Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
На ніжняй пласціне адваротнага боку змешчаны дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж для царквы святога Спаса: «Господн, помозіі рабоу своемоу Лазорю, нареченомоу Богыші, сьделавьшемоу крьсть снн црьквн святого Спаса н Офроснньн».
Па сваіх мастацкіх якасцях і тэхніцы перагародкавых эмалей полацкі крыж не ўступае найлепшым узорам тагачаснага прыкладнога мастацтва, якія карысталіся сусветнай славай. 3 поўным правам яго можна назваць шэдэўрам — узорным творам сваёй эпохі.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, крыж знік з магілёўскага краязнаўчага музея, і яго лёс дагэтуль застаецца невядомым. Вядуцца яго пошукі.
У наш час майстар з Брэста Мікалай Кузьміч, якога называюць спадкаемцам Лазара Богшы, зрабіў даволі дакладную копію крыжа. Яна захоўваецца ў дзейнічаючым Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры.
Скураны кашалёк XII ст., упрыгожаны арнаментам з Полацка
Полацкая Сафія
Старажытны Полацк, як і ўсе іншыя гарады Кіеўскай Русі, быў пабудаваны з дрэва. У драўляным будынку суха, захоўваецца свежае паветра, лёгка дыхаецца, драўляны будынак няцяжка ўцяпліць. 3 дрэва будавалі жыллё не толькі простыя гараджане. Драўлянымі былі таксама баярскія харомы.
Сярод разнастайных драўляных збудаванняў рэзка выдзяляліся сваім выглядам нешматлікія будынкі каменнай манументальнай архітэктуры. Старажытныя каменныя пабудовы былі створаны народам. У іх увасоблены вынаходлівасць народа, яго творчыя сілы, а таксама разуменне прыгожага і мастацкі густ.
Каменная архітэктура часоў Кіеўскай Русі прадстаўлена амаль выключна пабудовамі культавага характару, іншымі словамі — саборамі і цэрквамі. Царкоўныя пабудовы звычайна ўзводзілі самыя таленавітыя майстры. Унутраны і знешні выгляд цэркваў рабіў на людзей моцнае ўражанне.
Старажытныя дойліды ўмелі выбіраць месца для ўзвядзення храмаў — на берагах водных шляхоў, на ўзвышшах, каб яны былі добра бачны, здалёк служылі маякамі для падарожнікаў.
Храмы і асабліва саборы (галоўныя цэрквы ў горадзе) былі не толькі культавымі, але і грамадскімі памяшканнямі. За іх сценамі хаваліся архівы, бібліятэкі, багацці дзяржаўнай казны. У гарадскіх храмах і каля іх адбываліся важныя грамадскія сходы, веча. У цяжкія гадзіны гісторыі народа, калі яго прыступам бралі ворагі, саборы і цэрквы былі апошнімі пунктамі абароны. Галоўны храм (сабор) быў сімвалам горада. Ён выконваў ролю цытадэлі — унутранай крэпасці цэнтра дзядзінца.
Каменная культавая архітэктура прыйшла да нас разам з хрысціянствам з Візантыі. Ва Усходняй Еўропе яна ўзбагачалася мясцовымі рысамі і асаблівасцямі. Ад візантыйскаславянскага мастацтва пачало развівацца мастацтва асобных усходнеславянскіх княстваў і зямель.
У сярэдзіне XI ст. пры князю Усяславу Брачыславічу ў Полацку вырас Сафійскі сабор — самая старажытная каменная пабудова на беларускай зямлі.
Полацк быў трэцім горадам ва Усходняй Еўропе пасля Кіева і Ноўгарада, у якім меўся Сафійскі сабор. Выдатная грандыёзная пабудова сведчыць аб намеры паўтарыць у Полацку бляск і хараство княжацкага будаўніцтва ў Кіеве і Ноўгарадзе. Полацкая Сафія — сведка сілы і магутнасці полацкіх князёў у XI ст.
Слова «Сафія» грэчаскага паходжання. Яно азначае «мудрасць». Сафійскія храмы будаваліся ў гонар той прамудрасці, якая нібыта кіравала сусветам.
Сафійскі сабор — узор дасягненняў старажытнай полацкай манументальнай архітэктуры і тагачаснай будаўнічай тэхнікі. Ён быў сімвалам незалежнасці Полацка. Да нас дайшлі старажытныя пячаткі горада з надпісам «Пячатка Полацка і святой Сафіі».
Сафія Полацкая (рэканструкцыя)
Полацкая Сафія была адразу пачута і апета яе старажытнымі сучаснікамі. Да князя Усяслава Брачыславіча адносяцца словы славутай паэмы: «Таму ў Полацку рана званы пазванілі ў Сафіі святой да ютрані — ён жа праз сны ўжо ў Кіеве звон чуе той».
У келлі адной з саборавых вежаў Полацкай Сафіі некаторы час жыла і перапісвала кнігі Ефрасіння. Тут была найболып старажытная і багатая бібліятэка, а таксама і майстэрня, дзе перапляталі кнігі, аздаблялі іх пераплёты, малявалі іконы.
Месца для Сафійскага сабора абрана вельмі ўдала. Яно знаходзіцца ў паўднёвай частцы Верхняга замка, за 60 метраў ад абрывістага берага Заходняй Дзвіны. Сафія была добра бачна з усіх бакоў.
За свой доўгі век Сафія не раз гарэла разам з умацаваннямі замка. Шэсць разоў перабудоўваўся гэты храм. Апошні раз — у 1750 г., калі ён набыў выгляд дзвюхвежавай царквы ў стылі барока, тыповым для XVIII ст. Такім ён застаўся і да нашых дзён.
Які ж выгляд мела Полацкая Сафія ў XI ст.? Адказаць на гэта пытанне дапамагае тое, што Полацкая Сафія нагадвае Кіеўскую і Наўгародскую не толькі назвай, але сваім планам і многімі дэталямі будаўніцтва.
Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны купал сабора, па баках якога знаходзіліся чатыры меншыя купалы. Паводле летапісных звестак, усяго Полацкая Сафія мела сем «вярхоў» (купалоў).
3 усходняга боку знаходзіліся тры апсіды (выступы). Сцены мелі прамавугольныя плоскія лапаткі, якія ішлі вертыкальна, падзяляючы іх на прасценкі. На кожнай сцяне, апрача ўсходняй, лапатак было па шэсць. Усе яны дакладна адпавядалі ўнутранаму падзелу памяшкання слупамі.
Што бачыў наведвальнік усярэдзіне Сафійскага сабора? Тут уся прастора падзялялася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа.
Насупраць алтара, у заходняй частцы, уверсе, знаходзіліся хоры — своеасаблівы балкон.
Фрагмент муроўкі сцяны Сафійскага сабора ў Полацку (XI ст.)
Хоры прызначаліся для князя, яго сям’і і бліжэйшых прыдворных. Унізе знаходзіўся просты народ — іх падданыя.
Сцсны Полацкай Сафіі выкладзены з прыродных камянёў і тонкай цэглы, ці «плінфы», паласа камянёў чаргавалася з такой жа паласой цэглы, потым зноў камяні, зноў цэгла. Такія «паласатыя» сцены былі характэрнай асаблівасцю як візантыйскай, так і ўсходнеславянскай архітэктуры XI ст.
Сцены звонку не тынкаваліся. Яны змацоўваліся «цамянкай», вапнавым растворам, у які дабаўлялі тоўчаную цэглу, надаючы раствору ружовы колер.
Каменны летапіс
Архітэктуру вобразна называюць каменным летапісам мінуўшчыны: яна гаворыць тады, калі маўчаць і песні, і паданні. Маўклівыя камяні часам могуць расказаць не менш, чым летапісы.
У перыяд палітычнай раздробленасці ўзнікае і распаўсюджваецца новы тып царкоўных будынкаў. Аслабленне княжацкай улады, распад вялікіх княстваў на дробныя — усё гэта не магло не адбіцца на развіцці архітэктурных форм.
Для будаўніцтва вялікай царквы або сабора патрабаваліся значныя сродкі. А дзе было іх узяць? I вось замест нешматлікіх, але грандыёзных збудаванняў з’явілася значная колькасць пабудоў невялікіх памераў. Яны намнога прасцейшыя і больш сціплыя.
У наваколлі Полацка ўзнікалі манастыры. Манастыры валодалі землямі і сялянамі. На месцы размяшчэн-
Спасаўская царква XII ст. у Полацку (рэканструкцыя)
ня манастыра стаялі жылыя памяшканні. Тут абавязкова будаваліся цэрквы і саборы.
У пачатку XII ст. за два кіламетры ад полацкага дзядзінца Верхняга замка, на супрацьлеглым левым беразе Заходняй Дзвіны пры яе зліцці з рэчкай Бяльчанкай, узнік Барысаглебскі, ці Бельчыцкі, манастыр. Відавочна, заснаваў яго полацкі князь Барыс Усяславіч. Мяркуюць, што ў манастыры была пахавальня з яго астанкамі.
Тут, у Бельчыцы, знаходзілася багатая рэзідэнцыя полацкіх князёў. Часткай яе былі чатыры выдатныя культавыя манастырскія будынкі. Дзве паўразбураныя царквы існавалі яшчэ ў пачатку XX ст. Адна з іх — шасціслупавая Барысаглебская царква — была пабудавана ў першай палове XII ст. Яна мела багаты фрэскавы роспіс.
У Барысаглебскім храме выдатныя фрэскі ўпрыгожвалі не толькі сцены, але і адкосы акон. Роспіс кожнага акна быў своеасаблівы. Пераважалі раслінныя арнаменты.
Другі бельчыцкі храм — маленькая Пятніцкая царква памерам 5,7x5,7 метра. Пад ёю размяшчаўся склеп — пахавальня. Каля ўваходу ў алтар была цудоўная фрэска князёў Барыса і Глеба, якіх забіў іх брат кіеўскі князь Светаполк, празваны Акаянным. Памяць пра Барыса і Глеба асабліва шанавалі ў асяроддзі княжацкіх дружыннікаў, іх лічылі заступнікамі воінаў.
Крыху пазней за Бельчыцкі, у сярэдзіне XII ст., узнік манастыр на беразе рэчкі Палаты, заснаваны Ефрасінняй у прыгарадным паселішчы полацкіх епіскапаў Сяльцы больш за восемсот гадоў таму назад.
Яшчэ раней тут існавала царква, у якой хавалі памерлых епіскапаў. У старыя часы царква загінула ў моцным пажары. Ад яе ў зямлі захаваўся толькі фундамент. Рэшткі царквы даследавалі археолагі. Знойдзеныя тут пахаванні ў мураваных склепах сведчаць, што царква сапраўды служыла працяглы час пахавальняй.
Побач з гэтай незвычайнай царквой-пахавальняй, калі яна яшчэ прыгожа ўзвышалася на беразе Палаты, у сярэдзіне XII ст. па задуме Ефрасінні была пабудавана другая царква, якая дайшла да нашых дзён, перабудаваная ў XIX ст.
Хрыстос Пантакратар. Фрэска ў малельні Ефрасінні
Спаса-Ефрасіннеўская царква — прамавугольная пабудова з адзіным купалам на высокім барабане, які ўзвышаецца над дахам. 3 усходняга боку царквы выступае адна паўкруглая апсіда. Дзве другія невялікія апсіды схаваны ў вуглах будынка і знадворку зусім не бачны. Гэта адна з самых цікавых асаблівасцей полацкага дойлідства. Угары сцены, расчлененыя лапаткамі, мелі паўкруглае завяршэнне — закамары. У старажытных царкоўных будынках па гэтых закамарах рабілася пакрыццё даху свінцовымі лістамі.
Унутраная прастора царквы была пабудавана так, што чалавек, які сюды трапляў, спачатку адчуваў сябе як быццам прыдушаным масіўнасцю збудавання. Прайшоўшы наперад, ён міжволі падымаў вочы ўверх, адкуль праз доўгія вокны падкупальнага барабана струменіла свят-
ло. Усё верхняе збудаванне царквы падтрымлівала шэсць слупоў, якія даволі блізка адзін ад аднаго стаялі ўнутры
галоўнага памяшкання.
Сценкі і слупы былі размаляваны старажытнымі фрэскамі. Мінула восем стагоддзяў. А цудоўныя фрэскі захавалі сваю прыгажосць, хоць іх неаднаразова нанава пакрывалі тынкоўкай і маслянымі фарбамі. Даследчыкі месцамі расчысцілі гэтыя напластаванні, і непаўторныя старажытныя роспісы адрадзіліся да новага жыцця.
На цёмным фоне — застылыя постаці. Першае, што звяртае ўвагу, — твары людзей. Маленькія вусны, выгнутыя бровы і вялікія задуменныя вочы. Гэта павінна было сведчыць аб сіле волі, высакародстве і непахіснасці. Так мастакі стараліся перадаць унутраны свет чалавека, выказвалі сваё разуменне прыгожага. Фрэскі размяшчаліся на сценах і слупах царквы ў два рады. Арнаментальныя роспісы ўпрыгожвалі праёмы акон. Фарбы фрэсак — жоўтая і цёмная вохра, ружовы і блакітны колеры, а фон — сіні і зялёны.