Археолагі дапаўняюць летапісцаў
Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
Асобным месцам гарадоў быў рынак — «торг». Ён размяшчаўся непадалёку ад дзядзінца, часам на беразе ракі. Рынак — прыналежнасць як вялікіх, так і малых гарадоў. У сярэднявечным горадзе ён меў намнога большае значэнне, чым базар у пазнейшыя часы. «Торг» з’яўляўся цэнтрам усяго гандлю і рамяства, дзе абменьваліся розныя віды прамысловай прадукцыі. Нярэдка тут збіралася веча. На гандлёвай плошчы людзей апавяшчалі пра розныя важныя справы з жыцця горада.
У раннесярэднявечны перыяд (IX—XI стст.) за горадам знаходзіўся курганны могільнік, дзе хавалі нябожчыкаў. Курганныя могільнікі займалі вялікую плошчу і цягнуліся ўсцяж дарог. У XII — пачатку XIII ст. у гарадах змяніўся звычай пахавання: нябожыкаў хавалі ў грунтавых ямах па хрысціянскім звычаі.
He вельмі далёка ад горада размяшчаліся сёлы, а таксама ўмацаваныя двары знаці. Паблізу буйных гарадоў будаваліся манастыры. Некаторыя гарады з’яўляліся цэнтрамі княстваў. Лёс княстваў быў цесна звязаны з лёсам яго галоўнага цэнтра. Князь, які валодаў горадам, станавіўся валадаром усяго княства. У горадзе развіваліся культура, будаўнічая справа, дойлідства.
Толькі асобныя гарады былі вялікімі і налічвалі некалькі тысяч жыхароў. Такім горадам з’яўляўся Полацк. Віцебск, Брэст, Гродна, Друцк былі сярэднімі гарадамі. Малыя гарады налічвалі некалькі соцень жыхароў.
Дзядзінец горада Лукомля заставаўся на працягу стагоддзяў нязменным па плошчы і налічваў адну чвэрць гектара. У XII—XIII стст. ён з’яўляўся замкам, дзе жыў буйны феадал. Ля замка па берагах рэчкі Лукомкі існавала паселішча плошчай да 12 гектараў.
На дзядзінцы Лукомля знойдзена шмат каштоўных рэчаў. Сярод іх залатая пацерка, прадметы дарагога ўзбраення, сярэбраныя манеты, шмат прыгожых шкляных бранзалетаў. У замку былі запасы збожжа, якое малолі на шматлікіх каменных жорнах. Тут захоўваліся сельскагаспадарчыя прылады. Археолагам трапілі нарогі для сох. Нарогі яшчэ не былі ў карыстанні.
Невялікія гарады ці гарадкі мала чым адрозніваліся ад вёскі. Такія гарады былі напалову вёскамі, напалову гарадамі. Гэта так званыя сярэднявечныя аграрныя гарады.
Будавалі гарады цалкам з дрэва. Таму даўней казалі не «пабудаваць», а «зрубіць» горад. 3 бярвёнаў будаваліся хаты, хлявы, знадворныя ўмацаванні, масты, вежы і сцены. Бярвёнамі масцілі вуліцы. Нездарма цесляроў называлі тады «градарубамі».
У летапісе пад 1276 годам прыводзяцца цікавыя звесткі аб тым, як быў «зрублены» Камянец. Валынскі князь Уладзімір Васількавіч, які валодаў Берасцейскай зямлёй, вырашыў умацаваць паўночныя рубяжы сваіх уладанняў ад нападу літоўскіх князёў. Ён загадаў градарубу «мужу хітру» Алёксу знайсці месца для будаўніцтва горада.
Алёкса разам з тутэйшымі жыхарамі на чоўнах накіраваўся ўверх па рацэ Лясной, прытоку Заходняга Буга. Аблюбаваўшы парослы лесам высокі бераг ракі, ён вярнуўся да Уладзіміра Васількавіча з паведамленнем, што месца знойдзена. Князь з баярамі і слугамі сам паехаў на тое месца над берагам Лясной, ухваліў выбар і загадаў «зрубіць на ім горад, які быў названы Камянцом, таму што зямля тут была камяністая».
Раскопкі гарадзішча ў Лукомлі (Чашніцкі раён)
Далей летапіс паведамляе, як сярод драўляных умацаванняў у Камянцы быў пабудаваны «стоўп камен» — славутая Камянецкая вежа. Гэта адно з першых мураваных абарончых збудаванняў на тэрыторыі Беларусі. Круглае па форме, вышынёй каля 30 метраў, з пяццю ярусаміпаверхамі ўзвышаецца яно дагэтуль пры дарозе з Брэста ў Белавежскую пушчу на стромкім беразе Лясной. У Беларусі мураваныя абарончыя вежы, падобныя да Камянецкага слупа, існавалі таксама ў Гродне, Брэсце, Тураве.
Аднак гарады і пазней, у XIV—XVI стст., будаваліся галоўным чынам з дрэва. На тэрыторыі Беларусі ў XIV ст. толькі Віцебск, і, магчыма, некаторыя нямногія іншыя гарады мелі мураваныя сцены вакол умацаваных цэнтраў — замкаў.
У XV ст. у Рускай цэнтралізаванай дзяржаве з’явілася слова «крэмль» для абазначэння галоўнай часткі горада. На тэрыторыі Беларусі, якая з канца XIII ст. увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, умацаваная частка горада стала называцца «замкам». У старажытнарускіх пісьмовых крыніцах слова «замак» не сустракаецца. Яно з’явілася ва ўсходнеславянскіх мовах не раней за XIV ст.
Прыкладна з гэтага часу ў Беларусі вакольны горад ці вялікае пасадскае паселішча сталі называць «местам», а жыхароў горада — «мяшчанамі».
Шмат цікавага знайшлі вучоныя-археолагі пры даследаванні старажытных беларускіх гарадоў. Кожны сезон раскопак прыносіць новыя і новыя адкрыцці. Вызваленыя ад спрадвечнага палону, адкапаныя ў зямлі знаходкі апавядаюць нам іншы раз намнога больш, чым старажытныя пісьмовыя крыніцы, асабліва пра паходжанне гарадоў, іх эканамічнае жыццё і гаспадарку, пра культуру гараджан.
Да нядаўняга часу лічылі, што рэшткі старажытнага Берасця, які размяшчаўся некалі паблізу сучаснага Брэста, былі канчаткова знішчаны ў псршай паловс XIX ст., калі тут будавалі крэпасць, а горад перанеслі за два кіламетры на ўсход.
Горад Берасце (Бярэсце) вядомы ў пісьмовых крыніцах з пачатку XI ст. (1017, 1019 гг.). Ужо ў тыя далёкія часы ён быў фарпостам усхонеславянскіх зямель на Заходнім Бугу.
Неаднаразова берасцяне, як іх называюць летапісы, на чале са сваімі адважнымі ваяводамі адбівалі напады ворагаў, якія хацелі захапіць горад. У XIII ст. тут дзейнічала веча, з сілай якога лічыліся як галіцка-валынскія, так і польскія князі.
Няўжо нічога не захавалася ад старажытнага горада?
Увагу археолагаў прыцягнула тэрыторыя Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, а менавіта мыс пры ўпадзенні ракі Мухавец у Заходні Буг. Тут пачаліся археалагічныя даследаванні.
Звычайна дапытлівыя людзі, якія ўпершыню трапляюць на археалагічныя раскопкі, здзіўляюйца, як у зямлі апынуліся рэшткі драўляных пабудоў: хат, хлявоў, майстэрняў.
Цяпер здзівіліся самі археолагі. Ды і было чаго: уразіла неспадзяванасць знаходкі. На глыбіні да 3 метраў былі драўляныя пабудовы з праёмамі для дзвярэй узростам у 700 гадоў. Адкапаны зруб будынка, які захаваўся на вышыню аж да самай страхі! Сапраўды, як кажуць, горад пад зямлёй.
...Я зрабіў адзін крок у берасцейскім раскопе, куды прыехаў, каб паглядзець на гэты цуд, і спыніўся ў здзіўленні. Насупраць была вуліца XIII ст., вузкая і крывая, як звычайна ў сярэднявечным горадзе. Вымашчаная бярвёнамі, яна крыху ўзнімалася ўгару. 3 абодвух яе бакоў — драўляныя будынкі, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго.
Па вуліцы некалі хадзілі і ездзілі жыхары Берасця. Хто ведае, можа адсюль адпраўляліся яны супраць чужынцаў, якія пагражалі гораду. Дзе-нідзе ў раскопе трапляюцца прадметы ўзбраення берасцейскіх воінаў і амуніцыі коннікаў: наканечнікі стрэл і коп’яў, шпоры, цуглі, дэталі ад ручкі мяча, сякера, нават рэшткі пласцінчатага панцыра.
Берасцяне былі не толькі воінамі, але і ўмелымі рамеснікамі, гандлявалі з кугшамі іншых гарадоў і краін, займаліся сельскай гаспадаркай. Пра гэта сведчаць знаходкі.
Цяпер у музеі можна паглядзець на двары і хаты старажытных гараджан. Жылыя пабудовы памерам не болыл чым 20 квадратных метраў зрублены ў «просты» вугал. Праёмы для дзвярэй знаходзяцца высока і, па нашым сучасным ўяўленні, вельмі маленькія. Іх вышыня часам не дасягае 1 метра, а шырыня — і таго менш. У такія дзверы ледзь праціснецца чалавек. Дзверы рабіліся з дошак і вярцеліся «на пятцы». У хатах захаваліся глінабітныя печы, дзе-нідзе для іх выкарыстоўвалася цэгла. Падлога паслана шырокімі колатымі дошкамі. Між дамамі, на дварах усё таксама вымашчана дошкамі або тонкімі бярвёнамі.
Калі высветлілася каштоўнасць незвычайных берасцейскіх знаходак, вырашылі пакінуць усё, як было, на сваіх месцах. На дапамогу археолагам прыйшлі вучоныятэхнолагі, якія вынайшлі спосаб захавання выкапнёвай драўніны, яе надзейнай канструкцыі. Драўніну насычаюць спецыяльнымі рэчывамі, якія выцясняюць з яе ваду і робяць трывалай і цвёрдай.
Пабудовы Берасця і іншыя адкапаныя цікавыя знаходкі сталі экспанатамі археалагічнага павільёна — філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
Сакрэты сярэднявечных рамеснікаў
Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на свабодных і залежных. Княжацкія і баярскія рамеснікі жылі ў дзядзінцы і абслугоўвалі сваіх гаспадароў — буйных землеўладальнікаў, феадалаў.
Старажытныя кавалі ведалі сакрэты апрацоўкі металаў: маглі атрымліваць сталь і зварваць яе з жалезам, паяць меддзю, лудзіць металічныя рэчы. У сваіх кузнях яны выраблялі зброю: наканечнікі стрэл і коп’яў (дзідаў), баявыя сякеры і інш. Аб высокім узроўні кавальскага рамяства сведчаць розныя прадметы хатняга і гаспадарчага ўжытку, знойдзеныя пры раскопках беларускіх гарадоў: нажы, косы-гарбушы, сярпы, двікі, навясныя замкі, ключы ад іх і многае іпшае.
У старажытнасці прафесія каваля карысталася вялікай пашанай. Людзей здзіўляла тое, што ён з кавалка бясформеннага жалеза можа вырабіць каштоўныя рэчы, без якіх нельга абысціся. Каваля лічылі адначасова знахарам, чараўніком, які можа нават прадвызначынь лёс, выкаваць шчасце і зрабіць многае іншае. Майстроўрамеснікаў тады часта называлі «хітрацамі», а майстэрства і ўменне — «хітрасцю».
Акрамя «кавалёў жалеза» былі «кавалі медзі і серабра», гэта значыць ювеліры. Ювеліры рабілі розныя ўпрыгожанні, якім надавалася значная ўвага ў адзенні старажытнага чалавека. Упрыгожанні лічыліся амулетамі — сімваламі шчасця, дабра, урадлівасці, ахоўнікамі ад злых духаў. У IX—X стст. іх рабілі даволі масіўнымі з мсдзі, серабра ці іх сплаву. У шэрагу выпадкаў падзелу на мужскія і жаночыя ўпрыгожанні не існавала — мужчыны і жанчыны насілі шыйныя грыўні, бранзалеты, завушніцы. У «Слове аб палку Ігаравым» гаворыцца пра «злато ожерелне», якое было на грудзях полацкага князя Ізяслава Васількавіча. 3 канца X ст. распаўсюдзіліся новыя прыёмы вырабу каштоўных ювслірных рэчаў. Яны аздабляліся зерню (напаянымі шарыкамі металу), сканню (драцяным арнаментам). Вельмі распаўсюджанымі былі больш тан-
ныя рэчы, якія адліваліся ў каменных формах з алавянасвінцовых сплаваў.
Ганчары пры дапамозе ганчарнага круга з гліны рабілі посуд: гаршкі, міскі, кубкі. Без гэтага не абысціся ні ў палацы багацея, ні ў хаціне бедняка. Посуд аздабляўся арнаментам з хвалістых ці прамых гарызантальных ліній. Велізарная колькасць керамічных чарапкоў, кавалкаў гаспадарчых пасудзін — звычайная з’ява пры раскопках кожнага сярэднявечнага горада. Калі-нікалі трапляюцца і цэлыя сасуды. Зрэдку на дне гаршкоў можна сустрэць кляймо — знак, пастаўлены майстрам. Клеймы бываюць розныя, але часцей — гэта кола з некалькімі спіцамі ўсярэдзіне. Пачатак выкарыстання ганчарнага круга (з’явіўся каля сярэдзіны X ст.) — важная падзея ў гісторыі рамяства. Ганчары рабілі посуд дзеля збыту, на продаж.