Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
М о г і л ь н і к піарападобных амфар культуры. За 1,5 км на ПдЗ ад пасёлка, на зах. краі крэйдавай лінзы № 3. Выявіў у 1971 Вераціла, даследаваў Чарняўскі. Раскапаны 4 прамавугольныя магільныя ямы, у якіх знойдзены рэшткі пахавання ча лавека і свойскіх жывёл, гліняныя гаршкі, амфара, арнаментаваная ад біткамі іпнура, касцяныя наканечнікі стрэл, бурштын, апрацаваныя камяні.
Літ.: 284, 1288, 1291.
М. М. Чарняўскі. КРАСНАЎКА, група археал. помнікаў каля в. Краснаўка Светлагорскага р-на.
Паселішча-1 днепра-дзяснінскай культуры. За 250 м на ПдУ ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, на 5 м вышэй узроўню вады. Выявіў у 1974 і даследаваў у 1977 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у раннім жал. веку. У раскопе пл. 90 м2 на глыб. 0,4 м у пласце дробназярністага пяску выяўлена 312 вырабаў з крэменю. Сыравінай для іх служыў «сожскі» крэйдавы крэмень шэрага колеру.
Сярод знаходак наканечнік стралы, скрабкі з пласцін і адшчэпаў, праколка,
скоблі, долатападобныя прылады, нук леусы, адшчэпы, пласціны. Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі да н. э.
П а с е л і ш ч а-2 яніславіцкай культуры. За 100 м на ПнЗ ад вёскі, на 1 й надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, на 3— 4 м вышэй узроўню вады. Выявіў і даследаваў у 1981 У. П. Ксяндзоў, Культурны пласт разбураны ветра вой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку.
У раскопе пл. 120 м2 на глыб. 0,1—0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага «сожскага» крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі,
укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеу сы. Датуецца 6—5 м тысячагоддзямі да н. э.
Курган. За 1,5 км на ПдЗ ад вёскі. Выш. 1,2 м, дыям. 10 м. Аб следавала ў 1983 Н. М. Дубіцкая.
Літ.: 619, 620, 624.У. П. Ксяндзоў.
КРАСНЫ БОР, археал. помнікі каля в. Красны Бор Лагойска га р-на.
С е л і ш ч а позняга этапу зарубінецкай культуры і ранняга феада лізму. У межах вёскі, часткова за нята пабудовамі, разворваецца. Ад крыў у 1962 і даследаваў у 1963 Л. Д. Побаль. Пл. каля 2 га, дасле
тэчак і замкаў Бел. Панямоння 14—17 ст. (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любань, Мір, Навагрудак і інш.).
Тв.: Майстар— наш продак. Мн., 1990; Гарады і замкі Беларускага Па нямоння XIV—XVIII стст. Мн., 1991. КРАШЙўСКІ Юзаф Ігнацы (псеўданімы Б. Балеславіта, Др. Амега, К. П а с т а р н а к і інш.; 28.7.1812, Варшава — 19.3.1887), польскі пісьменнік, гісторык, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1872), чл. Віленскай археал. камісіі
Да арт. Краснасельскі археалагічны комплекс. Рытуальнае пахаванне жывёл на могільніку культуры шарападобных амфар.
A. К. Краўцэвіч.
4
Крамянёвыя наканечнік стралы (1), разец (2), скрабок (3), долатападобная прылада (4), нуклеус (5) з паселішча 1 Краснаўка.
давана 40 м2 у цэнтр. частцы помніка. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Знойдзены фрагменты гладкасцен нага посуду, у т. л. з расчосамі, сопла ад горна, ганчарны посуд перыяду Стараж. Русі. 3 селішчам звязваюць знойдзеныя ў сярэдзіне 19 ст. 5 сярэбраных паясоў з разнастайнымі эмалямі.
Курганны могільнік.За некалькі соцень метраў на ПнЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне. Да 1962 захавалася 26 насыпаў. Даследаваў адзін насып у 1962 Побаль. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на У без рэчаў.
Літ.: 895, 1478. Л. Д. Побаль. КРАУЦЭВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 13.9.1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1988). Скончыў БДУ (1981). 3 1985 супрацоў нік Ін-та гісторыі АН БССР, з 1987 нач. сектара археал. даследаванняў Бел. рэстаўрацыйна-праектнага ін-та, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага каапера тыва пры Мін-ве культуры БССР. Асн. тэматыка даследаванняў — матэрыяльная культура гарадоў, мяс-
(1856), ганаровы чл. Адэскага т ва гісторыі і старажытнасцей. У дзяцінстве жыў у в. Доўгае каля Пружан, з 1834 у в. Доўгае на Валыні. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Ві ленскім ун-це. У 1830—32 у турме за ўдзел у антыцарскай змове. У 1841—51 рэдагаваў віленскі часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»), у якім шмат месца адводзіў пытанням археалогіі. 3 1860 у Варшаве, рэдактар газ. «Gazeta Polska» («Польская газета»). Як празаік дэбютаваў у 1831. Аўтар 223 раманаў і аповес цей, у т. л. паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840— 45). Стварыў у польскай літаратуры новы тып рэалістычнага рамана. Мінуламу Полыпчы, Беларусі, Літвы і Ўкраіны прысвяціў раманы «Апош нія з слуцкіх князёў» (1841), «Жы гімонтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1885) і інш. Падарожжы па Белару сі анісаў у нарысах «Пінск і Пін шчына» (1837—38), «Успаміны Валыні, Палесся і Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця і падарожжаў» (1841 -42), «Ад.зенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына і Пружан» (1859—60). Аўтар навук. прац «Старажытная Літва. Яе гісто-
рыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848). У працы «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы і дахрысціянскай Літве» (1860) выклаў свае канцэпцыі па праблемах археалогіі. Выказаў меркаванне, што славяне пад націскам кельтаў прыйшлі з захаду. Адносна паўн.-ўсх. славян прытрымліваўся нарманскай тэорыі. Кіруючыся прынцыпамі дацкага археолага К. Томсена, выкарыстоў ваючы матэрыялы знаходак мясц. і замежных даследчыкаў, фактычна пацвердзіў трох эпох тэорыю Томсена. Выказаў меркаванне, што паміж трыма гал. эпохамі (каменя, бронзы і жалеза) няма выразных граніц, a захоўваюцца нейкі час пераходныя стадыі. Планаваў стварыць карту слав. старажытнасцей і археал. слоўнік. На бел. археал. матэрыялах вывучаў стараж. мастацтва. Сачыў за даследаваннямі і публікацыямі А. Кіркора, Я. Тышкевіча, К. Тышкевіча, К. Гаворскага і інш. Удзельнічаў у археал. кангрэсе ў Балоньі (1871), міжнар. з’ездзе археолагаў у Стакгольме (1874).
Тв.: Собр. соч. Кн. 1—52. П6., 1915; Повестн: Пер. с пол. М., 1956; Старое преданне. М., 1956.
Літ.: 513., Г. А. Каханоўскі.
КРАЯЗНАЎСТВА, вывучэнне nayHaft тэрыторыі, раёна, горада, вёскі ці іншай рэгіянальнай адзінкі пераважна мясц. аматарамі. К. бывае комплекснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі, і галіновае — гістарычнае, прыродазнаўчае, ахеалагічнае, этнаграфічнае, геаграфічнае, літаратуразнаўчае, мастацтвазнаўчае і інш. Развіццё К. звязана з аховай помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры, прыроды. Асн. метады К.— збіранне на месцах знаходжання стараж. паселішчаў, гарадзішчаў, замчышчаў, могільнікаў пад’ёмных матэрыялаў, рэчавых помнікаў і іх апісанняў, выяўленне дакументаў. Mae вял. значэнне ў грамадска выхаваўчым, культурнаасветніцкім і патрыятычным выхаванні. Функцыі навукова метадычных цэнтраў К. выконваюць музеі адпаведных профіляў, а таксама адпаведныя ін-ты АН Беларусі, у т. л. і аддзелы археалогіі Ін-та гісторыі.
Пачатак К. адносіцца да сярэднявечча. Духоўную і матэрыяльную культуру асобных мясцін Беларусі вывучалі Я. Ласіцкі, С. Рысінскі, В. В. Каяловіч (агюшні шмат падарожнічаў па Беларусі, у Слон' ме закончыў працу па складанні гербоўніка бел. і польскай шляхты, таксама вывучаў геральдыку і нумізматыку). У пач. 18 ст. гродзенскімі старажытнасцямі, у т. л. Гродзенскай Барысаглебскай царквой, займаўся I. Кульчынскі, які першы пачаў даследаваць будову сцен хра-
ма і параўноўваць іх з полацкімі храмамі. У 2-й пал. 18 ст. краязнаўцы зацікавіліся курганамі ў маёнтку Мосар на Віцебшчыне і пачалі іх раскопваць. А. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства 1786 года» (апублікавана 1901). Бел. старажытнасцямі ў 18 ст. цікавіліся М. Азерацкоўскі, А. Лунін, I. I. Ляпёхін, A. С. Нарушэвіч, Я. Патоцкі, В. М. Севяргін і інш. У пач. 19 ст. К. Халдзеўскі падрыхтаваў у Полацку манаграфію «Славянская археалогія», у якой значнае месца адведзена помнікам старажытнасці Полаччыны. Я. Ка сакоўскі паведамляў пра адкрыццё курганнага пахавання каля Навагрудка. Помнікі археалогіі Падзвіння даследавалі М. I. Борх, A. А. Плятар, у іншых мясцінах Беларусі—I. П. Барычэўскі (ТарнаваБарычэўскі), А. Брант, I. Гарыжскі, А. Глябовіч, Г. Э. Гродэк і інш. На пашырэнне К. пэўны ўплыў зрабілі Віленская археалагічная камісія, Віленскі музей старажытнасцей, Віленскі ун-т, Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута, Віцебская вучоная архіўная камісія, Паўн.-Зах. аддзел Рус. геаграфічнага т-ва, Т-ва вывучэння Магілёўскай губерні, царкоўнаархеал. к-ты, музеі, у т. л. прыватнаўласніцкія. Краязнаўча-археал. матэрыялы друкаваліся ў газетах *Вйтебскйе губернскйе ведомостй», «Гродненскйе губернскйе ведомостй», «Мйнскйе губернскйе ведомостй», ^Могйлевскйе губернскйе ведо мостй» і часопісах «Епархйальные ведомостй», што дало падставу некаторым даследчыкам гаварыць пра «царкоўна-гістарычную археалогію» (A. К. Снітка, I. Я. Спрогіс), а таксама ў іншых газетах, Памятных кніжках губерняў, календарах, зборніках дакументаў і матэрыялаў «Віцебская даўніна», «Мінская даў ніна», «Магілёўская даўніна», «Полацка-Віцебская даўніна», у перыядычных выданнях і зборніках, што выходзілі ў Пецярбургу, Маскве, Вільні, Кіеве, Варшаве, Кракаве і інш. У 19 ст. археалогія вылучылася з К. ў самастойную галіну ведаў. Па традыцыі асобным рэгіёнам Беларусі прысвяцілі свае працы 3. Я. Даленга Хадакоўскі, Р. С. Зянькевіч, Т. Нарбут, К. П. Тышкевіч, Я. П. Тышкевіч. Пра старажытнасці Падзвіння пісалі М. Ф. Кусцінскі, Р. А. Падбярэзскі, А. Ф. Рыпінскі, А. П. Сапуноў, A. М. Семянтоўскі, пра Палессе — П. Контрым, Ю. I. Крашэўскі, П. М. Шпілеўскі, пра Панямонне і Віленшчыну—М. I. Балінскі, Л. А. Кандратовіч (У. Сыракомля), А. Г. К. Кіркор, Ф. В. Па кроўскі, В. А. Шукевіч, I. Ярашэвіч, пра Міншчыну — A. К. Ельскі, У. 3. Завітневіч, Я. Завіша, Т. Саподзька, I. А. Сербаў, А. П. Смародскі, Г. X. Татур, пра Падняпроўе — М. В. Без-Карніловіч, A. С. Дамба-
вецкі, С. Куторга, М. В. Фурсаў, С. Цэрха, С. Ю. Чалоўскі і інш. Уплыў на археал. К. мелі Я. Ф. Арлоўскі, А. Я. Багдановіч, Э. А. Вольтэр, М. А. Гаўсман, I. I. Далгоў, Дз. I Даўгяла, М. В. Доўнар-Запольскі, I. 1. Луцкевіч, М. Я. Нікіфароўскі, П. С. Рыкаў, Дз. Я. Самаквасаў, I. А. Сербаў, Снітка, A. А. Спіцын, У. К. Стукаліч, Г. I. Тэадаровіч, В. П. Федаровіч, М. Федароўскі, I. Храпавіцкі, М. А. Янчук. У пач. 20 ст. матэрыялы па К. друкаваліся ў бел. газеце «Наша ніва», часопісах, альманахах.