Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
БОНЫ (франц. bon талон, чэк), знакі, прызначаныя для аплаты розных паслуг; від грашовых сурагатаў. На Беларусі вядомы з часоў паўстання 1863—64, калі іх вы пускалі адміністрацыі маёнткаў, гандлёвыя фірмы, касы, рэлігійныя
метам даследаванняў і калекцыяніравання (гл. ў арт. Баністыка). МанетападобныяБ. (з металу, керамікі, шкла, пластмасы, дрэва, кардону і інш. матэрыялаў) прызначаны для аплаты тавараў і паслуг розных кааператываў, магазінаў, кафэ, клубаў, метро і інш. Адпаведна прызначэнню маюць назвы: Б. кааператыўныя; жэтоны праяз ныя, гандлёвыя, піўныя, рэкламныя і сатырычныя; маркі карчомныя,
касць кааператываў вагалася ад 200 да 300, на тэр. Зах. Беларусі боны выпускалі кааператывы 3-й (Гродна) і 9-й (Брэст) карпусных акруг, якія складалі шостую частку вайсковых т-ваў. На металічных бонах ( з цынку, алюмінію, медзі, латуні) пазначаўся гарнізон і вай сковая часць (назва або нумар).
3 1937 замест нумароў вайсковых адзінак пазначаліся назвы кааператываў. Вядомы Б.в.к. 7 наміналаў: 5, 10, 20, 50 грошаў, 1, 2, 5 злотых, выкарыстоўваўся звычайна няпоўны іх
набор. Сярэдняя эмісія бонаў аднаго кааператыва дасягала сумы 4—5 тыс. злотых (каля 20 злотых на аднаго яго члена), кошт вытворчасці складаў каля 8% ад сумы выпуску. На бонах сустракаюцца кантрамаркі — знакі афіцэрскіх казіно, даты, знакі, прызначэн не якіх не заўсёды вядома (гл. ў арт. Контрамаркіраванне манет). Трапляюц ца антыкварныя падробкі металічных бонаў. Зафіксаваны адзінкавыя п а п я р о в ы я боны (трэці санітарны батальён, Гродна, 1926).
Діт.\ 1645, 1713.х 1. I. Сінчук.
Б0НЫ ГЕРМАНСКІХ АКУПА ЦЫЙНЫХ ВОЙСК 1916, металіч
1910 Е. Р. Раманаў, даследавала ў 1955, 1959 В. М. Мельнікоўская (на пл. 34 м2), абследаваў у 1976 Г. В. Штыхаў. Пляцоўка прамавугольнай формы з закругленымі вугламі, памер 60x30 м, па перыметры ўмацавана валам выш. 1 м над узроўнем пляцоўкі, шыр. каля 10 м. Культурны пласт да 0,6 м. Выяўлены рэшткі пабудовы квадратнай формы памерам 3,2 X 3,2 м, заглыб ленай у мацярык на 0,1 м.
У падлозе былі слупавыя ямкі, у паўн. частцы пабудовы — вял. падоўжаная ямка, каля якой ляжалі кавалкі разбітых гаршкоў і некалькі камянёў. Знойдзены жал. посахападобная шпілька з трохвугольнай галоўкай, фрагмент
За 119 км на ПдЗ ад Гомеля, за 28 км ад чыг. ст. Хойнікі на лініі Хойнікі — Васілевічы, аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Лоевам.
Дзядзінец стараж. Б. размяшчаўся на выступе высокага правага берага Брагінкі пры ўпадзенні ў яе безназоўнага ручая. Пляцоўка блізкая да 4-вугольніка, памерам 90 X Х70 м, плошча болып за 0,6 га. 3 Пн да дзядзінца прымыкала забалочаная пойма левага берага ракі, з 3 — вял. стаў, утвораны плацінай на ручаі, з Пд — балоты, праз якія пракладзена грэбля, з У да яго прымыкаў пасад «Загароддзе», што пра-
Боны.германскіх акупацыйных войск наміналам 1, 2, 3 капейкі.
ныя і папяровыя знакі, якія выпускаліся германскім «Ведамствам Вярхоўнага Галоўнакамандавання Усходу» для абарачэння на акупіраваных тэр. Расійскай імперыі (усх. Польшчы, зах. Беларусі, Літвы, зах. Латвіі). Металічныя (з жалеза) боны выпускалі наміналамі ў 1 (маса 2,89 г), 2 (маса 5,83 г), 3 (маса 8,75 г) капейкі Берлінскім (дыферэнт А) і Гамбургскім (ды ферэнт I) манетнымі дварамі. П ап я р о в ы я боны прадстаўлены наміналамі ў 20 і 50 капеек, 1, 2, 3, 10, 25, 100 руб.
фіт.: 1620, 1687.
БОРАЎНА, гарадзішча днепрадзвінскай і банцараўскай культур каля в. Бораўна Лепельскага р-на. За 1 км на ПнУ ад вёскі, на ўзгорку карэннага берага безыменнай рэчкі. Схілы гарадзішча стромкія, выш. з боку рэчкі каля 10 м, астатнія — 3—6 м. 3 паўд. боку ўмацавана валам шыр. да 8—9 м, выш. да 2,2 м. Пляцоўка з валам амаль круглая, памерам 37x35 м. Выявіў у 1972 і даследаваў 100 м2 пл. ў 1972 і 1976 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у цэнтры 0,2— 0,3 м, каля вала 1 м. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі і гасп. ям, знойдзены фрагменты ляпной керамікі 6—8 ст., жал. серп, шлакі, косці жывёл. Датуецца 3—5 і 6,—8 ст.
БОРХАЎ, гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Борхаў Рэчыцкага р-на. За 3 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Баброў хутар, на невысокім пясчаным пагорку ў пойме левага берага Дняпра. Выявіў у
нейкага прадмета, 8 гліняных прасліц (канічнай, круглавата-канічнай, шараі посудападобнай форм), абломкі гаршкоў з моцна прафіляваным тулавам, шарападобным дном, адагнутым вонкі венчыкам і яйцападобным або авальным тулавам, круглаватым дном і загнутым унутр краем венчыка. Амаль уся кераміка арнаментавана разнастайнымі ямкавымі ўцісканнямі па шыйцы або каля краю венчыка.
Літ.: 772, 981. М. I. Лашанкоў.
БОТАВА, стаянкі на паўн. беразе воз. Пагосцкае каля в. Ботава Пінскага р-на.
Стаянка-1 эпохі неаліту. За 2 км на Пд ад вёскі, на марэнным узгорку выш. да 4—6 м (цяпер востраў на вадасховішчы). Даўж. да 100 м. Выявіў у 1962 і даследа ваў у 1987 У. Ф. Ісаенка. Знойдзены болып за 400 апрацаваных кра мянёў і крамянёвых прылад працы, фрагменты ляпных гаршкоў. Датуецца 4—3-м тясячагоддзямі да н.э.
С т а я н к а-2 нёманскай і шнуравой керамікі культур бронзавага веку. За 3 км на ПдЗ ад вёскі, на схіле марэннага ўзгорка выш. 2—4 м. Даўж. больш за 120 м. Адкрыў у 1962 і даследаваў у 1967—70, 1987 Ісаенка.
Выяўлены рэшткі 3 агнішчаў, аб кладзеных камянямі. Знойдзены 1250 апрацаваных крамянёў, больш за 190 прылад працы (трохвугольныя наканечнікі стрэл, сярпы, нажы, сякеры, скрабкі, скрэблы і інш.), рэчы ранняга жал. веку, фрагменты каля 20 пасудзін з дамешкамі ў гліне буйназярністага пяску і жарствы.
Лц: 460. У. ф. Ісаенка.
БРАГІН, гарадскі пасёлак, цэнтр Брагінскага р-на, на р. Брагінка.
Замчышча г. Брагін.
Знаходкі з раскопак Брагіна.
сціраўся і на левым беразе ручая. Даследаваў у 1977 М. А. Ткачоў, ускрыта 40 м2. Культурны пласт у верхняй частцы на глыб. 0,8—1 м моцна перамяшаны ў ходзе перапланіровак. Дзядзінец быў абкружаны па перыметры абарончым валам выш. 5—6 м, шыр. ў аснове каля 10 м. Вал узведзены ў 11 ст., на працягу 12—13 ст. яго падсыпалі не менш як 3 разы, зафіксаваны сляды 2 пажараў у выглядзе попельна-вугальных прапласткаў, рэшткаў зга рэлых навальных канструкцый. Ка ля асновы вала выяўлены рэіпткі слупавой частакольнай канструкцыі, якая прадухіляла апаўзанне яго схі-
Кафля-«гарадок» 17 ст. з Брагінскага замка.
лаў і, магчыма, выконвала дадатковую абарончую ролю. У шурфах знойдзены матэрыялы 11—18 ст. (кераміка, фрагменты кафлі, курыльныя люлькі). Культурны пласт на дзядзінцы 1,25—3,8 м, пласт эпохі Кіеўскай Русі пачынаецца на глыб. 0,8—0,9 м. На мацерыку ёсць сляды агнішчаў, западзіны і невял. ямкі, знойдзены крамянёвае рубіла і ляпная кераміка зарубінецкай культу-
ры. Самая ранняя ганчарная кераміка на дзядзінцы датуецца 11 ст. (венчык з карнізікам і сценкі па судзін з густым рыфленнем). Сярод знаходак фрагменты чырвонай і белай глінянай керамікі (відаць, кіеўскі імпарт), а таксама пасудзін 12—13 ст., шкляныя бранзалеты аквамарынавага і бутэлечнага колераў, шыферныя прасліцы, касцяныя грэбень трапецападобнай формы, наканечнік стралы і інш.
У культурных напластаваннях перыя ду Вял. кн. Літоўскага выяўлена кераміка 14—18 ст.: гаршкападобная тэракотавая кафля, паліваныя каронкі печаў, паліхромная сцянная кафля,
Гаршковая кафля 16 ст. і паліхромная кафля 17 ст. з Брагінскага замка.
баразнаватая цэгла, белаі чырвонагліняныя курыльныя люлькі, упрыгожаныя арнаментам і клеймамі. На У ад дзядзінца размяшчаўся пасад (на агародах сабраны матэрыял 12—16 ст.). У выніку шурфоўкі на пасадзе за ручаём і ставам на 3 ад дзядзінца выяўлены матэрыялы 11 —18 ст. і фрагмент керамікі 10 ст.
Стараж. Б. узнік як дрыгавіцкі горад у зоне змяшання дрыгаві* чоў, палян і севяран. Неўзабаве ён трапіў ў залежнасць ад кіеўскіх князёў. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе 1147 «... по том же временн како уже рекы сташа пославше Ольговнч н Давндовнча дружнну свою с половцы воеваша Брягнн...». Гэта быў паход чарнігаўскіх князёў, каб адпомсціць кіеўскаму кн. Ізяславу Мсціславічу за разрабаванне чарнігаўскіх гарадоў. У 1187 кіеўскі кн. Рурык Расціслававіч падараваў «город Бря гнн» сваёй нявестцы Верхуславе. 3 1360-х г. Б. у складзе ВКЛ, уласнасць вял. князёў, у 15—17 ст. тут існаваў Брагінскі замак. У 1574 Б. з воласцю і замкам аддадзены ва ўладанне князю Аляксандру і Міхаілу Вішнявецкім і падзелены «наполы».
Літ.'. 412, 848. М. А. Ткачоў.
брАгінскі замак , комплекс драўляна-земляных умацаванняў сярэдневяковага замка 15—17 ст. Размяшчаўся на месцы дзядзінца стараж. Брагіна. Пляцоўка памерам 90x70 м, умацавана валам выш. 5—6 м, шыр. у аснове больш за 10 м. Паводле інвентара 1574, навале былі сцены-гародні з усходамі на бланкаванне, абарончая вежа з боку Брагінкі, 2-ярусная драўляная вежа-брама з вял. святліцай навер се. Злева ад увахода ў лініі гародняў стаяла драўляная царква св.
Тройцы «зо вснм нарядом, розным церковным золотом н серебром н кннгамн». На падворку былі падклецці, спіжарні, пограб і «светлнцы в стене». Да замкавай брамы вёў мост на палях, апошняе звяно якога было «ўзводом», г. зн. падыма лася з брамы на ланцугах. У 1648 жыхары Брагіна адчынілі браму войску Б. Хмяльніцкага на чале з палкоўнікам Нябабай і Хвяськом. За гэта горад быў разбураны карным атрадам Рэчы Паспалітай, a жыхары пакараны. Замак больш не аднаўляўся і ператварыўся ў гасп. «двор» князёў Вішнявецкіх.
, М. А. Ткачоў.
БРАЗГОТКА, званочак, пустацелы металічны шарык з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, своеасаблівае ўпрыгожанне дэкаратыўных дэталей адзення ў выглядзе прывесак або гузікаў з вушкам для прывеіпвання. Лічылася, што Б. засцерагае ад няшчасцяў. На Беларусі вядома ў 10—15 ст., памер 1,5—2,5 см. У 10 — сярэдзіне 12 ст. найб. пашыраны грушападобныя Б. з крыжападобнай прораззю і косай насечкай у ніжняй частцы. У 11 — пач. 14 ст. вядомы шарападобныя Б., зробленыя з 2 ціснёных палавінак, некаторыя
адлівалі з медзі. У 2-й пал. 13 — кан цы 14 ст. Б. выраблялі метадам ліцця па васковай мадэлі з лінейнай прораззю ўнізе і папярочным ліцейным швом. Бронзавыя Б. выяўляны пры раскопках у Ваўкавыску, Лукомлі, Мінску, Полацку, у курганах Ізбішча, Наўры, Навасёлкі, Плусы і інш.
Ліг.: 1067, 1160.
БРАМА, архітэктурнае яруснае збудаванне з дрэва, цэглы ці каменю, якое было важным камунікацыйным цэнтрам — уваходам або праездам у горад, замак, двор, манастыр ці іншы замкнёны комплекс пабудоў. Звычайна Б. стаяла ў лініі абарончых збудаванняў, была аснапічана дадатковымі фартыфікацыйнымі элементамі, што былі з ёю цесна звязаны або стаялі побач (акаваныя жалезам створкі варот, пад’ёмная герса, мост-узвод і інш.). 3 абарончай Б. звычайна былі звязаны мост цераз роў (у асноўным напоўнены вадой), перадбрам’е, барбакан, захаб. У залежнасці ад сістэмы абароны Б. ўзмацнялася з флангаў вежамі, бастэямі, бастыёнамі, драўля нымі вастраколамі і інш. На Беларусі Б. ўзніклі ў раннім жал. веку (7—6 ст. да н. э.— 7—8 ст. н. э.) як збудаванні, што абаранялі ўваход на гарадзішча. У эпоху Кіеўскай Русі Б. былі, як правіла, 2-ярусныя. У ніжнім ярусе знаходзіўся праезд, у верхнім — байніцы верхняга бою або размяшчалася надбрамная царква. Над варотным праёмам Б., на ўваходзе і выхадзе з яе размяшчалі абразы. Гэтым стараж. жыхары імкнуліся дадаць да магутнасці фар тыфікацыйных збудаванняў і абарону боскую, нябесную. Гэтыя тра дыцыі на Беларусі захоўваліся ў 14—18 ст. Кругласутачную варту ў Б. неслі спец. брамнікі, часам (як у Оршы ў 16 ст.) зборшчык падаткаў — «воротный меркуль». Абавязкам брамнікаў было таксама «свечкі запальваць» каля надбрамных абразоў. 3 17 ст. на Б. сталі размяшчаць механічныя гадзіннікі, у вокнах байніц — гарматы. Часам на верхнім паверсе захоўваўся інструмент (рыдлёўкі, тачкі і інш.), неабходны для догляду, рамонту і ўмацаванняў Б. Над дахамі з «банямі» абавязкова ўзнімаліся складаныя «ветранікі» — флюгеры з дзярж. гербам — «ІІаго няй». Іх серабрылі і залацілі лепшыя майстры. У кожным горадзе Беларусі Б. мелі свае адметныя назвы: па назве горада, у бок якога з Б. пачыналася дарога (Віленская, Бы хаўская, Шклоўская Б. ў Магілёве), па назве ракі ці ручая, што працякалі перад Б. (Завіцебная, Задунай ская, Заручайская Б. ў Віцебску), па інш. прыкметах [Уладычная, Спаская, Віленская, Берасцейская Б. ў Пінску; Чарнігаўская і Менская