Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
завыя позналатэнская фібула, трапецападобная падвеска і пярсцёнак, гліняныя прасліцы, пацеркі, фраг менты посуду, шкляныя пацеркі і ініп. рэчы мілаградскай і зарубінецкай культур з раскопак гарадзішча Шчаткава, жал. нож і серп, фрагменты ганчарнага посуду эпохі Кіеўскай Русі. Захоўваюцца калекцыі манет і скарбаў Рускай дзяр жавы 16—20 ст., Рэчы Паспалітай, Вял. кн. Літоўскага, сав. манеты.
A. A. Седзін.
БАБРЎЙСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМА ЦАВАННІ, комплекс драўляназемляных умацаванняў у выглядзе абарончага вала, драўляных сцен, паркана і вежаў, якія абаранялі кварталы Бабруйска ў 14—18 ст. Агульная даўжыня лініі ўмацаванняў больш за 3 км. Уяўлялі сабой трохвугольнік, утвораны рэкамі Бя рэзіна, Бабруйка і ручаём Дняпрэц, з 3 умацаванні дадаткова прыкры
ваў вял. стаў, утвораны спец. плацінай вадзянога млына на р. Бабруйка. Уезд і выезд з горада ажыццяўляўся праз 4 брамы. На Пд, унізе пад Замкавай гарой, знаходзілася ГІадольная брама, якая вяла на бераг Бярэзіны да паромнай пераправы і далей у Магілёў. Вы шэй па цячэнні Бярэзіны на адлег ласці 26 шнуроў (1274 м) стаяла Свіслацкая брама, якая выходзіла на дарогу ў Свіслач (цяпер вёска ў Асіповіцкім р-не). У паўн-зах. частцы Бабруйска размяшчалася Кісялёўская брама. Чацвёртая брама — Прудовая — адкрывала дарогу праз плаціну на Бабруйцы да зарэчных гар. валок з гародамі, сенажацямі і садамі. Гараджане разам з выбранымі ад воласці сяля намі неслі ў гар. брамах начную варту ад «свавольных людзей», на ўвесь тыдзень выдзялялі «на галашэнне» спец. групу «старажоў-клікуноў», якія «клікалі», каб усе былі ўважлівыя да агню. Каб прадухіліць непажаданыя нечаканасці як «от свонх свовольных куп людей, так н от постороннего (упасн Боже!) непрнятеля, прыкладом нншнх местечек» мяшчане ставілі ўпоперак гар. вуліц «кабыліны», якімі запіраўся свабодны рух. Колькасць вежаў, што стаялі ў лініі гар. абароны, дакладна невядома, але, улічваючы перыметр ахоўных збудаванняў, можна меркаваць, што іх было каля 10. На гравюры 17 ст. паказана, што яны былі 2-павярховыя 4—6-гранныя ў плане. Драўляныя брамы Бабруйска таксама мелі абламы, увянчаныя шпілямі з флюгерамі-ветранікамі. Сцены гародні мелі байніцы для стральбы з агнястрэльнай зброі. Гэтыя ўма цаванні перажылі 2 татарскія аблогі ў 1502 і 1503, а таксама неаднаразовыя прыступы ў 1506 войска князя М. Глінскага. У 1649 яны значна пацярпелі ў час аблогі і штурму Бабруйска атрадамі гет мана Я. Радзівіла. У сакавіку 1655 украінскія казакі наказнога гетмана I. Залатарэнкі захапілі Бабруйск і Каралеўскую слабаду і... «без остатку спалнлн, чтоб впредь не было прнчом держатнся врагом н недругом... царского велнчества», усіх уцалелых абаронцаў пусцілі «под меч». У 1665 rap. ўмацаванні зноў штурмавалі ўкраінекія казакі, былі разбураны дашчэнту, аднак іх хутка адбудавалі.
Паводле інвентароў горада 1671 і 1684, сцены, вежы і брамы знаходзіліся ў спраўным стане. Як сведчаць гіст. дакументы, усімі ваенна-буд. работамі ў Бабруйску кіраваў падвойскі, на ім ляжаў таксама абавязак ведаць чстаражоўшчынай» у замку і па гар. брамах і «обычным в тех краях глашеньем». Падобныя функцыі выконвалі і валасныя старцы, якія кіравалі сялянамі воласці ў час догляду паркана і «часу вселякіх гвалтов н небеспечностн». Разбурэнні Б. г. у. пачаліся
з канца 17 ст., яны зніклі пасля ўклю чэння Бабруйска ў склад Расійскай імперыі ў 1793.
Літ.: 14, 19, 231. М. А. Ткачоў. БАГАМОЛЬНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (23.4.1941, Гомель — 6.9. 1992), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). 3 1977 выкладчык Гомельскага ун-та. Даследаваў граніцы рассялення радзімічаў і іх суседзяў. Распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абрада і храналогію радзі міцкіх старажытнасцей, выявіў асаблівасці адзення радзімічаў. Вёўраскопкі стараж. курганоў Дзяніска-
У. У. Багамольнікаў.
Сярэбраныя драцяныя скроневыя кольцы (1), жалезная сякера з адбіткамі льняной тканіны (2), білонная падковападобная засцежка (3), віты сярэбраны бранзалет (4) з курганнага могільніка Багрынава.
вічы, Курганне (Жлобінскі р-н), Нісімкавічы, Хізава, у г. Чачэрску і інш. Вывучаў гісторыю ўсходнеславянскіх летапісных плямён на тэр. Беларусі, іх грамадскі лад.
Тв.: Пахавальны абрад радзімічаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1977. № 1; Радзіміцкія скро-
невыя кольцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977. № 4; Прнчнны нзмененнй погребального обряда раднмнчей // Древностн Белорусснп н Лнтвы. Мн., 1982; Археологнческне памятннкн Гомелыцнны. Мн., 1988 (разам з A. А. Макушнікавым). Г. В. Штыхаў.
БАГРЫНАВА, група археал. помні каў каля в. Багрынава Талачынскага р-на. Абследавалі ў 1893 Е. Р. Ра манаў, у 1930 А. Дз. Каваленя, у 1955 Л. В. Аляксееў, у 1967 і 1969 М. Сяргеева, у 1972 A. Р. Мі трафанаў, у 1981, 1988 В. М. Ляўко, у 1990 Ляўко даследавала гара дзішча і замчышча.
Г а р а д з і ш ч а. За 0,5 км на Пн ад вёскі. Часткова знішчана кар’ ерам. Памеры часткі, што захавалася, 20x8 м. Культурны пласт 0,5—0,7 м. Знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі.
У раскопе пл. 52 м2 прасочана канструкцыя валоў, якія моцна аплылі і па краях пляцоўкі амаль не прыкметны. У профілі валоў прасочваюцца ў выглядзе кратаў драўляныя канструкцыі з 3 ярусаў абпаленых бярвён дыям. 10—12 см. Праслойкі з бярвеннем размешчаны адна пад адной на глыб. да 0,5 м. Ніжняя праслойка знаходзіцца ад дзённай паверхні на адлегласці 1,8 м. Ляпная кераміка і збудаванне вала адносяцца да 6—8 ст. Ганчарная кераміка датуецца 16—17 ст.
Замчышча. На У ад гарадзішча, на высокім мысе. 3 Пн і У да яго прымыкае кар’ер, з Пд і 3 абмежаваны ярамі з стромкімі схіламі. На ўсх. схіле тэраса шыр. 4 м і роў глыб. да 5 м, шыр. 5—7 м. 3 боку р. I ржэўкі мыс в ыш. 15— 18 м. Пляцоўка памерам 40x23 м з паўн. боку сапсавана вял. ямай. У раскопах пл. 40 м2 культурны пласт складаецца з верхняга (1,25—1,2 м) і ніжняга гарызонтаў.
У верхнім гарызонце выяўлены ганчарная кераміка 14—17 ст., кафля 17 ст., цэгла-пальчатка, абпаленыя камяні. Рэшткі пабудоў з дрэва і цэглы прасочаны ў шурфе па-за межамі замчышча, тут выяўлены цэгла-пальчатка і гзымсавая кафля з выяваю арла. На думку даследчыкаў, на месцы гарадзішча жалезнага веку ў феад. час узнікла сядзіба, а на месцы мыса мог размяшчацца ўмацаваны замак князёў Друцкіх-Багрынаўскіх, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах 15— 16 ст.
Курганны могільнік крывічоў. Абапал дарогі на в. Варанцэвічы. 6 насыпаў (раней было 12) вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10— 12 м. У 1967 3. М. Сяргеева раскапала 4 курганы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце. Знойдзены бранзалетападобныя скроневыя кольцы з пазалочанымі шклянымі і сердалікавымі прызматычнымі пацеркамі.
У 1969 яна даследавала яшчэ 2 насыпы. У адным былі мужчынскае і жаночае пахаванні галавою на 3, зной-
дзены 6 скроневых кольцаў з сярэбранага дроту, 4 арабскія дырхемы ды настыі Саманідаў з адтулінамі для падвешвання, пацеркі, бронзавы пла сціністы пярсцёнак, жал. нож, віты сярэбраны бранзалет з завязанымі канцамі, жал. абруч і дужка ад драў лянага вядра, білонавая падковападобная фібула, баявая сякера, невял. брон завы пласціністы бранзалет з канцамі ў выглядзе звярыных галовак, 2 пасудзіны. У другім кургане было 3 пахаванні ў насыпе, на мацерыку, на пясчанай падсыпцы. Могільнік датуецца 11 ст.
Літ.: 34, 1085, 1089. В. М. Ляўко. БАГУШЭВІЧЫ, гарадзішча 1 ст. да н. э.— 2 ст. н. э. ў цэнтры в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на. На левым беразе р. Уса, ва ўрочышчы Касцельная Гара (Касцелішча). Вя дома з 1927, даследаваў у 1964—65 Л. Д. Побаль, у 1979 абследавала Т. С. Бубенька. Пляцоўка памерам 60x50 м, з боку поля ўмацавана 3 валамі (выш. 1,5—2 м) і 3 равамі (глыб. 0,5—1,8 м). У зах. частцы пляцоўкі касцёл пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. У паўднёвай — пахаванні канца 19 ст., усх. частка зрыта на шыр. 5—6 м і разбурана пры пабудове сядзіб. Культурны пласт 0,6—1 м. Знойдзены вырабы з крэменю, жалеза (тыглі, шлак, скроневае кольца, прасліца, каменная зерняцёрка), ляпная кераміка мілаградскай і зарубінецкай культур, часткова пакрытая штрыхамі.
Літ.: 904. Т. С. Бубенька.
БАЖНІЦА, культавая пабудова. Значэнне тэрміна «Б.» ў розныя часы мянялася. У літаратурнай мове перыяду Кіеўскай Русі Б. называлі царкву або капліцу, а таксама паліцу з абразамі ў хаце. У старабел. і польскай мовах слова «Б.» мела значэнні: храм наогул, язычніцкі храм, іудаісцкі храм. У польскай мове пазней апошняе значэнне стала пераважаць. Хутчэй за ўсё ад крывічоў тэрмін «Б.» трапіў у латышскую і літоўскую мовы. Верагодна, у часы ўвядзення хрысціянства Б. называлі паганскія (нехрысціянскія) храмы закрытага тыпу (будынкі) у адрозненне ад капішчаў і трэбішчаў (гл. Ахвярнік), размешчаных пад адкрытым небам. Такія пабудаваныя з дрэва храмы зафіксаваны ням. аўтарамі ранняга сярэднявечча ў палабскіх і паморскіх славян.
Некаторае ўяўленне пра языч ніцкія Б. на тэр. Беларусі дае вусная нар. творчасць. В. Ю. Ластоўскі прыводзіць звесткі пра гарадзішча на востраве воз. Богінскае ў Браслаўскім р-не, дзе яшчэ ў 19 ст. «трымаўся высокі капец, у сярэдзіне якога была старой веры бажніца з адзіным аконцам, праз якое прамень сонца ў сярэдзіну падаў толькі роўна ў поўдзень». Пазней гэта Б. разбурана. На гэтым жа востраве зной-
дзены каменны ідал. Паводле нар. падання, некалькі язычніцкіх Б. знаходзіліся ў в. Лоск Валожынскага р-на.
Археал. даследаванні паганскіх Б. на Беларусі пакуль не праводзіліся. Каля г. Почап Бранскай вобл. на селішчы зарубінецкай культуры даследавана круглая ў плане культавая пабудова дыям. 5 м. На думку Б. А. Ры бакова, у ёй праводзілася рытуальная цырымонія варкі першых пладоў новага ўраджаю, свяшчэнны посуд для якой захоўваўся ў размешчанай побач зямлянцы. Унутры круглага свяцілішча круглае глінабітнае збудаванне ўмацавана ў ніжняй частцы слупамі, гліна абпалена. Верагодна, гэта было агнішча-ахвярнік. Каля яго, бліжэй да ўва хода, прыкметныя сляды слупоў і масіўныя рэшткі абгарэлага дрэва, напэўна, ад ідала. Налева і направа ад ахвярніка-агнішча і цэнтр. ідала былі 2 вял. нішы, каля якіх па акружнасці будынка стаялі слупы, відавочна, меншыя ідалы. Паводле рэканструкцыі, праведзенай Рыбаковым, уверсе, у цэнтры канічнага даху, была вял. адтуліна для выхаду дыму і агню, якая адначасова служыла для асвятлення Б. зверху дзённым святлом. Сярод рэчаў знойдзена егіпецкая пячатка 1—3 ст. н. э. з выявай ляжачага льва з бла кітнай пасты.