Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
3 Лагойскам цесна звязана жыццё і дзейнасць братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў — вядомых у свой час даследчыкаў, якія фактычна заснавалі беларускую навуковую археалогію. Пачынаючы з 30-х гадоў XIX ст., яны сістэматычна вывучалі старажытную гісторыю Беларусі. Браты Тышкевічы раскапалі некалькі соцень старажытных курганоў ля Лагойска і іншых гарадоў Міншчыны. Яны аднымі з першых звярнулі ўвагу на гарадзішчы як на важныя гюмнікі далёкага мінулага.
Жалезныя сашнік і гіра для бязмена з Лагойска
Да нашага часу ў Лагойску і яго наваколлі захавалася тры гарадзішчы, што знаходзяцца адно ад аднаго на адлегласці 1—2 кіламетраў. У жыхароў Лагойска легенд аб помніках старажытнасці і далёкай мінуўшчыны свайго горада існавала не менш, чым у жыхароў Заслаўя.
Адно гарадзішча ў Лагойску мае не зусім звычайную назву — Паненская гара. Такая назва нібыта паходзіць ад слова «панна» (дзяўчына), якую нехта калісь пакрыўдзіў тут.
На Паненскай гары культурны пласт амаль адсутнічае. На схілах дзе-нідзе сустракаецца ляпная кераміка, пакрытая зверху штрыхамі. Гарадзішча адносіцца да часоў родаплемяннога ладу. Каля дзвюх тысяч гадоў таму назад тут жыло насельніцтва так званай культуры штрыхаванай ксрамікі, якая займала амаль усю тэрыторыю Мінскай і Гродзенскай абласцей і нават усходнюю тэрыторыю сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Другое гарадзішча размешчана за кіламетр ад Лагойска, у лесе, на доўгай прыроднай выспе. Яго пляцоўка амаль круглая, плошчай не больш чым 0,3 гектара. На ёй захаваўся культурны пласт таўшчынёй звыш паўметра. Ён бедны на знаходкі. Гэта рэшткі ўмацаванага паселішча першабытнаабшчыннага часу. Як і Паненская гара, яно не мае адносін да гісторыі горада, які ўзнік значна пазней, у іншую, сярэднявечную эпоху.
Гістарычны цэнтр старажытнага Лагойска — замкавая гара на правым беразе Гайны, амаль у цэнтры сучаснага гарадскога пасёлка, там, дзе знаходзіцца парк культуры і адпачынку. Велізарныя земляныя валы вышынёй да 8 метраў і шырокія равы глыбінёй да 5 метраў з трох бакоў абкружаюць пляцоўку плошчай у 1,5 гектара. 3 чацвёртага, усходняга, боку знаходзіцца стромы бераг Гайны з забалочаным поплавам ракі.
У старажытныя часы равы запаўнялі вадой. 3 паўднёвага боку, дзе цяпер уваход на пляцоўку, быў пад’ёмны мост на жалезных ланцугах. Тут размяшчалася і брама. А па грабянях валоў узвышаліся непрыступныя драўляныя сцены з дазорнымі вежамі.
Аднак пачатковы дзядзінец Лагойска быў, мусіць, удвая меншы, чым плошча сучаснай замкавай гары. Па-
Жалезныя вырабы з раскопак у Лагойску
водле звестак пісьмовых крыніц, у канцы XIV ст. замак пашыраўся князем Вітаўтам, а пазней ён перабудоўваўся некалькі разоў. У 1505 г. Лагойск разбурылі крымскія татары. Замак разам з Багаяўленскай царквой быў спалены. У другі раз адноўлены замак спалілі шведы ў час Паўночнай вайны. Апошні раз ён адбудоўваўся ў 1765 г.
Археалагічныя раскопкі Лагойскага замчышча пачаліся ў 1966 г. Памочнікамі вучоных у працы былі вучні Лагойскай сярэдняй школы № 2.
У адным месцы зрабілі зачыстку вала. У самай верхняй яго частцы ўдалося знайсці абломкі кафлі XVII— XVIII стст. Значыць, агюшні раз ён падсыпаўся ў гэты
час. Ніжэй у вале была знойдзена кераміка XII—XIII стст. Адсюль няцяжка здагадацца, што для падсыпкі вала неаднаразова выкарыстоўваўся культурны пласт часоў Полацкага княства з пляцоўкі гарадзішча.
Цяпер замкавая гара свабодная ад забудовы. Тут растуць дрэвы. Між дрэў зелянее высокая трава. Пачынаючы археалагічныя работы ў 1966 г., мы намецілі асноўны раскоп на пляцоўцы недалёка ад абрыву, бо напярэдадні вызначылі, што культурны пласт тут значна лепш захаваўся. Пачалі здымаць верхні, «нецікавы», пласт зямлі. Гэта была шэрая глеба, якую людзі доўгія гады пералапачвалі, узорвалі, выбіраючы з яе ўсё цвёрдае, што перашкаджала ўзыходзіць раслінам.
На глыбіні 30—40 сантыметраў зрэдку сустракаліся жалезныя, шкляныя і керамічныя вырабы XVI—XVIII стст. У адным месцы было шмат кафлі з зялёнай палівай. Мы старанна выбіралі яе з кучы гліны і бітай цэглы. На кафлі віднеліся выпуклыя малюнкі: выява чалавека, расліны і геаметрычныя арнаменты. У XVI ст. такой кафляй упрыгожвалася багатае жыллё феадалаў. Ніжэй пласт ішоў чарнейшы. У ім менш сустракалася перакопаў. Таўшчыня яго была параўнаўча невялікая — 0,5 метра. Пад ім на глыбіні 1 метра залягаў жоўты грунт — «мацярык».
За чатыры сезоны ў 1966, 1968, 1971, 1980 гг. на Лагойскім замчышчы была даследавана плошча ў 440 квадратных метраў. Рэшткаў старажытных драўляных пабудоў тут зусім не захавалася. Яны поўнасцю згнілі, бо знаходзіліся на невялікай глыбіні. Дрэва, тканіна, скура і іншыя арганічныя рэчывы, выключаючы косць, у такіх умовах хутка парахнеюць.
Іншых рэчаў XI—XIII стст. было знойдзена нямала. Яны захаваліся параўнаўча добра. Па колькасці пераважалі керамічныя вырабы — разбіты гліняны посуд, тыповы для часоў Полацкага княства. У самым нізе культурнага пласта знойдзены невялікі гаршчок канца X — пачатку XI ст., які цалкам збярогся.
Сярод соцень чарапкоў ад посуду, зробленага на ганчарным крузе, трапляліся кавалкі ад гаршкоў, вылепленых уручную. Гэта акалічнасць дазваляе меркаваць, што
пачатковае паселішча ўзнікла на месцы Лагойска, верагодна, у канцы X ст., інакш кажучы, амаль на стагоддзе раней, чым першыя звесткі аб горадзе трапілі ў пісьмовыя крыніцы.
Ш мат было знойдзена вырабаў з жалеза. Неабходна адзначыць знаходкі жалезных ключоў для адмыкання найбольш старажытных вісячых замкоў. Яны ўяўляюць з сябе маленькія лапатачкі з прамавугольнымі ці круглымі лопасцямі. Такія ключы добра вядомы па археалагічных раскопках многіх гарадоў Усходняй Еўропы. Імі карысталіся ў X—XI стст. Пасля яны хутка выйшлі з ужытку. Было таксама адкапана 17 наканечнікаў стрэл. Сярод іх меліся тонкія, падобныя на шылы. Такія наканечнікі ўжываліся для паражэння воінаў у кальчугах, якія ў тыя часы спляталіся з драцяных кольцаў. Праз такое колыца свабодна праходзіў тонкі наканечнік.
Старажытныя лагажане займаліся гаспадаркай. Добра захаваліся ў зямлі жалезныя нарогі ад сахі ды вялікі нож-«касар» — прылада падсечнага земляробства для высякання кустоў. Рыбу білі жалезнымі восцямі з адным зубам. Самая цікавая жалезная знаходка — гіра ад бязмена. Яе вага — 2250 грамаў. Яна ў Беларусі была знойдзена ўпершыню. Дагэтуль такія гіры знаходзілі ў Ноўгарадзе, на тэрыторыі Латвіі ў Кукенойсе. Лагойская знаходка — важная крыніца для вывучэння вагавай сістэмы Полацкага княства XI—XII стст.
Як вядома, вырабы з каляровых металаў зберагаюцца горш. Але ўсё ж і з гэтых металаў пашанцавала знайсці некалькі рэчаў, якія добра захаваліся (бронзавы конік, круглая фібула і іншыя ўпрыгожанні XI—XII стст.).
Звяртае на сябе ўвагу невялікая квадратная гліняная плітка, пакрытая жоўтай палівай. Плошча пліткі — 64 квадратныя сантыметры, таўшчыня яе — 2 сантыметры. Такія пліткі ўжываліся ў XII ст. у Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку для ўпрыгожвання царкоўных пабудоў. Гэта першая прыкмета таго, што, напэўна, у замку існавала вельмі старажытная царква. Магчыма, яна была драўляная.
Раскопкі Лагойскага замчышча ўзбагацілі гістарычную навуку каштоўнымі звесткамі аб матэрыяльнай культуры старажытнага горада на Гайне.
Пры новых археалагічных даследаваннях у 2004—2007 гг. высветлілася, што ў IX—XI стст. за 7 кіламетраў ад сучаснага горада, каля вёскі Старое Гарадзішча на рацэ Лагозінка (Лагаза) існаваў старажытны населены пункт, які меў гарадзішча, тры селішчы і курганны могільнік.
Паселішчы на Лагазе і Гайне ў XI ст. суіснавалі разам, але потым адно паселішча прыйшло канчаткова ў заняпад, а горад на беразе Гайны стаў Лагожскам — цэнтрам воласці, а затым сталіцай асобнага ўдзелызага княства Полацка-Менскай зямлі.
НАЗВАЎСЯ МЕНСКАМ ГОРАД
Гісторыя раннесярэднявечнага Менска цесна звязана з гісторыяй найстаражытнейшых усходнеславянскіх гарадоў, і ў першую чаргу з Полацкам. Агульнасць гістарычнага лёсу гарадоў прасочваецца ў паходжанні іх назваў. Свае найменні яны атрымалі ад рэк, на якіх былі заснаваны. «Полтеск» заснаваны на рацэ Палаце, правым прытоку Заходняй Дзвіны ў Паўночнай Беларусі.
Гэты старажытны звычай прысваення гораду назвы па рацэ, на якой ён быў размешчаны, ужыты і пры найменні гарадоў Полацкай зямлі Віцебск (Вндьбеск), Друцк (Друческ). Мінск (летапісны Меньск) таксама адносіцца да гэтай групы гарадоў. Менск — гэта «Менскі горад», «горад на рацэ Мень (Мена)».
Выклікае цікавасць паходжанне назвы ракі Мень (Мена). Ад яе паходзіць найменне горада Менск. Геаграфічных назваў з коранем «Мен» (Мень) вядома шмат. Гэта і вёска Вярхмень у Смалявіцкім раёне, і возера Мена
Гарадзішча на рэчцы Менка ў вярхоўі Пцічы (Мінскі раён)
ва Ушацкім раёне. Ёсць рака Мена і райцэнтр Мена ў Чарнігаўскай вобласці ва Украіне. Дакладна вядома, што Мінск Мазавецкі ў Польшчы атрымаў сваю назву ад наймення ракі Мені.
Існуе меркаванне аб сувязі наймення Менск (Менеск) з дзеясловам мяняць. Аднак, як сцвярджаюць спецыялісты, аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не вядомы. Некаторыя даследчыкі дапускаюць, піто ў аснове назвы ракі Мень (Мена) ляжыць назва рыбы меня (ментуза). Іншыя гавораць аб балцкім паходжанні наймення ў значэнні малая, невялікая рака.
Папярэднік горада на Менцы
Аб першапачатковым шляху развіцця Менска, як аказваецца, вельмі доўгага, думкі вучоных разыходзяцца. Адна з прычын — сэнс першай згадкі аб Менску ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў», дзе пад 1067 годам апавядаецца пра канфлікт паўднёварускіх князёў Яраславічаў, сыноў Яраслава Мудрага з ваяўнічым полацкім князем Усяславам Брачыславічам, яркім прадстаўніком полацкай княжацкай дынастыі. Летапісец, сучаснік смутнай падзеі, паведамляе, што Яраславічы, узяўшы штурмам Менск, пайшлі да Нямігі. Летапісная фраза «на Не.мнге» гаворыць пра тое, што бітва адбылася на рацэ. Аб бітве на Нямізе апавядаецца ў «Слове пра паход Ігаравы» («Немнзе кровавм брезе»), Мусіць, гэта тая самая рака, над былым рэчышчам якой цяпер у Мінску праходзіць вуліца Няміга. Калі б у 1067 г. Мінск стаяў там, дзе ён размешчаны цяпер, то князям Яраславічам не было сэнсу ісці з горада да Нямігі, каб сустрэцца з войскам полацкага князя Усяслава, бо яны і так знаходзіліся б на Нямізе. Значыць Мінск, відаць, размяшчаўся ў іншым месцы.