Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Мінска, Полацка, Віцебска. Сустракаюцца бронзавыя і жал. кручкі розных памераў з кароткім і доўгім цаўём.
Літ.: 151, 326, 452, 1203.
Л. У. Калядзінскі.
КРЫВАЛЬЦЭВІЧ Мікалай Міка лаевіч (н. 1.1.1958, в. Канстанцінаўка Любанскага р на), бел. археолаг. Канд. гіст. навук (1991). Скончыў гіст. ф-т Мінскага пед. ін та (1982), аспірантуру Ін-та гісторыі АН БССР (1987). 3 1987 малодшы навуковы супрацоўнік гэтага ін-та. Вывучае археал. культуры эпохі бронзы, пе рыядызацыю і храналогію помнікаў бронзавага веку на тэр. Беларусі.
Тв.: йсследовання в центральной частн Белорусского Полесья // Архео логнческне открытня 1985 года. М., 1987; Новые данные к вопросу культур ной прннадлежноств памятннков брон зового века в Прнпятском Полесье Бело русснн // Актуальные проблемы всторнко археологнческях всследованнй: Тез. докл. VI Респ. конф. молодых археологов. Кнев, 1987; Работы на лево бережье Првпятн // Археологнческве открытвя 1986 года. М., 1988.
КРЫВІНА, гл. Галоўск.
КРЫВІЧЫ, аб’яднанне ўсх. слав. плямён, якое жыло ў басейне верх няга Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі, на Пд Чудскага воз. Вядомы па археал. помніках і пісьмовых кры ніцах. На думку адных вучоных, назва паходзіць ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві), на думку ін шых — ад імя легендарнага рода пачынальніка Крыва або ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва Кры вейтэ, ад узгоркаватай мясцовасці (крывізна). Працэс фарміравання К. адбываўся ў 2-й пал. 1 — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. ў выніку асіміляцыі славянамі мясц. балцкіх і зах. фінскіх плямён. У канцы 1-га тысячагоддзя племянное аб’яднанне К. распалася на 3 групы — полац кую, смаленскую і пскоўскую (па водле назвы іх гал. гарадоў). Для полацкіх К., ці палачан, як яны названы ў летапісе, характэрна доўгіх курганоў паўночнай Беларусі куль тура, у якой захавалася шмат эле ментаў матэрыяльнай культуры балтаў. Смаленскія К. па культуры вельмі блізкія да полацкіх, таму ў этнагр. адносінах звычайна разглядаюцца як полацка-смаленская група плямён. На тэр. рассялення полацкіх К. вывучаліся гарадзішчы і селішчы ў Віцебску, Полацку, Заслаўі, Лукомлі, курганныя могільнікі каля в. Баркі, Бельчыца, Бяльмон ты, Вышадкі, Глівін, Глінішча, Дара хі, Ізбішча,Кублішчына, Лісна, Плусы, Пуцілкавічы, Сінчукі, Сосенка, Чарневічы, Янкавічы і інш. На мя жы 10—11 ст. у К. паявіліся круглыя курганы з пахавальным абрадам трупапалажэння на гарызонце, пазней пашырылася трупапалажэнне ў ямах, зрэдку ў насыпах. Боль
0 , , 3
Кручкі рыбалоўныя са стаянкі Камень Пінскага р на.
шасць нябожчыкаў арыентавана паводле слав. звычаю галавою на 3, трапляюцца мужчынскія пахаванні з адваротнай арыенціроўкай (галавой на У) або мерыдыянальныя (Пн — Пд). Лічаць, што ўсх. арыенціроўка з’яўляецца перажыткам балцкага пахавальнага рытуалу, мерыдыянальная — фіна-угорскага. У арыенціроўцы нябожчыкаў назі раюцца сезонныя адхіленні (летам Пд — 3 — Пн — У, зімой Пн — 3 — Пд — У). У курганах трапляюцца багатыя пахаванні з мноствам рэчаў і бедныя з невял. колькасцю інвен тару або зусім без яго, што сведчыць пра маёмасную няроўнасць. Сустра-
М. М. Крывальцэвіч.
Кручкі рыбалоўныя 13 ст. (1 4), 17 ст. (5).
Да арт. Крывічы. Выява крывіча. Рэканструкцыя I. У. Чаквіна па чэрапе з курганнага могільніка Кублішчына Мі ёрскага р-на. 11 ст. Скульптар Л. II. Яшэнка.
Да арт. Крывічы. Выява крывічанкі. Рэ канструкцыя I. У. Чаквіна па чэрапе з курганнага могільніка Дроздава Тала чынскага р-на. Пач. 11 ст. Скулыітар Л. П. Яшэнка.
каюцца і драўляныя дамавіны, змацаваныя жал. цвікамі. У кожным могільніку ёсць кенатафы. Пры даследаванні курганоў выяўлены прыкметы трызны і стравы. Для полацкіх (як і смаленскіх) К. характэрны пэўны тып упрыгожанняў — бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы дыям. 5—11 см з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі. У жаночых па хаваннях знаходзяць шкляныя і сердалікавыя пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні.У якас ці прывесак выкарыстоўваліся сярэб раныя манеты: дырхемы і іх імітацыі, дэнарыі, візантыйскія міліярысіі(Ба
жаночых пахаваннях. У некаторых курганах знойдзены баявыя сяке ры — чаканы. Курганныя могільнікі дружыннікаў выяўлены каля Полац ка і Лукомля, асобныя пахаванні — каля Заслаўя. У курганах 11— 12 ст. сустракаюцца язычніцкія амулеты з прасвідраваных іклаў ці зубоў жывёл і вельмі рэдка — металіч ныя крыжыкі, якія насілі як упрыгожанні ў складзе маніста. Пахавальны абрад і інвентар сведчаць, што язычніцкія вераванні ў сельскай мясцовасці захоўваліся да канца 12 ст. Асноўнай гасп. адзінкай К. у 2-й пал. 1 га тысячагодд'зя н. э. паранейшаму заставалася вял. патры-
лых часоў», існавала сваё княжанне К.— палачан. Падобныя ўтварэнні ўзыходзяць да палітычных арганізацый часоў ваеннай дэмакратыі. У ва енна адм. адносінах племянныя княжанні апіраліся на сістэму ўмацаванняў (Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), на аснове якіх пазней сфарміраваліся гарады. К. (відаць, пскоўскія) упершыню ўпамінаюцца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 859. Яны ўдзельнічалі ў паходах Алега (907) і Ігара (944) супраць Візантыі. У канцы 10 ст. на тэр.
Рассяленне крывічоў у 8-10 стст.
A
©
ВІЛЬНЮС
Археалагічныя помнікі крывічоў □ Гарадзішчы
О Слуцк (Случеск)
р ы г .
ЫўНі
^ВіІдбес.
'Ваўкалаі
Слабаі
(Adpufoe)
'Засл
ОПаЛерні
[агіле^
Слаўгарад (Пропошеск)
Свісла'
Гомель<Ломйй).
Тураў
Мазыр О
0шце(
Навагрудак (Новогородок) t
Аўтар карты Г.В.Штыхаў
КРЫВІЧЫ
полацкіх
<> Селішчы
△ Нурганныя могільніні
Д
Ваўкавыск (Волковыеск)
Я Н Е
Гродна &(Городно)
Чарнігаў ©
-
С
Д Р А Ў. Л
грынава, Вядзец, Ізбішча, Навасёлкі, Славені, Парэчча, Слабодка, Шо і інш.). У мужчынскіх пахаваннях трапляюцца сякеры, нажы, крэсівы, спражкі, зрэдку наканечнікі коп’яў і стрэл. Гліняны посуд, драўляныя вёдры, сярпы ёсць у мужчынскіх і
ярхальная сям’я, нягледзячы на пра цэс вылучэння малых сем’яў, які пачаўся ў 8—9 ст. У сац. адносінах К.— федэрацыя плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаў насць (княжанні), пранароднасць. У Полацку, паводле «Аповесці міну-
рассялення полацкіх К. склалася Полацкае княства, насельніцтва яко га названа К. ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, І162. Назва «крывіцкія землі» захоўвалася ў асобных выпадках за тэрыторыяй паўн. Беларусі да 1 й чвэрці 14 ст. У латышскай
мове тэрмінам «К.» называюць усх. славян. Ад этноніма К., відаць, паходзяць назвы вёсак у Зэльвенскім, Іўеўскім, Салігорскім, Глыбоцкім, Пінскім, Докшыцкім, Ашмянскім, Мядзельскім, Смаргонскім і інш. раёнах Беларусі.
Літ.: 848, 1052, 1063, 1331.
, Г. В. Штыхаў.
КРЫЖЫ паселішча эпохі мезаліту каля в. Навалокі Віцебскага р-на. За 2,5 км на Пд ад вёскі ва ўрочышчы Крыжы, на 1й надпоймавай тэрасе правага берага р. Зах. Дзвіна. Выявіў і даследаваў у 1933 К. М. Палікарповіч, абследаваў у 1988 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт каля 0,2 м. Выяўлены крамянёвыя вырабы, тронкавы наканечнік стра лы, скрабкі з адшчэпаў, адшчэпы, косці высакароднага аленя. Паводле геалагічнага ўзросту Палікарповіч датаваў помнік барэальным часам.
Літ.: 722, 920. , Э. М. Зайкоўскі. КРЫНІЦЫ КУЛЬТАВЫЯ, языч ніцкія свяцілішчы, звязаныя з культам вады. Апрача крыніц ушаноўваліся некаторыя азёры, калодзежы, вытокі буйных рэк. У «Аповесці мінулых гадоў» пра ўсх. славян часоў язычніцтва паведамляецца: «Бяху же тогда погані, окруіце езером н кладезем н роіценнем». Прыхільнікі язычніцтва асуджаліся ў «Слове на памяць епіскапу»: «Ты бога оставнв, рекам н нсточннкам требы пологаешь н жрешн яко богу тварн бездушной». Кірыла Тураўскі ў сярэдзіне 12 ст. выказваў задавальненне з прычыны заняпаду па ганства: «Не нарекутся богом стн хнн, нн солнце, нн огонь, нн нсточннцы, нн древа». Гэтыя выказванні сведчаць, што славяне-язычнікі шанавалі як сзятыні крыніцы, азёры, калодзежы, рэкі і прыносілі ім ахвя ры. Археолаг Ю. Уртанс выявіў на тэр. Латвіі сляды пакланення К.к. у каменным веку.
На Беларусі сувязь азёр і язычніцкіх свяцілішчаў відаць на прыкладзе Ходасавіцкага свяцілішча, размешчанага на беразе Святога воз. На беразе воз. Святое ў Лепельскім р не выяўлены сляды паселішча каменнага веку. Паводле легенды, на месцы возера стаяла царква, якая правалілася пад зямлю. Захавалася легенда, што каля воз. Валовае (цяпер у межах г. Полацка) размяшчаліся капішчы Перуна і Бабы Ягі. Каля г. п. Краснасельскі (Ваў кавыскі р-н), в. Драгунова (Расонскі р-н), в. Боркі (Пінскі р н), в. Любанічы (Талачынскі р н) і інш. вядомы крыніцы, якія ўшаноўваюцца як святыя, лічыцца, што вада з іх дапамагае ад многіх хваробаў. Каля в. Смаляры Барысаўскага р на, каля падножжа Святаянскай гары ёсць Святая крыніца, дзе з даўніх часоў святкуюць Купалле. Каля в. Клінцы Слаўгарадскага р-на ёсць Сіні калодзеж, а за некалькі кіламетраў ад яго — 2 камяні-следа вікі, паводле легенды звязаныя з ім. Каля в. Палыкавічы Магілёўскага р-на ў 1900-я г. былі крыніца і дуб, якія
насельніцтва ўшаноўвала як свяшчэнныя. Каля вытоку р. Віліі (Докшыцкі р-н) размешчаны культавы камень Сцёп (Сцёб-камень, магчыма, ад літ. Stabas ідал). На думку польск. даследчыка У. Шафранскага, размяшчэнне свяцілішчаў каля крыніц, якім прыпісвалася апладняючая сіла, было звязана з куль там багіні ўрадлівасці (магчыма, Берагіні). Пасля прыняцця хрысціянства царква вымушана была прыстасоўваць язычніцкія святыні да сваіх мэт, многія крыніцы набылі функцыі прошчаў.
, Э. М. Зайкоўскі.
КРЫНІЧНАЯ, археал. помнікі каля в. Мірагошч-Горкі Чэрыкаўскага р-на.
С таянка майстэр ня позняга мезаліту (6—5-е тысячагоддзі
Кафля 16—17 ст. з Крычава.
да н. э.). За 2 км на ГІдЗ ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Сож, за 100 м на Пн ад вусця ручая Крынічнага. Адкрыў у 1928 К. М. Палікарповіч, даследа валі ў 1977—78 В. Л. Ліпніцкая, у 1972, 1984 і 1986 В. Ф. Капыцін. Ускрыта 406 м2 культурнага пласта, які залягаў на глыб. 0,1—0,6 м.
Пры раскопках знойдзена больш за 15 тыс. крамянёвых рэчаў. На асобных квадратах канцэнтрацыя расшчэпленага крэменю перавышала 300 прадме-
таў, што сведчыць пра наяўнасць на паселішчы рабочых месцаў майстра па пярвічнай апрацоўцы крэменю. Многа зыходнай сыравіны: канкрэцыі, кавалкі крэменю і прадуктаў іх расшчаплення (нуклеусы, пласціны, адшчэпы, асколкі, лускавінкі). Сярод прылад працы — тронкавыя наканечнікі стрэл свідэроіднага тыпу, вастрыі, пласціны-ўкладышы, вырабы з выемкай, канцавыя скрабкі, двайныя, паўкруглыя і з «шыпам». Сярод разцоў ёсць рэтушаваныя і двух гранныя, але найболын на вуглу злама най пласціны. Шматлікія прылады выпадковага карыстання: пласціны і ад шчэпы з рэтушшу. Для вырабу прылад выкарыстоўваўся цёмна-шэры крэйдавы крэмень,паклады якога знаходзяцца на беразе старыцы р. Сож. Матэрыялы помніка сведчаць аб пранікненні з Пд на тэр. Верхняга Падняпроўя асобных груп тацэнкі-кудлаеўскай культуры.