Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Полацк і Віцебск, каб супрацьстаяць узрастаючай небяспецы, умацоўвалі палітычныя сувязі з Ноўгарадам. Пра гэта сведчыць шлюб князя Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава ў 1239 г.
У 1240 г. адбылася бітва войска Аляксандра Неўскага са шведскімі захопнікамі і іх саюзнікамі на Няве. Пра гэту бітву расказвае сучаснік у «Аповесці аб жыцці і храбрасці вялікага князя Аляксандра». Аўтар апавядае пра подзвігі шасці найбольш адважных воінаў са слоў самаго Аляксандра і іншых удзельнікаў «сечы вялікай».
Сярод герояў названы Якаў, які быў родам з горада Полацка. У жорсткай рукапашнай схватцы важнае значэнне мелі якасці славянскага бою — спалучэнне ў воінаў умення, сілы і храбрасці. Менавіта гэтыя якасці паказаў Якаў Палачанін. Узброены толькі мячом, праявіўшы выключную мужнасць, ён напаў на цэлы атрад (на старажытнай мове «полк») шведаў і адзін вытрымаў бой супраць рыцараў усяго атрада.
Недзе паблізу біўся сам Аляксандр. Палачанін Якаў, гаворыцца ў аповесці, «наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь».
У бітве на Чудскім возеры 5 красавіка 1242 г. Аляксандр Неўскі на чале наўгародска-пскоўскага апалчэння пры дапамозе суздальцаў разграміў тэўтонскіх рыцараў. Перамога прыпыніла рух крыжаносцаў на Усход.
Гісторыя Усходняй Еўропы склалася так, што менавіта ў гэтыя гады па Русі быў нанесены страшэнны ўдар з боку мангола-татарскіх захопнікаў, якія ў 1237 г. узялі Разань, у 1238 — Маскву і Уладзімір, а ў 1240 — захапілі і разбурылі Кіеў.
Мангола-татарам не ўдалося падпарадкаваць сабе тэрыторыю сучаснай Беларусі. Гісторыя беларускіх зямель у другой палове XIII ст. была своеасаблівая. Раней полацкія, віцебскія і мінскія князі нярэдка выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў час феадальных міжусобіц. 3 сярэдзіны XIII ст. Полацкая зямля, падзеленая на дробныя княствы, трапляе пад уплыў літоўскіх князёў.
Полацкія баяры баяліся ўзрастаючай актыўнасці гараджан, асцерагаліся нямецкай агрэсіі. Таму яны пайшлі на саюз з літоўскімі князямі і запрасілі іх у Полацк.
3 канца ХШ — пачатку XIV ст. Полацкая зямля канчаткова ўвайшла ў склад новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, у якой Полацк працягваў заставацца адным з найбуйнейшых гарадоў. Да першай паловы XIV ст. уся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад гэтай дзяржавы.
Найпадобная Ефрасіння Полацкая
У перыяд раздробленасці жылі і плённа працавалі выдатныя царкоўныя дзеячы, пісьменнікі, асветнікі, якія стаялі ля вытокаў духоўнасці беларусаў. 3 перапіскі царкоўных кніг пачала сваю дзейнасць Прадслава, вядомая ў гісторыі пад імем Ефрасінні Полацкай.
Была яна ўнучкай князя Усяслава Брачыславіча, дачкой малодшага яго сына Святаслава (у хрышчэнні Георгія). Нарадзілася каля 1104 г. Многія князі прасілі яе бацьку даць згоду на шлюб юнай прыгажуні-князёўны з сваім сынам. Калі Прадслава даведалася пра намер бацькі, тайна збегла ў жаночы манастыр, які ўзначальвала яе
цётка Раманава, і шчыра прасіла пострыгу ў манашкі. Ніякія ўгаворы не дапамаглі, і блізкія родзічы Прадславы вымушаны былі ўступіць перад яе незвычайнай настойлівасцю.
Невялікі манастыр размяшчаўся ў прыбудовах да Сафійскага сабора. У вольны ад малітваў час Ефрасіння ў келлі перапісвала царкоўныя кнігі, а грошы, выручаныя за іх, раздавала жабракам.
Былі ў юнай манахіні відзежы. Аднойчы быццам з’явіўся анёл, які параіў Ефрасінні пакінуць келлю (галубніцу) у Сафіі на беразе Дзвіны і заснаваць свой манастыр пры драўлянай цэркаўцы Святога Спаса ў Сяльцы на рацэ Палаце. Здзейсніцца жаданню Ефрасінні дапамог полацкі епіскап Ілля і родзічы з княжацкай сям’і.
Аб учынку Ефрасінні не сціхалі спрэчкі. Паразмаўляць з ёй на багаслоўскія тэмы прыязджалі многія, хто таго жадаў. Ефрасіння сабрала ў манастыры маладых жанчын і адкрыла школу для навучання грамаце. Калі колькасць жанчын у манастыры значна павялічылася, Ефрасіння вырашыла пабудаваць каменную царкву ў імя Спаса.
Сафійскі сабор на Верхнім замку ў Полацку (1961 г.)
Ефрасіння пабудавала яшчэ і другую царкву ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Упрыгожыўшы яе абразамі, Ефрасіння перадала царкву манахам, для якіх заснавала мужчынскі .манастыр. Гэтаму манастыру яна падаравала знакаміты твор мастацтва — абраз «Маці Боская Адзігітрыя Эфеская», які быў прывезены з Візантыі. (У 1239 г. абраз быў перанесены ў горад Таропец жонкай князя Аляксандра Неўскага, дачкой полацкага князя Брачыслава.)
Узвіжальны крыж, які выкарыстоўваўся ў дзень хрысціянскага свята «Узвіжанне Крыжа», быў заказаны лепшаму майстру Лазару Богшу. Заснаваныя Ефрасінняй манастыры сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве.
У цяжкія гадзіны для палачан Ефрасіння імкнулася быць разам з суайчыннікамі, каб тлумачыць запаведзі і палажэнні хрысціянскай веры на прыкладах тагачаснага жыцця, падзяляць турботы і беды людзей. Як адзначана ў «Жыціі» Ефрасінні Полацкай, «не хацела яна бачыць, каб хто-небудзь варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні служанін са служанінам, аднак усіх жадала бачыць адзінадушнымі».
На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць духоўны подзвіг — паломніцтва ў Іерусалім, у Святую зямлю. Перадаўшы кіраўніцтва Спаскім манастыром малодшай сястры Еўдакіі, Ефрасіння пачала рыхтавацца да ад’езду. Яе суправаджалі стрыечная сястра Еўпраксія і брат Давыд.
Усе жыхары Полацка ад старога да малога праводзілі Ефрасінню з найвялікшым ушанаваннем. Людзі плакалі, не хаваючы свайго суму, бо любілі ігуменню за тое, што «калі хто спытае ў яе пра што-небудзь, тая адказвала яму, і хто слухаў яе, атрымліваў усялякія даброты».
Паўсюдна ў розных землях і краінах славутую палачанку чакаў гасцінны прыём. 3 дапамогай візантыйскага імператара Мануіла дабралася Ефрасіння да Канстанцінопаля, а затым да старажытных іерусалімскіх муроў і Хрыстовай брамы. Дасягнуўшы сваёй мэты, яна памерла ля Труны Гасподняй у Іерусаліме 23 мая, напэўна, 1167 г. (па іншых звестках у 1173 г.). Невядомы аўтар склаў яе біяграфію, ці на тагачаснай мове «Жыціе». Гэта адзін з нямногіх помнікаў полацкай літаратуры, які дайшоў да нас.
Мошчы Ефрасінні былі дастаўлены ў Кіева-Пячэрскую лаўру. У 1910 г. урачыста перанесены ў полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, які яна заснавала.
Ефрасіння Полацкая — адна з першых жанчын сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яна сапраўды заслужыла гэту пашану, бо ўсё жыццё самаахвярна імкнулася да духоўнай дасканаласці.
Майстар-ювелір Богша
У гісторыі ўсходнеславянскага прыкладнога мастацтва выключнае месца займае крыж Ефрасінні Полацкай. Зрабіў яго майстар Лазар Богша ў 1161 г. на заказ Ефрасінні для Спаскага сабора жаночага манастыра.
Мы не ведаем, дзе нарадзіўся Богша, дзе навучаўся ён складанай ювелірнай справе. Але можна ўпэўнена сцвярджаць, што крыж быў зроблены ў Полацку. Па жаданні Ефрасінні на крыжы змешчаны выявы святых патронаў (нябесных заступнікаў) — членаў яе сямейства: бацькі Георгія, маці Сафіі і самой Ефрасінні.
Вельмі каштоўныя вырабы звычайна рабіліся з матэрыялаў заказчыкаў. Прыгадаем, што акрамя золата, серабра, каштоўных камянёў у драўляную аснову крыжа былі ўкладзены мошчы святых, прывезеных у Полацк.
Гэты твор высокага мастацтва адносіцца да тыпу крыжоў з шасці канцамі. Такая форма распаўсюдзілася ў XII—XIII стст. і была звязана з візантыйскай мастацкай традыцыяй.
Памер крыжа — 51 сантыметр у даўжыню. Таўшчыня складае некалькі сантыметраў. Зроблены ён з трывалага дрэва — кіпарысу. Да вонкавай і тыльнай паверхняў прымацавана па 11 залатых пласцін са шматлікімі эмалямі, крыж мае 8 дарагіх авальных камянёў і жамчужную абнізь. 3 бакоў крыжа — пазалочаныя пласціны з серабра, на якіх выразаны доўгі надпіс.
Найбольш каштоўнае ў крыжы — яго перагародкавыя эмалі. Каб іх зрабіць, трэба было валодаць выключным майстэрствам. Спачатку на залатой пласцінцы выціскалі контур малюнка. Потым танюсенькія палоскі золата вы-
Крыж, зроблены Лазарам Богшам у 1161 г. (верхняя частка)
шынёй да аднаго мілімстра напайвалі на гэты контур. Так утвараліся ячэйкі-перагародкі памерам часам з макавае зярнятка. Для кожнага каляровага элемента, скажам, для зрэнкі вока на твары даводзілася рабіць асобную залатую ячэйку. У ячэйку насыпаўся эмалевы парашок розных колераў, і ўсю пласціну ставілі на жароўню. Расплаўленая шклопадобная маса трывала злучалася з золатам. Пасля зацвярдзелую эмаль, ці, лепш сказаць, сплаў шкла розных колераў, старанна шліфавалі. Утваралася вельмі гладкая, цвёрдая і бліскучая паверхня.
На вонкавым і тыльным баках крыжа на залатых пласцінах змешчана 20 выяў святых праваслаўнай царквы. Усе яны выкананы ў тэхніцы перагародкавых эмалей з сінімі, чырвонымі, белымі, зялёнымі адценнямі.
Паводле хрысціянскай сімволікі і вучэння, выявы на сценах цэркваў і мастацкіх вырабах размяшчаліся ў вельмі строгім парадку. Невыпадковае размяшчэнне выяў і на крыжы Ефрасінні Полацкай. На яго вонкавай плоскасці тыповая іканапісная кампазіцыя. Зверху — выява Ісуса Хрыста, крыху ніжэй — фігуры Іаана і Божай Маці,
з правага і левага бакоў — выявы архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, якія сімвалізуюць сільг нябесныя. На тыльнай плоскасці рэліквіі — яшчэ 8 выяў «айцоў царквы».
3 выявамі святых чаргуюцца шматлікія арнаментыэмалі. На пярэдняй плоскасці кідаюцца ў вочы круглыя пальметы з чатырох парных частак, а таксама своеасаблівыя фігуры з увагнутымі ўсярэдзіну верхам і нізам. Кожная з фігур запоўнена арнаментальнымі элементамі.
На адваротным баку крыжа арнаментаў не менш. Пераважаюць крыжападобныя фігуры, але сустракаецца і даволі натуральна выкананы раслінны ўзор. Сярод арнаменту ёсць пальметы трохвугольныя і квадратныя. Прыступкавыя трохвугольнікі, якія мы бачым на крыжы, былі вельмі пашыраны ў Кіеўскай Русі. Майстар-ювслір Богша выявіў высокае ўмельства кампанаваць тыпы арнаменту ў адзіным завершаным і стройным узоры.
Асаблівую ўвагу даследчыкаў выклікалі надпісы на крыжы. Падрабязны надпіс на бакавых сярэбраных пласцінах крыжа ідзе па спіралі ў два рады. Першая яго частка — гэта адзін з нешматлікіх дзелавых запісаў XII ст., якія дайшлі да нас; другая — традыцыйнае закліканне, па сутнасці малітва.
Арнамент, якім Лазар Богша аздобіў крыж
У першай частцы гаворыцца, што ў 1161 г. Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса заснаванага ёю манастыра. Золата, серабро, каштоўныя камяні і жэмчуг, якія выкарыстаны на крыж, каштуюць 100 грыўняў, за працу ж заплачана 40 грыўняў. У другой частцы надпісу — малітве — запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спасаўскай царквы.