Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Памятная манета, прысвечаная менскаму князю Глебу Усяславічу
Убачыўшы прыгатаванне да вельмі працяглай асады, Глеб накіраваў паслоў у стан Манамаха. Уладзімір Манамах згадзіўся на мірныя перагаворы. Менскі князь выйшаў з горада з сваімі дзецьмі і дружынай да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Вялікі князь кіеўскі павучаў Глеба, як ён павінен паводзіць сябе, вярнуў яму Менск і пайшоў назад у Кіеў.
Па-іншаму дзейнічаў сын Мана.маха князь пераяслаўскі Яраполк, другі ўдзельнік паходу. Палонных жыхароў Друцка ён перасяліў далёка на поўдзень у сваё княства, дзе пабудаваў для іх горад Жэлні.
Між тым непаседлівы Глеб нядоўга выконваў наказ Манамаха. У 1117 г. ён пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Зноў узнік канфлікт з Уладзімірам Манамахам, які на гэты раз паслаў свайго сына Мсціслава ўціхамірваць Глеба Усяславіча. Войска Мсціслава асадзіла Менск. Глеб трапіў у палон. Яго адправілі ў Кіеў, дзе ў 1119 г. ён і памёр.
Пасля гэтых падзей Менск знік са старонак летапісаў. Страціў ён на некаторы час і сваё значэнне палітычнага цэнтра.
Новае ўзвышэнне Менска адносіцца да сярэдзіны XII ст. У гэты час ён адыгрывае значную ролю ў планах і разліках полацкіх князёў Усяславічаў, якія варагавалі паміж сабой і імкнуліся захапіць суседнія землі і прастол у Полацку.
Менск быў галоўным уладаннем унукаў Усяслава Полацкага — Глебавічоў, якія мелі намер зацвердзіцца ў Полацку. Зручны момант надышоў у 1151 г. Як паведамляюць летапісы, палачане саслалі свайго князя Рагвалода ў Менск і трымалі там «у вялікай нястачы». На вызвалены полацкі прастол гараджане пасадзілі менскага князя Расціслава Глебавіча.
Менскім князем у гэты час з’яўляўся брат Расціслава — Валадар. Другі яго брат — Усевалад — атрымаў княжанне ў Заслаўі, а сын Расціслава Глеб княжыў у Друцку. Такім чынам Расціславу Глебавічу ўдалося аб’яднаць значную частку Полацкай зямлі.
Тым часам Рагвалод Барысавіч з дапамогай войска чарнігаўскага князя вярнуў сабе Друцк. У Полацку ў Par-
валода Барысавіча таксама былі прыхільнікі. 3 іх дапамогай ён у 1158 г. зноў заняў полацкі прастол. Расціслаў Глебавіч вымушаны быў уцячы ў Менск да брата Валадара. Пачалася новая міжусобная вайна.
Хутка Рагвалод выступіў супраць Менска. Дзесяць дзён прастаяў ён з войскам пад яго сценамі і ні з чым вярнуўся назад. He спадзсючыся на ўласныя сілы, Рагвалод звярнуўся за дапамогай да Кіева. Праз год ваенныя дзеянні аднавіліся. Шэсць тыдняў працягвалася аблога Менска, але Рагвалод так і не здолеў узяць горад. Таксама беспаспяхова скончыўся яшчэ адзін паход Рагвалода на Менск.
Падзеі ў Полацкай зямлі — тыповы прыклад барацьбы князёў у псрыяд палітычнай раздробленасці. Бясконцыя княжацкія сваркі прывялі да канчатковага распаду Полацкага княства на асобныя ўдзелы. Гэтыя дробныя ўдзельныя княствы не маглі супрацьдзейнічаць умяшанню ў іх справы суседніх князёў. У XIII ст. Менск разам з іншымі беларускімі гарадамі ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага.
Раскопкі замчышча
Адным з самых важных археалагічных помнікаў старажытнага Менска з’яўляецца замчышча. Менск займае першае месца ў Беларусі па памерах раскапанай археалагічнай плошчы. Таўшчыня культурнага пласта дасягае месцамі 6 метраў. Усяго даследавана 1760 квадратных метраў плошчы замчышча, якая складае амаль 3 гектары.
Было перапрацавана ў час раскопак каля дзесяці тысяч кубічных метраў зямлі. Каб яе перавезці. спатрэбілася б тысячы грузавых аўтамашын.
I ўсю гэту зямлю трэба было капаць толькі ўручную, звычайна рыдлёўкай, а часам простым нажом, пераціраючы кожную грудку ў руках, каб не прапусціць дробнай пацеркі ці зярнятка расліны, якое магло там захавацца. Рэшткі старажытных пабудоў расчышчаліся пэндзлямі.
Рэчы XVII—XVIII стст. пачалі сустракацца на глыбіні ў 1 метр. Тут знойдзены прыгожыя экзэмпляры дэ-
каратыўнай кафлі, пакрытай зялёнай палівай. На кафлі намаляваны раслінны, геаметрычны арнамент. Гэтыя керамічныя вырабы выкарыстоўваліся для абліцоўкі сцен і печаў. У беларускіх гарадах кафля пашырылася з XVI ст.
На глыбіні звыш 2 метраў абазначыўся брук. Вуліца была выслана дробным каменем. На бруку сярод іншых рэчаў трапілася манета Жыгімонта 1 (Старога), князя Вялікага княства Літоўскага і польскага караля першай паловы XVI ст.
Ніжэй бруку характар культурнага пласта зусім змяніўся. Гэты пласт утварыўся ў больш раннюю гістарычную эпоху існавання Менска. Па ўсёй плошчы раскопу выяўляліся абрысы суцэльных драўляных насцілаў і зрубных пабудоў. Іх рэшткі размяшчаліся ярусамі адзін над адным. Паступова выявілася, што ў XII—XIII стст. вуліцы вялі да гарадской брамы. Ад іх адыходзілі бакавыя адгалінаванні да двароў гараджан.
Вуліцы дзядзінца былі вузкія. Самая вялікая з іх мела шырыню 4 метры. Астатнія яшчэ вузейшыя — каля 3 метраў.
Праезджая частка вуліц дзядзінца абавязкова пакрывалася драўляным насцілам. Інакш па вулічнай гразі нельга было праехаць і прайсці. 3 цягам часу насцілы старэлі і разбураліся.
Старыя насцілы звычайна дагнівалі на сваім месцы, а зверху ўкладвалі новыя. На адной вуліцы захавалася 13 насцілаў. Яны ўзводзіліся адзін над адным на працягу XII-XV стст.
У размяшчэнні вуліц Менскага дзядзінца была асаблівая ўстойлівасць. Праз доўгія стагоддзі яны знаходзіліся на адным і тым жа месцы. Паміж вуліцамі размяшчаліся двары гараджан. Плошча двара не перавышала 220— 250 квадратных метраў. Ён быў вельмі цесна забудаваны. Тут стаяла адна ці дзве жылыя пабудовы. Побач мясціліся хлявы, клеці, майстэрні. Двор абгароджваўся частаколам з бярвёнаў, якія закопваліся вертыкальна ў зямлю адно пры адным. На свабоднай ад забудовы плошчы ляжаў наспіл, як і на вуліцы.
Пасля пажараў ці іншых стыхійных няшчасцяў на тым жа месцы будаваліся новыя памяшканні таго ж са-
мага прызначэння.
На замчышчы адкапаны рэшткі 130 драўляных пабудоў зрубнага тыпу, якія адносяцца да XII—XIII стст. Частка з іх была жыллём. Памеры жылых дамоў вагаліся ад 9 да 25 квадратных метраў. Большасць з іх аднапакаёвыя, аднак знойдзены рэшткі і пяцісценных дамоў.
Пабудовы мелі двухсхільныя дахі. Столі ў іх не было. У жыллі клаліся дашчаныя ці рабіліся глінабітныя падлогі. Дзверы былі нізкія, вышынёй не болып за 1,6 метра. Дзе-нідзе ля жылля захаваліся рэшткі ганка.
У кожнай жылой пабудове знаходзілася печ. Рэшткі печаў часта сустракаліся пры раскопках. Печ звычайна змяшчалася ў вугле з правага ці левага ад уваходу боку. Печы рабіліся з гліны. Яны мелі выгляд невялікага скляпення, размяшчаліся на невысокай драўлянай аснове — падпеччы. Коміна, выведзенага вонкі, не існавала. Печы паліліся «па-чорнаму». Дым выходзіў праз адтуліну ў сцяне. Гэтая адтуліна называлася «валакавым аконцам». Іншыя вокны ў такім жыллі адсутнічалі.
У вугле печы вышэй яе скляпення падымаўся тоўсты слуп. Ён вядомы пад назвамі «дзеда», «каня», «канявога слупа». У мінулым у беларускіх сялян з гэтым слупам быў звязаны шэраг паданняў і звычаяў. Ён служыў
апорай для палацяў, якія
Драўляны грэбень XIII ст. з Мінскага замчышча
наладжваліся побач з печчу, некалькі вышэй за яе. Пад палацямі знаходзіліся нары. Палаці і нары рабіліся з дошак і прызначаліся для сну. Ля супрацьлеглай сцяны стаялі нерухомыя лаўкі, на якіх можна было сядзець.
Пры слабым прыродным святле скрозь маленькія вокны штучнае асвятленне жылых пабудоў мела пэўнае значэнне. Звычайна жыллё асвятлялася лучынамі. Леп-
шым сродкам асвятлення ў багатых дамах з’яўляліся васковыя свечкі.
Старадаўні Менск будаваўся з дрэва. Але ў самым нізе культурнага пласта быў адкапаны фундамент каменнага храма, які намерваліся ўзвесці ў дзядзінцы. Ніжнія часткі снен пачалі абліцоўваць пліткамі, якія высякаліся з так званага наздраватага даламіту — мінсралу шэраватабелага колеру. Залежы такога каменю ёсць у наваколлі Віцебска і іншых месцах. Храм не быў дабудаваны да канца па невядомых прычынах. Фундаменты і часткі сцен доўгі час не разбіралі і не засыпалі, а гэта месца ў ХШ ст. ператварылі ў невялікі гарадскі могільнік.
Археолагі даследавалі 21 пахаванне. Нябожчыкі ляжалі ў саркафагах, якія нагадвалі прамавугольныя скрыні і былі складзены з добра абчэсаных тоўстых дошак. Крышкі абгорнуты бярозавай карой. Шкілеты ляжалі галавой на захад з скрыжаванымі на грудзях рукамі без усякіх рэчаў. У некаторых выпадках захаваліся рэшткі адзежы, на нагах — скураны абутак, упрыгожаны вышыўкай. Гэта хрысціянскія пахаванні знатных жыхароў Менска. У XII — пачатку XIII ст. у гарадах канчаткова перайшлі ад пахаванняў у курганах да пахаванняў па хрысціянскім звычаі, які ў гарадах распаўсюдзіўся хутчэй, чым у вёсцы.
На беразе Свіслачы ў сутоцы з Нямігай узвышаўся велізарны земляны вал вышынёй да 8 метраў. Па насыпе праходзіў драўляны паркан. Пад аховай моцных збудаванняў раскінуўся ўмацаваны цэнтр горада.
Асобнае значэнне ў яго абароне надавалася ўязным варотам. Іх рэшткі былі даследаваны археолагамі ў 1984 г. у катлаване будаўніцтва станцыі метро Няміга. Уезд у горад уяўляў з сябе ў ХГІ ст. аб’ёмнае збудаванне, якое ў Беларусі называлася брамай. Па сутнасці гэта вежа памерам 17,4x7,1 метра, вышынёй не менш як 12 метраў. Яна нагадвала Залатыя вароты ў Кіеве.
Аснову варот у Менску складалі пустацелыя дубовыя клеці-зрубы, размешчаныя ўздоўж праезду па чатыры з кожнага боку. Шырыня праезду брамы — да 3,4 метра, яго даўжыня — 17 метраў. У ім, можна меркаваць, у трох месцах былі ўстаноўлены краты.
Уязныя вароты (брама) Менска XII ст.
Прайсці з боем праз такія вароты было няпроста. Калі яны своечасова былі зачынены жыхарамі, крэпасць даводзілася браць аблогай, што ў большасці выпадкаў поспеху не прыносіла.
У перыяд феадальнай раздробленасці дзядзінец Менска быў моцнай крэпасцю на паўднёвых рубяжах Полацкай зямлі. Найболыл верагодным заснавальнікам Менска на беразе Свіслачы можна лічыць полацкага князя Усяслава.
Пасад Менска ў XII—ХІП стст. размяшчаўся ў некалькіх месцах. Агульная плошча паселішчаў прыкладна 18 гектараў. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, пасад быў рэдка забудаваны. Аб сярэднявечным горадзе гаварылі, што ён «напалову забудаваны, а напалову засеяны». Так магло быць і на пасадскіх паселішчах Менска на Свіслачы.
Побыт гараджан
У жытлах і на дварах пры раскопках знойдзена шмат розных прадметаў паўсядзённага побыту. Па колькасці знаходак на першае месца трэба паставіць кераміку. Гліняны посуд, якім карысталіся гараджане, паводле споса-