Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Дапаможным промыслам, даступным для кожнай гаспадаркі, служыла рыбалоўства. Свіслач і іншыя рэкі ў наваколлі Менска былі багаты рыбай. Рыбу не толькі варылі і сушылі на запас, але і вэндзілі, як мяса, у вяндлярні.
Сваё месца ў харчаванні займаў мёд. У першапачатковым выглядзе ён даваўся дзецям як ласунак і хворым у якасці лекаў. Лёгкім алкагольным напіткам была медавуха. Каб яго атрымаць, мёд разводзілі вадой, дабаўлялі хмель, сок брусніц, затым варылі, залівалі ў бочку, шчыльна закаркоўвалі і вытрымлівалі нейкі час у склепе. Перабрадзіўшы, мёд набываў моц алкагольнага напітку, папулярнага на княжацкіх застоллях, народных ігрышчах, на памінках.
У сярэднявеччы характар харчавання і яго абрадавыя функцыі вар’іравалі ў залежнасці ад пары года, каляндарнай даты, уласнага настрою. У культуры харчавання істотнае значэнне меў пост — абмежаванне ежы, устрыманне ад скаромніцы (мясных прадуктаў, малака, яек). У хрысціян налічвалася ўвогуле звыш 200 посных дзён за год.
Прадметы хатняга ўжытку, упрыгожанні, адзенне, абутак, ежа жыхароў раннесярэднявечнага Менска сведчаць пра адзінства матэрыяльнай культуры гарадоў беларускіх зямель, этнічнай роднасці іх насельніцтва.
Духоўная культура
Распаўсюджанне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі мела агульныя рысы з зацвярджэннем новай веры ў іншых землях усходніх славян. Спачатку яно было прынята князямі, дружыннікамі і баярамі, а затым паступова распаўсюджвалася сярод сялян і рамеснікаў. У сялянскім асяроддзі доўга захоўваліся язычніцкія вераванні і абрады.
Полацкі князь Усяслаў, які пабудаваў у Полацку кафедральны Сафійскі сабор і крэпасць Менск на Свіслачы, меў актыўныя сувязі з праваслаўным духавенствам. Аб’яўленыя ў 1072 г. святымі князі Барыс і Глеб з’яўляліся сваякамі Усяслава. Яны былі братамі яго дзеда. Невыпадкова такія імёны дадзены і сынам Усяслава (менскі князь Глеб, полайкі і друйкі князь Барыс). Кананічныя імёны сведчаць аб хрысціянізацыі двара полацкага князя. Святыя Барыс і Глеб лічыліся заступнікамі дружыннікаў. Іх шанаванне рана атрымала распаўсюджанне ў Полацкай зямлі.
Мусіць, адным з першых будынкаў на Мінскім замчышчы была драўляная царква, якая праз некаторы час згарэла з забудовай дзядзінца. Тады было вырашана пабудаваць на гэтым месцы мураваны храм. Яго рэшткі выявіў і даследаваў у 1949—1951 гг. В. Р. Тарасенка. Добра захаваліся падмуркі і ніжнія часткі сцен.
Сцены з абчасаных камянёў на вапнавым растворы былі зроблены на вышыню больш за 1 метр, таўшчыня сцен — 1,5 метра. Сярэдзіна муроў запоўнена спецыяльна прыгатаваным будаўнічым каменем — бутам.
На сценах захаваліся ўчасткі, абліцаваныя пліткамі з даламіту. У манументальным будаўніцтве старажытнай Беларусі такая дэталь больш нідзе не сустракаецца, але вядома ў Польшчы з X ст.
Прафесар Э. М. Загарульскі лічыць, што дойлід быў знаёмы з раманскай архітэктурай суседняй краіны, і ў гэтым бачыць вытокі своеасаблівасці замкавай царквы. Недалёка ад храма выяўлена пляцоўка майстэрні, дзе абчэсвалі пліткі для будаўніцтва, і яма для прыгатавання вапнавага раствору.
У 1054 г. адбылося канчатковае раздзяленне хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. Закладка Менскага храма з алтаром, звернутым на ўсход, — пацвярджэнне паслядоўнай арыентацыі яе заказчыка на візантыйскую традыцыю ў хрысціянстве.
Сведчаннем сувязей з Кіева-Пячэрскім манастыром прадстаўнікоў полацкай княжацкай дынастыі з’яўляецца ахвяраванне менскім князем Глебам Усяславічам у 1108 г. буйных сродкаў для будаўніцтва ў ім трапезнай.
Удава менскага князя Анастасія (памерла ў 1158 г.) завяшчала гэтаму ж манастыру акрамя зліткаў золата і серабра пяць сёл, шмат сваёй маёмасці і пахавана ў ім побач з князем Глебам.
Аднак у самім Менску будаўніцтва храма было спынена і больш не аднавілася. Такім чынам, Менск — адзін з гарадоў Полацкай зямлі, дзе была зроблена спроба ўзвесці ранні храм з арыгінальнымі асаблівасцямі, але яму не было суджана ўпрыгожыць усходнюю частку дзядзінца горада.
3 распаўсюджаннем новай веры пачалі з’яўляцца творы прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўвалі хрысціянскі культ. Іх выраблялі лепшыя таленавітыя майстры. Да твораў мастацкага рамяства належаць каменныя абразкі (іконкі), якія насіліся на грудзях, зрэдку ў мяшэчках. He заўсёды ёсць магчымасць высветліць, дзе выраблены ўзоры дробнай пластыкі XII—ХПІ стст., знойдзеныя на Мінскім замчышчы. Размежаванне візантыйскіх і ўсходнеславянскіх (старажытнарускіх) твораў — складаная і канчаткова не вырашаная праблема.
У Менску выяўлены унікальны двухбаковы абразок квадратнай формы з выступам зверху і адтулінай для шнурка. На адным яго баку — выява Маці Божай з характэрным для яе вобраза палажэннем рук злева. У Багародзіцы на твары журбота, выраз вачэй засмучаны.
На другім баку іконкі — выява апостала Пятра. Благаслаўляючы правай рукой, ён трымае скрутак у левай. Прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Па стылявых асаблівасцях і графіцы славянскага надпісу іконка датуецца мяжой XII—XIII стст.
На другой іконцы Мікола і архідыякан Стэфан, выкананы ў поўны рост. Над імі — паясная выява Хрыста Эмануіла, які іх благаслаўляе. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі паменшанымі тулавамі. Складкі адзення абазначаны шырокімі ўрэзанымі лініямі.
Да значнай групы вырабаў меднага ліцця належаць бронзавыя складныя крыжы. У Менску выяўлены тры бронзавыя літыя крыжы. Яны складаліся з дзвюх частак і апрача свайго асноўнага культавага прызначэння выконвалі ролю ўпрыгожанняў. Іх насілі паверх адзення. Крыжы зроблены ў Кіеве, але некаторыя маглі быць створаны тутэйшымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях.
Менскія рамеснікі ў XII—XIII стст. былі знаёмы з найноўшымі плынямі, якія характарызавалі прадукцыю майстэрняў Візантыі, а таксама Кіева. Адтуль ішоў уплыў, які звязваў менскіх майстроў з высокімі традыцыямі культуры ўсходнехрысціянскага свету. У нейкай ступені не выключаўся ўплыў мастацтва Цэнтральнай Еўропы.
Сведкамі пісьменнасці з’яўляюцца надпісы на прадметах, знойдзеных пры археалагічных даследаваннях. На Мінскім замчышчы выяўлена некалькі прадметаў з прадрапанымі на іх словамі ці асобнымі літарамі. Так, на каменных абразках былі напісаны імёны «Петр», «Нмкола», «Стефан».
Некаторыя надпісы зроблены прафесійна самімі майстрамі, іншыя, мусіць, пастаўлены тымі, хто абразкамі карыстаўся. Паметы ў выглядзе літар, якія, магчыма, азначаюць знакі ўласнасці, сустракаюцца на верацёнах, праселках, вырабах з косці.
У 1981 г. блізка да цэнтра Мінскага замчышча ў ніжнім напластаванні, што адносіцца да XII ст., была знойдзена частка драўлянага вырабу, магчыма кубка, з надпісам, які пачынаўся словамі «гн помозн...» (Господн, помозн...). Астатняя частка добразычлівага надпісу не захавалася, але яе можна ўзнавіць.
Выслоўе «Господн, помозй рабу своему» з’яўляецца даслоўным перакладам формулы, якая шырока выкарыстоўвалася ў Візантыі на манетах, пячатках, амулетах, медальёнах. Адтуль формула прашэння дапамогі Божай
Металічнае пісала з плоскай лапатачкай зверху распаўсюдзілася разам з хрысціянствам сярод усходніх славян.
У тыя далёкія часы пісалі пісалам. Пісала — гэта старажытнае «вечнае пяро», якое ўяўляла з сябе суцэльны жалезны ці бронзавы стрыжань. Адзін канец яго быў завостраны, другі меў плоскую лапатачку.
У Менску знойдзена 8 пісалаў. Усе яны — дакладныя аналагі пісалаў старажытнай Грэцыі і Рыма. Пісалы прызначаліся для пісьма на дошчачках з паверхняй, пакрытай тонкім слоем воску. Вострым канцом стрыжня пісалі, а лапатачкай «сціралі» напісанае. Такімі дошчачкамі і пісаламі карысталіся пры навучанні грамаце.
Засцежкі ад старажытных, відаць, рэлігійных кніг неаднаразова знойдзены ў Менску. Кнігі, па якіх вялося набажэнства, выкарыстоўвалі для навучання грамаце. У буйных гарадах пачалі пісаць літаратурныя творы як на стараславянскай, так і на жывой гутарковай усходнеславянскай (старажытнарускай) мове, якая абагачалася стараславянскай.
На пергаменце пісаліся розныя дакументы — дагаворы, граматы і інш. Важныя княжацкія ці царкоўныя дакументы, прызначаныя для адпраўкі пэўнаму адрасату конна, згортваліся ў скрутак, да якога прывешвалася на шнурку свінцовая пячатка — пломба.
Каб прачытаць такую грамату, трэба было зняць шнурок і прымацаваную (падвешаную) да яго пячатку. Падвесную пячатку, ці пломбу, знайшлі на Менскім замчышчы. На пячатцы змешчана выява святога князя Глеба, апекуна менскага князя, які атрымаў такое ж хрысціянскае імя.
Можна нагадаць яшчэ аб незвычайных прадметах, якія маюць дачынснне да культуры. Як ужо гаварылася, на паселішчы на Менцы выяўлена касцяная шахматная
фігура каня XI ст. На Мінскім замчышчы ў пласце пачатку ХШ ст. знойдзены тры драўляныя шахматныя фігуры. Дзякуючы археалагічным даследаванням устаноўлена, што нашы далёкія продкі ўжо ў XII—XIII стст. гулялі ў шахматы.
Помнікі культуры старажытнага Менска сведчаць, што гараджанс ў часы ранняга сярэднявсчча мелі досыць высокую культуру, якая развівалася ў адным рэчышчы з дасягненнямі такіх гарадоў, як Полацк, Кіеў, Ноўгарад. Заўважаецца ўплыў на ўсходнеславянскую (старажытнарускую) культуру хрысціянскай цывілізацыі Візантыі.
У сучаснасці тэрыторыя Мінскага замчышча — найбольш важнага археалагічнага помніка сярэднявечнага горада — падзялясцца праспектам ля Дома фізкультуры на дзве амаль роўныя часткі. Знешне рэшткаў валоў нідзе не бачна.
Аднак пад асфальтам знаходзяцца яшчэ не даследаваныя культурныя напластаванні таўшчынёй да пяці метраў. Як у архіве, захоўваюйца ў іх крыніцы па матэрыяльнай культуры і гісторыі Менска.
Ворагі не адзін раз разбуралі Менск-Мінск, руйнавалі яго вуліцы і будынкі, але жыхары зноў адбудоўвалі свой горад. 3 самых старажытных часоў ён адыгрываў значную ролю ў жыцці той часткі насельніцтва заходніх зямель Кіеўскай Русі, якая склала аснову беларускай народнасці.
ЗМЕСТ
Нямыя сведкі гісторыі	 3
Сцежкай пошукаў	 5
Археалагічныя помнікі ля вёскі Чаплін	 9
Паселішчы рымскага часу	 16
Славяне і балты ў VI—VII стст	 18
Пра час далёкі, летапісны	 24
Кожны жыў са сваім родам	 24
Дрэмле памятка дзён	 31
Чаго не ведалі летапісцы	 38
За драўлянымі сценамі гарадоў	 42
Сакрэты сярэднявечных рамеснікаў	 50