Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1312a, 1313. В I. Шадыра. БАРСУКОВАЯ ГОРКА, гл. Палы кавічы.
БАРТАЛАМЁЕУКА, паселішча верхнедняпроўскай культуры і ся-
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1—8, 14), праколкі (9—11, 18, 27), вастрыі (12— 13, 30—32), скрабкі (15—17, 22—24, 33), скоблі (19—21), разцы (25—26, 28—29, 34) з паселішча Бароўка.
Паселішча Бароўка. Агульны выгляд раскопу.
рэднедняпроўскай культуры каля в. Барталамееўка Веткаўскага р-на. За 0,3 км на У ад вёскі, ва ўрочы шчы Звязда (Выдзьма) на пясчаным узгорку памерам 100x300 м. Выявіла і абследавала ў 1978 А. Г. Калечыц. Культурны пласт да 0,1 м на невял. астанцах. На агаленнях знойдзены крамянёвыя скрабкі, раз цы, скрэблі, скоблі, сякеры, цёслы, наканечнікі стрэл і коп’яў, пласціны, адшчэпы, адбойнікі, нуклеусы, фрагменты ляпной керамікі.
БАРЫСАВЫ КАМЯНІ, вялізныя валуны з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «господн помозн рабу своему Борнсу»;
Гарадзішча Барсукі. План.
Крамянёвыя вастрыі (1 —11, 17), разцы (12—14), скоблі (15, 16), нож (18), скрабкі (19—22), рубячыя прылады (23—25) з паселішча Барталамееўка.
Манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэр. Беларусі. У народзе гэтыя камяні называюць Барыс, Ба
рыс-Хлебнік, Пісанік, Пісар, БарысГлеб, Барысаглебскі і інш. Вядомы 5 Б. к. у рэчышчы Зах. Дзвіны каля в. Падкасцельцы (Полацкі р-н), в. Балоткі (2 шт., Міёрскі р-н), в. Накоўнікі (Міёрскі р-н), г. п. Друя (Браслаўскі р-н). Адзін з Б. к. з в. Балоткі з надпісам «Сулнборь хьрст» выцягнуты з ракі і ў 1887—88 перавезены ў Маскву (захоўваецца ў музеі-запаведніку «Каломенскае»). Б. к. з в. Падкасцельцы ў 1981 перавезены ў По лацк і ўстаноўлены на Верхнім зам ку побач з Сафійскім саборам (мае 8 м у акружнасці, даўж. крыжа 1,5 м, у верхняй частцы яго манаграма «ХС ннка»). Пры ўпадзенні р. Друйка ў Зах. Дзвіну ў рэчышчы захаваўся друйскі Б. к. Два камяні былі ўзарваны ў канцы 1930-х г. з мэтаю барацьбы супраць рэлігіі. Да прыняцця хрысціянства былі язычніцкімі фетышамі. Лічаць, што надпісы і крыжы на іх высечаны ў час вял. голаду ў пач. мая 1128, у дні барысаглебскіх аграрных свят, каб асвяціць стараж. месцы культаў. Імя Барыс звязваюць з полацкім князем Барысам Усяславічам [1127—29], 2 Б. к. вядомы на сушы: каля в. Высокі Гарадзец Талачын скага р-на (уяўляў сабой амаль квадратную пліту, на якой быў вы сечаны 8-канцовы крыж і па краях надпіс, называлі яго «Кравец» або «Сцяпан»; у 1936 узарваны, асколкі скарыстаны на будаўніцтве аўтама гістралі І^іінск — Масква) і каля в. Дзятлава Аршанскага р-на, (надпіс на ім адносіцца да 1171; гл. Рагвалодаў камень).
Літ.: 344, 1012, 1075, 1147.
Л. У. Дучыц. БАРЫСАЎ, горад, цэнтр Барысаўскага р-на, прыстань на р. Бярэзіна (бас. Дняпра). За 76 км на ПнУ ад Мінска, чыг. станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Смаленск. Першапачат ковае гарадзішча стараж. Б. размяшчалася ў пас. Стара-Барысаў на левым беразе Бярэзіны, узвы шалася на 8—10 м над забалоча най поймай ракі. Пляцоўка гарадзі шча авальная, памеры 150x80 м, роўная, вал не захаваўся. Участак пл. 1 га аддзелены штучным ровам, за якім на карэнным беразе знаходзіцца селішча пл. 3 га. Уваход на гарадзішча з паўн.-ўсх. боку, побач невял. возера, з якога выцякае ручай, што ўпадае ў Бярэзіну. На карце 1595 прыкладна на гэ тым месцы паказана рэчка Барыса. Гарадзішча займае канцавую частку вял. мыса, абмежаванага з У возерам і ручаём, з 3 — доўгім ярам. Археал. раскопкі ў 1968, 1969, 1971 праводзіў Г. В. Штыхаў, даследа вана 224 м2 пл. на гарадзішчы і 96 м2 на селішчы. Культурны пласт 1 м. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла памерам 2,2x2,2 м, за глыбленага6 ў мацярык на 0,8 м.
У ім былі камяні ад печы-каменкі, 5 шкляных бранзалетаў і абломак шклянога пярсцёнка сіняга колеру, 2 шыферныя прасліцы, жал. сякера, 2 нажы, цвік, замок, касцяны трапецападобны грэбень і інш. Самая важная знаходка — залатое 3-пацеркавае скроневае кольца дыям. злучальнага кальца 2,7 см, масай 4,5 г, упрыгожанае сканню. Сярод знаходак на гарадзіпічы 59 шкляных бранзалетаў, 26 шы ферных прасліц, наканечнікі стрэл, шпоры, 2 сярпы, каса-гарбуша, восці, 2 бронзавыя арнаментаваныя падко вападобныя фібулы ўсходнебалтыйскага тыпу, ганчарная кераміка 12—13 ст.,
Барысаў камень у Друі. Рэканструкцыя А. П. Сапунова.
Фотаздымак Барысава каменя каля в. Накоўнікі Верхнядзвінскага р-на. 1890-я гады.
Трохпацеркавае залатое скроневае кольца 12—13 ст. з Барысава.
трапляюцца пасудзіны полацкага тыпу. На селішчы знойдзены 9 шкляных бранзалетаў, 2 пацеркі, дно шкляной пасудзіны, бразготка з лінейнай прораззю, буйная бронзавая пустацелая зярнёная пацерка, смальтавы кубік сіняга колеру, кераміка, падобная на знаходкі з гарадзішча (на дзяржанні амфары ёсць графіці— літара «В»),
Археал. даследаванні пацвярджаюць думку рус. гісторыка В. М. Тацішчава, які пісаў: «У 1102 Барыс Усяславіч полацкі хадзіў на яцвягаў і, перамогшы іх, вярнуўшыся, паставіў горад Барысаў у сваё імя і людзьмі насяліў». У бел.-літ. летапісах таксама гаворыцца, што горад Барысаў на р. Бярэзіне «вчнннл» полацкі князь Барыс. Б. упершыню ўпамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127 як горад Полацкай зямлі (княства), калі Б. быў з боем узяты кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам. Праз некалькі стагоддзяў Б. быў перанесены за 4 км ад свайго першапачатковага месцазнаходжання. Непадалёку ад вусця р. Сха, левага прытоку р. Бярэзіна, на востраве быў пабудаваны замак пл. 6 га, пра які неаднаразова ўпамінаецца ў дакументах 15—18 ст. Ен меў добрыя драўляныя ўмацаванні: фундамент з роўнасценных зрубаў, запоўненых зямлёй і каменнем, зверху — сцены і вежы. Да яго прымыкаў горад. Даследавалі ў 1928 A. М. Ляўданскі, у 1965 Штыхаў. На замчышчы памерам 300x200 м слядоў вала не выяўлена, знойдзена ганчарная кераміка 16—18 ст. У 19 ст. каля чыг. станцыі ўзнік Нова-Барысаў (частка сучаснага Б.). Паміж Стара-Барысавам і Б. знаходзіцца Барысаўскі курганны могільнік.
Літ.: 298, 848, 1346. Г. В. Штыхаў.
БАРЫСАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. Узнік у 13 — пач. 14 ст. пасля пераносу горада Барысава з першапачатковага месца на 4 км ніжэй па цячэнні р. Бярэзіны. Размяшчаўся на левым яе беразе, каля сутокаў з р. Пралля (Прымля, Алешка), займаў пляцоўку пл. каля 2 га, абкружаную высокім земля ным валам з драўлянымі сценамі і вежамі, а таксама ровам, які жывіўся водамі Бярэзіны і Праллі. Паводле звестак польскага гісторыка А. Гваньіні, у 16 ст. замак быў умацаваны вежамі і парканам з гародняў, запоўненых зямлёю і каменнем, каб лепей абараняцца пры артылерыйскім абстрэле і штурме праціўнікам. На час яго аблогі існавала сістэма скрытага водазабеспячэння, замак меў стратэгічнае значэнне, бо кантраляваў суднаходны шлях з бас. Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтр Беларусі. У 1514 Барысаў асаджалі войскі рус. ваявод М. I. і Д. I. Булгакавых «н нные... воеводы с людмн»,
аднак замак ім узяць не ўдалося. У 1519, калі групоўка войск дзевяці маскоўскіх ваявод, рухаючыся ў напрамку Орша — Мінск — Вільня, «...воеваша н пленнша Лнтовскую землю», Б. з. згадваецца ў ліку «повоеванных городов». У 1535 дзесяць рус. ваявод, якія ішлі ад Смаленска, «начаша воеватн королёву державу», уключаючы «Борн сово». Кожны раз кварталы горада, якія не мелі аўтаномных умацаванняў, паліліся і знішчаліся. У час Лівонскай вайны 1558—83 у замку пастаянна знаходзіўся гарнізон салдат. Некалькі апісанняў замка захавалася з 16 ст. Маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў у студзені 1593 пісаў, што ён «древян, невелнк, поменшы Дорогобужа, под ннм р. Березнна, с реку с Одрев, да около пруд, а от городка едучн к Менску, мост древяной, через реку, через пруд, в длнну его сажен з 200». А пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач 24.8.1593 адзначаў, што паблізу Барысава «даволі вялікі замак, увесь пабудаваны з дрэва». У 1-й пал. 17 ст. замак перабудаваны ў 5-бастыённую фартэцыю, умацаваную вял. ровам з ва дою. 3 У да яго прымыкала «падзамча», якое таксама мела лінію абароны. Паблізу ўмацаванняў знаходзіўся драўляны мост на палях цераз Бярэзіну. У час рус.-польскай вайны 1654—67 каля Б. з. атрад шляхціца К. Паклонскага 10.6.1655 пацярпеў паражэнне ад войск ваяводы Ю. Барацінскага і мусіў адступіць да Мінска. Аднак узяць замак рус. атраду не ўдалося, на дапамогу яму была кінута групоўка войск акольнічага ваяводы Б. М. Хітраво (4159 чал. пяхоты і 1207 коннікаў). Пасля працяглага жорсткага бою 19 чэрвеня замак быў узяты і спалены. Рэшткі гарнізона адступілі на правы бераг Бярэзіны, спаліўшы за сабою мост. 14 верасня цар загадаў ваяводу неадкладна «в Борнсове делать город земляной нлн деревянный, смотря по тамошнему», сцены астрога было загадана рабіць «с обламамн». На аднаўленне замка былі накіраваны вял. сілы салдат і рэйтараў рус. арміі, сагнаны сяляне навакольных вёсак. Неўзабаве «острог на Берёзе реке» і мост цераз раку былі спешна адноўлены. Для аховы моста на левым беразе зрабілі «земляной город» — бастыённы шанец. Вайна зацягнулася, і замак пачалі ўмацоўваць грунтоўна. У 1657 ваявода В. Шарамецьеў дакладваў цару, што замак *делан острогом в четыре стены, а меж стен насыпан землёю». Гэта фактычна была аснова землянога вала, на якім пазней паставілі «город рубленой стены» (вежы і сцены). Для скрытай падачы вады зрабілі тайнік да Бярэзіны, на дзядзінцы выкапалі калодзеж, паставілі жылыя і гасп. пабудовы, свірны
і інш. У 1658 замак двойчы пераходзіў з рук у рукі і ад гэтага моцна пацярпеў. 29.6.1658 ваявода Ф. Нарбекаў у «адпісцы» цару паведамляў, што ў замку «только земляной вал оставлен деревянным стоячнм тыном, а крепостей ннкакнх по городу, нн боёв с города н обороны н очнсткн городу ннкакой не было». У 1659 па версе вала пастаўлены хваёвыя тарасы (зрубы) з падвойнымі сценкамі выш. 3,5 аршына і байніцамі з шырокім сектарам абстрэлу. Перад кожнай тарасай на спец. канструкцыі — слупы з перакладзінамі — былі ўскочаны па 3 «каткі» (тоўстыя бярвёны, якія пускалі зверху на праціўніка). Ваявода адзначаў, што каля праезных варот быў адноўлены тайнік да вады. Яго абгарадзілі бярвеннем і прапусцілі «текучую воду нз рекн Березпны, н тот тайннк покрыл землёю н утанл н укрепнл незнатно н прочно н в прнход непрнятельской н в осаду в Борнсове ратным людям водою нужно ннколн не будет». На тэр. падзамка насыпалі «выводы» (бастыёны), зрабілі «полатіі» — падмосткі для стралкоў, паклалі «каткн на столбах же н на перекладах... по 3 берна тяжёлых». Для таго, каб злучыць вал замка і падзамка, раздзеленых ровам з вадою, у яго дно ўбілі палі, на якія з брусоў і жалезных «связей» паставілі спец. каркас, што ўтрымліваў астрожную сцяну. Гэтая кан струкцыя была больш трывалай і не замінала плыні ракі, якая жывіла абарончы роў. У Б. з. і на падзамку стаяла 145 дамоў і жытніц, тут былі майстэрні, дзе рамантавалі агнястрэльную зброю, у т. л. гарматы. Ваенна-абарончыя работы ў замку вяліся з'імой і былі не поўнасцю завершаны. У канцы 1660 — пач. 1661 новы рус. ваявода К. О. Хлопаў прадоўжыў іх. «Рухомые места» гарадавой сцяны паправілі, зрабілі на іх абламы, паглыбілі і расшы рылі роў, яго берагі і дно выслалі дзірваном; перад ровам і астрогам паставілі «честнк» (драўляныя загародкі), абнавілі тайнік для вады. Павялічылася колькасць гармат: у чэрвені 1660 іх было 21, у пач. 1661 — 41, з іх 5 даставілі з Вільні («4 пшцалн медных внленскнх... 1 пшцаль дробовая внленская»), быў значны запас пораху (390 пудоў), ядраў, куль, сотні чацверыкоў хлеба. У той час Б. з. з’яўляўся складам і перавалачнай базай для трафейнай зброі і прадуктаў, захопленых і нарыхтаваных рус. войскамі ў гарадах Беларусі і Літвы. Толькі ў канцы 1660 з замка адправілі ў Смаленск і Маскву 73 гарматы («пшцалей полковых н затннных»), 252 пуды ручнічнага і гарматнага пораху, 290 пудоў свінцу і мушкетных куль. Адсюль жа вывозілі партыі кваліфікаваных рамеснікаў — «всякнх мастеровых людей»