Археолагі дапаўняюць летапісцаў
Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
Перапіскай рукапісаў на Русі займаліся звычайна манахі:
На чыстым аркушы прад вузенькім вакном
Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку ўсякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяркоў I птах нябачаных, спляценнем завіткоў Ён пакрашае ўсё, — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі.
Так Максім Багдановіч у адным са сваіх вершаў стварыў добра запамінальны вобраз старажытнага манахаперапісчыка.
Вялікай і надзвычай карпатлівай працай была перапіска старажытнага твора. Кнігі пісалі на пергаменце — спецыяльна вырабленай тонкай скуры маладых жывёл: цялят, ягнят, казлянят. Рукапісы скручвалі ў скруткі ці складалі ў сшыткі. Апошнія потым сшывалі ніткамі ці тонкімі вяровачкамі, канцы якіх прымацоўвалі да дзвюх дошак, якія служылі вокладкамі. Адсюль выраз «прачытаць ад дошкі да дошкі». Такая кніга мела выгляд скрынкі большых ці меншых памераў.
Пераплёт каштоўных рукапісаў аздабляўся металічнымі ўпрыгожаннямі. Каб лісты кнігі не камячыліся, дошківокладкі сцягваліся асобымі металічнымі засцежкамі. Розныя засцежкі ад старажытных кніг знойдзены пры археалагічных раскопках у Мінску, Друцку, Ваўкавыску, Навагрудку.
Кнігі былі вялікія і цяжкія. Яны вельмі дорага каштавалі, і, зразумела, іх асабліва бераглі. Часцей за ўсё кнігі перапісвалі на заказ багатых людзей.
Перапіска кніг — справа складаная і цяжкая. Каб ёй займацца, трэба было не толькі быць пісьменным чалавекам, а яшчэ і мець мастацкія здольнасйі. Рукапісы пісаліся чарнілам, якое рабілі з адвару дубовай ці альховай кары, жалезнай іржы, квасу, вішнёвага клею.
Пісалі пераважна гусінымі пёрамі, зрэдку выкарыстоўвалі лебядзіныя. Замест пёраў ужываліся таксама палачкі.
Кожная літара пісалася паасобку, паміж літарамі захоўвалася аднолькавая адлегласць, таксама як і паміж радкамі. Існавала пэўная геаметрычная форма літар. Іх пісалі ў XI—XIII стст. прама, без нахілу. Літары былі як быццам устаўлены ў радок. Адсюль назва пісьма — «устаў».
Тэкст пісьма на словы не падзяляўся. Пісаўся ён у два слупкі. Кожны абзац пачынаўся вялікай літарай (ініцыялам), якая была ў некалькі разоў большая за радковыя літары.
Вялікія літары часта ўпрыгожвалі мудрагелістымі ўзорамі. Пры гэтым апрача чарніла ўжываліся розныя фарбы, асабліва кінавар з ярка-чырвоным, вогненным адценнем. Адсюль і назва «чырвоны радок», ён пачынаўся з літары, якая размалёўвалася чырвонай кінаварру.
3 XII—XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, падзеі адлюстроўваліся ў малюнках-мініяцюрах. Самы цікавы ілюстраваны летапіс — так званы Радзівілаўскі. Ён быў скапіраваны ў XV ст., як мяркуюць, у Смаленску ці ў Полацку, з больш ранняга, таксама ілюстраванага арыгінала XIII ст. У Радзівілаўскім летапісе звыш 600 малюнкаў. Сярод іх мініяцюры, якія маюць дачыненне да старажытнай гісторыі беларускіх зямель.
Перапіска толькі аднаго рукапісу патрабавала вялікіх фізічных і духоўных сіл, займала шмат месяцаў працы. Дзень заканчэння перапіскі старажытнага твора, кнігі надоўга заставаўся ў памяці кожнага перапісчыка, лічыўся вельмі шчаслівым у яго жыцці.
Пісьменнасць была распаўсюджана не толькі сярод прадстаўнікоў духавенства, феадалаў, але і між простых гараджан. У час раскопак археолагі знаходзяць старажытныя рэчы, на якіх вострымі прадметамі надрапаны надпісы.
Асаблівую навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы. У Вялікім Ноўгарадзе выяўлена звыш 900 пісьмаў XI—XV стст. на бяросце. Цікава, што ў наўгародскіх граматах упамінаюцца жыхар Полацка і палонны, выкуплены з Полацка. Берасцяная грамата XI ст. напісана Жыравіта.м, як мяркуюць, жыхаром Смаленска, Полацка ці Віцебска.
Камень з надпісам ля вёскі Камена (Вілейскі раён)
Берасцяныя граматы адкрыты ў Смаленску, Пскове, Старой Русе, Цверы, Звянігарадзе (Украіна). Ліст далёкага продка знойдзены ў Віцебску: Сцяпан просіць Няжылу, каб той прадаў адзенне і купіў «жыта за 6 грыўняў».
У 1980 г. берасцяная грамата пачатку XIII ст. адкапана на дзядзінцы сярэднявечнага горада Мсціслава ў Магілёўскай вобласці. Гэта запіска багатага чалавека, у якой ён адзначыў, што аднаму гараджаніну пазычыў 4,5 грыўні, другому — «асьмінку» пшаніцы. Чатыры з паловай грыўні серабра — даволі вялікая грашовая сума. За іх можна было купіць дзевяць кабаноў або дзве каровы. Асьміна — старажытная мера сыпучых цел, роўная 105 літрам.
Высокая для свайго часу духоўная культура старажытнай Русі, яе пісьменнасць, літаратура, мастацтва сталі той асновай, на якой развівалася культура трох усходнеславянскіх народнасцей — беларускай, украінскай, рускай (велікарускай).
У помніках пісьменнасйі, якія звязаны з Полацкам і дайшлі да нас, побач з царкоўнаславянскімі тэкстамі сустракаюцца запісы, што сведчаць аб фарміраванні беларускай мовы. Такім дакументам з’яўляецца дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229 г. і некаторыя іншыя.
У час пажараў і войнаў, якія неаднаразова разбуралі горад, зніклі полацкія летапісы і іншыя пісьмовыя крыніцы.
Навука, якая вывучае старажытныя надпісы, зробленыя на прадметах, называецца эпіграфікай. На тэрыторыі Беларусі вядомы выдатныя помнікі эпіграфікі XII ст. — «Барысавы камяні». Да нядаўняга часу ў рэчышчы Заходняй Дзвіны, за 5 кіламетраў ад Полацка, захаваўся адзін з іх. Недалёка ад берага ляжаў вялізны гранітны валун каля
Рагвалодаў камень з надпісам, зробленым у 1171 г.
8 метраў у акружнасці. Вясной ён увесь заліваўся вадой і павольна выступаў з-пад яе да пачатку жніўня. У 1981 г. быў падняты і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку. На валуне высечаны крыж даўжынёй больш за 1,5 метра і надпіс з імем Барыса.
Другі, яшчэ большы камень, ляжаў за 40 кіламетраў на поўнач ад Полацка. Надпіс на ім захаваўся лепш: «Г/оспод/і помозі рабу своему Борнсоу». Усяго ў рэчышчы Заходняй Дзвіны былі чатыры такія камяні. Вядомы тут яшчэ два камяні з іншымі надпісамі.
Камяні са старажытнымі надпісамі былі і на сушы. Такі помнік эпіграфікі захаваўся ля вёскі Камена недалёка ад Вілейкі.
Вывучыўшы надпісы на чатырох камянях у рэчышчы Заходняй Дзвіны, вучоныя прыйшлі да згоды, што яны былі зроблены па загадзе полацкага князя Барыса Усяславіча (памёр у 1129 г.). Мабыць, у часы барацьбы з перажыткамі язычніцкай рэлігіі князь загадаў выбіць крыжы і надпісы на тых камянях, якім з даўніх часоў пакланяліся язычнікі. Яго прыклад пераняў сын Рагвалод-Васіль. У 1171 г. ён загадаў высечы крыж і надпіс на велізарным камені вышынёй каля 3 метраў. Гэты камень знаходзіўся каля вёскі Дзятлава на Аршаншчыне, цяпер не існуе.
БАЦЬКА ГАРАДОЎ БЕЛАРУСКІХ
Летапісы называюць у IX ст. некалькі гарадоў ва Усходняй Еўропе і сярод іх — Полацк. Звычайна ўзрост горада вылічваюць ад першай звесткі ў пісьмовых крыніцах. Паводле гэтага, Полацк — самы старажытны горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яму больш за 1100 гадоў.
Полацк узнік як галоўны населены пункт заходняй групы крывічоў (палачан). Ён стаў сталіцай Полацкай зямлі. «Землямі» ў тыя часы называлі княствы — сярэднявечныя дзяржаўныя ўтварэнні.
Усе астатнія гарады Полацкага княства знаходзіліся ў залежнасці ад галоўнага цэнтра і называліся «прыгарадамі». Прыгарадамі Полацка былі Менск (Мінск), Віцебск, Лагойск, Барысаў, Лукомль, Друцк, Браслаў і інш. У пытаннях знешняй палітыкі яны залежалі ад галоўнага горада зямлі, але ва ўнутраных справах былі самастойныя. У XII ст. многія з былых прыгарадаў самі сталі цэнтрамі невялікіх удзельных княстваў, на якія распалася Полацкая зямля.
У глыбіню сівых стагоддзяў сягае слаўная гісторыя Полаччыны — дзівоснага беларускага краю, які шмат выпакутаваў, перажыў, а цяпер, памаладзелы і адноўлены, крочыць у будучыню.
На Дзвіне і на Палаце...
Аб Полацку і Полацкай зямлі нямала сказана ў старажытных летапісах. Але ніводны з гэтых твораў не можа поўнасцю расказаць пра гісторыю горада ў часы ранняга сярэднявечча.
У якім месцы ўзнік Полацк, як ён рос і пашыраўся, чым займаліся яго старажытныя жыхары, якія былі аблічча і ўзровень матэрыяльнай культуры горада? Нарэшце, дзе шукаць яго археалагічныя помнікі?
«Полацк на Дзвіне і на Палаце — драўляны, а святая Сафія — каменная з сямю купаламі», — засведчана ў спісе гарадоў «далёкіх і блізкіх», які быў складзены ў канцы XIV ст.
Цяпер у Полацку няцяжка трапіць на гару з гістарычнай назвай Верхні замак. 3 усіх бакоў здалёк праглядваюцца шпілі і белыя сцены Сафійскага сабора, які ўзвышаецца на ёй.
Калі, мінаючы Сафію, перасячы Верхні замак і спыніцца ў кутку, дзе зліваюцца Палата з Заходняй Дзвіной, то вачам адкрываецца цудоўны пейзаж. Раніцай і вечарам косыя прамяні сонца ружовым водбліскам адбіваюцца на сценах Сафіі — і ўвесь будынак, нібыта казачны цуд, створаны рукамі волатаў, выразна бачны ў люстры Заходняй Дзвіны.
Вас апаноўвае нейкі асаблівы настрой, і ўяўленне пераносіць на многія стагоддзі назад. Здаецца, быццам дакранаешся да самой вечнасці. Міжволі думаеш: і семсот, і восемсот гадоў таму сілуэт Сафіі бясконцую колькасць разоў, як і сёння, адлюстроўваўся на цёмна-сіняй паверхні ракі. 1 глядзелі на чароўны малюнак з крутых адхонаў Верхняга замка старажытныя яго жыхары. Напэўна, тут быў і спуск да Сафіі. Адсюль выступалі дружыны палачан у паходы на войска тэўтонаў — крыжаносцаў, якое рабавала паселішчы ліваў і латгалаў у ніжнім цячэнні ракі і пагражала самому Полацку.
Цяпер мала хто ведае, што некалі з Верхняга замка быў добра бачны Бельчыцкі манастыр — рэзідэнцыя полацкіх князёў, якая размяшчалася на левым беразе Заходняй Дзвіны, за два кіламетры ад Сафіі. Сёння на тым месцы ўзвышаюцца дахі шматпавярховых дамоў на Юбілейным завулку.
Цёмная стужка Палаты справа аддзяляе Верхні замак ад Запалоцця. Яно раскінулася на больш нізкім месцы і займае значную плошчу. Запалоцце — важная частка старажытнага горада, тут знаходзіўся адзін з яго пасадаў.
Полацк XII ст. (рэканструкцыя В. Сташчанюка)
Крыху вышэй, на адлегласці кіламетра, на Палаце, што віецца між высокіх берагоў, ёсць невялікі, малапрыкметны астравок — старажытнае гарадзішча. Яго не відаць з-за высокага мыса, на якім знаходзіцца стрэлка Ніжняга замка.
Дзе ж першапачаткова быў заснаваны Полацк: на гарадзішчы ці на Верхнім замку? Аб гэтым доўга спрачаліся вучоныя. Канчатковы адказ быў дадзены дзякуючы вывучэнню гэтых археалагічных помнікаў.