Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Курганны могільнік радзімічаў. За 1,8 км ад вёскі, на 1-й над поймавай тэрасе правага берага р. Сож, абапал дарогі на в. Журавель, паміж стаянкамі Горкі і Крынічная. Адкрыў у 1928 Палікарповіч, абследаваў у 1989 Капыцін. 9 насыпаў выш. 0,5—1,2 м, дыям. 5—10 м.
Літ.: 573, 579, 683, 921.
, В. Ф. Капыцін.
КРЫПТА (лац. crypta ад грэч. krypte крыты падземны ход, тайнік), у стараж. Рыме падземнае альбо паўпадземнае памяшканне, у сярэдневяковай зах.-еўрап. архітэктуры — капліца пад храмам (звычайна пад алтаром), месца ганаровых пахаванняў. На Беларусі К. 12 ст. выяўлена ў 1928 I. М. Хозеравым пад будынкам Пятніцкай царквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку. Мяркуецца, што тут быў пахаваны полацкі князь Барыс, заснавальнік манастыра. Шмат К. было ў бакавых прытворах храма-пахавальні 12 ст. полацкіх епіскапаў у Полацкім Спаса Ефра сіннеўскім манастыры. К. вядомы ў каталіцкіх і уніяцкіх культавых збудаваннях 16 — пач. 20 ст., у т. л. пад касцёлам езуітаў і бенедыкцінак у Нясвіжы (фамільныя скляпы Радзівілаў), брыгітак у Гродне, езуітаў у в. Юравічы Калінкавіцкага р-на, у капліцах-пахавальнях у в. Закозель Драгічынскага р-на, г. п. Мір Карэліцкага р-на, у Заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве (б. кальвінскі збор) і інш.
Т. В. Габрусь, Г. В. Штыхаў. КРЫСЦІНКА, папулярная назва патаюна і яго фракцый у '/2 і '/а ва ўсх. р-нах Беларусі ў 2-й пал. 17 ст. КРЫЦА, рыхлы кавалак жалеза з розным і часта нераўнамерным размеркаваннем у ім вугляроду з дамешкймі шлаку і інш. уключэнняў. Для выдалення шлакаў К. праграва лі і пракоўвалі. 3 крычнага жалеза выраблялі прылады працы, зброю, прадметы ўжытку, упрыгожанні.
Знаходкі К. трапляюцца на гара дзішчах і паселішчах ад 7 ст. да н. э. да эпохі Кіеўскай Русі, што сведчыць аб валоданні стараж. насельніцтвам Бе ларусі спосабамі вытворчасці жалеза з
балотных руд у сырадутным горне. У раннім жал. веку кавалкі К. былі масай ад некалькіх дзесяткаў да соцень г. у перыяд позняга сярэднявечча — 25—50 кг. Сучасныя металургі К. назы ваюць часцінкі металу да 10 мм у па пярочніку, прыдатныя для электраметалургічнага пераплаву для атрымання якаснай сталі. Пры прамым аднаўленні з руды К. ўтваралася дзякуючы пераважна цвердафазнаму спяканню часцінак жалеза з удзелам у некаторых выпадках і вадкай фазы. Пра цвердафазнае спяканне сведчаць т. зв. «мосцікі» паміж часцінкамі, што назіраюцца пры мікраскапічным вывучэнні шлакаў.
Літ.: 278. М. Ф. Гурын.
КРЫЧАЎ, горад, цэнтр Крычаўскага р-на, на правым беразе р. Сож.
Залаты угорскі дукат 15 ст. з Крычава.
За 104 км ад Магілёва, чыг. вузел (лініі на Магілёў, Оршу, Унечу і інш.), на аўтадарозе Бабруйск — Масква.
На тэр. К. выяўлены 2 гарадзішчы — Гарадзец і Замкавая гара. Гарадзішча Гарадзец размешчана ў паўн. частцы горада, на левым беразе ручая Крычавец, што ўпадае ў Сож. Пляцоўка яго моцна пашкоджана, збераглася
частка даўж. 50 м, шыр. 16 м на Пн і 5 м на Пд. Умацавана ровам шыр. 16 м, глыб. 5 м. У паўн. і ўсх. частках гарадзішча захаваўся вал выш. 1,5 м. Абследавалі ў розныя гады В. В. Сядоў, Г. В. Штыхаў, П. Ф. Лысенка, даследаваў у 1974 М. А. Ткачоў. Ускрыта 46 м2. Культурны пласт каля вала 3,5 м, у зах. частцы — 2—2,5 м. Стратыграфічна ён падзяляецца на 3 гарызонты. Ніжні пласт таўшч. каля 1 м датуецца 7—1 ст. да н. э. У ім трапляецца кераміка мілаградскай культуры, на мацерыку знойдзены прылады працы і вогнішча эпохі неаліту. У гэты час быў узведзены
абарончы вал выш. каля 1,5 м, на версе якога стаяў частакол. Сярэдні пласт (0,7—1 м) адносіцца да 1—7 ст. н. э. У ім выяўлена кераміка зарубінецкай культуры і 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э, Абарончы вал неаднаразова ўмацоўваўся, знешні схіл яго быў забрукаваны. Верхні пласт (0,7—0,8 м) датуецца 10—13 ст. Сярод знаходак кераміка, пацеркі-лімонкі, шкляныя бранзалеты, наканечнікі стрэл, нажы, суліцы, скоблі, пінцэты. Ядром умацаванняў з’яўляўся вал больш позняга часу,
на версе якога стаяў вастракол з 2 радамі стаўбоў. На Пн ад гарадзішча знаходзілася с е л і ш ч а (пл. каля 1 га). У 10—12 ст. гарадзішча і селішча складалі аснову перша пачатковага Крэчута. У канцы 11 — пач. 12 ст. жыццё пачынае перамяшчацца з Гарадца на бераг Сожа, аднак у пач. 14 ст. яно тут спынілася.
Гарадзішча Замкавая гара размешчана за 700 м на ПдУ ад Гарадца, на высокім правым беразе Сожа. Пляцоўка авальнай
Кафія 16 17 ст. з Крычава.
формы (100x60 м) аддзелена ад астатняга плато ровам шыр. 30— 70 м. 3 паўн., зах. і паўд. бакоў збярогся абарончы вал выш. каля 5 м і шыр. у аснове каля 22 м. Даследавалі ў 1967 Штыхаў, у 1973—76 Ткачоў, у 1987—88 A. А. Мяцельскі. Культурны пласт на большай плошчы гарадзішча пашкоджаны пазнейшымі перакопамі і лепш захаваўся ў паўд. частцы, дзе дасягае 3,5 м. У інш. месцах яго таўшч. вагаецца ад 1 да 3 м. Найб. раннія матэрыялы адносяцца да мілаградскай пары, якая прад стаўлена керамікай і каменнымі прыладамі працы. Напластаванні сярэдзіны 12—13 ст. маюць магутнасць ад 10 см да 1 м каля вала. У ім выяўлены шыферныя праселкі, ганчарны посуд, шкляныя бранзалеты і пацеркі, наканечнікі стрэл, ключы, крэсівы, нажы, прабоі. Знойдзены меч рубяжа 13—14 ст., рэшткі драўляных жытлаў з печамі-камен камі. Пабудовы групаваліся ўздоўж трасы вала. У наслаеннях 14—17 ст. выяўлены шмат глінянага посуду, нажы, ключы, замкі, наканечнікі
стрэл, арбалетныя балты, разнастайная кафля 15—17 ст., калекцыя манет, у т. л. залаты угорскі дукат 15 ст., каменныя і чугунныя ядры. Абарончыя збудаванні былі ўзве дзены ў 12 ст. Яны складаліся з кальцавога вала (выш. 1,5 м) і сцен зрубнай канструкцыі наверсе. У 13—17 ст. вал неаднаразова пад сыпаўся, у 17 ст. перабудаваны і расшыраны.
Першапачатковы п a с а д К. (*3убялышынскі») пачаў развівацца на суседняй з гарадзішчам Спаскай гары. У 12—13 ст. ён займаў пл. болып за 1 га і быў умацаваны валам. 3 14 ст. пачынаецца развіццё пасада і з інш. бакоў гарадзішча.
Упершыню К. згадваецца ў 1І36 пад назвай Крэчут ва Устаўной грамаце смаленскага кн. Расціслава Мсціславі ча. У 1 й пал. 14 ст. К. далучаны да Мсціслаўскага княства. 3 2-й пал. 14 ст. ў ВКЛ. У 1653 горад атрымаў магдэбургскае права. 3 1772 К. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Магілёўскай губ,, належала графу Р. А. Па цёмкіну. Гл. таксама Крычаўскія гарад скія ўмацаванні, Крычаўскі замак.
Літ.: 45, 48, 848, 1056a, 1193, 1194, 1194a. A. А. Мяйельскі, M. А. Ткачоў. КРЫЧАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. на правым беразе р. Сож. Займаў пляцоўку берагавога плато пл. болыіі за 0,5 га і выш. каля 15 м над узроўнем ракі, дзе ў канцы 11 —13 ст. месціўся дзядзінец стараж. Крычава. Замак аддзяляўся ад горада глыбокім (каля 15 м) і шыро кім (больш за 42 м) ровам. Круглаватая ў плане пляцоўка К. з. была абведзена па перыметры кальцавым пясчана-гліністым валам вышынёй болып за 5 м над замкавым падвор’ем. У розны час вал не менш як 5 разоў падсыпаўся, а ў 1-й пал. 17 ст. зведаў моцную рэканст рукцыю, у выніку якой на зах. участку абароны ён быў зрэзаны і перамешчаны ў бок абарончага рова. Гэта пашырыла замкавы двор і даз воліла размясціць каля вала новыя гасп. пабудовы. Картаграфічныя ма тэрыялы 16—17 ст. і інвентары зам ка 17—18 ст. сведчаць пра стабільнасць планава кампазіцыйнай схемы драўляных абарончых збуда ванняў на працягу стагоддзяў. Ком плекс умацаванняў К. з. складаўся з 5 вежаў, у т. л. вежы-брамы. Сцены фартыфікацыі мелі выгляд «клетей замковых» тыпу 2-ярусных гародняў. На верхнім баявым ярусе, «за бланкованьем», у час аблогі стаялі абаронцы замка, на ніжнім, як адзначае адзін з дакументаў 17 ст., «меіцане подчас небеспечностя от непрнятеля мешкають» разам з сем’ямі, каштоўнай маёмасцю і дакументамі. Пры неабходнасці ніж ні ярус мог быць пераабсталяваны для вядзення агню. Ад долу і да «бланкованья» сцены-гародні абмаз-
валіся глінай. Баявая галерэя была накрыта дранічнай стрэшкай. Уязная прамавугольная ў плане 2-павярховая замкавая вежа-брама рубілася з брусоў таўшч. у 2 бервяны (тэхніка «совнто»), мела падвойныя 2-створкавыя вароты «на бегунах, з зашчэпкамі, прабоямі і замком прывесістым». На доле размяшчаліся кардыгарда, вязніца турма, варта з 6 чал. з мушкетамі і бердышамі, 2—3 гарматы (у 1693 — 1 шмыгаўніца і 2 бронзавыя палявыя гарма ты). Ход на 24 паверх, дзе таксама стаялі гарматы, быў зроблены з боку замкавага двара ў выглядзе «ўсхода з ганкам, пакрытым драніцамі».
Крычаўскі замак. План.
Над гонтавай страхой узвышаўся бляшаны флюгер «ветранік». Сцены вежы былі таксама абмазаны глінай. Паводле інвентара за 1693, злева ад вежы-брамы ішло прасла сцен-гародняў і бастыёнаў-вывадаў, т. зв. «кватэра меская», якая ўпіралася ў вежу «Рагавую да Сожа». Абедзве вежы будавалі, даглядалі і рамантавалі мяшчане. Уздоўж усх. краю замкавай гары, ад Сожа, знаходзіліся ўчасткі «кватэры валасной», якая ўключала гародні і дзве 2-ярусныя вежы — Сярэднюю і «другую Рагавую», або «Патаемную». Першая ве жа завяршалася дранічным дахам, другая выконвала ролю «тайнічнай вежы», паколькі тут размяшчаўся «патаемнік», які адчыняў ход да ракі. Ад «Патаемнай» вежы траса вала паварочвала на Пд, дзе знаходзілася «кватэра» Кашанскай во-
ласці. Тут стаялі гародні і апошняя, 5-я вежа — «Кутняя». Яна была 2-ярусная, сечаная ў 2 бервяны, пад дранічным дахам. Ад «Кутняй» вежы да вежы-брамы цягнулася іпляхецкая «кватэра» ў выглядзе суцэльнай лініі 2 ярусных гародняў. На замкавым двары былі драўляная царква св. Міколы, дом дзяржаўцы, свіраны, стайні, пограбы, жылыя бу дынкі служак, цэйхгауз-«скарбец» для захоўвання пораху, амуніцыі і рознай зброі. Пабудаваны з дрэва і ўвесь абмазаны звонку і знутры глінай цэйхгауз меў уваход з ганкам, зачыняўся драўлянымі кратамі і моцнымі падвойнымі дзвярамі са
складанай сістэмай запораў. Мелася і студня. Знешнімі прыроднымі ўмацаваннямі К. з. з’яўляліся р. Сож і іптучны стаў «Зубялышанская сажалка», зробленая на ручаі з ПдЗ, а таксама сухі абарончы роў з 3. Цераз роў быў перакінуты драўляны мост, які будавалі і рамантавалі мяшчане, што жылі на шляхецкіх юрыдыках. На працягу стагоддзяў канструкцыя моста неаднаразова мянялася. Яго ладзілі і на высокіх палях, і на зрубах-«ізбіцах», абгароджвалі парэнчамі. Пасярэдзіне быў пад’ёмны пралёт «узвод» на 4 жал. ланцугах і 2 вял. завесах з крукамі. Пры ўездзе на мост стаяла будка фельдвахты, быў шлаг баўм. За «ўзводам» знаходзіліся 2 невял. брамкі «форткі», праз якія траплялі да брамы. Можна меркаваць, што перад ёй таксама быў «узвод». Як і ў кожным тагачасным замку, у К. з. меўся «звон ратный».