• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

    Археолагі дапаўняюць летапісцаў

    Георгій Штыхаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    34.71 МБ
    бу яго выкарыстання падзяляецца на кухонную кераміку (пячныя гаршкі), сталовы посуд (збаны, міскі, сподкі), тарную кераміку (амфары, карчагі). Кераміка Менска прадстаўлена пераважна абломкамі кухонных гаршкоў. Шмат пасудзін са слядамі нагару, што сведчыць пра выкарыстанне іх для прыгатавання ежы.
    Універсальным прадметам, які знаходзіў прымяненне ў побыце і ў розных рамёствах, быў нож. Жалезныя нажы мелі вузкія клінкі даўжынёй ад 5 да 15 сантыметраў і касцяныя ці драўляныя ручкі. Прымяняліся нажніцы. Амаль усе яны спружынныя, названыя няпер «авечымі». У сярэднія вякі іх выкарыстоўвалі не толькі для стрыжкі авечак, але і ў кравецкай справе. Да XI11 ст. адносіцца знойдзены ў Менску экзэмпляр шарнірных нажніц. Дзве рэжучыя іх часткі змацаваны цвічком пасярэдзіне, як у сучасных вырабах.
    У археалагічнай калекцыі замчышча значнае месца займаюць замкі, ключы, скабяныя прылады. Замкі падзяляюцца на навясныя (здымныя) і нерухомыя (унутраныя). Нерухомыя накладныя замкі прызначаліся для замыкання галоўным чынам куфраў.
    Дзвярныя ручкі ў жытлах уяўлялі з сябе кольца з круглага дроту, мелі прабой, якім яно прыбівалася да дзвярэй. Для здабывання агню служылі крэсівы. Гэта жалезныя пласцінкі са сталёвай бакавой гранню. Ёю пры ўдары аб крэмень высякалі іскру.
    Галоўным матэрыялам для вырабу прадметаў штодзённага ўжытку было дрэва. У адкладах Мінскага замчышча ад драўлянага посуду захаваліся клёпкі, днішчы і донцы. У набор бандарнага посуду ўваходзілі конаўкі вышынёй 10—14 сантыметраў, вёдры і кадушкі вышынёй каля 20 сантыметраў, а таксама больш высокія кадкі. Да рознага драўлянага посуду адносяцца чарпакі, апалонікі, каўшы.
    Незаменным прадметам была лыжка — прыстасаванне для зачэрпвання вадкай і рассыпістай ежы. Знойдзена не да канца апрацаваная лыжка (баклуша). На такарным станку выточваліся міскі, талеркі, келіхі.
    Для расчэсвання валасоў служылі грабяні. Яны вырабляліся з рога лася. У Менску пераважалі цэльныя двух-
    баковыя вырабы з частымі зубамі на адным баку і рэдкімі — на другім. Карысталіся таксама драўлянымі (самшытавымі) грабянямі. Яны мелі прамавугольную форму і ўпрыгожваліся цыркульным арнаментам. На адным знойдзеным грэбені выява крылатага грыфона — пачвары з галавой арла і тулавам ільва.
    Жыхары Мснска карысталіся разнастайнымі вырабамі з гліны, жалеза, дрэва, косці і іншых матэрыялаў. Некаторыя прывезены, але большасць зроблена мясцовымі майстрамі.
    Умерана-кантыненталызы клімат — працяглая зіма і негарачае лета патрабавалі закрытага, цёплага адзення. Тканіны выкарыстоўваліся льняныя і суконныя. Льняныя тканіны былі звычайна бслага колеру, суконныя — колеру натуральнай воўны (авечай, казінай) ці фарбаваныя (часцей чорнага колеру).
    Адзенне баяр і іншай знаці шылася з прывезеных матэрыялаў (шоўк, парча, тафта) розных колераў і адценняў.
    Аснову мужчынскага гарнітура (касцюма) складалі кашуля з поясам і порткі (штаны), жаночага — кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу «панёвы».
    Верхнім адзеннем служыла світка — доўгая з даматканага сукна. Знаць аддавала перавагу плашчам, якія зашпільваліся на медную ці сярэбраную спражку-фібулу каля правага пляча. Мужчыны насілі шапкі з лямцу ці футра, дзяўчаты — вянок у форме круга, замужнія жанчыны — чапец, які закрываў валасы і завязваўся ніжэй за падбародак. Кашулі мелі бронзавыя гузікі шарападобнай формы з вушкам. Так можна рэканструяваць сярэднявечны касцюм жыхароў Менска па дадзеных этнаграфіі і археалогіі.
    На Мінскім замчышчы выяўлена пахаванне дзяўчыны мяжы XII—XIII стст. На ёй былі рэшткі адзення (сукенка) і такі ж пояс з падковападобнай спражкай-фібулай. Стаячы каўнерык зроблены на цвёрдай аснове з гузікамі ўздоўж разрэзу. Добра захаваліся валасы, укладзеныя ў дзве касы вакол галавы, і два вянкі — адзін з кветак, другі — з палатна. Зверху ляжала тканіна палатнянага перапляцення. На нагах мяккія скураныя чаравікі, упрыгожаныя вышыўкай.
    Пра выкарыстанне для аздобы сярэднявечнага касцюма вырабаў з металу сведчаць матэрыялы археалагічных даследаванняў. У Менску знойдзены драцяныя пярсцёнкападобныя кольцы, якія ўпляталіся жанчынамі ў валасы каля скроней ці насіліся на павязцы. Адсюль сучасная назва «скроневыя кольцы».
    У склад жаночага, а зрэдку і мужчынскага, убрання ўваходзілі шыйныя грыўні — металічныя абручы, якія насілі як упрыгожанне на шыі. Яны былі набыткам толькі мясцовай знаці. У 1981 г. пры ахоўных раскопках амаль у цэнтры Мінскага замчышча ў ніжнім напластаванні была знойдзена шыйная грыўня вагой 155 грамаў, вырабленая з каляровага металу і, відаць, пакрытая серабром. Грыўня зроблена з трох дратоў, мае пласціністыя вузкія канцы, арнаментаваныя трохвугольнікамі тыпу «воўчыя зубы», і скань з дзвюх нітак.
    Шыйная грыўня і колт з Мінскага замчышча
    Распаўсюджаным відам упрыгожанняў з’яўляліся нагрудныя падвескі. Большасць з іх лічылася амулетамі і з язычніцкіх часоў мела выявы нябесных свяціл. Раннія тыпы адлюстроўваюць язычніцкую міфалогію славян. Падвескай-амулетам з’яўляецца плоская фігурка каня. Моцна загнуты ўверх хвост утварае колца для падвешвання, што звычайна для гэтай катэгорыі рэчаў. Другі бронзавы амулет з Менска меў форму мяча.
    Металічныя нагрудныя падвескі, што складалі частку маністаў, у жанчын прыгожа чаргаваліся з шклянымі і каменнымі сердалікавымі пацеркамі. Мінчанкі ўпрыгожвалі рукі бранзалетамі пераважна кольцападобнай формы.
    На Мінскім замчышчы выяўлена звыш 20 бронзавых і латунных бранзалетаў: пласціністых, вітых, гладкіх, плеценых, скручаных. Гэта часткі ўпрыгожання про-
    стых гараджан.
    Адзін бранзалет сярод іх — унікальны і вельмі каштоўны. Зроблены з вялікім майстэрствам з золата высокай пробы, ён важыць 75,4 грама. Упрыгожанне сплецена з некалькіх залатых тоўстых дратоў, на абодвух яго канцах адлюстраваны стылізаваныя звярыныя галоўкі. Датуецца XII — пачаткам XIII ст., магчыма, прывезены з вострава
    Готланд, што ў Балтыйскім моры (Швецыя).
    Вельмі папулярным упрыгожаннем гарадскіх жанчын (асабліва на мяжы XII—XIII стст.) былі шкляныя бран-
    Шкляны бранзалет. папулярнае ўпрыгожанне гараджанак
    залеты, якія адрозніваюцца паміж сабой па колеры, форме, таўшчыні, хімічным саставе. У Менску выяўлены шкляныя бранзалеты розных колераў: карычневага, зялёнага, жоўтага, сіняга, бірузовага, фіялетавага. Захаванасць шкла розная. Некаторыя бранзалеты выглядаюць цёмнымі і цяжка вызначыць іх колер, які здаецца чорным. Вывучэнне хімічнага саставу бранзалетаў прывяло да вы-
    сновы, што асноўным пастаўшчыком шкляных вырабаў у Менск з’яўляўся Кіеў.
    Апрача бранзалетаў з металу і шкла вырабляліся пярсцёнкі — упрыгожанні, якія надзяваліся на пальцы рук. Матэрыялам для металічных пярсцёнкаў служыла медзь, бронза, значна радзей серабро. Сярод 22 менскіх пярсцёнкаў ёсць кругладротавыя, пласціністыя, рубчастыя. У невялікай колькасці знойдзены шкляныя пярсцёнкі.
    Распаўсюджаным відам абутку ў Менску былі скураныя пасталы. У археалогіі іх называюць «поршні». Яны не сшываліся, а згіналіся з аднаго кавалка скуры. Поршні простыя ў вырабе і зручныя пры нашэнні, знешнім выглядам нагадваюць лыкавыя лапці. Адносная таннасць і трываласць тлумачаць шырокае распаўсюджанне гэтага абутку сярод гарадскога люду.
    Знойдзена некалькі відаў абутку іншага крою. Старажытны скураны абутак Менска падзяляецца на некалькі тыпаў. Акрамя лапцепадобных поршняў былі яшчэ чаравікі, пантофлі (дамашнія туфлі), боты. Чаравікі — гэта абутак, які закрывае нагу вышэй за шчыкалатку. У старажытнасці такі абутак называўся «черевнк», «черевнкн», і гэта назва ў беларускай мове існуе і зараз (чаравік, чаравікі).
    Жаночыя чаравікі часта ўпрыгожваліся вышыўкай з каляровых нітак. Прасцейшы ўзор быў з шэрага ліній, якія ўтваралі прамавугольнік, больш складаны — спалучэнне сіметрычна размешчаных завіткоў. Ніжэй за шчыкалатку чаравікі сцягваліся раменьчыкам.
    Невялікай колькасцю экзэмпляраў у менскай калекцыі старажытнага абутку прадстаўлены пантофлі. Яны змацоўваліся на пад’ёме з дапамогай раменьчыкаў.
    Боты — від абутку з халявамі. Сярод знойдзеных на Мінскім замчышчы скураных матэрыялаў ёсць дэталі ботаў з прышыўнымі галоўкамі: халявы, перады, заднікі. Абцасаў боты тады не мелі; былі мяккія, вывернутыя. Менскія боты — розныя па памерах, але ў асноўным прызначаліся для дарослых мужчын.
    Багатых, упрыгожаных цісненнем ботаў у Менску не знойдзена. Усе яны простыя, самыя звычайныя. Мусіць, гэтак непатрабавальна выглядаў і абутак дружынні-
    Скураны абутак з раскопак Мінскага замчышча
    каў. Дзіцячыя боцікі вырабляліся вываратным спосабам і сшываліся з дзвюх палавінак так, што адна з іх, у сваёй ніжняй частцы з’яўляючыся перадам, пераходзіла вышэй у халяву.
    Апрача абутку знойдзены скураныя рукавіцы, ножны, кашалькі, паясы.
    Скураныя рэчы належалі жыхарам дзядзінца Менска і з’яўляліся вырабамі мясцовых рамеснікаў. Разам з тым здзіўляе падабенства менскіх вырабаў па форме, асартыменце, тэхналогіі з скураной прадукцыяй іншых гарадоў Полацкай зямлі, у культурным пласце якіх добра захоўваюцца арганічныя рэчывы, — Полацка, Віцебска, — што сведчыць пра адзінства матэрыяльнай культуры і побыту насельніцтва.
    Асноўнай ежай у раннім сярэднявеччы быў хлеб і розныя віды зерня (крупы). У Менску і іншых гарадах Полацкай зямлі археалагічнымі раскопкамі зафіксаваны чатыры асноўныя хлебныя злакі: пшаніца, ячмень, проса, жыта. Зерне малолі ручнымі жорнамі. Атрымлівалі муку, з якой потым пяклі хлеб або варылі зацірку. Хлеб выпякаўся ў звычайных печах. Заможныя гараджане выкарыстоўвалі хлеб з пшанічнай мукі, пяклі аладкі і пірагі.
    У ежы гараджан было мяса свойскай жывёлы. Пра мясную ежу можна скласці ўяўленне, мяркуючы па касцяных рэштках жывёл. На замчышчы іх знойдзена дзесяткі тысяч. Косці прысутнічалі ва ўсіх напластаваннях, пачынаючы з самых старажытных. Многія косці расколаты, што дазваляе лічыць іх кухоннымі рэшткамі.
    На першым месцы па колькасці выяўленых пры раскопках касцей знаходзіцца карова, на другім — свіння, далей ідзе авечка. Такім чынам, гараджане выкарыстоўвалі ялавічыну, свініну, бараніну. Няма сумнення, што жаданай стравай была свойская птушка, у ежу ўжываліся і курыныя яйкі.
    Выкарыстоўвалі жыхары Менска і мяса дзікіх жывёл, якіх здабывалі ў выніку палявання. Аб’ектам палявання, паводле даных палеантолагаў, былі зубр і лось. За імі ішлі дзік, барсук, мядзведзь, бабёр. Мяса бабра лічылася посным і дазвалялася царквой для выкарыстання ў час доўгіх пастоў.