Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Атрыбутыўныя прыкметы ўваходзяць у азначэнне аб’екта. Яны ўзніклі і развіваліся да іх поўнага выяўлення, станавіліся тыповымі, стваралі пэўную сукупнасць, еднасць. А. пэўнага археал. помніка ажыццяўляецца па іх наяўнасці. Падобныя еднасці прыкмет складваліся ў працэсе гіст. развіцця, і таму высвятленне атрыбутыўных рыс патрабуе гіст. падыходу. У археалогіі выкарыстоўваецца А. стараж. рэчаў, комплексаў, культур.
Найвыйіэйшай ступені дасягае А. этнічнай прыналежнасці помнікаў, калі археал. крыніцы ператвараюцца ў гіст. факты і з’яўляецца магчымасць вывучаць гісторыю пэўнага этнасу (племянной групы, народнасці, нацыі).	у. ф. ісаенка.
АУГУСТДОР (франц. Augustdor залаты Аўгуста), залатая манета Рэчы Паспалітай, адпавядала 5 та лерам (каратная проба 23,5, лігатурная маса 5,96 г). Чаканілася пры Аўгусце III Лейпцыгскім манетным дваром(1753—56, 1758). На рэверсе пазначаны намінал 5 Th (thaler). Прататыпам для А. паслужыў пістоль Іспаніі, луідор Францыі, фрыдрыхсдор Прусіі. У 1753—56 чаканіліся фракцыі ў 1/2 і 2 А.
Літ.: 1670, 1674.
АЎГУСТОВА, гарадзішча днепрадзвінскай культуры. Гл. Звязда.
АЎКШТАЙТЫ, група балцкіх плямён, што жылі ў басейне р. Няве жыс і нізоўях Віліі (Нярыс). Назва паходзіць ад літ. aukstuTinis (верхні) у адрозненне ад назвы жэмайтаў, што жылі ніжэй па Нёману. Суседзямі А. былі на Пн — земгалы, на У і ПнУ — літва, на Пд — ятвягі, на 3 — жэмайты (гл. Жмудзь). Упершыню А. ўпамінаюцца ў Дузбургскай хроніцы ў сувязі з падзеямі 1294—1300. Жылі А. на неўмацаваных паселішчах, а гарадзішчы, верагодна, служылі ім сховішчам (культурны пласт у іх нязначны або
Двайны аўгустдор 1756 Аўгуста III.
адсутнічае). Даследаванымі помнікамі' А. з’яўляюцца бескурганныя могільнікі без наземных прыкмет. У 1—4 ст. характэрным для іх быў пахавальны абрад трупапалажэнне (мужчын галавой на 3, жанчын — на У), у магілах 5—6 ст. сустракаюцца трупапалажэнне і трупаспаленне, з 7 ст. пераважае трупаспаленне.
Пахавальны інвентар бедны: у 1—6 ст. жалезныя нажы, шылы, сякеры, брон завыя шпількі і бранзалеты, у 7—13 ст. фрагменты ўпрыгожанняў з каляровых металаў, зрэдку прылады працы і ўзбраенне. У 10—13 ст. побач з ня божчыкам хавалі няспаленых коней (да 10 і больш жывёл) з амуніцыяй і
ўпрыгожаннямі (цуглі, страмёны, спражкі, бронзавыя спіралі, пласціны, бразготкі, бурштынавыя пацеркі і інш.).
Літ.: 1248.	Я. Г. Звяруга.
АЎРЭУС(лат. aureus nummis залатая манета), старажытнарымскі на мінал. Упершыню выпуіцчаны Юліем Цэзарам пасля Гальскіх паходаў (58—51 г. да н. э.), сістэматычная чаканка пачалася з часоў Аўгуста [27 да н. э.— 14 н. э.] па crane 40 шт. з рымскай лібры фунта (327, 45 г) масай 8,18—8,19 г. Пры Нероне [54—68] стапа А. зменшана да '/