Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Дакументы сведчаць пра пастаянныя гандлёвыя сувязі Полацка з важным гандлёвым цэнтрам Усходняй Прыбалтыкі — Рыгай — варотамі, якія адкрывалі шлях у Падзвінне.
Уніз па Заходняй Дзвіне плылі плыты, чаўны і вялікія лодкі з мёдам, воскам, футрам, скурай да Рыгі і далей на востраў Готланд, у Любек і іншыя ганзейскія гарады. Тым жа шляхам прыязджалі ў Полацк купцы з Заходняй Еўропы. Упартая барацьба полацкага купецтва за права свабоднага гандлю ў Рызе і за яе межамі гаворыць аб сіле і багацці гэтага горада.
У старажытныя часы Полацк славіўся далёка за межамі роднай зямлі. Пра яго добра ведалі сучаснікі, летапісцы ў сваіх творах данеслі да нас яго цікавую, багатую падзеямі гісторыю.
Сведчанні пісьмовых крыніц
«У лета 862... завалодаў усёю ўладай Рурык і пачаў раздаваць мужам сваім гарады — таму Полацк, гэтаму Растоў, другому Бела-возера». У такім паведамленні «Аповесці мінулых часоў» упершыню з’явіўся Полацк у летапісах.
Адкуль прыйшоў Рурык і куды сн потым падзеўся — дакладна невядома. Калі ён раздаваў гарады сваім васалам, знаходзіўся як быццам у Ноўгарадзе. Па паходжанні быў варагам.
Варагамі ўсходнія славяне называлі нарманаў («паўночных людзсй») — продкаў сучасных нарвсжцаў, шведаў і датчан. Некаторыя знатныя нарманы, ці вікінгі, набі-
ралі ваенныя дружыны і ўзначальвалі грабежніцкія марскія экспедыцыі ў краіны Еўропы. Яны наводзілі жах на насельніцтва Англіі, Францыі, Італіі.
У IX ст. на вялікіх лодках праз Фінскі заліў, раку Няву, Ладажскае возера, раку Волхаў, а таксама праз Рыжскі заліў і раку Заходнюю Дзвіну варажскія дружыны праніклі ў землі ўсходніх славян. Часам варагі выдавалі сябе за купцоў, але больш рабавалі, забівалі жыхароў, імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам «з варагаў у грэкі».
Многія варагі загінулі ў барацьбе з мясцовым насельніцтвам, частка вярнулася ў Скандынавію, а тыя з іх, што засталіся ў славянскіх землях, хутка аславяніліся, пераняўшы звычаі і мову славян. У некаторых выпадках варагі наймаліся на службу да рускіх князёў, удзелыіічвалі ў паходах супраць Візантыі і вандроўных плямёнаў.
Варагі добра ведалі Полацк і неаднаразова ў ім былі. Як пра моцнае ўладанне на чале з сваім князем Палтэсам апавядаюць аб Полацку скандынаўскія сказанні, так званыя сагі.
На працягу X ст. рос і мацнеў Полацк, ператвараўся ў найбуйнейшы цэнтр усходняга славянства. Горад засяляўся адважнымі воінамі, умелымі рамеснікамі, прадп ры м а л ьн і ка м і -ку п ца м і.
У Полацку сканцэнтравалася знаць. У 980 г. тут самастойна княжыў Рагвалод. Яго выключнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэсліў словамі: «Трымаў Полацкую зямлю і валодаў ёю».
3 магутным полацкім князем хацеў парадніцца Уладзімір Святаславіч, наўгародскі князь, які рыхтаваўся да рашучай барацьбы са сваім братам Яраполкам за вялікакняжцкі трон у Кіеве.
He знайшоўшы падтрымкі з боку Полацка, Уладзімір з вялікім войскам, у якім былі і наёмныя варажскія дружыны, захапіў горад, забіў Рагвалода і двух яго сыноў, сілай узяў сабе ў жонкі яго дачку-красуню Рагнеду.
Пазней Уладзімір аддаў Полацкую зямлю свайму сыну ад Рагнеды — Ізяславу. 3 прызначэннем Ізяслава княжанне ў Полацку надоўга замацавалася за нашчадкамі Рагвалода. Полацкія князі самі сябе лічылі Рагвалодавымі
ўнукамі (па жаночай лініі), а сваю воласць — Полацкую зямлю — разглядалі як спадчыну свайго прашчура князя Рагвалода.
Ізяслаў княжыў у Полацку да 1001 г. Гэта год яго смерці. Дакладных гістарычных звестак пра жыццё і дзейнасць Ізяслава не захавалася. Відаць, разам з іншымі сынамі Уладзіміра ён прыняў хрысціянства ў 988 г. Адзін з летапісаў характарызуе Ізяслава як адукаванага чалавека.
У 1003 г. князем полацкім стаў сын Ізяслава Брачыслаў. Зноў пачалася барацьба паміж Полацкам і Кіевам, якая працягвалася з перапынкамі больш чым 100 гадоў.
Полацкія князі ўпарта абаранялі сваё княства, імкнуліся павялічыць яго за кошт суседніх тэрыторый.
Для збору даніны і развіцця гандлю полацкага князя вабіла міжрэчча Ловаці і Заходняй Дзвіны, дзе на шляху «з варагаў у грэкі» знаходзіліся волакі і некалі рассяляліся палачане. Тэрытарыяльныя дамаганні Брачыслава прывялі ў 1021 г. да ўзброенай сутычкі з Ноўгарадам. У Кіеве ў гэты час княжыў Яраслаў Мудры, які даводзіўся Брачыславу дзядзькам.
У Брачыслава была моцная і вялікая дружына. Апрача таго, у паходзе на Ноўгарад ён выкарыстаў наёмны атрад варагаў на чале з Эймундам. Брачыслава актыўна падтрымала полацкая знаць.
Полацкаму князю ўдалося ўзяць Ноўгарад, захапіць там мноства палонных і вялікую здабычу. Але на адваротным шляху ён быў разбіты Яраславам Мудрым на рацэ Судаміры, паўднёвым прытоку Шалоні. Полацкі
Свінцовая пячатка (була) полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды
князь быў вымушаны адпусціць палонных і вярнуць усё захопленае дабро.
Яраслаў, атрымаўшы перамогу над Брачыславам, аддаў яму гарады Віцебск і Усвяты. Пад кантролем полацкіх князёў аказаліся волакі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной на шляху «з варагаў у грэкі», што мела важнае эканамічнае значэнне для далейшага развіцця Полацка.
Мяркуюць, што пры Брачыславе да Полацка былі далучаны землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, дзе на месцы старажытнага паселішча крывічоў вырас горад Браслаў. Памёр Брачыслаў у 1044 г.
Полацкая зямля ў XI ст. была буйным княствам ва Усходняй Еўропе. Яго тэрыторыя па сваіх памерах адпавядала тэрыторыям сучаснай Віцебскай і паўночнай часткі Мінскай абласцей, а таксама ўключала ў сябе шэраг суседніх раёнаў. Полацку належала значная частка цячэння Заходняй Дзвіны, амаль да Рыжскага заліва.
У палачан пасля распаду рода-племяннога ладу мясцовая рода-племянная знаць захоплівала землі сельскіх абшчын і замацоўвала іх за сабой на правах вотчын. Прадстаўнікі вышэйшай знаці раздавалі землі і сёлы сваім дружыннікам. Знатныя землеўладальнікі тады называліся баярамі.
Сяляне — іх называлі людзінамі ці смердамі — усё часцей траплялі ў залежнасць да землеўладальнікаў. Поўнасцю залежнымі людзьмі з’яўляліся халопы і чэлядзь. Гэта былі рабы. У час ваенных сутычак пераможцы звычайна з’яўляліся дамоў з палоннымі. Палон, іншымі словамі, халопаў і чэлядзь, князі садзілі на зямлю, утвараючы новыя сёлы з залежнымі людзьмі.
Княжацкая дружына складалася з прафесійных воінаў, служыла князю і была яму верная. 3 дапамогай дружыны князь збіраў даніну. Апрача дружыны ваенныя сілы князя складаліся з атрадаў наёмнікаў — звычайна варагаў. Важнай часткай ваенных сіл горада было народнае апалчэнне.
Звыш 50 гадоў узначальваў полацкія дружыны ваяўнічы князь Усяслаў. Яго добра ведалі сучаснікі. Нават на ворагаў рабіла моцнае ўражанне ўменне полацкага князя
Меч X ст. з Полацка. Захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі
знайсці выхад з самага цяжкага становішча. Рашучасць і энергія, з якой ён абараняў Полацкую зямлю, былі выключнымі.
Поспехі Усяслава Полацкага, яго ўменне непрыкметна апынуцца там, дзе яго зусім не чакалі, сучаснікі лічылі чараўніцтвам. Поўнае прыгод жыццё Усяслава натхняла песняроў і складальнікаў былін. Празвалі Усяслава Чарадзеем.
Кожны князь хацеў, каб яго горад быў галоўным і адзіным цэнтрам як мага большай тэрыторыі. Князі змагаліся між сабой за багацце, за ўладу, за выгадныя шляхі зносін. Яны пашыралі тэрыторыі сваіх княстваў, нападалі на суседнія ўладанні, палілі і руйнавалі гарады, нішчылі людзей ці захоплівалі іх у палон, як рабоў прадавалі на нявольніцкіх рынках.
Княжацкія звады, у якіх не апошняя роля належала поланкім князям, — тыповая з’ява той сярэднявечнай эпохі. У гэтыя своеасаблівыя часы жыў і дзейнічаў Усяслаў.
Усяслаў быў сынам полацкага князя Брачыслава, унукам Ізяслава. Пасля смерці бацькі малады княжыч заняў прастол у Полацку. Першыя 20 гадоў свайго кіравання Усяслаў жыў мірна, спачатку з Яраславам Мудрым, а потым з яго пераемнікамі. У 1060 г. полацкі князь прымаў актыўны ўдзел у паходзе сыноў Яраслава — Ізяслава, Святаслава, Усевалада — на поўдзень супраць качэўнікаў — торкаў.
Хутка былыя саюзнікі зрабіліся ворагамі, што ў тыя часы здаралася нярэдка. Усяслаў імкнуўся захапіць землі і гарады, якія знаходзіліся па-за межамі Полацкага княства. Тэрыторыя ж гэта была значна большая за сапраўдныя ўладанні полацкіх князёў. Кіеўскія правіцелі нават не хацелі думаць, каб новыя землі адышлі пад уладу Усяслава.
Тады Усяслаў нечакана напаў на Пскоў. Моцныя сцены пскоўскага дзядзінца вытрымалі штурм полацкіх дружын. Усяславу прыйшлося адысці ад горада, задаволіўшыся невялікай здабычай. Праз год Усяслаў накіраваўся да Ноўгарада. У бітве на рацэ Чарэсе ў 1066 г. ён перамог наўгародскага князя Мсціслава Ізяславіча і бесперашкодна авалодаў Ноўгарадам. Полацкі князь абрабаваў Ноўгарад і частку яго спаліў. У палон былі захоплены жанчыны і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і ўзяты іншыя царкоўныя прыналежнасці.
У адказ на гэта трое сыноў Яраслава зімой 1067 г. з велізарным войскам з’явіліся пад Менскам — горадам Полацкай зямлі. Менчукі зачыніліся ў дзядзінцы. На дапамогу ім спяшаўся з дружынай Усяслаў, але спазніўся — бой усчаўся на рацэ Нямізе пасля таго, як Яраславічы ўзялі і разбурылі Менск. Бітва адбылася ў халодны пахмурны дзень 3 сакавіка. «1 быў снег вялікі, і войскі пайшлі адно на другое, і быў бой жорсткі, і шмат людзей пала, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад. Усяслаў жа пусціўся наўцёкі», — так апавядаў аб драматычных падзеях на Нямізе летапісец.
Потым браты Яраславічы рашылі «памірыцца» з Усяславам. Перад крыжам прысягалі яны, што не зробяць полацкаму князю нічога благога, і запрашалі да сябе на перамовы.
Полацкі князь Усяслаў з дружынай бярэ Ноўгарад (1066 г.) (мініяцюра летапісу)
Усяслаў Полацкі з двума сваімі сынамі пераправіўся ў лодцы цераз Днепр і з’явіўся ў лагеры Ізяслава каля Оршы для заключэння міру. Ледзь пераступіў ён парог вялікакняжацкага шатра, як на яго накінуліся воіны Ізяслава, захапілі ў палон і павезлі ў Кіеў.
Там Усяслава Брачыславіча чакаў «паруб» — страшэнная турма без дзвярэй з адным маленькім акснцам, праз якое падавалі ежу. Здаецца, цяпер ужо ніхто не здолее вырагаваць Усяслава. Цэлы год нагадвала ця.мніца кіяўлянам пра вераломства і жорсткасць іх князя Ізяслава.
Між тым пашыралася добрая слава пра Усяслава Поланкага. Зняволены князь карыстаўся народнымі сімпатыямі.