• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    3 удзелам «Б.» выяўлена Гродзенская Прачысценская царква, рэшткі абарончых муроў 12 ст. на тэр. Гродзенскага Старога замка, падмуркі храма і 2 ярусы падлогі 16—18 ст. у Гальшанскім касцёле (гл. ў арт. Гальшанскі кляштар францысканцаў), рэшткі ашмянскага кляштара францысканцаў, комплекс бернардзінскага кляш тара 18 ст. ў Мсціславе, шэраг каменных пабудоў 17—18 ст. у Магілёве, Мінску, Пінску і інш. A. А. Трусаў. БЁЛЬКАВІЧЫ, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Белькавічы Пухавіцкага р-на. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на могілках. 10 курганоў выш. 0,7—2 м, дыям. 6—12 м. Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў канцы 19 ст. К. П. Тышкевіч, абследавалі ў 1930 А. Рынейскі, у 1985 Т. С. Бубенька. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Пахавальны інвен
    тар — бронзавы ланцужок, пярсцёнак, рэшткі жал. нажа (у 2 насыпах рэчы не выяўлены).
    Літ.: 1022.
    БЕЛЬЧЫЦА, курганны могільнік крывічоў каля в. Бельчыца Полацкага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на правым беразе р. Бяльчанка, за 5 км ад Полацкага гарадзішча. Захаваліся 3 насыпы выш. 1—2 м, дыям. 8— 9 м. Раней тут былі 33 курганы, насыпаныя на месцы селішча сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э., вакол іх зроблены раўкі і ямы. 2 насыпы вылучаліся большымі памерамі: выш. 3—4 м, дыям. 15 м. Адкрылі і даследавалі ў 1928
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр. Акварэль Трутнева. 1866.
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Фрагмент фрэскі 12 ст. з Пятніцкай царквы.
    A. М. Ляўданскі і С. А. Дубінскі, раскапана 9 курганоў. Пахавальныя абрады трупаспаленне, інгумацыя на грунце (зрэдку на вогнішчы) і трупапалажэнне ў яме (у 2 курганах галавой на 3).
    Некаторыя курганы, відаць, былі кенатафамі. У курганах з трупаспален нем рэчаў было болыв, чым у курга нах з трупапалажэннем. Знойдзены ганчарны посуд, аналагічны знаходкам на Полацкім гарадзішчы, 3 бронзавыя бранзалеты (адзін шырокі, характэрны для Усх. Прыбалтыкі), скроневае кольца з завязанымі канцамі, арнаментаваная бляшка, нож, шкляныя пацеркі сіняга, зялёнага і жоўтага колераў. У 1975 Г. В. Штыхаў даследаваў 1 курган. Знойдзена шкляная пацерка «ў
    вочкі» і жалезныя восці. Пад курганом у культурным пласце селішча выяўлена шмат ляпной керамікі (некаторая арнаментавана расчосамі), аб ломак сярпа, бронзавае скроневае кольца з закручаным канцом, глінянае прасліца. Датуецца 10—11 ст.
    Літ.: 1361.	Г. В. Штыхаў.
    БЁЛЬЧЫЦКІЯ ХРАМЫ. Пабуда ваны ў 12 ст. на тэр. Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, заснаванага на месцы рэзідэнцыі полацкіх князёў у б. прадмесці Полацка Бельчыцы, на левым беразе Зах. Дзвіны пры ўпадзенні ў яе р. Бяльчанкі. Былі 4 мураваныя храмы: Вялікі 3-апсідны сабор (разбураны ў 16 ст., захаваліся падмуркі), Пят ніцкая і Барысаглебская цэрквы (разбураны пасля 1920-х г.), храм трыконх (разбураны да 18 ст.). Усе яны ўзведзены ў тэхніцы муроўкі сцен з плінфы са «схаваным радам». У 1928 напаўразбураныя Барысаглебскую і Пятніцкую цэрквы дасле даваў I. М. Хозераў. Вялікі сабор даследавалі ў 1965 М. К. Каргер, у 1970-я г. П. А. Рапапорт, у 1990 A. А. Трусаў.
    Вялікі сабор (1120—30 я г.), крыжова-купальная 3-апсідная пабудо
    ва, падзелена 6 слупамі на 3 нефы, мела 3 прытворы. Памеры без прытвораў 23,5x16,5 м. Сцены складзе ны з плінфы памерам 3,5—4x20— 21x32—33 см, маюць знакі і клей мы. Фасады дэкарыраваны іілоскімі лапаткамі. Купал апіраўся не на ўсх., а на зах. пары слупоў (ссунуты на 1 чляненне на 3), што з’яўлялася асаблівасцю храма. Падмурак храма закладзены ў пясчаным грунце на глыб. 1,6 м. Унутры падлога выкладзена глазураванымі пліткамі, сцены былі ўпрыгожаны фрэскамі. Дзвярны праём зах. сцяны аздоблены вітым геаметрычным арнаментам, падобным на візантыйскі,
    Бельчыцкія храмы. Рэшткі Пятніцкай царквы 12 ст.
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Паўночная і ўсходняя сцены Пятніцкай царквы.
    панель зах. сцяны пафарбавана пад мармур. Над чырвона-карычневай паласой, якая аддзяляла панель ад верхняй часткі сцяны, белай фарбай створаны складаны арнамент з выявай завіткоў «квітучага крыжа».
    Пятніцкая царква (12 ст.), адна нефавы бесслуповы храм памерам каля 5,1X5,8 м (верагодны дойлід Іаан), Мела прамавугольную апсіду, прытвор і падземную камеру (крып ту, магчыма, усыпальніцу князя
    Барыса Усяславіча). Сцены складзены з плінфы (памеры 2,5—3,5Х X15—16,5x29—31 см), аформлены плоскімі лапаткамі па вуглах, 2 ярусамі аконных праёмаў. Унутры падлога была выкладзена керамічнымі паліванымі пліткамі. Інтэр’ер размаляваны фрэскамі на сюжэты евангельскага цыкла. На паўн. сцяне — кампазіцыі «Стрэчанне» і «Укрыжаванне», на паўд. сцяне — «Аплак ванне». У ніжнім ярусе былі фігуры святых. На зах. баку перадалтарвдх слупоў — выявы князёў Барыса і Глеба ў поўны рост, злева на ўнутранай плоскасці алтар най аркі — св. Міколы, справа —
    невядомага святога. Паўн. сцяна была аздоблена чырвоным раслінным арнаментам на белым фоне. Фрэскі былі звязаны з архітэктонікай інтэр’ера: цыкл, які пачынаўся на паўн. сцяне, ішоў злева направа і заканчваўся на зах. сцяне, відаць, сцэнамі «страшнага суда».
    Барысаглебская царква (сярэдзіна 12 ст.), трохнефавы крыжовакупальны 6-слуповы храм памерам каля 8,3X14,5 м. Мела вузкія'ба-
    кавыя нефы, прытвор з хорамі пад ім, 3 апсіды (2 бакавыя ў тоўшчы ўсх. сцяны), своеасаблівы падку пальны пастамент. Сцены складзены з плінфы (памеры 3—4x21X32— 33 см), аформлены плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы размяшчаліся ў 2 ярусы (ніжні ярус большых памераў), знадворку аформлены ўступамі. Аканіцы драўляныя, круглай і трохвугольнай формы. Унутры царква была размалявана фрэскамі з выявамі святых, воінаў і пакутнікаў (на паўн. сцяне — франталь-
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Фрэскі Вя лікага сабора Бельчыцкага манастыра.
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Барыса глебская царква. Рэканструкцыя A. М. Семянтоўскага. 19 ст.
    ныя), арнаментам (выступы лапатак, аконныя і дзвярныя праёмы). Стыль і тэхніка выканання фрэсак блізкая да кіева-візантыйскай мастацкай традыцыі.
    Храм трыконх (12—13 ст.), кры жова купальная 4-слуповая пабудо ва з трыма паўкруглымі апсідамі, прыбудаванымі з У, Пн і Пд і ўключанымі ў інтэр’ер царквы. Верагод-
    на, храм меў 3 уваходы і крыпту. М. М. Варонін выказаў меркаванне, што помнік належыць да тыпу храмаў-трыконхаў, пашыраных у Афо не, Балгарыі і Сербіі ў 11 —17 ст.
    Літ.: 205, 959, 1226. A. А. Трусаў. БЕЛЯШЭЎСКІ Мікалай Фядотавіч [30.9(12.10).1867, г. Умань Чаркаскай вобл.— 21.4.1926], украінскі ар хеолаг, этнограф і мастацтвазнавец. Акад. АН УССР (1919). Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ун-та. У 1902—23 дырэктар Кіеўскага гіст. музея. Рэдактар зб. «Археалагічны летапіс Паўднёвай Расіі» (т. 1—3. Кіеў, 1899—1901) і час. «Археологнческая летопнсь Южной Росснн» (1903—05). Адзін з першых даследчыкаў (1890-я г.) паселішчаў на Зах. Бугу і Гомельшчыне, а таксама ў Сярэднім Па дняпроўі. Аўтар прац па археалогіі і ўкр. арнаментыцы.
    Тв.: Несколько новых стоянок каменного века по Днепру н его прнтокам // Кневская старвна. 1891. Т. 32, № 3 (март); Дюнные стоянкн неолвтвческой эпохн на берегах р. Западного Буга в среднем его течення // Тр. однннадцатого Археологвческого сьезда в Кневе, 1899. М., 1901. Т. 1.
    БЕНЕВІЧЫ, стаянка каменнага і бронзавага вякоў каля в. Беневічы Лідскага р-на. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, на выступе паміж правым берагам Нёмана і поймай р. Дзітвы. Пл. каля 400 м2. Абследавалі ў 1957 Н. М. Гурына і Ф. Д. Гурэвіч, у 1957, 1961 абследавала 50 м2 Гурына. Культурны пласт да 0,8 м. Выяўлены рэшткі агнішча, невял. яма з вохрай, крамянёвы інвентар эпохі мезаліту (наканечнікі стрэл свідэрскага тыпу, ланцэтападобныя вастрыі, трапецыі, двухпляцовачныя прызматычныя нуклеусы) і позняга неаліту (трохвугольныя наканечнікі стрэл, авальна выцягнутыя рубячыя прылады, скрабкі на адшчэпах), абломкі гліняных арнаментаваных гаршкоў, якія адносяцца да 3 этапаў нёманскай культуры (дубічайскі, лысагорскі і дабраборскі). Знойдзены шліфаваныя крамянёвыя сякеры і абломкі посуду культуры шнуравой керамікі бронзавага веку.
    Літ.: 288. z	М. М. Чарняўскі.
    БЕРАГАВАЯ СЛАБАДА, познамезалітычная стаянка каля в. Берагавая Слабада Рэчыцкага р-на. На зах. ускраіне вёскі, за 200 м ад Дняпра ўздоўж берага на працягу 1 км. Выявіў у 1977 і даследаваў у 1978—83 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,3 м, у верхняй частцы разбураны ворывам. На пл. 975 м2 ускрыта частка мезалітычнага гаспадарча-бытавога комплексу (рэшткі агнішчаў, паглыбленага ў зямлю прамавугольнага жытла памерам 4,3x3,8 м, ямы закругленай і авальнай формы). Знойдзена каля 7 тыс. прылад, вырабленых з крэйдавага
    («сожскага») крэменю шэрага колеру, кварцыту: сіметрычныя і асіметрычныя тронкавыя постсвідэрскія наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, сярэдзінныя, бакавыя і вуглавыя разцы, праколкі, скоблі, свердлы, укладышы, сякеры і інш. Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі да н. э.
    Літ.: 616, 619. У. П. Ксяндзоў. БЕРАГОЎЦЫ, курганны могільнік банцараўскай культуры каля в. Берагоўцы Шчучынскага р-на. У лесе, паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі. 22 насыпы выш. 0,8—1,9 м, дыям. 5—12 м. Даследавала ў 1960 К. Т. Кавальская, абследаваў у 1975
    Да арт. Бельчыцкія храмы. Паўночная і паўднёвая сцены Барысаглебскай царквы.
    Бельчыцкія храмы. Рэшткі Барысаглебскай царквы 12 ст.
    М. А. Ткачоў. У адным насыпе выяўлена пахаванне з абрадам трупаспалення. Знойдзены ляпная кераміка і жал. прадметы (нажы, В-па-
    добныя спражкі і інш.). Датуецца 6—8 ст.
    БЕРАСЦЕНАВА, стаянка грэнскай культуры каля в. Берасценава Аршанскага р-на. За 500 м на 3 ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе Дняпра, за 200 м ад ракі. Памеры 200x70 м. Выявіў у 1984 і даследаваў 859 м2 у 1987—88 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,2—0,5 м, у верхняй частцы разбураны ворывам. Выяўлены рэшткі пабудоў, агніпічаў. Знойдзены вырабы з кварцыту і крэменю дрэннай якасці: сіметрычныя і асіметрычныя наканечнікі стрэл з пласцін, авальныя
    0	Зм
    і_—і	।	।
    1	2	з'
    Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1,2, 7), вастрыі (3, 4), разец (5), скрабок (6) са стаянкі Берагавая Слабада.
    і канцавыя скрабкі, сярэдзінныя, 6акавыя і вуглавыя разцы, а таксама праколкі, скоблі, зубчастыя прылады, сякеры, нуклеусы, пласціны,
    адшчэпы. Датуецца 9—8-м тысячагоддзямі да н. э.
    Літ.: 623.	У. П. Ксяндзоў.