыі чарапоў з тэр. Беларусі захоўваюцца ў Вільнюскім (67 экз.) і Кракаўскім Ягелонскім (81 экз.) ун-тах.
У 1920 я г. матэрыялы з раско пак A. М. Ляўданскага і I. А. Сер бава ляглі ў аснову першай краніялагічнай калекцыі Беларускай АН, якая налічвала болып за 100 чара-
поў з курганных пахаванняў 10—13 ст. полацкіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і ўпершыню даследавана ў 1932 Дэбецам. У гады Вял. Айчыннай вайны яна была знішчана. У пасляваенныя гады ў выніку рас копак курганных і бескурганных могільнікаў на тэр. Беларусі супрацоўнікамі аддзелаў археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі, БДУ і Гродзенскага ун-та і шэрага музеяў краніялагічная калекцыя адноўлена і дазваляе характарызаваць фізічны тып насельніцтва Беларусі розных гіст. перыядаў. Краніялагічныя ка лекцыі захоўваюцца ў Ін-це гісторыі АН Беларусі, БДУ імя У. I. Леніна, Гродзенскім ун-це імя Ф. Скарыны, найбольшая калекцыя, каля 600 экз., у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, адзінкавыя экземпляры — у абл. краязнаўчых музеях. Стараж. насельніцтва бронзавага веку прадстаўляюць 2 мужчынскія чарапы з раскопак М. М. Чарняўскага (г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на, культура шнуравой керамікі, сярэдзіна 2-га тысячагоддзя да н. э.) і А. Г. Калечыц (пас. Пралетарскі Веткаўскага р на, сярэднедняпроўская культура, 1-я пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.). Да перыяду 10—13 ст. адносяцца 250 чарапоў з курганных пахаванняў у Зас лаўі (Г. В. Штыхаў, Ю. А. Заяц), вёсках Дарахі Гарадоцкага, Домжарыцы Лепельскага (Штыхаў), Перавоз Глыбоцкага (Л. У. Дучыц), Ізбішча Лагойскага (Штыхаў, В. У. Казей), Малыя Зводы Брэсцкага, Войская, Хацінова, Кусцічы Камя нецкага (Т. М. Каробушкіна), Вен заўшчына Шчучынскага (A. В. Квяткоўская) р-наў, у Навагрудку (Ф. Д. Гурэвіч, К. В. Паўлава). Да перыяду 1417 ст. адносіцца каля 190 чара поў. Самыя вял. па колькасці серыі выяўлены ў могільніках каля вёсак Горы Горацкага (Ш. I. Бекцінееў), Хведавічы Смаргонскага (Я. Г. Звя руга) р-наў, Салігорска (Л. У. Калядзінскі), з каменных магіл каля вёсак Клепачы, Навасёлкі Зэльвенскага, Куклі Воранаўскага, Мінеўшчына Ваўкавыскага (Квяткоўская) р-наў. Калекцыя з вясковых могілак Беларусі 18—19 ст. (I. I. Салівон) складае каля 200 экз. Краніялагіч ныя даследаванні ў сувязі з пытаннямі этнагенезу вядуць супрацоўнікі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі Салівон, A. I. Кушнір, 1. У. Чаквін.
Літ.: 29, 32, 54, 1040, 1041, 1167.
I. 1. Салівон, A. I. Кушнір.
КРАПІЎНА, курганны могільнік 12—16 ст. каля в. Крапіўна Аршанскага р на. На левым беразе р. Кра півенка (цяпер яр), за 500 м ад яе вусця пры ўпадзенні ў Дняпро. 22 паўсферычныя насыпы выш. 0,5—
2 м, дыям. 4—12 м. Упершыню згадваюцца ў 1926 Д. Васілеўскім, даследавала 3 курганы ў 1990 В. М. Ляўко. Выяўлены 3 адзіночныя і 1 парнае (жанчына з дзіцем) пахаванні. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах. У адным з курганоў выяўлены рэшт кі абгарэлага драўлянага насцілу. Сярод знаходак фрагменты гаршкоў 12—16 ст., шлак каляровага металу. Паблізу могільніка ўздоўж Дняпра фіксуецца паласа (шыр. да 100 м) культурнага пласта магутнасцю да 0,6—0,7 м, дзе знойдзена познасярэдневяковая ганчарная кераміка. Магчыма, тут размяшчалася селіш-
Фрагмент гаршка днепра данецкай культуры з паселішча 5 Краснаселле.
Краснасельскі археалагічны комплекс. План-схема: 1 — запаведнік з нераска панымі шахтамі; 2—3 — раскопы шахтаў; 4, 6, 7—стаянкі-майстэрні; 5 — стаянка і селішча; 8 — майстэрня «Тры сасны»; 9 — могільнік культуры шарападобных амфар.
ча, адпаведнае па часе могільніку. У больш познія часы могільнік выконваў функцыю рытуальнага аб’екта: тут адзначаліся дні памінання памерлых.
Літ.: 190, 505.	В. М. Ляўко.
КРАСНАСЁЛЛЕ, археал. помнікі каля в. Краснаселле Хойніцкага р-на.
П а с е л і ш ч аЛ эпох мезаліту і неаліту. За 3 км на ПнЗ ад вёскі,
на ўсх. схіле пясчанай грады. Выявіў у 1961 і даследаваў у 1962, 1972 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,3 м, захаваўся месцамі.
Знойдзены крамянёвыя вастрыі, разцы, скрабкі, нажы, мікраліты, наканеч нікі стрэл, фрагменты глінянага ляпнога посуду з грабеньчата-накольчатым арнаментам.
П а с е л і ш ч а-2. За 2 км на Пн ад вёскі, з паўн.-ўсх. боку пагорка. Выявіў у 1962 Ісаенка. Культурны пласт моцна пашкоджаны. Знойд.зе ны посуд днепра данецкай культу ры. Раскопкі не праводзіліся.
Паселішча-3. За 0,5—1 км на ПнУ ад цэнтра вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе. Выявіў у 1962, абследаваў у 1972 і 1986 Ісаенка. Культурны пласт захаваўся толькі па краях пляцоўкі, у сярэдзіне перакапаны і разбураны. Раскопкі не праводзіліся.
П а с е л і ш ч а-4 днепра данецкай культуры і палескай групы шнура вой керамікі культур. За 1,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча, на пясчаным узгорку. Выявіла і даследавала ў 1976 Т. М. Каробушкіна, абследаваў у 1980 Ісаенка. Культурны пласт захаваўся часткова. На пляцоўцы 50x30 м сабраны фрагменты гліняных ляпных гаршкоў і крамянёвыя прылады працы эпохі неаліту і бронзавага веку.
П а с е л і ш ч а-5. За 2,5 км на У ад вёскі, на паўд. схіле пясчанага пагорка 1-й надпоймавай тэрасы. Узровень пляцоўкі над поймай 3—4 м. Выявіў і даследаваў у 1980 Ісаенка. Культурны пласт да 0,5 м.
На пл. 2 га выяўлены 4—5 агнішчаў, фрагменты гліняных ляпных вастрадон ных гаршкоў днепра-данецкай культуры, больш за 200 крамянёвых прылад працы (наканечнікі стрэл, скрабкі, скоб лі, нажы), а таксама кераміка бронзавага і жал. вякоў.
У. Ф. Ісаенка, Т. М. Каробушкіна. КРАСНАСЁЛЬСКІ АРХЕАЛА ГІЧНЫ КОМПЛЕКС, група помні каў матэрыяльнай культуры ад эпохі мезаліту да позняга сярэднявечча каля г, п. Краснасельскі Ваўкавьь скага р-на. Уключае каля 10 стая нак, крэменездабыўныя шахты, крэменеапрацоўчыя майстэрні, селііпча, могільнікі, феад. сядзібы, культавыя збудаванні.
У наваколлі г. п. Краснасельскі шмат адорвеняў крэйды, якія ўтрымліваюць у сабе крамянёвыя канкрэцыі. Крэмень са стараж. часоў прыцягваў увагу як сыравіна для вырабу прылад працы. Таму ў гэтым раёне выяўлена шмат помнікаў, звязаных са здабычай і апрацоўкай крэменю. Першымі ў 1920 выяўлены і пачалі даследавацца крэменездабыў ныя шахты. У 1958 недалёка ад іх зной дзена майстэрня па апрацоўцы крэме ню. У 1970—80 я г. археал. аб’екты каля г. п. Краснасельскі прыцягнулі ўвагу многіх вучоных. У розны час археал. даследаванні каля г. п. Краснасельскі вялі Б. Рыдзеўскі, 3. Шміт, Н. М. Гуры на, М. М. Чарняўскі, М. У. Вераціла, A. М. Гутоўскі, В. Я. Кудрашоў,
В. Л. Ліпніцкая, A. М. Мядзведзеў, A. В. Квяткоўская, якія выявілі і вы вучылі шэраг каштоўных помнікаў, што склалі К. а. к. Археал. даследаваннямі ўстаноўлена, што першапачатковае засяленне наваколляў г. п. Краснасельскі датуецца раннім мезалітам. Пра гэта сведчаць знойдзеныя тут крамянёвыя наканечнікі стрэл, аналагічныя вырабам арэнсбургскай культуры (9-е тыся чагоддзе да н. э.). Найбольшая коль касць помнікаў, выяўленых каля пасёлка, адносіцца да эпох неаліту і бронзы. Самыя цікавыя з іх — унікальныя крэменездабыўныя шахты, майстэрні, якія існавалі 5—3 тыс. гадоў таму назад. У адной з шахтаў знойдзена пахаванне шнуравой керамікі культуры. Непадалёку ад шахтаў выяўлены і даследаваны могільнік шарападобных амфар культуры. На стаянках па берагах р. Рось, апрача шматлікіх рэшткаў крэменеапрацоўкі і крамянёвых прылад працы, ёсць знаходкі керамікі позняга этапу нёманскай культуры і тшцінецкай культуры. Жыццё ў гэтым раёне не спыняла ся і ў жал. веку. На стаянках 4 і 5 знойдзена шмат фрагментаў керамікі і некалькі бронзавых фібул 1 ст. н. э. За 500 м на У ад пасёлка на селішчы ранняга сярэднявечча выяўлены асновы 2 жытлаў, верагодна, зрубнай канст рукцыі, з рэшткамі печаў каменак і гасп. яма. На селішчы каля в. Навасёлкі (прымыкае да г. п. Краснасельскі) раскапаны падмурак драўлянай пабудовы з кафлянай печчу. Тут жа вы яўлены фрагменты кухоннай, сталовай і буд. керамікі, шкляны посуд, манеты Рэчы Паспалітай 1760— 90 г. У К. а. к. уключаны і сярэдневяковы могільнік ва ўрочышчы Мінеўшчына.В. Л. Ліпніцкая, М. М. Ч арняўскі.