Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Далей ён паведамляе, як у 1127 г. кіеўскі вялікі князь Мсціслаў — сын Манамаха — зрабіў незвычайны паход у Полацкую зямлю — «на крывічоў». Гэта быў самы вялікі паход кіеўскага князя супраць полацкіх князёў за ўсю гісторыю існавання Полацка.
Гарадзішча Замачак у Заслаўі (1968 г.)
Шматлікія дружыны сямі князёў адначасова павінны былі ўварвацца ў Полацкую зямлю, рухаючыся на Ізяслаўль, Лагойск, Друнк і «на Стрэжаў да Барысава».
На полацкім прастоле знаходзіўся князь Давыд Усяславіч. А яго сыну Брачыславу Давыдавічу належала ўдзельнае Ізяслаўскае княства.
Усяму войску Манамахавічаў быў назначаны адзін дзень нанясення вырашальнага ўдару. Аднак план парушыў сын Мсціслава Ізяслаў. Раней назначанага тэрміну Ізяслаў Мсціславіч з’явіўся пад Лагойскам, і да яго зусім выпадкова трапіў у палон Брачыслаў Давыдавіч, які спяшаўся са сваёй дружынай у Полацк на дапамогу бацьку.
На Ізяслаўль ішло вялікае войска «чатырма дарогамі» з Турава, Уладзімір-Валынскага, Гродна і Клецка. Відаць горад меў значнае насельніцтва і добрыя для тых часоў умацаванні. Нягледзячы на адсутнасць князя Брачыслава Давыдавіча з дружынай, гараджане на працягу некалькіх дзён абараняліся ад шматлікіх дружын Манамахавічаў, але потым здалі горад.
У другой палове XII ст. побач з Ізяслаўскім княствам існавала Лагойскае. Пасля Брачыслава Давыдавіча Ізя-
слаўль належаў аднаму з сыноў мінскага князя Усеваладу Глебавічу. У 1158 г. на Ізяслаўль робіць паход ужо полацкі князь Рагвалод Барысавіч. Усевалад зачыніўся ў горадзе і некалькі дзён абараняўся, але потым здаўся Рагвалоду. Ізяслаўль быў аддадзены другому князю Брачыславу Васількавічу. Гэта апошні ізяслаўскі князь, якога называюць старажытныя летапісы.
У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых пісьмовых крынійах XIV—XVII1 стст. адзін і той жа населены пункт называецца трыма рознымі словамі: «Жэславль», «Жаславль», «Зеславлі». Ён разам з суседнім Мінскам і другімі беларускімі гарадамі знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Прыкладна ў гэтыя часы з’явілася і мясцовая, «дамашняя», назва — Заслаўе.
Заслаўе паступова страчвала асаблівасці горада і ператваралася ў прыватнаўласніцкае мястэчка, якое пераходзіла ад адных буйных феадалаў да другіх ці па спадчыне, ці ў якасці пасагу, ці прадавалася за даўгі.
Як ва ўсякай феадальнай дзяржаве, у Вялікім княстве Літоўскім адбываліся бясконцыя сутычкі паміж феадаламі. У 1433 г. князь Свідрыгайла зрабіў паход на Заслаўе.
Раскопкі неўмацаванага пасада Ізяслаўля
За адзін дзень «замак» быў узяты, горад («места») спалены, «шмат людзей у палон увсдзена — мужчыны і жанчыны».
Да нас дайшоў план Заслаўя 1753 г. з падрабязным апісаннем. Плошча замка складала 3 гектары. Усе подступы да яго былі заліты вадой, неабходны ўзровень якой падтрымліваўся сістэмай вадзяных млыноў. Іх было пяць. 3 іх дапамогай было ўтворана нскалькі штучных вадаёмаў — «ставаў», якія акружалі замак. Ставы былі на рэках Свіслач, Княгінька, Чарніцы.
Каля замка размяшчаўся невялікі «горад». Ён складаўся з рынку і некалькіх вуліц, якія разыходзіліся ад базарнай плошчы. Вуліцы называліся Замкавая, Вялікая, Віленская, Мінская, Лагойская. Назва вуліцы Вялікая сведчьшь пра яс старажытнасць. Вуліца Вялікая вядома ў многіх самых старажытных гарадах — Ноўгарадзе, Полацку, Віцебску і інш.
Таямніца гарадзішча Замачак
Летапісны Ізяслаўль і сучаснае Заслаўе — ці адзін і той жа гэта горад? Адказ можна атрымаць толькі вывучыўшы археалагічныя помнікі. Яны захаваліся ў Заслаўі і ў яго наваколлі.
Здаўна прыцягваў увагу вучоных «Замачак», ці, як яго яшчэ інакш называюць, «Магіла Рагнеды». Цяпер гэта месца — ваколіца існуючага горада. Замачак з’яўляецца гарадзішчам, толькі не зусім звычайным. Размяшчаецца ён непадалёку ад поплава Чарніцы, але тут няма стромкіх абрывістых берагоў, перарэзаных ярамі.
Плошча гарадзішча складае каля паловы гектара. Яго акружае кальцавы вал. У двух месцах ён перарваны. Гэта ўваходы, але ў старажытныя часы ўваход, відавочна, быў толькі адзін. Вышыня вала месцамі дасягае 5 метраў. Са знешняга боку прыкметны рэшткі штучнага старажытнага рова. 3 яго бралася зямля для збудавання насыпу.
Звестак у пісьмовых крыніцах пра гарадзішча не захавалася. Існуюць толькі легенды. Сто гадоў таму назад помнік называўся не «замачак», а «акопішча».
У 1853 г. беларускі вучоны і падарожнік Павел Міхайлавіч Шпілеўскі запісаў цікавае паданне. Тады побач з гарадзішчам існаваў яшчэ і курган.
Гавораць, нібы ў старажытныя часы тут узвышаўся прыгожы замак. У ім жылі дзве князёўны: старэйшая — красуня, а малодшая — непрыгожая. Аднойчы праязджаў праз Заслаўе менскі князь і пазнаёміўся з князёўнамі. Ён пакахаў малодшую і хацеў з ёй ажаніцца.
Старэйшая князёўна вельмі засумавала, бо сама пакахала князя. Каб разладзіць шлюб, яна звярнулася да вядзьмаркі, якая жыла над ракой. Атрымаўшы ад яе нейкае зелле, князёўна вярталася дадому. Ідучы лесам, яна чагосьці вельмі спалохалася і са страху кінулася ў раку. Малодшая сястра пахавала яе каля замка і насыпала курган. П. М. Шпілеўскі адзначыў, што насельніцтва верыла ў гэта паданне.
У 1926 г. на гарадзішчы Замачак археолаг A. М. Ляўданскі зрабіў невялікія раскопкі. На пляцоўцы амаль адсутнічаў культурны пласт. Было знойдзена некалькі кавалкаў ад посуду XI—ХП стст., зробленага на ганчарным крузе. A. М. Ляўданскі меркаваў, што гарадзішча магло выконваць ролю дзядзінца старажытнага Заслаўя. Ніякіх прыкмет магіл і старажытных пахаванняў тут не было.
Аднак дзядзінцы гарадоў у такіх нязручных месцах не будаваліся. Гэта былі не тыя валы, за якімі абараняліся жыхары Ізяслаўля ў XII ст. ад нападу варожага войска. Пасля раскопак A. М. Ляўданскага некаторыя гісторыкі выказалі сумненне ў існаванні Ізяслаўля на тэрыторыі сучаснай Беларусі раней за XII ст. Таямніца старажытнага горада чакала сваёй разгадкі.
3 1967 г. пачаліся новыя археалагічныя раскопкі ў Заслаўі. Вядома, у першую чаргу цікавіла гарадзішча Замачак.
— Будзеце шукаць магілу Рагнеды? — запыталася бабулька, калі мы з групай студэнтаў з’явіліся на гарадзішчы з рыдлёўкамі. — Недзе ж яе пахавалі, — працягвала дапытлівая старая, адчуўшы па нашым выглядзе, што на такую знаходку тут мы не спадзяёмся.
Гарадзішча Вал у Заслаўі
Пляцоўка гарадзішча была моцна пашкоджана пяццю вялікімі ямамі ад часоў мінулай вайны. Прыкмет культурнага пласта нідзе не было відаць.
Спачатку трэба было даследаваць вал. Каля ўваходу край насыпу абсунуўся, і яго зручна было зачысціць, каб разгледзець будову.
У насыпе вала добра былі бачны два пласты: верхні, шэрага колеру, і ніжні, жоўты, насыпаны з гравію. У шэрым пласце былі знойдзены абломкі ад гаршкоў XI ст. Значыць, перабудоўваючы вал у апошні раз, людзі выкарысталі культурныя наслаенні з пляцоўкі гарадзішча. Замачак выкарыстоўваўся ў XI ст. і яшчэ некалькі пазней. У такім выпадку павінны былі быць прыкметы жыцця на пляцоўцы гарадзішча. Іх патрэбна было адшукаць.
Недалёка ад цэнтра пляцоўкі мы заклалі невялікі раскоп. Пад дзірваном быў тонкі пласт гумусавай зямлі, а ніжэй ішоў грунт з прыроднага жоўтага пяску. Але вось у грунце паказалася пляма. Яна мела амаль прамавугольную форму памерам 1x3 метры. Асцярожна мы здымалі чорную зямлю, якая запаўняла яму. Глыбіня яе была невялікая (30—40 сантыметраў).
Спачатку нам трапілася сланцавая, ці, як часта кажуць археолагі, «шыферная», прасліца для верацяна. Ру-
жовы сланец ва Усходняй Еўропе быў толькі ў раёне Оўруча на Валыні. Там жа размяшчаліся майстэрні, дзе з мяккага каменю выточвалі гэтыя невялікія кружочкі з адтулінай пасярэдзіне. 3 Валыні прасліцы ў вялікай колькасці траплялі ў старажытныя гарады Беларусі да 1240 г., пакуль мангола-татары не разграмілі майстэрні.
У яме аказалася шмат ксрамікі. Усяго тут знайшлі звыш пяцісот чарапкоў. Край, якім заканчвалася горла, меў характэрную адзнаку — быў крыху патоўшчаны, а шыйка гаршка — даволі высокая. Гэта характэрная прыкмета керамікі XI ст.
Зусім інакш выглядалі кавалкі ад амфар, якіх мы знайшлі 24 штукі. Амфары — вялікія гліняныя пасудзіны вышынёй 70—80 сантымстраў. У іх вузкае горла, дзве вертыкальныя ручкі, круглае, нібы завостранае, дно. У амфарах трымалі і перавозілі віно або аліўкавае масла. Прывозіліся яны звычайна з Херсанеса і іншых паўднёвых гарадоў.
Апрача амфар удалося знайсці прыгожую шкляную пацерку «з вочкамі». У археалогіі добра вядомы такія знаходкі. Яны былі распаўсюджаны ў X—XI стст. Таксама ўдалося знайсці лязо жалезнага ножыка. У яме не было ніякіх прыкмет пахавання. Відавочна, яна мела гаспадарчае прызначэнне.
— Дык што ж было на Замачку ў старажытныя часы? — дапытваліся ў мяне студэнты.
— Думаю, што тут знаходзілася ў XI ст. феадальная сядзіба. Паблізу ёсць рэшткі неўмацаваных паселішчаў, дзе, напэўна, жылі сяляне.
— А дзе ж быў горад? — не адступаліся студэнты.
— Горад... Яго трэба знайсці, — заключыў я.
А вось ён — Ізяслаўль
Для вывучэння старажытнай гісторыі Заслаўя неабходна было правесці новыя раскопкі таксама на іншых яго археалагічных помніках. У навуковых супрацоўнікаў знайшлося шмат памочнікаў. Імі былі вучні школ.
Калі завуч Заслаўскай школы-інтэрната прапанавала вучням восьмага класа прыняць удзел у раскопках курга-
ноў, што былі недалёка ад школы, пытанням васьмікласнікаў не было канца.
— Для чаго раскопкі? Што ёсць у курганах?
— А вакол царквы, на «вале», будзеце капаць?
— Калі пачнуцца раскопкі?
Назаўтра хлапчукі ў дамоўлены час з’явіліся з рыдлёўкамі на бераг Свіслачы, дзе знаходзіліся курганы. Сабраліся ўсе на адным з насыпаў.
— Цяжка сказаць, ці пашанцуе нам калі-небудзь знайсці магілу Рагнеды, — сказаў, крыху жартуючьі, навуковы супрацоўнік. — Але магілу якога-небудзь яе сучасніка мы знойдзем, можа, нават і сёння. Вам ужо вядома: у такіх курганах нашы продкі-славяне хавалі памерлых. Паглядзім, што знаходзіцца пад гэтым насыпам.
Дзеці ахвотна ўзяліся за работу, і праз кароткі час большая палова кургана была раскапана. На глыбіні 90 сантыметраў паказаўся шкілет чалавека. Ён ляжаў галавой на ўсход. Гэта цікавая акалічнасць, бо звычайна славяне клалі нябожчыкаў галавой на захад.
Ля правага бядра стаяў гліняны гаршчок. Мусіць, у ім была ежа, якую паклалі нябожчыку. Ля ступні правай нагі ляжала старадаўняя жалезная сякера, ля паясніцы — спражка і нож, а каля галавы — жалезны наканечнік кап’я і жалезнае крэсіва, з дапамогай якога высякалі агонь. Гэта пахаванне старажытнага воіна, які памёр ці загінуў у XI ст.