Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Полацкае гарадзішча, па сутнасці, востраў, плошчай крыху болыіі за паўгектара, які даўней абмывала рака Палата. I цяпер старое рэчышча шырокай дугой сваіх крутых адхонаў прыкрывае яго амаль з усіх бакоў.
Ніхто не думаў, што на гэтым запусцелым, ціхім астраўку калісьці так бурліла жыццё... Калі ў 1928 г. беларускі археолаг A. М. Ляўданскі адкрыў Полацкае гарадзішча, яшчэ былі бачны рэшткі старажытнага вала. У сучасны момант пляцоўка гарадзішча забудавана надзвычай густа. 3 вялікай цяжкасцю нам удалося знайсці ў 1962 г. маленькі ўчастак на паўночнай яго ўскраіне, дзе
Ляпны гаршчок крывічоў-палачан з Полацкага гарадзішча
можна было зрабіць археалагічныя раскопкі — вузкай
траншэяй прарэзаць край пагорка.
Наша траншэя дасягнула чатырохметровай глыбіні. Пад пластом галавешак і вуголля стаяў цэлы гаршчок, адзін з тых, якія вучоныя датуюць VIII—IX стст. і звязваюць з крывічамі. Гэта была пасудзіна сярэдніх памераў, па форме вельмі падобная да гаршкоў, якія неаднаразова знойдзены археолагамі ў курганах. Гаршчок знаходзіўся на рэштках самага старажытнага абарончага ўмацавання — вала, які насыпаўся са светла-шэрага пяску па кайме ўзгорка.
Тут больш чым тысяча сто гадоў таму назад, а можа, і крыху раней пасяліліся першыя жыхары. Адсюль пайшоў Полацк.
Аднак гарадзішча — рэшткі ўмацаванага паселішча, «града». А дзе знаходзіліся іншыя неўмацаваныя, найбольш старажытныя паселішчы? Іх трэба было шукаць недзе паблізу.
Звілістая Палата з берагамі, зрэзанымі ярамі, утварае высокія мысы. Мы вырашылі зрабіць раскопкі на невялікім мысе, што знаходзіцца побач з гарадзішчам ля Краснага моста. Таўшчыня культурнага пласта не перавышае 1,5 метра. Знойдзены чарапкі ад гаршкоў VIII—XII стст., жалезны наканечнік стралы, глінянае прасліца, сярэбраная арабская манета — дырхем. Адкапаны рэшткі май-
стэрні X ст., у якой апрацоўвалі металы. Значыць, тут знаходзіўся старажытны пасёлак — прадграддзе Полацка.
Узнікшы на Палаце, Полацк развіваўся і на правым беразе Заходняй Дзвіны. 3 канца X ст. пачаў засяляцца ўзвышаны ўчастак плошчай каля 10 гектараў, размешчаны пры ўпадзенні ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Гэты ўчастак пазнсй атрымаў назву Верхняга замка. Неўзабаве ён стаў новым умацаваным цэнтрам горада, а стары дзядзінец на Палаце паступова заняпаў.
Вакол новага дзядзінца ўтвараліся гарадскія раёны. У Ноўгарадзе яны называліся «канцамі». Паводле больш позніх крыніц, у Полацку паселішчы, якія яго складалі, называліся «пасадамі». Вялікі пасад займаў плато паміж бсрагамі Заходняй Дзвіны і Палаты, якое пачыналася каля Верхняга замка.
На супрацьлеглым, нізкім беразе Палаты, ля яе вусця, у Запалоцці з канца X ст. таксама ўзнікла паселішча.
Так, апрача старога і новага ўмацаваных цэнтраў склаліся тры-чатыры гарадскія раёны — «канцы», ці «пасады», раздзеленыя русламі рэчак, ярамі і незабудаванымі ўчасткамі, якія, верагодна, выкарыстоўваліся пад агароды.
Горад рос стыхійна, без папярэдняй планіроўкі. Сафійскі сабор на Верхнім замку з’яўляўся архітэктурным цэнтрам горада. I калі ў IX — пачатку X ст. тэрыторыя Полацка складала ўсяго некалькі гектараў, то ў XI—XII стст. яна павялічылася да 80 гсктараў, што сведчыць аб хуткім развіцці горада.
Нямала таямніц гісторыі Полацка захавана ў культурным пласце Верхняга замка. На працягу многіх гадоў тут праводзяцца археалагічныя раскопкі. Адкагіаны драўляныя насцілы старажытнага завулка, рэшткі жылля і гаспадарчых пабудоў XI—XIII стст. Здзіўляла зусім выключная захаванасць дрэва, якое праляжала ў зямлі многія стагоддзі. Добрая захаванасць дрэва, скуры, тканін на Верхнім замку тлумачыцца павышанай вільготнасцю грунту. На значнай глыбіні без доступу паветра, пры пастаяннай тэмпературы яны былі як быццам закансерваваны. Дрэва можна было рэзаць пілой. I сапраўды, навуковыя супрацоўнікі экспедыцыі старанна адпілоўвалі ад бярвёнаў
Рэшткі пабудоў і насцілаў завулка XIII ст. у Полацку (1961 г.)
тонкія кружкі. Па гэтых драўляных дысках, вывучыўшы і падлічыўшы кольцы, вучоныя вызначылі з дакладнасцю да аднаго года, калі дрэвы раслі і калі іх ссеклі. Гэта дапамагло высветліць час узнікнення драўляных пабудоў, якія адкапаны на полацкім Всрхнім замку.
На глыбіні да 3 метраў раскапаны дом рамесніка з невялікім дваром ля яго. Ад пабудовы ўцалела шэсць радоў бярвёнаў, так званых вянкоў. Загінула яна ад пажару. Да гэтага тут ужо ўтварыўся культурны пласт таўшчынёй каля метра. Ніжнія вянкі дома апынуліся ў зямлі і таму добра захаваліся.
Дом узведзены ў сярэдзіне XIII ст. Ён меў памеры 5x5 метраў і быў зрублены з сасновых і яловых бярвёнаў.
Знаходкі сведчаць аб тым, што гаспадары дома займаліся рамяством. Тут знойдзены тыглі, якія выкарыстоўваліся для плаўкі каляровых металаў, і металічныя зліткі, падрыхтаваныя для пераплаўкі. Пра заняткі шавецкай справай гавораць драўляныя капылы-правідлы. Адкапана нават драўляная лыжка, якую не скончылі выразаць з цурбалка. У доме жыла сям’я палачаніна — майстра на ўсе рукі.
Рост Полацка залежаў ад развіцця рамяства і гандлю. Шырока распаўсюджаны былі ў горадзе апрацоўка жалеза, ювелірнае, шавецкае, касцярэзнае і іншыя рамёствы. Практыкаваўся ў Поланку і выраб шкла, з якога рабілі жаночыя ўпрыгожанні — бранзалеты. Полацк быў багатым рамесніцка-гандлёвым цэнтрам. Разам з тым жыхары гэтага вялікага горада займаліся сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.
Зручнае геаграфічнае становішча горада на Заходняй Дзвіне спрыяла яго ўдзелу ў міжнародным гандлі. Заходняя Дзвіна была паўночна-заходняй галіной шляху «з варагаў у грэкі». Ад Рыжскага заліва па Заходняй Дзвіне ішоў прамы шлях да Полацка і далей да Віцебска, дзе знаходзілася вусце Лучосы. Яс вытокі падыходзілі ля Оршы непасрэдна да Дняпра — галоўнай воднай артэрыі на шляху з Усходняй Еўропы да Візантыі. 3 вярхоўяў Заходняй Дзвіны лёгка было трапіць на другі вялікі водны шлях — Волжскі, які злучаў Балтыйскае і Каспійскае моры.
Жалезныя прылады працы XIII ст. з Полацка
3 далёкіх краін траплялі ў Полацк каляровыя і высакародныя металы. Яскравы доказ гэтаму — скарбы. Іх часта знаходзяць у Полацкім Падзвінні. 3 даўніх часоў, калі ўзнікла прыватная ўласнасць, людзі імкнуліся схаваць сваю маёмасць, паклаўшы яе ў бяспечнае месца ці закапаўшы ў зямлю. У час ваенных падзей гэта рабілася асабліва часта. Чалавск мог загінуць, а скарб, захаваны ім, ляжаў многія стагоддзі, пакуль яго не знаходзіў хтонебудзь выпадкова.
У 1973 г. каля Полацка быў знойдзены надзвычай цікавы скарб. Вучні IV класа полацкай сярэдняй школы № 1 вырашылі паспрабаваць рыбацкага шчасця. У сонечны перадмайскі дзень яны з вудамі накіраваліся да Заходняй Дзвіны праз падрыхтаванае для сяўбы калгаснае поле. Каля вёскі Каз’янкі Саша Драздоў заўважыў на раллі невялікі бліскучы кружочак.
— Мабыць, бляшка ад бутэлькі, — мільганула думка. — Тут павінен быць корак. Спатрэбіцца на паплавок.
На незвычайным тонкім кружочку былі нейкія надпісы зусім незнаёмымі літарамі.
— Манета! Пакажы! — узбуджана гаворыць Mi­ma Баранаў.
— А можа, яны яшчэ тут ёсць?
Хлопчыкі сталі прыглядацца да раллі.
— Так, яшчэ адна знаходка.
I Міша паклаў на далонь другі белы бліскучы кружочак. Усяго знайшлі іх чатыры. Цяпер хлапчукам было не да рыбалкі. Пакідаўшы вуды, яны што было духу памчаліся ў Полацкі краязнаўчы музей.
— А ці няма там яшчэ манет? Напэўна, гэта скарб? — прамовіў навуковы супрацоўнік музея. 1 вось хлапчукі зноў на месцы знаходкі. Калі крыху разгарнулі заараную зямлю, то ўбачылі такую колькасць манет, што сабраць і падлічыць іх спатрэбіўся даволі доўгі час. Каля пяці з паловай тысяч манет — зусім цэлыя і вельмі добра захаваныя, астатнія — парэзаныя ці паламаныя. Усяго ж манет і іх частак знайшлі каля 7500 штук.
Скарб утрымліваў усходнія манеты — дырхемы Арабскага халіфата і іншых дзяржаў, якія ўзніклі на яго тэ-
рыторыі. Манеты былі адбіты ў VIII—IX стст. у Багдадзе, Самаркандзе, Бухары, Мерве (Мары), аш-Шашы (Ташкент) і іншых гарадах Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу і Закаўказзя. Скарб трапіў у зямлю прыкладна ў сярэдзіне X ст.
Яго захавалі за 5—6 кіламетраў ад Полацка, недалёка ад берага Заходняй Дзвіны, дзе не было ніякіх паселішчаў, у чыстым полі. Манеты, мабыць, былі змешчаны ў нейкім берасцяным корабе, бо побач з імі выяўлена шмат кавалкаў бярозавай кары. Каз’янкаўскі скарб — самая буйная знаходка арабскіх дырхемаў у Беларусі. За апошнія 200 гадоў на беларускай зямлі, шчодрай на скарбы, было выяўлена прыкладна столькі ж дырхемаў, колькі іх знайшлі паблізу Полацка ў 1973 г.
У старажытныя часы такая колькасць манет была велізарнай каштоўнасцю. Каму яны належалі? Як апынуліся ў зямлі?
Тады купца называлі «госцем», а гандаль — «гасцьбой». Лодка ці ўючны конь — абавязковая прыналежнасць старажытнага купца-госця. Ён заўсёды меў пры сабе таксама гіркі-разнавесы і невялікія шалі з бронзавымі чашачкамі. На іх важылася серабро, правяралася вага манет, бо яна была не заўсёды аднолькавай.
Стаянкі кугшоў вельмі нагадвалі ваенны лагер, а самі яны нічым не адрозніваліся ад воінаў-дружыннікаў. Купцы былі ўзброены з галавы да ног. Манеты звычайна насілі ў поясе.
Вось такому купецкаму атраду, магчыма, і належаў скарб, знойдзены пад Полацкам. Манеты былі закапаны ў час небяспекі недалёка ад берага Заходняй Дзвіны.
У 1910 г. выпадкова ў час земляных работ у самім Полацку на Верхнім замку быў знойдзены таксама цікавы скарб вагой 9,43 кілаграма. У ім было некалькі абломкаў арабскіх манет IX—X стст., 142 сярэбраныя заходнееўрапейскія манеты X—XI стст., сярод якіх большасць экзэмпляраў германскай і англійскай чаканкі. У скарбе ўтрымліваліся манеты, адбітыя ў Даніі, Венгрыі, Чэхіі. Апрача таго, у ім было пяць сярэбраных зліткаў у выглядзе гіалачак. Вага найбольшага з іх складала 190 грамаў. Разам з тым многія зліткі і жаночыя ўпрыгожанні ў скарбе бы-
лі ў пашкоджаным выглядзе — пасечаны на дробныя часткі. Восем трапецападобных пласцін скарбу аказаліся алавянымі. Відавочна, скарб быў запасам металічнай сыравіны ювеліра.
У 1984 г. у Полацку на Ніжнім замку выпадкова знойдзены скарб, у якім было шэсць вырабаў, зробленых з золата. Сярод рэчаў прысутнічалі кованыя бранзалеты і кавалак шыйнай грыўны. Агульная вага вырабаў — 334 грамы. Магчыма, скарб трапіў у зямлю ў сувязі з падзеямі 980 г., калі Полацк быў разрабаваны, а князь Рагвалод забіты.